KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Разная литература » Прочее » Мікола Гамолка - Цытадэль неба

Мікола Гамолка - Цытадэль неба

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Мікола Гамолка, "Цытадэль неба" бесплатно, без регистрации.
Перейти на страницу:

— Як адчувае сябе Віктар?

Віктар, пачуўшы сваё імя, павярнуўся ў шырокім штурманскім крэсле і паглядзеў на экран. Адразу загарэліся, заззялі яго вочы. Хлопец не мог схаваць сваёй радасці. Губы яго непрыкметна ўздрыгнулі, i ён лагодна сказаў:

— Дзякую, Наташа, за клопат. Мы адчуваем сябе добра. Ляцім па курсу.

— Не хвалюешся? — спытала Наташа.

— Усё сваё хваляванне пакінуў на Зямлі, — адказаў Віктар. Ён хітравата ўсміхнуўся i павольным важным жэстам прыгладзіў рыжаваты чуб.

Юнак прыняў увагу да сябе дзяўчыны як знак прымірэння.

Але Наташа не ўсміхнулася яму, яна была па-ранейшаму строгай, як чалавек, які выконвае свой службовы абавязак. Алегу яна нічога не сказала, толькі паглядзела на яго тым доўгім, праніклівым позіркам, які гаворыць больш, чым словы.

— Іван Іванавіч, уключаю Акадэмію навук, — сказала Наташа, і ў дынаміку пачулася глыбокае ўздыханне. Алег устрапянуўся. Было зразумела: дзяўчына хвалявалася, пакутавала ад невядомасці будучага. Алег памахаў ёй рукой...

Віктар украдкай паглядаў на Алега. «Ага, ты хацеў нас пасварыць з Наташай, — здавалася, гаварыў яго позірк. — Але дарэмна. Яна вярнулася да мяне,» будзе чакаць...» Ён узяўся за штурвал з адчуваннем сваей перавагі над Алегам. Рукі яго працавалі спрытна i хутка, пчаліным роем кружыліся думкі. Паглядзеўшы на прыборы, Віктар раптам урачыста абвясціў:

— Увага! Выходзім на стацыянарную арбіту.

Як вядома, старт з гэтай арбіты неабходна правесці строга з вызначанага пункта, каб у той час, калі ракета наблізіцца да Месяца, Зямля была павернута да яго якраз тым бокам, на якім размешчана станцыя радыё- і тэлекіравання.

Іван Іванавіч сеў побач з Віктарам, уключыў электронны лічыльны апарат. I вось атрыманы вынік. Пятнаццаць хвілін засталося да падачы каманды. Віктар паставіў штурвал на аўтаматычнае кіраванне і напружана сачыў за гадзіннікам.

Набліжаецца самы важны і адказны час палёту. Успыхнула сігнальная лямпачка — і адразу запрацавалі маторы. Але не надоўга — ракеце трэба павялічыць хуткасць усяго толькі на 1,02 кілометра ў секунду.

На экіпаж карабля навальваецца сіла цяжару. Алегу здаецца, ён трапляе да некага ў жорсткія, няласкавыя абдымкі. На шчасце, непрыемныя адчуванні цягнуцца нядоўга. Ракета набірае хуткасць — i нябачны цяжар як-бы звальваецца з плеч.

Зноў у караблі ўсё набывае касмічную незвычайнасць — знікае разуменне верху, нізу, напрамкаў. Калі-б прылады i розныя рэчы на караблі не былі як след прымацаваны, раптоўнае знікненне сілы цяжару выклікала-б сапраўдньі бунт. Усё сарвалася-б з сваіх месц, кружылася-б, ляцела, ламалася-б на часткі. Толькі тут, у ракеце, па-сапраўднаму адчуваеш i разумеет дзівосную ўладу Зямлі.

Іван Іванавіч устаў з свайго крэсла і задаволена абвясціў:

— А цяпер, саколікі, паабедаем!

Першы абед у космасе! Дзянісаў, Алег і Віктар накіраваліся да задняй сценкі ракеты, на якой віднеўся надпіс: «Сталовая». Пад надпісам была намалявана бліскучая каструля, з якой густа валіла пара. Дзянісаў уключыў маленькі рубільнік, у поўзмрочным кутку каюты, над галавой і па баках запаліліся бледнаблакітным агнём доўгія, падобныя на сігары, трубкі. Сцяна рассунулася — і павольна, нячутна аднекуль з глыбіні высунуўся невялікі стол і лёгкія плеценыя крэслы. Хвіліна — і ўсе ўжо сядзелі за сталом. Перад кожным членам экіпажа на стале была таблічка з пералікам рознастайных блюд.

Алег усміхнуўся. Што ні кажы, добра прыдумана. Ён націснуў пятую з трыццаці кнопак.

— Боршч беларускі заказаў? — весела спытаў Дзянісаў.

— Так. А вы што?

— Рыбную салянку.

Праз дзве хвіліны ў сцяне адкінуліся дзверцы, Алег працягнуў руку і паставіў перад сабой каструлю. Збоку яе тырчала мяккая і пругкая трубка, зробленая з белай пластмасы.

Хутка механічныя афіцыянты падалі заказаны абед Дзянісаву і Віктару. Крыху дзіўна было глядзець, як мужчыны зусім па-дзіцячаму цягнулі праз трубкі страву. Але што зробіш— ні ваду, ні малако, ні чай нельга тут утрымаць у простай шклянцы. Не дагледзіш — яны разальюцца і запоўняць ракету шарамі рознай велічыні. Бегай тады за імі, лаві. Калі датыкнешся да такога шара, цябе адразу абдасць з ног да галавы вадой, як быццам ты трапіў пад сапраўдны лівень.

Вось чаму для нябесных падарожнікаў кухня ў ракеце абсталявана па самаму апошняму слову тэхнікі. Яна працавала на акумулятарах цяпла, што ствараліся невялікімі атамнымі батарэйкамі.

Час за абедам прамільгнуў весела. Хлопцы шмат жартавалі, успаміналі цікавыя гісторыі і прыгоды. Дзянісаў не без гордасці глядзеў на сваіх штурманаў. Арлы — хлопцы! Адно толькі яму не падабалася — нейкая стрыманасць заўважалася ў адносінах паміж імі. Чаго яны не падзялілі?

Як звычайна, у час абеду хлопцам стала горача, яны ўспацелі. Дзянісаў уключыў вентылятар, і чыстае, халаднаватае паветра весела загуляла па каюце.

— А цяпер прагуляемся па лесе,— сказаў ён латуценна, з усмешкай.

Святло было выключана, запрацавалі апараты.

На Алега і Віктара дыхнула водарнай вільгаццю. Нават пачуўся шум дрэваў, мяккі, пяшчотны. Здавалася, яны сапраўды апынуліся ў лясным гушчары. Выразна адчуваўся пах маладога лісця, ранішняга туману, сонечных, усыпаных суніцамі пагоркаў. I ўрэшце за ўсёй гэтай казачнай, імітаванай спецыяльнымі прыборамі хвілінай—у каюце пачуўся тонкі птушыны посвіст.

Хлопцы сядзелі, не зварухнуўшыся, слухалі і не маглі наслухацца хвалюючых шэптаў, дзівосных гукаў.

Праз некаторы час Дзянісаў падаў каманду заняць свае месцы. Хлопцы не без жалю пакідалі ўтульны, поўны спакою і цішыні куток.

Цяпер на вахту ля пульта кіравання стаў Алег. Набраўшы разгон, ракета ляцела па інерцыі, як камета ці звычайны астэроід. На дзесятай гадзіне палёту трэба было ўключыць для выпрабавання фатонны рухавік. Да гэтага моманту заставалася яшчэ многа часу.

Алег агледзеў прылады, паказанні радыёлакатараў і застаўся задаволены. Дакладна працавалі ўсе механізмы складанай касмічнай машыны. «Вулкан» усё далей і далей імчаўся ад Зямлі, несучы ў космас трох смельчакоў. Хоць яны былі адны ў гэтым чорным, пустым акіяне, які праглынуў усё — зоркі, і Зямлю, і Месяц, і Сонца,— ды ўсё-ж не зауважалi адзіноцтва. Перад імі была мэта, далёкая і таямнічая, у іх была моцная, загартаваная воля. I гэта стварала настрой спакойнай разважлівасці і працавітасці.

Мінула гадзіна, другая. Выканаўшы свае заданні па назіранню за небам, Дзянісаў і Алег леглі адпачыць.

Алег глядзеў у акно абсерваторыі. Ахутаная змрочнай, цёмнай дымкай космаса, ярка свяцілася Зямля. Яна нібы ляцела ўслед за ракетай, круглая, выпуклая, ахопленая мяккім блакітным ззяннем. Абрысы яе мораў і кантынентаў, белыя хвалі воблакаў, што трапяталі над палюсамі, глыбіня космаса — усё было незвычайным, таямнічым, хвалюючым.

Алег марыў аб тым часе, калі скарбы ўсіх планет, i самога Сонца, будуць цалкам падуладны чалавеку. Прыдзе час, і людзі за лік малых планет і астэроідаў наросцяць масу Марса, дадуць яму такую-ж багагую, як на Зямлі, атмасферу, i там бурна і прыгожа зацвіце жыццё.

Ярка гарэлі сігнальныя агні пульта кіравання, дробна дрыжалі штурвальныя рукаяткі ад роўнага гулу масіўных апаратаў. На люстранай трасе экрана ўсё далей і далей прасоўваўся цень мініятурнай ракеты. Паступова змяншалася хуткасць, затрачаная на пераадоленне гравітацыйнага зямнога поля. Набліжаўся час, калі ў работу будзе ўключан фатонны рухавік.

Алег запісаў у вахценны журнал апошнія назіранні і раптам сутаргава схапіўся за падлакотнікі крэсла. Яго прыціснуў цяжар паскарэння. У чым справа? Ён-жа добра ведае, што фатонныя рухавікі павінны запрацаваць значна пазней — праз дзве гадзіны. Ледзяная жудасць агарнула сэрца.

Алег глянуў на панель. На ёй трывожна замільгалі агеньчыкі, настойліва патрабуючы выправіць няспраўнасць. Стрэлка скораметра пачала падымацца ўгару. Яна ўжо адлічыла 12, потым 13, 14 кілометраў. Алег не вытрымаў, ускрыкнуў.

— Што такое? — спытаў Дзянісаў, прачнуўшыся.

— Бяда, Іван Іванавіч... Аварыя... Мабыць, фатонны рухавік няспраўны. Ракету панесла..

Дзянісаў павярнуўся да панелі, бо падысці да яе не мог: не хапала сілы.

— Усё бачу,— сказаў ён і ўсхвалявана i трывожна прабег вачыма па прыборах кіравання. Раптам ён устрапянуўся, падняў галаву: — Алег, што ты гаворыш? Фатонны-ж рухавік не працуе! Чаму такая скорасць ракеты?

Штурман толькі паціснуў плячыма. Звінелі званкі, успыхвалі чырвоныя агеньчыкі — усё на панелі мітусілася, падміргвала.

Віктар абхапіў свой тапчан рукамі, баючыся, што яго можа адкінуць куды-небудзь далёка.

Іван Іванавіч уключыў тэлевізафон.

— Зямля! Зямля! Гаворыць «Вулкан». Растлумачце, чаму павялічылася хуткасць ракеты. Што здарылася?

Мінула доўгая, пакутлівая хвіліна. 3 дынаміка далятаў сухі трэск электрычных разрадаў, працяглае тужлівае гудзенне. На мазаіцы экрана то ўспыхвалі нейкія мітуслівыя цені, то яна спакойна флуарэсцыравала мільёнамі ледзь прыкметных сіняватых кропак. Ні гуку. Зямля маўчала. На твары Івана Іванавіча з’явілася прыкметная бледнасць. Няцяжка было ў такі момант разгубіцца. Да таго-ж, становішча з кожнай хвілінай пагаршалася. Алег дакладваў:

Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*