KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Разная литература » Прочее » Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы

Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Сяргей Белаяр, "Расследаванні інспектара Сарвы" бесплатно, без регистрации.
Перейти на страницу:

Месца пасадкі і навукова-даследчы цэнтр падзялялі паўтара кіламетра, таму мясцовая служба бяспекі даслала за інспектарам усюдыход.

— Маёр Радзівон Мадзін, часова выконваючы абавязкі начальніка цэнтра, — акрамя намесніка палкоўніка Тавілы Голдзіна, адхіленага ад выканання службовых абавязкаў да заканчэння расследавання, у машыне было двое мужчын. — Гатовы адказаць на любыя вашы пытанні, спадар Сарва!

Усюдыход крануўся, а інспектар выцягнуў нататнік і механічны аловак, пасля чаго спытаў:

— А як наогул атрымалася так, што яхта змагла праскочыць ахоўны перыметр?

— Па разліках, зробленых камп'ютарам, месца падзення «Радаманта» размяшчалася за семсот трыццаць дзевяць метраў ад Цэнтра. Тэрарыст увёў дзяжурнага ў зман, паказаўшы, што на борце яхты знаходзяцца трое дзяцей. На мяжы «мёртвай зоны» «Радамант» раптам змяніў курс і набраў хуткасць. Ліміт часу не дазволіў распачаць што-небудзь.

— Дзяжурны знаходзіўся на посце адзін? — Сарва канспектаваў адказ, выкарыстоўваючы аднаму яму зразумелыя скарачэнні.

— Па інструкцыі нашы супрацоўнікі дзяжураць па двое, але ў момант атакі на посце заставаўся толькі сяржант Юркгонт Саліта, памочнік дзяжурнага.

— Вось як? — інспектар адарваўся ад запісаў і паглядзеў на маёра. — А дзяжурны ў той час дзе быў?

— У лейтэнанта Цешыма Каганца здарыўся востры прыступ расстройства страўніка, і афіцэр быў вымушаны звярнуцца да ўрача.

— Дзіўнае супадзенне. Вы не знаходзіце, спадар Мадзін?

— Сімуляцыя мела бы сэнс, калі б яхта атакавала не лабараторыю, а дзяжурную часць, і памочнікам заступіў супрацоўнік з недастатковым узроўнем падрыхтоўкі. Саліта служыць у Цэнтры трэці год, да таго ж адрозніваецца падвышанай стрэсаўстойлівасцю.

— Што дыягнаставаў медык? — інспектар вярнуўся да запісаў. Пісаць у тоўстых пальчатках было нязручна, і Сарва даў сабе слова як мага хутчэй абзавесціся новым персанальным планшэтным камп'ютарам.

— Гастраэзафагеальнарэфлюксную хваробу. Гэта стан, пры якім...

— ...адбываецца закід змесціва страўніка назад у стрававод. Калі апошні раз праводзілася медыцынскі агляд асабістага складу? — праз няроўнасці мясцовасці літары скакалі па аркушы.

— Медыцынская камісія праводзіцца кожныя чатыры месяцы, спадар Сарва. З часу папярэдняга прайшло паўтара.

— Часу на тое, каб захварэць, больш чым дастаткова... Каганец у вас колькі?

— Амаль чатыры гады.

— Праблемы з праходжаннем тэсту лаяльнасці ў Каганца або Саліты былі? — Пры прыняцці на службу кандыдаты старанна адбіраліся. Выпадковыя людзі трапіць ні на адзін з рэжымных аб'ектаў не маглі.

Інспектар некалькі разоў абвёў кружком слова «крот». Нават самая лепшая сістэма бяспекі зусім не гарантуе, што скрозь яе не праточыцца варожы агент.

— Не, — адмоўна хітнуў галавой у шлеме маёр і схапіўся за ручку на дзверы, калі ўсюдыход затармазіў занадта рэзка.

— Вы карыстаецеся паліграфам?

— З людзьмі працуе псіхолаг. Гэта нашмат больш надзейна, чым слепа верыць машыне, спадар Сарва.

Побач са сцяной валяліся абломкі «Радаманта», вакол якіх мітусіліся людзі ў скафандрах з нашыўкамі, якія паказвалі на іх прыналежнасць да службы бяспекі. Мяркуючы па каляровай гаме, прысутнічалі тут не толькі мясцовыя супрацоўнікі. Абломкі і аскепкі сартавалі, каб затым аднесці ў дзве вялікія вайсковыя палаткі.

— ДНК тэрарыста выявіць атрымалася? — пацікавіўся Сарва, калі мужчыны пакінулі ўсюдыход.

— Пакуль не. Выбух быў занадта моцным. — Маёр павёў інспектара да знешніх створак шлюзавай камеры.

— Як толькі знойдзеце, неадкладна паведаміце!

— Абавязкова, спадар Сарва.

Інспектар вырашыў пачаць з агляду лабараторыі. Да гэтага часу калідоры былі вызваленыя ад абломкаў. Праведзены пры дапамозе газавага храматографа першасны аналіз выявіў прысутнасць на кавалках спечанага керамічнага бетону часціц гексагену ў колькасці, якая паказвала на тое, што выбуховага рэчыва на борце «Радаманта» было не менш за тону.

— Знайсці такую колькасць можна толькі на складзе... — Сарва зрабіў у нататніку пазнаку: «Праверыць горназдабыўныя і будаўнічыя кампаніі на прадмет згубы цыклатрыметылентрынітраміна».

Ад лабараторных модуляў практычна нічога не засталося, тым не менш інспектар выдаткаваў больш за дзве гадзіны на агляд. Атрымаць новую інфармацыю не ўдалося.

— Спадар Мадзін, папрасіце медыка, які праводзіў агляд лейтэнанта Каганца даць мне эпікрыз. І выклічце сяржанта і лейтэнанта на пост.

Неабходнасць у скафандры адпала, і Сарва не без задавальнення пазбавіўся ад яго.

Дзяжурная часць размяшчалася ў тым самым крыле, што і лабараторыя, але за пяцьдзясят метраў ад яе. Керамічны бетон і масіўныя металаканструкцыі пагасілі ўдарную хвалю не да канца — рамонтная брыгада займалася ліквідацыяй пашкоджанняў.

— Мне патрэбны запіс перамоў сяржанта Саліты і тэрарыста! — маёр кіўнуў, і дзяжурны афіцэр перакінуў аўдыяфайл на USB-назапашвальнік, які інспектар сунуў у кішэню, паколькі з'явіліся лейтэнант і сяржант. — Спадар Каганец, я папрашу вас пачакаць, а з вамі, спадар Саліта, мы пагаворым tete a tete.

Мадзін вылучыў у распараджэнне Сарвы невялікі кабінет непадалёк ад актавай залы. Інспектар прапанаваў сяржанту прысесці, апусціўся ў крэсла сам і ўслед за гэтым уключыў лічбавы дыктафон.

— Скажыце, спадар Саліта, вам не даводзілася сустракацца ў Цэнтры з людзьмі, незадаволенымі характарам даследаванняў, якія праводзяцца ў лабараторыі пантрапалогіі?

Сяржант, калі і здзівіўся пытанню, выгляду не падаў.

— Не, спадар Сарва.

— А лейтэнант Каганец?

— Ніколі! — адказаў Саліта без паўзы, што падштурхоўвала да пэўных высноў. Аднак спяшацца з вердыктам Сарва не стаў.

— Колькі вы ўжо знаёмыя?

— Два гады.

— Вялікі тэрмін. За гэты час можна даведацца чалавека вельмі добра... Ці выказваў лейтэ­нант Каганец калі-небудзь сімпатыю экстрэмістам?

— Лейтэнант Каганец — узорны супрацоўнік!

— Расслабцеся, спадар Саліта! Інструкцыі патрабуюць правяраць усе версіі... Так што наконт сімпатыі?.. Падумайце добра, перш чым адказаць!

— Ніколі.

— Адабрэнне?.. Можа быць не прама, а ўскосна?

— Не, — сяржант без цяжкасці вытрымаў погляд інспектара.

— Можаце быць вольныя, спадар Саліта. І запрасіце, калі ласка, лейтэнанта Каганца!

Сяржант пакінуў кабінет. Літаральна праз імгненне ў дзверы пастукалі.

— Заходзьце!.. Сядайце, спадар Каганец! З вашага дазволу, я хацеў бы задаваць вам шэраг пытанняў.

— Прашу!

— Строга паміж намі: сяржант Саліта здольны на здраду?

— Ды як вам наогул магла прыйсці ў галаву настолькі абсурдная думка? — зніякавеў лейтэ­нант.

— Служба такая, спадар Каганец. Дык што, ці мог сяржант Саліта свядома падставіць пад удар лабараторыю пантрапалогіі? — інспектар уважліва сачыў за рэакцыяй лейтэнанта.

— Я нават такой думкі не дапускаю, спадар Сарва!

— У сяржанта Саліты не было праблем асабістага характару?

— Нічога такога. Ён бы мне абавязкова распавёў!

— А што, сяржант Саліта распавядае вам пра ўсё, што адбываецца ў яго жыцці, спадар Кага­нец? — здзівіўся інспектар.

— Мы — сябры!

— Нараканні па службе ў сяржанта Саліты маюцца? — інспектар скасіў вочы на лічбавы дыктафон. Святловыпрамяняльны дыёд відэазапісу працягваў гарэць чырвоным.

— Адны заахвочванні і падзякі.

— Сяржант Саліта азартны?

— Ні разу не бачыў яго гульцам, спадар Сарва.

— Зразумела!.. Што ж, не маю права вас больш затрымліваць, спадар Каганец!

— Заўсёды да вашых паслуг!

Застаўшыся адзін, інспектар некалькі разоў праслухаў аўдыяфайл і не знайшоў нічога, што ішло бы насуперак з расповедам Мадзіна. Пра матывацыю смяротніка заставалася толькі здагадвацца — тэрарыст да самага апошняга імгнення не выходзіў з ролі пілота страціўшага кіраванне судна. Каб нічога не забыцца, Сарва перанёс свае меркаванні па справе на паперу.

Нават дурню было зразумела, што без дакладных каардынатаў пратараніць лабараторыю немагчыма.

— Радыёмаяк або ўцечка інфармацыі? — абедзве гіпотэзы мелі як свае плюсы, так і свае мінусы. Сам Сарва болей схіляўся да таго, што Цэнтр атакавалі па пеленгу. Вось толькі верагоднасць выявіць радыёмаяк імкнулася да нуля.

Прынеслі эпікрыз, і інспектар выдаткаваў нейкі час на яго вывучэнне, а затым склаў тэкст паведамлення для камісара Айнбунда з просьбай праверыць, ці не знікаў са складоў гексаген у вялікіх колькасцях, а таксама сабраць інфармацыю аб усіх асобах, якія атрымалі допуск да кіравання яхтамі за бліжэйшыя паўгода.

Шукаць Мадзіна не прыйшлося — у якасці штаба аперацыі маёр абраў актавую залу.

— Хто-небудзь заявіў аб сваёй датычнасці да тэрарыстычнага акта?

— Цішыня, спадар Сарва.

— Што з парэшткамі пілота? — ідэнтыфікацыя па дэзаксірыбануклеінавай кіслаце магла даць ключ да асобы смяротніка: дадзеныя аб усіх пілотах касмічных караблёў у абавязковым парадку ўносіліся ў геномную бібліятэку.

Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*