KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Разная литература » Прочее » Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы

Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Сяргей Белаяр, "Расследаванні інспектара Сарвы" бесплатно, без регистрации.
Назад 1 ... 36 37 38 39 40 Вперед
Перейти на страницу:

Без ахвяр не абышлося — паліцэйскія застрэлілі аднаго з гандляроў рабамі пры спробе выдаліць даныя з назапашвальнікаў на жорсткіх магнітных дысках. У хуткім часе Сарва пераканаўся ў тым, што інфармацыя, якая захоўвалася ў камп'ютарах Інкубатара, з'яўлялася сапраўднай бомбай — работы вызначаліся вялікім размахам. Значную частку даных гандляры рабамі не паленаваліся зашыфраваць.

— Выклікайце бот! — па загадзе Пагіна патрульныя актывавалі радыёмаяк. Катар не быў разлічаны на такую колькасць арыштаваных, таму гандляроў рабамі прыйшлося змяшчаць у каюты, папярэдне вызваліўшы іх ад усяго, што магло быць выкарыстана ў якасці зброі.

— Пакуль агледжуся, — інспектар праверыў зарад акумулятара ў фотаапараце.

— Будзьце асцярожныя, спадар інспектар!

Інспектар ніколі не вызначаўся бесклапотнасцю — перш чым прыступіць да агляду модуляў, ён праверыў, ці лёгка дастаецца з кабуры пісталет. Інкубатар выклікаў у Сарвышок — вялізныя памяшканні былі цалкам застаўленыя падобнымі на труны капсуламі падтрымання жыцця. І ў кожнай з іх ляжала маленькае дзіця.

Пры адной толькі думцы пра тое, які лёс прыгатаваны гэтым дзецям, у грудзях інспектара пачынаў клекатаць гнеў. Пагоня за грашыма ператварыла людзей у сапраўдных монстраў, якія не заслугоўвалі ніякай ласкі. Кадры атрымліваліся страшныя — Сарва рабіў над сабой намаганне, працягваючы фатаграфаваць.

Праз дзве гадзіны змрочны інспектар вярнуўся ў адміністрацыйны модуль і аддаў лейтэнанту вырваны з блакнота аркуш з паведамленнем.

— Адпраўце радыёграму на імя начальніка Дэпартамента пазаземных крымінальных расследаванняў камісара Еінара Айнбунда!

— Добра, спадар інспектар. — Лісток перавандраваў да аднаго з падначаленых Пагіна.

— Як прасоўваецца расшыфроўка?

— Крыптаграфічная стойкасць не самая высокая, аднак часу на падбор ключа патрабуе нямала. Райцэр кажа, што ў зашыфраваным кластары змяшчаецца інфармацыя аб пакупніках, а таксама банкаўскія рэквізіты навукоўцаў, якія задзейнічаны ў праекце.

— Тое, што трэба! — Аднаго толькі арышту выканаўцаў было мала. — Паведаміце мне, як толькі ваш чалавек скончыць працу.

— Абавязкова!

Далейшая прысутнасць Сарвы ў модульным комплексе была неабавязковай, таму інспектар вырашыў вярнуцца на катар і прыступіць да допыту гандляроў рабамі.

— Вы не забудзецеся пра сваё абяцанне?

— Можаце не хвалявацца, спадарыня Таранда! — Ліслівы погляд капітана барка выклікаў у інспектара агіду. — Я сваё слова трымаю!

— Не падумайце чаго, спадар інспектар, — забалбатала жанчына, — мне і ў галаву не прыходзіла сумнявацца ў вашай шчырасці, але самі разумееце, патрэбныя гарантыі...

Апынуўшыся на борце катара, Сарва накіраваўся да Філюты.

— У вас выпадкова не знойдзецца лішняга планшэтнага персанальнага камп'ютара, спадар Філюта?

Назад 1 ... 36 37 38 39 40 Вперед
Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*