KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Разная литература » Прочее » Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы

Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Сяргей Белаяр, "Расследаванні інспектара Сарвы" бесплатно, без регистрации.
Перейти на страницу:

Ні адзін твар не паўтараўся двойчы.

Інспектар абвёў доўгім позіркам робатаў і сказаў:

— Папрашу падняць руку тых, хто лічыць сябе несапраўдным!

— Што за трызненне? — Нахмурыўся галоўны інжынер, перш чым ускінуліся першыя рукі.

— У свой час Жабенцяй спавядаў панпсіхізм.

— Ніколі пра такое не чуў!

— Гэта прадстаўленне аб усеагульнай адушаўлённасці прыроды. Ад старажытнагрэцкіх слоў nav — «усё» і ψυχή — «душа».

— Чалавек вольны верыць ва ўсё, што заўгодна!.. Якое дачыненне ваш гэты панпсіхізм мае да андроідаў?

— Непасрэднае, спадар Гельмольд. Жабенцяй пазнаёміў андроідаў «Ціха Браге» з паняццем душы. І цяпер яны пачалі задумвацца аб уласнай сутнасці...

— Нешта я не зусім добра вас разумею, спадар Сарва.

Кіўнуў і Юдзін.

Сарва пачаў тлумачыць:

— Робаты запраграмаваныя паводзіць сябе як людзі. Яны і лічаць сябе людзьмі. Але варта толькі паказаць ім на тое, што яны іншыя... Сапраўдным людзям не патрэбныя ні татуіроўкі на твары, ні ідэнтыфікацыйнае адзенне!.. Адсутнасць душы ва ўяўленні андроідаў робіць іх толькі копіямі. А копія, якой бы цудоўнай ні была, заўсёды горш за арыгінал, спадары.

— І ўсведамленне гэтага факту аказалася для андроідаў шокам, — з разуменнем кіўнуў механік. — У такім выпадку навошта камусьці спатрэбілася нападаць на вас?

ІДЭНТЫФІКАЦЫЯ

— Баюся, спадар Юдзін, што я не змагу адказаць на вашае пытанне, паколькі не маю ні найменшага ўяўлення аб тым, хто з шасцісот трох чалавек і сямідзесяці двух андроідаў мог на мяне рабіць замах.

— Вы лічыце, што наступствы карэкцыі праграмы могуць аказацца настолькі сур'ёзнымі, спадар Сарва? — Словы інспектара Дэпартамента пазаземных крымінальных расследаванняў галоўнаму інжынеру навукова-даследчай станцыі «Ціха Браге» відавочна не спадабаліся.

— Так, спадар Гельмольд. Андроіды — гэта ўсяго толькі чалавекападобныя робаты, аднак гэта зусім не азначае, што ім не хочацца стаць людзьмі... Спецыфіку чарвяка можа ведаць толькі яго стваральнік — Гербурт Жабенцяй.

На твары галоўнага інжынера адбілася заклапочанасць — Гельмольд прыкідваў, колькі «Ціха Браге» будзе каштаваць адладка андроідаў.

— Я неадкладна звяжуся з камісарам Айнбундам — няхай запатрабуе ў пракуратуры ордэр на арышт Жабенцяя.

Начальнік Дэпартамента патэлефанаваў першым:

— Як прасоўваецца расследаванне, Сарва?

— Скончана, спадар камісар. — З-за адлегласці, якая падзяляла Зямлю і Марс, сігнал прыходзіў са спазненнем. — У бліжэйшы час адпраўлю вам папярэднюю справаздачу.

— Вы выдатна папрацавалі, Сарва! Абяцаю адзначыць вас у рапарце... У мяне ёсць для вас новае заданне: вяртайцеся на «Джавані Скіяпарэлі». З дэтэктывам Ладо страчана сувязь.

— Зразумеў, спадар камісар.

— А што ў вас з голасам, Сарва?

— Проста крыху стаміўся.

— Спадар Замосцін ласкава пагадзіўся дазволіць спадару Юдзіну суправаджаць вас. Перадайце механіку, што яго садзейнічанне будзе ўзнагароджана.

— Абавязкова, спадар камісар. — Інспектар дакрануўся да піктаграмы завяршэння размовы і схаваў камунікатар. — Збірайцеся, спадар Юдзін, мы вяртаемся на «Джавані Скіяпарэлі».

— Вам бы адпачыць, спадар Сарва, — спагадліва заўважыў механік.

— У дарозе адпачну. — Інспектар сумняваўся ў тым, што стрымае слова: трэба было аднавіць па памяці даныя па справе пра агента-актыватара дафамінэргічных сістэм і скласці справаздачу аб расследаванні на «Ціха Браге». Разбіты планшэтны персанальны камп'ютар заменіць ноўтбук.

— Я пайду рыхтаваць усюдыход да выхаду.

Сарва адправіў паведамленне Айнбунду, пасля чаго вярнуўся ў жылую ячэйку, каб сабраць рэчы. Як заўсёды, іх быў мінімум. Сукупнасць фактараў — дзеянне лекаў, купанне ў метан-этанавай сумесі, удар па галаве, напружанне апошніх дзён — прывяла да таго, што прысеўшы перавесці дух інспектар, сам таго не заўважыўшы, пагрузіўся ў сон.

— Спадар Сарва! — Інспектар прачнуўся ад таго, што яго інтэнсіўна штурхалі. — Усё гатова. Можам ехаць.

Галоўны інжынер зайшоў у шлюзавы адсек, каб развітацца і яшчэ раз выказаць падзяку за дапамогу.

— Жадаю ўдачы, спадары!

Знешнія створкі самкнуліся, і ўсюдыход узяў курс на «Джавані Скіяпарэлі».

Пасля некалькіх безвыніковых спроб скласці справаздачу, інспектар папрасіў механіка пабудзіць яго праз чатыры гадзіны і дазволіў Марфею заключыць сябе ў абдымкі. Сон пайшоў на карысць — Сарва адчуў сябе нашмат лепш. Прыкласці сагравальны кампрэс да патыліцы, знаходзячыся ў скафандры, інспектар не мог, таму ён уключыў шыйна-пазваночны сегмент сістэмы абагравання на максімум.

Даўно адышлі ў нябыт часы, калі працаваць у жорсткіх шматслойных пальчатках, надзьмутых ціскам паветра знутры, было сапраўднай пакутай. Аднак пэўныя цяжкасці з працай на клавіятуры ноўтбука Сарва ўсё ж адчуваў. Трэніраваная памяць дазволіла інспектару аднавіць ход падзей, не выпусціўшы ні адзінай дэталі.

Навукова-даследчая станцыя паказалася на гарызонце бліжэй да вечара таго ж дня. Сар­ва загадаў Юдзіну спыніць машыну за кіламетр ад «Джавані Скіяпарэлі» і залез на дах усюдыхода, каб разгледзець станцыю ў лічбавы стэрэабінокль. Пры выглядзе дзіркі ў фурытавым купале модуля паўночнага крыла сэрца інспектара забілася часцей. Менавіта ў тэхнічным памяшканні, што страціла герметычнасць, і знаходзіўся рэзервуар, атручаны інжынерамгеадэзістам Майнцам.

— Падобна на тое, «Тэраформ» замятае сляды... Спадар Юдзін, прыгатуйце зброю!

Колькі ні глядзеў на станцыю Сарва, прыкмет жыццёвай актыўнасці так і не выявіў.

— Мяне не пакідае адчуванне deja vu... Наперад!

Шматтонная машына, мякка калыхаючыся на няроўнасцях, пакаціла да «Джавані Скіяпарэлі». Знешнія шлюзавыя створкі аказаліся зачыненымі. Інспектару прыйшлося выбірацца з усюдыхода. Адкінуўшы крышку з панэлі доступу, Сарва ўвёў лічбалітарны код. Створкі засталіся на месцы, прымусіўшы інспектара нахмурыцца.

— Не зразумеў! Я што, набраў няправільную паслядоўнасць?

Сарва рэанімаваў успаміны і зноў увёў пароль. І на гэты раз шлюзавая камера не адчынілася.

— Няўжо Ладо змяніў код? Але навошта?.. А калі гэты зрабіў нехта іншы? — Рука інспектара машынальна легла на кабуру, вялікі палец сарваў зашпільку, а погляд рушыў па версе модуляў.

Не знайшоўшы нічога падазронага, Сарва выцягнуў камунікатар і, знайшоўшы ў тэкставым дакуменце код доступу, паўтарыў спробу ўвайсці ў сістэму. Праз імгненне сістэма бяспекі адчыніла замкі.

— Падобна на тое, я ўсё ж такі недзе зрабіў памылку.

— Для вашага стану, спадар Сарва, гэта даравальна. Скажу вам як былы армейскі пілот — з траўмамі галавы лепш не жартаваць.

Інспектар кіўнуў і першым увайшоў у шлюзавую камеру. Асвятленне адсутнічала, што наводзіла на думку аб тым, што адбылася аварыя. Адзінай крыніцай святла заставалася панэль доступу. Пераборкі атрымлівалі энергію ад аварыйнага генератара.

У калідоры было цёмна — усе святлодыёдныя лямпы былі разбітыя.

— Выбухнула знутры. Падобна на тое, што скокнула напружанне... — інспектар уключыў лакатар частот у надзеі, што прыбор дазволіць звязацца з дэтэктывам Ладо.

— Які наш план? — пацікавіўся Юдзін, які суправаджаў погляд рухам ствала.

— Будзем зыходзіць з таго, што дэтэктыў Ладо мае патрэбу ў тэрміновай медыцынскай дапамозе. Раздзелімся і абшукаем станцыю

— Не самае разумнае рашэнне, спадар Сарва, — не стаў хаваць свайго скепсісу механік.

— Можаце прапанаваць што-небудзь іншае, спадар Юдзін? — механік адмоўна паматаў галавой. — У такім выпадку прыступайце да вобыску памяшканняў паўднёвага крыла, а я пачну з модуля, у якім знаходзіцца цыстэрна... Перамоўную прыладу не адключаць! У выпадку небяспекі адкрывайце агонь на паражэнне!

— Ёсць!

— І не забудзьцеся праверыць запас дыхальнай сумесі!

У дадатак да нашлемнага ліхтара Сарва ўключыў яшчэ і ручны. Каб мець магчымасць манеўру, інспектар прыматаў ліхтар да правай рукі пры дапамозе ліпкай стужкі.

Як і раней, ніякіх слядоў узгарання, знакаў ад куль і аскепкаў у калідоры Сарва не знайшоў. Не трапляліся яму і сляды прысутнасці старонніх.

Калідор упіраўся ў цэнтральны адсек, прайшоўшы які інспектар трапіў у трэці лабараторны модуль. Трупы нікуды не дзеліся, і Сарва мімаволі парадаваўся таму, што на ім скафандр — целы пачалі раскладацца. Раз-пораз трапляліся сведчанні працы дэтэктыва Ладо.

— Спадар Юдзін, што ў вас?

— Працягваю пошук, спадар Сарва. Пакуль нічога.

За трэцім лабараторным модулем размяшчаліся рамонтныя майстэрні. У адрозненне ад папярэдняга наведвання «Джавані Скіяпарэлі», інструменты і матэрыялы былі раскіданыя па падлозе. Сарва прымеціў адну заканамернасць — усё валялася так, як быццам атрымала магутны імпульс з аднаго боку. Таго, дзе знаходзіўся тэхнічны модуль з рэзервуарам для вады.

Газааналізатар вылучыў прысутнасць мікрачасціц сажы ў паветры. Варта было толькі паднесці прыбор да кратаў вентыляцыйнай камеры, як паказчыкі пачалі расці прама на вачах. Унутры нядаўна бушаваў пажар. Падазрэнні Сарвы пачалі абрастаць целам.

Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*