KnigaRead.com/

Юры Станкевіч - Луп

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Юры Станкевіч, "Луп" бесплатно, без регистрации.
Перейти на страницу:

3 раніцы вёска падзялілася на два лагеры. Людзі сталага ўзросту патрабавалі ад Карнюшкі зрабіць што хоча, але каб болын выцця па начах не было. Другі, меншы, лагер аб’яднаў маладых дзяўчат і хлопцаў на чале з мясцовым настаўнікам Тамковічам. Яны пачалі абараняць Лупа — дзе яшчэ пачуеш такое дзіва? Толькі ў іхняй вёсцы. Настаўнік Тамковіч, які выкладаў у школе біялогію і якога ў вёсцы лічылі злёгку прыдуркаватым, гаварыў, на думку старых, зусім недарэчнае. Быццам мы ўсе страцілі пачуццё супольнасці з Прыродай, а ваўчынае выццё нібы зноў вяртае нас да тых далёкіх часоў, калі чалавек быў сам-насам з вечнасцю. Свае думкі ён абгрунтоўваў тым, што, маўляў, у Канадзе, а там жыў яго сваяк, які зрэдку слаў яму пісьмы, турысты прапануюць добрыя грошы, каб іх звазілі ў тундру, дзе яны ноччу слухаюць ваўкоў, якія блукаюць непадалёку ад іх вогнішчаў, і што за мяжой нават выдаецца часопіс, які так і называецца— «Выццё».

Але настаўнік Тамковіч не меў аўтарытэту ў болыпасці вяскоўцаў, бо ён быў не тутэйшы, не хацеў жаніцца і заводзіць гаспадарку і жыў, на іх погляд, абы-як. Тым не менш Карнюшку трэба было нешта вырашыць. Вось тады і паспела ў яго думка прадаць Лупа на рынку, як звычайнага сабаку.

10 гадзін.

Пакрысе вакол Лупа і яго гаспадара сабраўся натоўп. Чутка аб тым, што прадаюць жывога ваўка, абляцела рынак.

Луп па-ранейшаму стаяў спінай да сцяны. Ён не збіраўся класціся на зямлю, нібы сабака, хоць і стаміўся. Яшчэ ніколі ў сваім жыцці ен не бачыў столькі жывых істот. Ён быў чужынцам і тут, на рынку. Людзі тыцкалі ў яго пальцамі, а сабакі аж заходзіліся ў брэху, вядома, на бяспечнай ад яго адлегласці. Але Луп ненавідзеў і пагарджаў імі, як пагарджаюць тымі, хто значна ніжэйшы за цябе.

Вясковыя сабакі надакучвалі яму і раней. Яны вольна бегалі за плотам, брахалі, пачуўшы яго, але болей па звычцы; пакідаючы меткі, з нахабнай знявагай пырскалі на плот мачой і ўрэшце знікалі. 3 часам Луп навучыўся не звяртаць на іх увагі. I зараз любога з іх, калі б выпала, ён разарваў бы на кавалкі, нават вялікага і дужага. Як знішчыў ён аднойчы Рэкса.

Луп, вядома, не мог ведаць, што блатнаваты суседскі хлопец Віталь, уладальнік Рэкса, уплываў на Лявона, які вучыўся ўжо ў прафтэхвучылішчы і якраз прыехаў на канікулы; што гэты Biталь іншы раз біў Лявона проста так, каб баяўся, а потым зноў набліжаў да сябе — прыручаў. Тады яны якраз хадзілі разам і Віталю карцела ведаць, хто мацнейшы: аўчарка ці воўк? Яны выбралі час, калі Карнюшка з жонкай пайшлі з дому, і нацкавалі іх.

Рэкс быў рослы і смелы сабака, мацнейшы за ваўка. Яго не забываліся карміць штодзень і не раз, і да таго ж ён быў старэйшы ледзь не на два гады і болып вопытны, таму што на ланцугу яго трымалі мала. Ён шмат вандраваў ля вёскі, асабліва летам. Усе навакольныя сабакі баяліся яго.

Пачуўшы ваўка, чатырохгадовы Рэкс пачаў ірваць павадок, сіпеў і гірчэў — імкнуўся ў бойку. Лявон так і не рашыўся зняць з яго, Лупа, ланцуг, на што ён вельмі спадзяваўся. Таму ён адразу і апынуўся ў небяспецы, калі ў загарадку з рыканнем уляцеў Рзкс, якога Віталь наўмысна спусціў з павадка. Ланцуг блытаўся між лап і абмяжоўваў манеўр. Але ж калі Рзкса і магчыма было чым-небудзь спужаць ці прымусіць адступіць, то яго, Лупа,— не, бо ён не ведаў страху, нават перад людзьмі, бо і яны былі для яго ў чымсьці разгаданымі, а значыць, зусім не страшнымі істотамі.

Яны схапіліся грудзі ў грудзі і пакаціліся па зямлі. Рэкс добра пад’еў раніцай, быў увогуле цяжэйшы, таму праз якую хвіліну паваліў яго, пракусіў лапатку і падбіраўся ўжо да горла, але ў абодвух яно было абаронена аброжкамі, што не давала ніводнаму з іх хуткай перамогі. Мо тады, пад сабакам, які люта гірчэў над ім, ён раптам упершыню адчуў свае адзіноцтва і безабароннасць у гэтым назаўсёды варожым яму свеце, але адчуванне было імгненнае і хуткаплыннае, як маланка. Ён тады зразумеў — такі яго лёс і доўга біцца яму не выпадае: Рэкс перагрызе яму жылы на лапах ці дабярэцца да жывата і — канец. Лютасць перапаўняла абодвух, бо сутыкнуліся прадстаўнікі смяротна варожых відаў. Ашаломленыя хлоп­цы нібы спруцянелі, назіраючы за бойкай.

Чыстапароднасць Рзкса таксама выключала боязь і псіхалагічную няўстойлівасць — любы дварняга з прымессю іншароднай крыві спачатку абмачыўся б ад страху, а потым падставіў бы гор­ла, бо воўк — гэта ўсё-такі воўк — дзікі і злосны звер.

Рэкс, дарэчы, браў верх, а ён, Луп, задыхаўся (седзячы другі год на ланцугу, ён быў пазбаўлены руху, і гэта цяпер адбівалася), і здаецца, тут яму і пагібель, але ж інстынкт і вопыт шматлікіх пакаленняў зрабілі сваё. Ён падкурчыў ізаднія лапы і з усіх сіл таргануў імі, калі адчуў цёплы, мяккі і безабаронны жывот ворага. Так звычайна ро-бяць ваўкі, нападаючы на буйную жывёлу, калі кідаюцца падніз і хапаюць за горла. Рэкс заскуголіў і адваліўся ад яго, заліваючы крывёю ўтаптаную брудную зямлю. 3 разверненага жывата пацягнуліся кішкі.

Вечарам у той жа дзень аўчарку прыстрэлілі і закапалі пад яблыняю.

Чутка аб яго перамозе абляцела ўсю вёску, і ён чакаў тады нейкай для сябе кары, але нічога такога не здарылася. Гаспадар нават прынёс аднекуль горкага на смак (ён паспрабаваў языком) па­рашку і пасыпаў яму на разарваную лапатку, бо над ранай ужо нахабна зазвінелі мухі, якіх прыходзілася бесперапынна адганяць, і ён не мог адпачнуць. Пасля парашку мухі зніклі, і ён заснуў у будцы, куды Гаспадар дагэтуль кінуў свежаскошанага сена. Пахі травы прынеслі яму дзіўныя і трывожныя сны. Яму прыснілася, што быццам на ім не было ланцуга, сніўся поплаў за парканам, ён хутка ачуўся і доўга не мог супакоіцца, а калі зноў заснуў, то яму ўжо снілася, што ўсе хадзілі з ланцугамі на шыях. Нават людзі вадзілі адзін аднаго на ланцугах. Прачнуўшыся, ён тады ў каторы ўжо раз паспрабаваў ікламі жалезныя звенні і, паступова раздражняючыся, пачаў разглядаць праз драцяную агароджу падворак, па якім хадзілі куры, качкі і індыкі, а потым жонка Гаспадара выгнала свінню і падсвінка.

Чаму ж істоты, якіх ён сустракаў, хадзілі без ланцугоў, нават куры і надзьмутыя індыкі, якімі ўсе пагарджалі? Ён не раз з нянавісцю сачыў за імі праз агароджу і ўяўляў, што зрабіў бы з імі, каб не ланцуг, бо праз агароджу ён бы з лёгкасцю пераскочыў. Як завішчэла б дурніца свіння і кінуўся наўцёкі нахабны падсвінак, які з самаўпэўненым рохканнем капаў лычом ў зямлі, як разляцеліся б у смяротным страху пустагаловыя ку­ры і індыкі. Але яны не звярталі на яго ніякай увагі, нават іншы раз спароўваліся ў яго на вачах.

Цяпер, на рынку, ён зноў ненавідзеў усіх: занадта цікаўны натоўп, сабак, што захлыналіся ад брэху, нават Гаспадара з яго вострым, хітраватым тварам. А Гаспадар быў усё-такі істотай вышэйшага парадку. Калі б Луп быў таксама такой жа істотай і мог растлумачыць свае пачуцці з пазіцыі розуму, ён бы вызначыў тое, што ча­сам адчуваў да Гаспадара,— як нейкі рэлігійны экстаз. Але, тым не менш, іншы раз ён грзбаваў і пагарджаў ім.

Сабакі асабліва назалялі яму. I калі на яго аднекуль з віскам выскачыла махнатая курацапая балонка (яна, пэўна, была смялейшая, але ж і дур­нейшая за ўсіх), ён нават не варухнуўся, толькі выскаліў вільготныя іклы і матнуў цяжкай галавой, і сабачка істэрычна завішчаў і кінуўся прэч пад нечыя ратавальныя ногі.

— Дурную сучачку і ваўком не спалохаеш! — пракаменціраваў Карнюшка.

Навокал засмяяліся.

Што ж, у гэтым варожым свеце Луп і не чакаў іншага. Вось толькі чаму Гаспадар прывёз яго сюды на пачварнай грукотнай машыне? Мо тут зяго ўрэшце здымуць ланцуг, які, дарзчы, перашкодзіў яму ўцячы раніцай на дарозе?

Яны выехалі, калі яшчэ было цёмна. Неўзабаве дарога пацягнулася праз лес і машына запаволіла ход. 3 хваляваннем ён лавіў незнаёмыя пахі. 3 маленства пазбаўлены волі, ён усё-такі захаваў памяць аб сваім доме, памяць пакаленняў, якія існавалі да яго. Ён нервова замітусіўся і хваляваўя ўсё болын, пакуль, урэшце, рашучасць перамаг-ла, і тады скочыў праз борт, адчуў штуршок — ланцуг затрымаў яго і пачаў душыць, і ён біўся аб борт і хрыпеў. Гаспадар з Рыгорам адчулі благое, і машына спынілася. Першы выскачыў Рыгор, а за ім — Гаспадар. Рыгор збегаў па рукавіцы, і яго запіхнулі назад у кузаў, падкарацілі ланцуг, і тады ён ужо не глядзеў больш па баках — ні на бледны месяц, які паступова знікаў, раствараўся ў асмужаным небе, ні на маўклівы лес, а лёг на бок, адкінуў, нібы мёртвы, галаву і заплюшчыў вочы.

...Сямён Карнюшка зноў быў у цэнтры ўвагі. Гаспадары і пакупнікі, малыя і старыя, розныя людзі абступілі яго і Лупа шчыльным кальцом, але блізка ніхто не падыходзіў.

Да Карнюшкі праціснуўся няголены малады мужчына, у якога з-пад кажуха выторквалася кволая галоўка шчанюка пароды мексіканскі тэр’ер. Пачуўшы звера, шчанюк тоненька вішчэў і імкнуўся выслабаніцца.

— Сапраўды воўк?

— Не, Чырвоная Шапачка,— з’едліва адказаў Карнюшка.

У натоўпе засмяяліся, загаманілі. Пытанні пасыпаліся з усіх бакоў.

Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*