KnigaRead.com/

Юры Станкевіч - Луп

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Юры Станкевіч, "Луп" бесплатно, без регистрации.
Перейти на страницу:

Толькі тады ён падхапіўся, бо зразумеў, што трзба скакаць уніз. Ён моўчкі ўзыяў вялікую лабатую галаву і скасавурыў вока на Гаспадара. Той выцягнуў з кішэні і соўгаў шафёру ў рукі пакамечаную паперку.

— Дзякуй, Рыгор,— сказаў Гаспадар.— Вось, бяры. А просьба ўсё тая ж: будзеш ехаць назад, дык забярэш і мяне. Мо аднаго, а мо і з ім прыйдзецца вяртацца.— Ён тузануў ланцуг.

— Не для мяне ўсё гэта,— пагардліва пакруціў галавой Рыгор і адпіхнуў паперку.

— Зроб ласку, братка!

— Мо сорам у кішэню і ўвогуле з табой тут застацца?

— А ты і службу служы і сябру дапамажы! Рыгор задумаўся, пасля незадаволена кіўнуў і палез у кабіну.

— Ну, чакай!

Яго машына кранулася з месца і неўзабаве згубілася на шашы сярод такіх жа машын. Гаспадар схаваў грошы і агледзеўся.

Было вусцішна і золка. На бетонных слупах яшчэ гарэлі начныя ліхтары. Чарада варон павольна махала крыллямі ў хмарным халодным не­бе. Часам налятаў на перамену надвор’я парьг вісты, куслівы вецер, узнімаў пад нагамі слупкі пылу. Чэзлыя дрэвы паабапал шашы паспелі ўжо агаліцца ад лісця. Стаяла позняя восень, але сне­гу яшчэ не было.

Гаспадар крануў ланцуг, і ён пакрочыў сле­дам, зрэдку пазіраючы яму ў спіну жоўтымі ва-

чыма, у самай глыбіні якіх часам мільгала нешта каламутнае і цяжкое. Дарога, па якой яны рухаліся, вяла, дарэчы, да «птушынага рынку», ці Рабаўнічай Гары,— месца, дзе калісьці напаўлегальна, а зараз законна гандлявалі ўсялякай жыўнасцю і гаспадарчай дробяззю.

Нягледзячы на тое, што было яшчэ рана, на рынку было шмат людзей. Прадавалі і куплялі тут усё: катоў, свіней, трусоў, пародзістых і беспародных сабак, галубоў, канарзек і папугайчыкаў, варон, якія маглі вымаўляць некалькі слоў, гусей і хамякоў, паўсонных ужо вожыкаў, малявак для акварыумаў, а таксама футравыя зімовыя шапкі-кучумкі і старыя ношаныя галёшы, салдацкія бо­ты і абажуры ў стылі «рэтра», вопратку, клеткі для звяркоў і птушак, скрыні для пасылак, дубовыя бочкі і лыжкі, венікі для лазні, пласцінкі пяцідзесятых гадоў, касеты з рок-музыкай і шмат чаго іншага.

Цэлы рад быў заняты гандлярамі, якія прапаноўвалі журавіны, познія грыбы і арэхі. Там-сям грувасціліся невялічкія купкі чагі, пукі святаянніку, валяр’яну, рамонкаў, папаратніку, кары вярбы, сушаных чарніц, чарнаплоднай рабіны, шыпшыны і іншых лекавых ягад і траў.

Кааператыўшчыкі ў суседнім радзе заклікалі купляць іх сваёй гатоўкі вырабы: шырокія, як мяхі, нагавіцы, світэры, сукенкі, фотакопіі катоў з зялёнымі д’ябальскімі вачыма, біжутэрыю.

Гаспадар пасунуўся з ім уздоўж плота, бо там было менш людзей, і скіраваў да адносна свабоднага кутка, дзе стаяла пазабіваная цвікамі будка шаўца. Тут ён разматаў ланцуг і як наймацней прывязаў яго канец да жэрдкі паміж плотам і будкай. Пасля пахукаў на азалелыя рукі і агледзеўся навокал.

Toe, што ён, Сямён Карнюшка, вырашыў падацца ў гандляры, не вельмі спадабалася яму са­мому, бо абяцала наперадзе шмат клопатаў, якіх не вартыя былі і грошы, а вялікіх грошай ён атрымаць не спадзяваўся. «Але ж,— думаў ён,— усё можа быць. Можа, і пакупнік добры знойдзецца на яго «тавар». I Карнюшка азірнуўся на таго, каго ён сюды прывёз.

На зямлі стаяў і пабліскваў пахмурнымі бурштынавымі вачыма воўк-трохгодка. Падгалісты, з падцягнутым жыватом, вострымі вушамі, ён не садзіўся і не лажыўся, а, насцярожана прыўзняўшы пысу, трымаўся спінай да сцяны. Сабакі пачулі яго і, захлынаючыся істэрычным брзхам, ірвалі павадкі, але ён не звяртаў на іх увагі.

Луп быў худы і занядбаны, бо кармілі яго ў апошні час дрзнна. Поўсць месцамі, асабліва на шыі, збілася, выпіналіся рэбры і вузлаватыя мыш­цы на лапах. Адчувалася, што справы яго кепскія, праз год-два зачахне і ціха сканае ў якую з начэй, але пакуль трымаецца за жыццё, як трымаюцца за яго ўсе жывыя істоты і людзі таксама.

Але Сямён Карнюшка і не збіраўся ацэньваць яго. Ён кляў цяпер сябе за тое, што тры гады таму не забіў ваўчаня разам з усім вывадкам, які выпадкова знайшоў у лесе ля ручая, амаль побач з вёскай. Тое, што рэдкія па цяперашнім часе ваўкі чамусьці не сяліліся ў дрымучых лясах, у нерушы, а ўсё часцей выводзілі патомства вось так, непадалёку ад чалавека,— у гэтым была таямніца.

У вывадку было пяцёра ваўчанят. Ён прынёс усіх дадому і, не зважаючы на крыкі жонкі і маўклівую пагарду Лявона, сына-васьмікласніка, узяў сякеру і панёс усіх за пуню.

На зямлі яны не разбягаліся, а гулялі: нападалі і абараняліся, імітавалі бойку, гірчэлі зусім як сабачыя шчанюкі, і кожнае, калі ён браў яго за шкуру за вушамі і трымаў, спрабавала кусацца, і тады ён узнімаў сякеру і гаварыў:

— Цябе, ваўчару, заб’ю, але тым уратую іншых!

Бледны Лявон стаяў і глядзеў. Спытаў толькі:

— Якіх іншых?

— А тых,— адказаў ён,— якіх гзтыя стварзнні, калі вырастуць, жыцця пазбавяць.

На што Лявон, смаркач яшчэ, заўважыў:

— Не ты ім жыццё даваў, не табе і адбіраць!

Пятае ваўчаня, самае ладнае, ён чамусьці пакінуў. За чатырох, якіх прывёз у райзаг, яму далі даведку, па якой ён атрымаў дзвесце рублёў, бо за кожнае ваўчаня, якое не дасягнула трохмесячнага ўзросту, выплочвалі па пяцьдзесят рублёў, а за дарослага ваўка — сто.

Праз тыдзень ён, ужо на падпітку, выхваляўся перад суседзямі дармовымі грашыма і запрашаў усіх паглядзець ваўчаня.

Спачатку былі салодкія хвіліны. Аб тым, што ў яго гадуецца воўк, напісала ў раённай газеце карэспандэнтка — маладая, гаваркая і, на яго думку, вялікага розуму жанчына. У старонцы аховы прыроды з’явіўся артыкул, у якім расказвалася пра калгасніка Карнюшку (ён працаваў у калгасе паляводам) і яго сябра — Лупа. Менавіта яна ўзнагародзіла ваўка мянушкай, якая і прьг ліпла, хаця Карнюшка прапанаваў сваю. Неяк праз год ён зноў сустрэў на дарозе знаёмы «ўазік», і там сядзела тая самая жанчына-карэспандэнт — праўда, састарэлая і заклапочаная, хаця Карнюш­ку пазнала, і ён тады не ўтрымаўся, спытаў: чаму менавіта Луп? Жанчына ўсміхнулася і растлумачыла, што гзта ад лацінскага лупус — воўк. I Кар^ нюшка адразу згадзіўся: а як жа, вельмі трапная мянушка.

3 несамавітага чалавека ён адразу стаў вядомым. Яго з ваўком сфатаграфавалі ў газету, і Кар­нюшка ўзняўся на новы прыступак пакрысе затухаючай славы.

Але далей справы пайшлі горш. Луп рос і станавіўся ўсё болей неспакойнай істотай. Карнюшку давялі, што ваўчыцу яшчэ можна прыручыць, а вось самца — наўрад. «Усё роўна ўцячэ,— гаварылі яму,— як ваўка ні кармі, ён у лес глядзіць». «А ланцуг нашто?» — адказваў на тое Карнюш­ка.

Кармілі Лупа зболыпага. «Лепш яшчэ аднаго кабанчыка трымалі б»,— не раз даводзіла жонка, але Карнюшка злаваў і гнуў сваё. А Луп рос, і таму тонкі і не вельмі моцны ланцуг замяніўся на даўжэйшы, з тоўстымі звеннямі. Пасля неаднаразовых дарэмных спроб перагрызці яго Луп пакінуў свае намаганні. А на трэцім годзе жыцця ён упершыню падаў голас.

У клубе праходзіў справаздачны сход, а пасля выступалі мясцовыя музыкі і спевакі. Карнюшка збіраўся дадому, калі пачуў раптам дзіўныя гукі. У зале таксама пачулі і пачалі перашэптвацца.

Пакуль іграў самадзейны аркестрык, Луп моўчкі ўслухоўваўся ў ледзь чутную мелодыю, а калі музыкі зрабілі перапынак і нехта расцягнуў гармонік, не вытрымаў. Ён нібы кідаў выклік, распавядаў сваю самоту маўкліваму небу ў россыпе зорак, далёкаму лесу і поўні, якая раптоўна выбегла з-за пуні і вісела ў цёмнай халоднай пустэчы.

— Г-у-у-оў-у-у-у-у!

Раптам узнялося над вёскай, над асмужанымі паплавамі і рэчкай выццё, адгукнулася рэхам у далёкім лесе.

Адразу сціхлі, перасталі гаманіць людзі ў клу­бе, чамусьці ўсім стала вусцішна. Музыкі, а сле­дам і гледачы пацягнуліся да выхаду. У хатах старыя перажагналіся, а немаўляты прачнуліся і пачалі енчыць і плакаць.

— Што здарылася?

— Карнюшкаў воўк вые.

— А я ваўкоў і не чуў ніколі!

— Малады, таму і не чуў. I не дай бог чуць,

— О-у-у-у-у-у-у-у-у-у!

Луп цягнуў спачатку хрыпла і няўпэўнена, але потым адолеў адну даўгую і чыстую ноту, і голас яго ўзнімаўся ў вышыню і, здаецца, рассякаў халоднае восеньскае паветра.

Карнюшка ўспомніў, як ён прыбег раззлаваны дадому, і не стрываў — хвастануў ваўка палкай, але Луп таргануў пашчэнкамі, і палка з храбусценнем пераламалася. Яму стала ніякавата, нават страшна, і ён задумаўся: а што рабіць з ваўком далей? Забіць і здаць шкуру ў райзаг? Але там, пэўна, таксама чыталі газеты і бачылі здымак. Што яны скажуць? Бадай, і грошай не выплацяць,— меркаваў ён.— Знойдуць прычыну, ім жа абы не заплаціць. Пачнуць круціць: маўляў, воўк, нібы сабака, сядзіць на ланцугу, ручны, дык, пэўна, ужо і не воўк. Ім закон — сваяк, а мне — чужынец. Злупіць шкуру на шапку таксама няёмка, бо суседзі пачнуць кпіць. Пачнецца такая

плявузгота...

Ноччу Луп зноў выў, але Карнюшка ўжо не стаў паднімацца з ложка — чорт з імі з усімі. Ён слухаў, як злосна мармытала нешта жонка, глядзеў, як хмары ў акне то засланялі месяц, то ён зноў вісеў у небе, як цені ад дрэва варушыліся па сцяне, і ўсё гэта пад ваўчынае выццё, ад якога беглі па скуры мурашкі і хацелася стаць зусім малым і непрыкметным і закапацца ў якую нару.

Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*