Кривицкий Александр - Учебник белорусского языка
ТЕКСТ
У родным доме і сцены памагаюць. Неўзабаве пры рынку, у доме «найстаршага бурмістра слаўнага і вялікага горада Віленскага», запрацавала Скарынава друкарня. І вось Вільня трымае ў руках першыя друкаваныя кн ігі ў гэтых землях — «Малую падарожную кніжыцу» і «Апостал».
Давайма і мы з ірнём на гэтыя першыя ў нашай бацькаўшчыне выданні…
Надрукаваныя ў дзве фарбы, з прыгожымі літарамі-ініцыяламі і віньеткамі з раслінным арнаментам, яны, здаецца, знарок створаны на радасць воку. Як прыгожа глядзіцца старонка! Вось багатая шырокая застаўка адкрывае раздзел, пад ёю назва, пад назваю зноў застаўка, але больш вузкая…
Міжволі згадваюцца словы выдатнага рускага гісторыка мастацтва і крытыка У. Стасава: «Тая прыгажосць малюнка, тое майстэрства гравюры, якія на кароткі час прамільгнулі ў выданнях… скарынінскіх, ніколі ўжо больш не паўтарыліся ні ў адным выданні царкоўнаславянскага друку на працягу ўсёй другой паловы ХУІ, усяго ХУІІ і першай паловы ХУІІІ стагоддзяў»…
Добра прадуманы фармат выданняў. Ужо сваім выглядам «Апостал» кажа, што ён разлічаны не для царкоўнай службы, а для хатняга чытання. Памер невялікі — самы раз, каб, узяўшы ў рукі кн ігу, прысесці з ёю ў нядзельку за сталом. Не той шыкоўна вялізны, з якім «служка божы» выходзіў чытаць парафіянам у царкве. І зусім кішэнны фармат у «Малой падарожнай кн іжыцы», разлічанай на купцоў і рамеснікаў, якім не раз даводзілася выпраўляцца ў далёкую дарогу.
Францыск Скарына, як у Празе, так цяпер у Вільні, выдае свае кн ігі з асветніцкімі мэтамі для небагатых людзей, як ён сам піша, «людзям паспалітым на добрае навучанне».
3 гэтага боку асабліва цікавая апошняя частка «Малой падарожнай кн іжыцы», дзе змешчаны розныя каляндарныя, астранамічныя і нават медыцынскія звесткі — усё тое, што найнеабходней было чалавеку ў дарозе.
1 для нас з вамі цікава прачытаць, скажам, такія радкі: «месець септеврий зовемы вресень», «февраль… люты», «июнь… чирвець», «июль… липець». Нягледзячы на старое п ісьмо, здаецца, бруіць у іх наша сённяшняя беларуская мова.
Скарына тут падае такія каляндарныя звесткі, якіх не было раней у падобных, нават самых лепшых заходнееўрапейскіх выданнях. Яго каляндар добра адрозніваецца ад царкоўных, якія зводзіліся толькі да пераліку рэлігійных свят ды дзён «святых». Дбаючы пра асвету, Скарына паведамляе чытачу, колькі які месяц мае дзён, якая даўжыня дня і ночы ў розныя месяцы (напрыклад, пра 17 ліпеня: «День имать годин 17, а нощ 8»), а таксама даты веснавога і восеньскага раўнадзенства, летняга і зімовага сонцастаяння.
Гэтая каляндарная частка «Малой падарожнай кн іжыцы» паказвае нам Скарыну яшчэ і як выдатнага матэматыка і астранома. Скарына зрабіў падлі к і, якіх ніхто да яго не рабіў на ўсходнеславянскіх землях і якіх ніхто не падасць і пасля Скарыны аж да 18 стагоддзя. Ён прадказаў шэсць месячных і адно сонечнае зацьменні, якія змаглі ўбачыць жыхары Беларусі і Літвы ў 1523–1530 гадах. 1 ўсё гэта дакладна збылося…
(Отрывки из книги: А. Клышка. Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кн іжка)
Лексический комментарий к текстунеўзабаве — вскоре, в скором времени
друкаваны — печатный
выданні— издания
л ітара — буква
знарок — нарочно, намеренно, умышленно
старонка — страница
разлічаны — рассчитанный
хатняе чытанне — домашнее чтение
памер — размер
нядзелька — уменьш, воскресенье
шыкоўна вялізны — шикарно огромный, большущий
кішэнны — карманныи
парафіяне — верующие одной парафии — территории, относящеися к одному костелу
асветніцкі — просветительский
паспаліты — польск. уст., простонародный
звесткі — сведения
цікава — интересно
бруіць — струиться
дбаць — заботиться
падлі к — подсчет
дакладна — точно
Упражнения1. Спишите, подчеркивая причастия одной чертой, деепричастия— дв умя.
Азірнуліся на пакінутыя ззаду кусты ды пайшлі к лясам. (К. Чорны) Здаецца, аж сюды, да самага лесу, далятаў гул вялізнага пажару, узнікшага за якую хвіліну. (М. Лынькоў) Пасядзеўшы крыху такім чынам, ён падымаўся з месца і і шоў у свой пакой на супачынак. (Я. Колас) Адпачыўшы крыху, Рыгор падняўся з крэсла і пачаў тупаць па пакоі. (Ц. Гартны) Нават неба на захадзе, святлеючы доўгі час пасля заходу сонца, стала тускнець і агортвацца ў лёгкую летнюю цемру. (Я. Колас) Бліснуў лысінай пень, елка вырвала з ценяў свой цень, на паляне лясной кладучы яго побач з сабой. (А. Куляшоў) На парце, сціснуўшы галаву далонямі, сядзела з акамянелым тварам Рая, ды ў праходзе паміж партамі стаяла з абыякавым выглядам другая вучаніца — кульгавая, хваравітая Ніна Кулікава. (І. Шамякін) Паднятыя і ачышчаныя баравікі грыбнік клаў на чыстае месца ў кучу. (Я. К.олас) Стомленыя за дзень людзі хутка паснулі. (М. Лынькоў) І колькі ў іх прывабнага, заспакойваючага душу хараства! (Я. Колас) Пачуўся званок, абвяшчаючы падыход поезда. (Ц. Гартны) Атрад, прыбыўшы сюды на св ітанні, размясціўся ўздоўж чыгункі на сушэйшым месцы. (П. Пестрак) Хачу высветліць фактам усе маючыяся быць непаразуменні. (К. Чорны)
2. Произведите замену причастий действительного залога более приемлемыми для белорусского языка выражениями.
Апусцеўшыя палі выглядалі сіратліва. Паружавеўшыя ад марозу шчокі пахарашэлі. Сон зусім адышоў ад разамлеўшага хлопца. Чуваць крыкі птушак, адлятаючых у вырай. 3 саду даносіўся ап'яняючы пах. Рэчывы, стымулюючыя рост раслін, можна набыць у аддзеле бытавой хіміі. Калі ўзяць атрымліваемыя прыбаўкі ўраджаю ў разлі ку на цэнтнер высяваемага насення, то можна ацаніць эфектыўнасць прымяняемага ўгнаення. Заходзячае сонца чырваніла неба. Пераспеўшае збожжа пачынала асыпацца. Голас, спяваўшы песню, рэзка абарваўся. Ад вады патыхала гаркатой гніючага алешніку. Хістаючымся крокам ён ішоў па дарозе. У надышоўшым змроку цвецень выглядала снегавой замеццю. Для гэтай пасады ён падхадзяшчы чалавек.
3. Спишите, вместо глаголов в скобках употребите образованные от них причастия или деепричастия.
(Прыслухоўвацца) да ціхага плёскату нарачанскіх хваляў, Якуб Колас расказваў нам шматлі к ія гісторыі са свайго багатага жыцця. (М. Лынькоў) Далячынь віднелася па-асенняму задуменная, маркотная, са сваімі (апусцець) палямі, з (пагалець) там і тут дрэвамі. (І Мележ) Сцёпка доўга стаяў, (любавацца) горадам, і нейкае новае адчуванне калыхала яго, прыцягвала да гэтага горада і ў той жа час палохала і непакоіла. (Я. Колас) (Угледзець) людзей, якія беглі к яму, ён махнуў нагамі, скінуў з іх жалезныя лапы, (дзякаваць) якім узлез на слуп, і, (ссунуцца) па гладкім дзераве на зямлю, к інуўся бегчы. (К. Чорны) І ветры прынеслі ёй вестку ліхую, што сын яе ў бітве загінуў, жыццё, (дараваць) роднай матуляй, (аддаць) за мац і- Краіну. (Ю. Таўлай) І знямела, як арліны клёкат, слова (набаліць) ў грудзях. (А. Пысін) Есць хараство і ў гэтых зімах і ў мёртва-белых тых кілімах, што віснуць-ззяюць хрусталямі над (занямець) лясамі. (Я. Колас) Жытняя рунь нагадвала цёмна-зялёны аксаміт, (разаслаць) на вялізным абшары поля. (Т. Хадкевіч)
4. Переведите с русского языка на белорусский.
Горы, поросшие деревьями, уродливо изогнутыми норд-остом, резкими взмахами подняли свои вершины в синюю пустыню над ними, суровые контуры их округлились, одетые теплой и ласковой мглой южной ночи…
Хорошо одному на краю снежного поля, слушая, как в хрустальной тишине морозного дня щебечут птицы, а где-то далеко поет, улетая, колокольчик проезжей тройки, грустный жаворонок русской зимы…
Нас выпороли и наняли нам провожатого, бывшего пожарного, старичка со сломанной рукою, он должен был следить, чтобы Саша не сбивался в сторону по пути к науке. Но это не помогло: на другой же день брат, дойдя до оврага, вдруг наклонился, снял с ноги валенок и метнул его прочь от себя, снял другой и бросил в ином направлении, а сам, в одних чулках, пустился бежать по площади. Старичок, охая, потрусил собирать сапоги, а затем, испуганный, повел меня домой.
Урок 7
СОЮЗЫ В ПРЕДЛОЖЕНИИ
Важными строительными элементами предложения являются союзы — слова (обычно краткие), не имеющие лексического значения и употребляющиеся для связи синтаксических единиц: членов предложения, частей сложного предложения, самостоятельных предложений. Они указывают обычно на смысловые и грамматические отношения между синтаксическими единицами.