Джордж Оруэлл - 1984 (на белорусском языке)
6
Нарэшце гэта адбылося. Доўгачаканая вестка прыйшла. Ўiнстану здавалася, што ён чакаў гэтага моманту ўсё сваё жыццё.
Ён iшоў доўгiм мiнiстэрскiм калiдорам i амаль на тым самым месцы, дзе Джулiя ўсунула яму ў руку цыдульку, пачуў, што нехта мажнейшы за яго ступае ззаду. Невядомая пакуль што асоба кашлянула, вiдавочна, падаючы знак, каб загаварыць. Ўiнстан раптоўна спынiўся i азiрнуўся. Гэта быў О'Браэн.
Нарэшце яны былi сам-насам, i Ўiнстану здавалася, што адзiным яго жаданнем цяпер было ўцячы. Сэрца шалёна калацiлася. Ён не здолее вымавiць нi слова. О'Браэн, аднак, прайшоў спакойна, на момант па-сяброўску ўзяў Ўiнстана за руку, так, што яны пайшлi побач. Ён загаварыў з паважнай i адмысловай высакароднасцю, якая адрознiвала яго ад большасцi сябраў Унутранай Партыi.
- Я чакаў нагоды з вамi пагаварыць, - сказаў ён. - Неяк днямi я прачытаў ваш навамоўны артыкул у "Таймз". Вы, вiдаць, цiкавiцеся навамоўем як спецыялiст?
Да Ўiнстана пачаў вяртацца разважлiвы спакой.
- Спецыялiст? О не. Я ўсяго толькi аматар, - адказаў ён. - Гэта не мая галiна. Я нiколi не меў дачынення да сучаснага моўнага будаўнiцтва.
- Але вы пiшаце вельмi зграбна, - сказаў О'Браэн. - I не адзiн я так думаю. Нядаўна я гаварыў з адным вашым сябрам, ён, пэўна, эксперт у гэтай справе. Не магу цяпер прыгадаць яго iмя.
Ўiнстанава сэрца зноў шалёна забiлася. Гэта не магло быць нiчым iншым, як згадкай пра Сайма. Але Сайм быў не толькi мёртвы, ён быў выпараны, ён быў нечалавек. Любая вiдавочная спасылка на яго была смяротна небяспечная. Заўвага О'Браэна, напэўна, мусiла быць зразуметая як сiгнал, як шыфр. Учынiўшы гэткае думзлачынства, яны сталi супольнiкамi. Яны павольна iшлi далей па калiдоры, пакуль О'Браэн не спынiўся. Забаўным, даверлiва-прыязным рухам ён паправiў на носе акуляры i сказаў:
- Што я хацеў вам сказаць - у вашым артыкуле вы ўжылi састарэлыя словы. Але састарэлi яны зусiм нядаўна. Цi бачылi вы 10-е выданне Слоўнiка навамоўя?
- Не, - адказаў Ўiнстан. - Я не думаў, што яно ўжо выйшла. Мы ў аддзяленнi дакументацыi яшчэ карыстаемся дзевятым.
- Дзесятае выданне, я думаю, з'явiцца толькi праз пару месяцаў. Але некалькi асобнiкаў ужо пушчаны ва ўжытак. Я сам маю адзiн. Можа, вам будзе цiкава паглядзець?
- Вельмi цiкава, - адказаў Ўiнстан, адразу зразумеўшы, куды хiлiць гутарку О'Браэн.
- Некаторыя навiнкi там проста генiяльныя. Скарачэнне колькасцi дзеясловаў - думаю, вам гэта найбольш спадабаецца. Як жа мне перадаць вам слоўнiк? Можа, паслаць каго, каб вам занеслi? Але я баюся, што я, як звычайна, проста забудуся. Цi, можа, зойдзеце да мяне, як будзе час? Пачакайце, я дам вам адрас.
Яны стаялi перад тэлеглядам. Няўважна абмацаўшы кiшэнi, О'Браэн выцягнуў адтуль маленькi нататнiк у скураной вокладцы i залаты чарнакрэс. Пад самым тэлеглядам, так, што любы наглядчык на другiм канцы мог прачытаць, што ён пiша, ён накрэмзаў адрас, вырваў старонку i падаў яе Ўiнстану.
- Вечарамi я звычайна бываю дома, - сказаў ён. - Калi не будзе мяне, слоўнiк перадасць вам мой слуга.
Ён пайшоў, пакiнуўшы Ўiнстана з паперкай у руцэ. Гэтым разам цыдулку не трэба было хаваць. Тым не меней ён уважлiва прачытаў i запомнiў напiсанае i праз некалькi гадзiн кiнуў цыдулку разам з кучай iншых паперак у дзiру памяцi.
Яны гаварылi не болей за дзве хвiлiны. Сустрэча гэтая магла значыць толькi адно: яна была задумана, каб паведамiць Ўiнстану адрас О'Браэна. Гэта было неабходна, бо даведацца пра нечы адрас можна было, толькi спытаўшыся ў самога адрасата. Нiякiх даведнiкаў не iснавала. "Калi захочаце мяне ўбачыць, знойдзеце мяне там", - вось што сказаў яму О'Браэн. А можа, нейкае сакрэтнае пасланне будзе схаванае ў самiм слоўнiку. Але, ва ўсялякiм разе, было зразумела адно. Змоўнiцкая арганiзацыя, пра якую ён марыў, iснавала, i ён выйшаў з ёю на сувязь.
Ён ведаў, што раней цi пазней яму прыйдзецца падпарадкоўвацца загадам О'Браэна. Можа, заўтра, а можа, яшчэ не так хутка - ён не ведаў. Ва ўсялякiм разе, тое, што цяпер адбывалася, было працягам працэсу, якi пачаўся шмат гадоў таму. Першым крокам была патаемная, мiжвольная думка. Другiм крокам быў дзённiк. Ён перайшоў ад думак да слоў, а цяпер пераходзiў ад слоў да спраў. Апошнiм крокам будзе нешта, што адбудзецца ў Мiнiстэрстве Любовi. I ён загадзя пагадзiўся з гэтым. Канец можна было прадбачыць ужо напачатку. Але было ў гэтым нешта жахлiвае, цi, дакладней кажучы, гэта было нiбы прадчуванне смерцi, гэта было як быць трошкi меней жывым. Нават калi ён гаварыў з О'Браэнам, яго працiнаў ледзяны холад, калi да яго свядомасцi даходзiў сэнс слоў. Яму здавалася, што ён сыходзiць у глыбокую магiлу, i яму не было лягчэй ад таго, што ён ведаў заўсёды: магiла тут, яна яго чакае.
7
Ўiнстан прачнуўся з мокрымi ад слёз вачыма. Заспаная Джулiя прытулiлася да яго i прамармытала штось накшталт "Што з табой?".
- Я прыснiў... - пачаў ён i замаўчаў. Было вельмi складана выказаць гэта словамi. Быў сон, i былi звязаныя з гэтым сном успамiны, якiя ў гэтыя першыя хвiлiны абуджэння не iшлi яму з галавы.
Ён зноў лёг, заплюшчыў вочы i зноў акунуўся ў мроi. Гэта быў прасторны i светлы сон, у якiм усё ягонае жыццё паўстала перад iм, як краявiд летнiм вечарам пасля дажджу. Усё адбывалася ўнутры шклянога прэс-пап'е, але паверхня шкла была нябесным скляпеннем, i пад скляпеннем гэтым усё было прасякнута ясным мяккiм святлом, так што можна было бачыць бязмежныя далячынi. У гэтым сне быў таксама рух рукой - у пэўным сэнсе ён i адыгрываў галоўную ролю, - рух ягонае мацi, паўтораны праз трыццаць гадоў жыдоўскай жанчынай у кiнакронiцы, рух, якiм яна спрабавала схаваць ад куль малога хлопчыка, пакуль верталёты не разнеслi iх на шматкi.
- Ты ведаеш, я дагэтуль думаў, што забiў сваю мацi, - сказаў Ўiнстан.
- Чаму ты яе забiў? - перапытала Джулiя праз сон.
- Ну як забiў, не фiзiчна.
У сне перад iм паўстаў вобраз мацi, якою ён бачыў яе апошнi раз, i ў першыя хвiлiны пасля абуджэння яму прыгадалiся дробныя ўрыўкi падзеяў, звязаных з тым вобразам. Гэта быў успамiн, якi ён гадамi свядома выцясняў са сваёй памяцi. Ён не памятаў дакладна, калi гэта адбылося, але яму было не менш як дзесяць гадоў, можа, нават i дванаццаць, калi гэта здарылася.
Яго бацька знiк незадоўга да таго. Калi дакладна - ён ужо не мог прыгадаць. Ён лепей памятаў замяшанне i трывогу, якiмi былi пазначаны тыя часы. Перыядычная панiка пад час авiяналётаў, пошукi сховiшча ў станцыях метро, паўсюль крушнi камення з бруку, нечытэльныя пракламацыi, развешаныя на ўсiх скрыжаваннях, атрады моладзi ў аднолькавых кашулях, бясконцыя чэргi каля булачных, перарывiсты грукат кулямётаў удалечынi i асаблiва - заўсёдны недахоп ежы. Ён памятаў, як доўгiмi вечарамi яны з iншымi хлопчыкамi корпалiся ў сметнiках i кучах адкiдаў, знаходзiлi жылкi капусных лiстоў, бульбяныя лупiны, а часам нават засохлыя хлебныя скарынкi, якiя яны старанна адцiралi ад попелу. Яны таксама чакалi, як па вулiцы будуць праязджаць грузавiкi з кормам для жывёлы. Часам iх трэсла на выбоiнах, i на дарогу высыпалася макуха.