Анатоль Казлоў - Дзеці ночы
Вялізная птушка ўзмахнула крыламі, выцягнула галаву і. нарэшце, сарвалася са скалы цемры над багнай. Яна, гэтая страшнаватая і. як падалося Нінцы, незямная, зайшлася рогагам і спікіравала на галаву Вілена. Мо хацела «дапамагчы»хлопцу, пазоавіць надзеі на выратаванне, даказаць і паказаць Нінцы, што яна бяссільная і дробненькая. як мошка. I не ёй, бамжысе, вырашаць лёс свайго каханага.
«Ен наш!» — чуе Нінка надтрэснуты і глухі голас, ад якога ледзянее галава, мозг, здаецца, сціскаюць абцугамі.
«Хлусіш, пачвара!»
«Хадзі і ты да яго»,— запрашае птушка. Яна завісла, быццам яе прышпільнулі, над галавою хлопца.
«Не, ляці ты сюды, да мяне, пад сонца. Што? Не хапае духу і смеласці?»
«Не хочаш быць разам з Віленам?»
«Хачу і буду. Але не ў халоднай і смярдзючай багне, не ў тваністым граху, а на сухой, угрэтай Божым Святлом зямлі».
«Лахудра, з кім сабралася цягацца?»
«Нінка, дапамажы!» — ловіць дзяўчына слабы імпульс голасу Вілена.
«Ну, давай жа! Чаго сядзіш, як капша? Чуеш, ён просіць. Ідзі да яго, падай руку»,— клекатлівы голас чорнай птушкі нагадвае шлюбны спеу бусла.
«Усявышні і бязгрэшны. Магутны і справядлівы Божа, дай мне і Вілену моцы. Дапамажы нам высгаяць. Госпадзі! — узводзіць Нінка вочы да сляпучага сонечнага дыска.— Пашлі. Божа, на галаву Вілена цёплы і светлы промень сонца, няхай ён разгоніць над любым цемру, дасць яму надзею. падтрымае у ім веру у святло і ў мяне як у жанчыну, якая не пакіне яго ні ў радасці, ні ў горы. Божа, ён жа столькі напакутаваўся і нацярпеўся раней, з самага свайго нараджэння. Не адступіся ад яго, Госпадзі!»
— Нінка, насунься на край. Гаварыў жа. што лягу каля сцяны,— Юрка п янавата рагагнуу.— Разамлела на мяккай пасцелі, як дзіцёнак, абаранкам сагнулася. Давай, давай яшчэ крышачку памкніся. Ты ѵся дрыжыш, малая. Нічога, зараз сагрэю. Абшчаплю і прыцісну да сэрца. Вось так,— Юрка прадзеу руку над спіну дзяўчыны, другой абшчаперыў праз плячо.— Ну, як? Цяплей стала? — спытаў на вуха Юрка.
Пінка Смаляк маѵчала. Яна усё яшчэ знаходзілася там. у дзіўным, страшным і незразумелым сне. Рэальнасць з цяжкасцю нрабівалася ў яе свядомасць.
— Вілен, я бачыла жахлівы сон. Вілен, ты ў баіне...
Дзяучына адчула, як адхіснулася ад яе цела Юркі. Як паспешліва і сярдзіга прыўскочыў ён на канапе.
— Ты зноў за сваё! — стрымана-ледзяны голас паласнуў слых Нінкі.—Жывеш ужо столькі са мною, а ў думках здраджваеш з другім. 3 занюханым смаркачом Віленам. Шкода, што не трапляецца ён мне пад руку. Неданосак. А гы сцерва... Кірылаўна гаварыла, шго ён шалудзівым сабакам збег ад цябе. А ты усё: Вілен, Вілен. Цьфу, шлюха! А усё выламвае з сябе парадачную. Правільна, кожнаму па парадку, нікому не адмовіш!
Нінка маўчала. Што ёй было гаварыць? Навошта апраўдвацца? Яна адчула, як Юрка адсунууся ад яе да самай сцяны, пацягнуу на сябе коўдру і, зласліва сцяўшыся. засоп.
Нінка да самай раніцы не звяла больш павек. Як толькі добра пасвятлелаза акном і гралейбусы пачалі гойсаць па горадзе ад прыпынку да прыпынку, яна ціхенька паднялася, спаласнула твар у ванным пакоі вадою, апранулася, прычасала валасы і на дыбачках выслізнула за дзверы Лёнікавай кватэры.
На вуліцы дыхалася вольна. Бадзёрыла свежасцю паветра. Рэдкія прахожыя паспешліва беглі да супынкаў гарадскога транспаргу. Ад асфальту гратуара пахла вільгацпю, а ад прыдарожных кустоў — ледзь улоунай прэласцю.
«Не вярнуся больш да ІОркі. Ніколі!»
«А куды ты дзенешся? Ну, куды?» — спрачалася сама з сабою Нінка.
«А сон. Шго значыць гэты сон? Як мне ў ім разабрацца? Хоць бы хто дапамог раскласці яго па паліцах. Параіў. як разумець і што рабіць?»
Нінка пешшу дайшла да метро, села ў адзін з вагонаў і ездзіла, нібы ў забыцці, па надземных тунелях. Яна любіла падземку метро. Асабліва другую, Аўтазаводскую лінію. На яе і перайшла дзяучына гадзіны праз дзве.
...Прытуліўшыся плечуком да бетоннай сцяны, маладая бамжыха бяздумна стаяла ў надземным пераходзе ужо з добры дзесятак хвілін. Да яе слыху, здаецца, не даходзіл і заліхвацкія папсовыя мелодыі. шго вырываліся з дынамікаў магнігафонаў, на якіх прадаўцы касет пракручвалі свой тавар. Голькі разок спатыкнулася дзяўчына вачыма аб намёкліва-падмірі ваючыпозірк маладога і ёмкага хлопца (таксама прадаўца касет), той. як здалося Нінцы, сказаў ёіі прыемныя словы-кампліменты. Але яна іх не пачула і абыякава зноў уталопілася невідушчым зрокам у нябачную другімі далячынь.
На шэрым і халодным малюнку казённай супрацьлеглай сцяны падземкі-перахода Нінка Смаляк раптам убачыла танюткія павуцінкі-трэшчыны, якія ўсё большалі і пашыраліся, утвараючы кружок-вочка. Праз яго можна было ўжо глядзець, я к праз бінокль. Ніхто не перашкаджаў дзяўчыне. Яна, падалося, прыліпла да трэснутай сцяны, і яе блякла-мроісгы бесцялесны адбітак нырнуў у заварожваючае вочка-адтуліну...
Лес. Ноч. Глухая, закінутая дарога. Пошум ветру ў вершалінах. Трашчыць сухое і падгнілае галлё ў гушчары. Адтуль нехта назірае за Нінкай. Нядобра цікуе за ёй. Нінка адчувае халодныя абдымкі ночы. Ёй зябка, і яна стаіць галюсенькая, нібы ў лазні. Толькі ж страшная халадэча, няма чым сагрэцца. Дзяўчына азіраецца, паварочвае галаву ў адзін бок, другі — нікагусенькі, ні адной жывой душы. Паўсюль вочы натыкаюцца на груба сагканае палатно ночы. Але вось. прыгледзеўшыся, Нінка заўважае слепаваты агеньчык наперадзе, ён ледзь прабіваецца праз лапісты ельнік. Зноў трэск голля за спінаю. Азірнулася... нікога.
«Адстань. шалапутка»,— чуе голас.
«Што?»
«Каціся на свой вакзал. Назад, у памыйку».
«Хто тут?»
«Я. Гаспадар ночы. Збіральнік душ заблудшых».
«Выйдзі ж. не хавайся!» — нясмела просіць Нінка.
«Усяму свой час, срамніца».
«Мне няма чаго хаваць».
«А як жа цыцкі і міжножная пячора?»
Нінка раптам успамінае, што стаіць галюсенькая. Толькі што з таго? Не сама ж яна распранулася. I чаго саромецца таго, каго не бачыш. Няхай залівае чырвань таго, хто падглядвае.
«Адступіся ад Вілена, падвѵтльная жабрачка. Беражы сваё сабачае жыцце, беражы, пакуль не выцекла яно з цябе, як з праколатага бурдзюка»,— голас загадвае, патрабуе.
«Ды йайшоў ты...» — Нінка пачынае злаваць.
«Я заўсёды на нагах».
«I я, як бачыш, стаю».
«Пакуль стаім, а хутка ляжам».
«Пад цябе? — Дзяучына шчыра смяецца. Ёй сапрауды весела— Пад цябе? — перапытвае.— Бяздушнага і бесцялеснага.»
«Вар’ятка. Вялікі гонар спазнацца са мною. Ты, смярдзючая сучка, можаш голькі пра такое марыць. Ляжаць табе на маім алтары, паскудніца і натаску ха...»
Дзяучына заціснула далонямі вушы, каб не чуць патоку брыдкаслоуя, які лавінай панёсся з гушчару.
«Ты, прыдурак, загкніся!» — крычыць Нінка.
«Адрачыся, сучка, ад хлопца,— свідруе мозг голас нябачнага карніка.— Табе не ўбіцца ўжо ў ягонае сэрца. Гам валадару цяпер я. Толькі я! Ты чуеш, памыйніца!»
«Яшчэ паглядзім»,— нехта другі нашэптвае Нінцы на вуха.
«Яшчэ паглядзім»,— паутарае яна.
«Наш Тварэц сапраўдны і адзіны Гаспадар душы і цела Вілена»,— той жа лагодны голас нашэптвае дзяўчыне. Яна ўпэўнена і цвёрда паўтарае гэтыя словы.
«Трымай жа, лахудра!» Нінку апякло агнём, перахапіла дыханне, а ў вачах паплылі каляровыя кружэлкі...
— Табе дрэнна, дзетка? Падымайся, глыбей падышы,— над дзяўчынай схілілася маладжавая жанчына ў манаскім адзенні.— Давай я дапамагу.— Жанчына ўзяла пад локаць Нінку.— Прысланіся спіной да сцяны і дышы, глыбей дышы, дзетка,— угаворвала манашка ў белай хусцінцы з вышытым крыжыкам пасяродку матэрыялу.
— Пайшлі на прыступкі, там свяжэйшае паветра, пастаім разам, і табе палепшае.— Жанчына лёгенька дакранулася мяккай і ласкавай далонню да Нінкінай галавы, паправіла валасы на яе лбе.— Цяжкае цяпер жыццё, дзетка, ой, цяжкае. Але ўсё Ў руках Гасподніх. Вось і паружавелі ў цябе крышку шчочкі! Ператамілася ты, дзяўчынка мая. Трэба сілы і вытрымкі ва Усявышняга прасіць. Маліцца трэба, не абмінаць храма Божага. Ён усё бачыць, не пакідае абяздоленых у бядзе. Я кожны дзень стаю вось тут, у гэтым пераходзе, збіраю ахвяраванні добрых людзей на будаўніцгва і аднаўленне Гасподніх храмаў на нашай спакутаванап зямлі. Счарсцвеў свет, у некаторых людзеп сэрцы камянямі сталі, вынішчаецца у іх даорага і спачуванне чорнай злосцю ды зайздрасцю. А ўсё гэта ад бездухоўнасці і бязвер’я. Маліццатрэба са шчырасцю і аддана, а жыць не толькі для жывата свайго, а і для душы, для тых, хто побач з намі. Вось так, мілая мая.
Нінцы сапраўды стала лепш побач з манахіняй, у яе пакрыху святлела ў галаве, праяснялася. Вось толькі варожы і настойлівы голас канчаткова не знікаў, даймаў мозг, блытаў думкі.
«Пра якія храмы гэтая авечка гаворыпь?! Ха-ха! Яна збірае нясвежыя паперчыны грошай для сыгнага стала барадатых ёлупняў. Для кѵплі іншамарак модных мадэляў і будаўніцтва палацаў-асабнякоў для гульбішчаў і папоек з такімі сцервамі, як ты, шлюшка. Вось так яно, ага. Вілен своечасова разабраўся ў гэтым, пайшоў па правільнап дарозе. I ты, шлюндра. алчатся. не турбуй хлопца».