Анатоль Казлоў - Дзеці ночы
Обзор книги Анатоль Казлоў - Дзеці ночы
АНАТОЛЬ КАЗЛОЎ
ДЗЕЦІ НОЧЫ
Містычная аповесць
I
Шасцісоты «мерседэс» на «нябачных крылах хугкасці» нёсся ў прыглушаных промнях заходзячага сонца па гладка адпаліраванай коламі машын шашы. Прыгладжаныя вечарам сілуэты дрэў наўсцяж дарогі здаваліся спуджанымі варонамі, якія разляталіся па ўзбочынах, хаваліся ў зяленіве маладой травы, уціскаліся ў роўны шнурок кюветаў і бязладных рыцвін, што засталіся пасля бульдозераў. «Мерседэс» лёгка, без аніякай натугі раздзіраў сырадойна-млелае і угрэгае паветра, яно лёгка, не крывавячы, адскоквала ад лабавога шкла машыны. Надзіва былі бязлюднымі і тратуары ўздоўж дарогі. Гараджане, быццам палявыя мышы перад лютай зімою, пахаваліся па сваіх норахкватэрах. Ва ўсялякім разе, так здалося Вілену. Колы «мерседэса» ледзь краналіся асфальту. А ўперадзе, над тэхнічнымі паверхамі ёмкіх і няўклюдных камяніц, павольна апускаўся на спачын агромністы дыск сонца. Ён ужо не сляпіў Вілена, а нібы лагодна лашчыў, пры тым не забываючы падагнаць хлопца, нагадаць яму, што трэба паддаць ху гкасці, спяшацца, не глядзець на чырвоныя вочкі святлафораў, якія, быццам згаварыўшыся. часцяком пераступалі дарогу «мерседэсу» сярэбранага колеру.
— За горадам можна ціскануць і пад сто дваццаць.
Вілен заўсёды, калі заставаўся сам-насам. прывык гаварыць уголас. Гэта ўелася ў яго нутро з тых часоў, калі ліпкія абдымкі адзіноты зацалоўвалі хлопца, залашчвалі. I свой голас здаваўся чужым, незнаемым, ён абнадзейваў, не даваў звар’яцець. Адзінота мінула, а звычка засталася.
Вілену ўжо дваццаць пяць. А наперадзе...
Цяпер яму не трэба, быццам яшчарцы, адкідваць хвост перад небяспекай. Ён разумее, цвёрда перакананы, што чалавеку, які прыйшоў у гэты свет, патрэбны Гаспадар. Кожнаму! I не так важна, жабрак гэта ці князёк, які распараджаецца лесамі нікчэмнасцяу. Князёк таксама шукае Гаспадара, не спіць начамі, углядаецца ў глыбіню цемры і нябесны прасцяг. Ён свідруе вачыма зямное прадонне пад нагамі — шукае Гаспадара, кліча яго, умольвае ўзяць пад сваё крыло, пад сваю моцную руку. Хоча абараніцца ад непазбежнага. Кожны хоча вечнасці. Шукае яе, тыцкаецца сляпым кацянём наўкола да таго чагу, пакуль не знаходзіць свайго даорадзея. Вілен усё гэта ужо знайшоў. Тры лічбы пад левым саском грудзей таму пацвярджэнне. Напачатку, пакуль яны не ўеліся ў скуру, то даймалі хлопца, смылелі і пяклі, але ўсяму патрэбны час для прывычкі. Гурон так і сказаў, што, каб займець вечнасць у будучым, трэба ахвяраваць лёгкасцю сённяшняга. Ніхто не будзе шкадаваць гангрэннага пальца для вырагавання ўсёй рукі...
Горад за спінаю. Баскетбольны мячык сонца цяпер над лесам.
Вось ён дакрануўся зубчастых вершалін і, нібы спяшаючыся. хаваецца, скочваецца за дрэвы. Сонца саступае месца поўні.
— Яна, наша поўня, сёння валадарка ночы! — Вілен усміхаецца. Ягоны твар,здаецца,звужваецца і выцягваецца да падбароддзя. а ў вачах успыхваюць нябачныя днём пякельныя іскаркі вугельчыкаў. Ці не вецер з прычыненага шкла на бакавой дзверцы машыны прымусіў разгарэцца іскаркам у вачах Вілена? Мусіць, яно і так. Сам хлопец не адчувае змены на сваім гвары. Яго нечакана запоўніла хваля глыбокага ўнутранага экстазу.
— Ага! Я ў экстазе, нібы шлюшка! Вакзальная шлюшка, на дармаўшчыну абапітая тайным віном. Люблю вакзальных шлюх і таннае віно! — Вілен ціскануў пальцам левае рукі рычажок стэрэамагнітафона. Салон «мерседэса» запоўніла мелодыя ятлюбімаіі культавай трупы «Гумавае лона».
— Я вечны вандроўшк у нацёмках ночы. Нязменны партрэт Дарыана Грэя.— Вілен ямчэй уціскаецца ў скураное сядзенне машыны. Ён шчыры ў сваёй усмешцы. Няма прычын для невыноснай, халодзячай сэрца, туп.— лга, трэоа не забыць пра добрую фразу, якую пачуў сёння са скрыні тэлевізара. Перакажу яе Гурону. Гой, серыяльна-нудотны шызафрэнік (шыз і фрэнік), сцвярджаў, што менавіта ён вырашае, каму жыць, а каму памерці. Задрыпана-аблезлы неўнік, накачаны наркатою, браў на свае дыстрафічныя плечыкі груз такога права. Нейкі абгрызены кавалак смярдзючага мяса з сабачай памыйніцы хоча стаць упоравень з намі — Дзецьмі ночы. Паскудна і гадка нават уявіць яго і нас, гуронаўцаў, побач. Не, не ты, цуцык, вырашаеш, каму жыць. а каму памерці. Гэта толы.і наша права. Аблашчваем і ўзнагароджваем, карасем і забіраем мы — гуронаўцы...
Фары шасцісотага залатымі цвікамі прабіваюць густаватую пялёнку ночы. Поўня яшчэ з-за небасхілу не ўскараскалася на нябесную вышыню. Там, пакуль што. сіратлівыя россыпы зорак і планет. Яны чакаюць свайго няспешнага нябеснага Гаспадара. Свайго пастуха і ахоўніка. А Вілен імчыць да сваіх сяброў — братоў і сясцёр, спяшаецца ўкленчыць перад Алтаром Гаспадара. Схіліць галаву перад яго магутнасцю і сілай. каб заверыць у непахіснай адданасці...
— Дабро і зло — два бакі аднаго медаля. Мой лёс распарадзіўся так, што жыццё, кінуўшы жэрабя, перакуліла медаль на цёмны бок, падціснула над сябе мірыядна-зданістае святло.— Пальцы Вілена няшчадна сціснулі падатлівы руль «мерседэса», які, нібы стальная страла, ляцеў па дарозе, пужаючы вадзіцеляў рэдкіх машын. Уласнікі зношаных іншамарак і айчынных тарахцелак ціснуліся да абочын — саступалі дарогу срэбранаму інаходцу Вілена. Яны, мішчанчукі, быццам ведалі, што гэты хлопец спяшаецца да закінутага і забытага ў глухім ельніку былога дома адпачынку, дома, у якім некалі нагульвалі тлушч «працаўнікі» костнага камбіната. «Лепш прытармазіць, чым зрабіць смяргэльны кульбіт у паветры»,— відаць, толькі гак думалася аматарам-уласнікам, калі яны праводзілі спалоханым позіркам д’ябальскую машыну Вілена.
— Хто вінаваты, што, нарадзіўшыся, я стаў нікому не патрэбны.
Нейкая распусніца, якую звычайна завуць маткаю, гульнула з кабялюгаю ў першым, што трапіўся на вочы, забруджаным пад'ездзе ці на пыльным і смярдзючым гарышчы «хрушчоўкі» здаволіла свой сверб між ног, а праз дзевяць месяцаў выціснула са сваёй вантробы яго, Віленава, ружовае цельца ў малацілку жыцця. I ўсё! Яна дала яму жыццё. Дала жыццё і забыла. А ён жа гэта жыццё не прасіў у яе, у гой клятай лахудры, якая, можа, нават не зірнула на яго, калі апрасталася ад ношы...
Вілен адной рукою прыкурыў ад газавай запальнічкі. Павольна, не спяшаючыся, зацягнуўся. Араматызаваны дым тытуню запоўніў лёгкія, шчыкатнуў у грудзях, нібы там нехта нябачны правёў пушыстым хвастом сібірскага ката. Выдыхваючы, хлопец пускаў дым праз нос. Шызавата-блакітныя струменьчыкі ад пругкага паветра праз акно змешваліся ў клубок і ў наступнае імгненне паўз калені спаўзалі да пружыністых чорных красовак. Вілену захацелася падбадзёрыцца з адкаркаванай пляшкі тэкілы. Ен прыклаўся да рыльца. Зрабіў два невялікія і адзін на поўны рот глыткі. Смак пітва, пекануўшы горла, разліўся па ўсім целе, разняволіў замлелую спіну, хвалькай пакаціўся па напружаных руках і нагах. Вілен любіў гэтае зелле. Не, ён не надта ў яго ўлягаў, але і не адмаўляўся, не пазбягаў узяць «на грудзі» чарку-другую са сваімі гуронаўцамі. А раз на месяц і добра хмялеў. Г эта заўсёды адбывалася трынаццатага чысла. У гэты дзень Г урон прымаў у іхнюю сям’ю новых братоў і сясцёр. Што можа быць лепшага за тое. каб прыгубіць, на колькі хапае сілы, спірытусу з агѵльнай культавай чашы — жоўтага, адпаліраванага рукамі і процьмай гадоў — чэрапа. Праўда, Гурон толькі яму прызнаўся, і то па вялікім сакрэце, узяўшы з яго, Вілена, магільнае слова маўчання, што культавы чэрап гіпсавы, копія адзін да аднаго звычайнага, чалавечага. Але кожны, хто бярэ ў свае рукі гэту чашу, чашу сілы і моцы, чашу іхняга агульнага з’яднання, назаўсёды зрастаецца з імі — Дзецьмі ночы.
Вілен крыху збавіў хуткасць машыны. Зараз павінна быць паваротка з цэнтральнай маскоўскай шашы на прасёлкавую, якая цягнецца да правінцыйнага раённага гарадка. Туды хлопец некалькі разоў заязджаў. Гарадок здзіўляў сваёй закінутасцю, жабрачай беднасцю і плоймай курэй на вуліцах. Вілену першы раз, калі ён наведаў гарадок, падалося, штотрапіўу чэхаўскія мястэчкі і абавязкова ён зараз угледзіць на вуліцы і чалавечка ў футляры, і чыноўніка, які чыхнуў у тэатры на цемя Вялікаму, а вось там, за гарбатай хацінай, стаіць і бальніца гарадка з флігелем, а ў ім знакамітая палата нумар шэсць. Проста фантастыка! Вілен не мог зразумець напачатку, ды і цяпер да яго свядомасці не даходзіць: як можа існаваць недалёка ад сталіцы такое месца — гарадок-прывід.
Калі хочаш — не маўчы,
А хутчэй мяне таўчы...—
пела «Гумавае лона» ў дынаміках. Вілен сам сабе ўсміхаўся. Усміхаўся нейкай глухой абыякавасці і бяздумнасці. Ён бачыў, як у дальнім святле фар «мерседэса» паволі вымалёўваецца над дарогай вялізны сілуэт птушкі. Шырокія, распасцёртыя ў бакі, на два з паловай метры, крылы чорнага грыфа, іхняга, Дзяцей ночы, заступніка і абаронцы. Лысая птушка-гіганг без сполаху набліжалася да машыны. Вілен прытармазіў, адчыніў дзверцу і выйшаў на ўрасянелую траву. Грыф, з угну гай галавою, высгавіў для тармажэння ўперад сухія пружыністыя лапы і надзіва мякка сеў на капот срэбранага «мерседэса». Крушыністыя вочы птушкі пазіралі на Вілена, а скрыўленая дзюба напаўадкрылася і выкінула ў ноч каротка-хрыплаваты гук прывітання. Хлопец пяшчотна дакрануўся да голай галавы заступніка, правёў далонню па шыі і складзеных на спіне крылах.