KnigaRead.com/

Анатоль Казлоў - Дзеці ночы

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Анатоль Казлоў, "Дзеці ночы" бесплатно, без регистрации.
Перейти на страницу:

— Прабач, Максім,— усё ж вырашыў Вілен не пакідаць недамоўкі між імі,— калі цябе цікавяць мужчыны, ну, ты веда­еш, у якім сэнсе, то я не падыходжу. У мяне агульнапрыня гая большасцю гетэрасексуальная арыентацыя. Так што тут ты цяпер усё ведаеш.

— Наконт сказанага не хвалюйся,— Максім першы раз за іх даволі-такі даўгаватую размову шчыра і адкрыта ўсміхнуўся. Хвіліну памаўчаў, прыкурваючы новую цыгарэту ад недакурка, натужліва кашлянуў, цвыркнуў слінай праз зубы і загаварыў далей: — Жыццё, відаць, цябе добра пакалечыла, калі ты і ўва мне ўбачыў напачагку гея, а не сапраўдную сутнасць. Ды нічога, я не крыўдую. Прыйдзе час, і ты беспамылкова будзеш пазнаваць людзей, вось гэтых усіх людзей, якія зараз мурашамі снуюць вакол нас. Мы, і ты ў іх ліку, будзем прымаць рашэнні: каму жыць, каму памерці! — Вочы ў Максіма палыхнулі пякельнай бліскавіцай. Вілен ад нечаканасці аж перасмыкнуў плячыма. «Вось табе і на, не адно, дык другое. Мо гэты параноік збег з псіхушкі ў Навінках? Хвіліна ад хвіліны — не лягчэй».

Падкідны, скасавурыўшыся, больш пільна прыгледзеўся да новага знаёмца. Ён па-сапраўднаму здзівіўся: прамільгнула некалькі секунд, і цяпер хлопец бачыў перад сабою звычайнага чалавека са стомленымі вачыма і прыхаванай усмешкай у кутках тонкіх губ. Кучаравы чорны чуб вецер згарнуў на высокі гладкі лоб, на якім не прагледжвалася ані маршчынкі. I толькі пад даўнім ружаватым рубцом на левай скроні пульсавала грапяткая сіняватая жылка.

Вілен пакуль не разумеў чаму, але на яго рантам сышла аднекуль паўнейшая заспакоенасць і ўпэўненасць у самім сабе.

— Прабач, Максім, але мне трэба заскочыць у прыбіральню. Піва просіцца на волю.

— Бяжы, я пачакаю.

Вілен таропка падняўся з лаўкі і праз дзесятак крокаў нырнуў у шчыльны і густы людскі натоўп. Яму карцела адшукаць Нінку, папярэдзіць яе, ш го ён сыходзіць у госці, каб дзяўчына не хвалявалася, каб ведала, што вечарам, як і ранен, яны будуць разам.Вілен прабегся на перонах, прашмыгнуу па зале чакання, нрайшоў каля кас, наведаў «грашовыя» кропкі, дзе падраблялі дзяўчаты з Нінкай, зазірнуў у міні-кафэшкі, Нінка часам дапамагала там, але нідзе яе не было.

«Нічога, пабачымся вечарам,— заспакоіў сябе хлопец — Пайду да Максіма, а то прымусіў чалавека сядзець крукам і чакаць, пакуль набегаюся. А Нінцы пстрычку дам, добра ўстаўлю пістон, каб ведала, як сыходзіць, не папярэдзіўшы».

У госці Вілен ехаў разам з Максімам на яго новай «маздзе». Машына яшчэ захавала ў сабе пах заводскай свежасці і чысціні. Уѵульны салон, мяккія скураныя сядзенні, фантастычная музыка далёкіх галактык — усё гэта расслабляла хлопца, агортвала нейкай глыбокай і шчымлівай радасцю. Ён даўно ўжо, нават і не памятаў, калі было, не адчуваў такога ўнутранага задавальнення і спакою. Менавіта едучы ў машыне, Вілен зразумеў: ягоны лёс крута мяняецца, нарэшце ён схапіў, як часга паўтарала бамжыха Кірылаўна, Бога за бараду. Цяпер хлопец нават здзівіўся, што на той час у яго не з'явілася ў гала­ве і кропелькі сумнення ў нечакана абрынутым на яго шчасці.

Пад коламі «мазды» дарога слалася роўненькім дываном. Гладкі асфальт, які нядаўна наклалі замежныя спецыялісгы па цэнтральным праспекце горада, здзіўляў Вілена. Не, ён не адзін і не два разы праходзіў па гакіх жа добрых гратуарах каля гэтай абноўленай дарогі, але адна справа глядзець на яе, ідучы пешкі, і зусім іншыя адчуванні нанаўняюць чалавека, калі ўзіраецца ён на такое бліскуча-гладкае хараство праз лабавое шкло дарагой і новай іншамаркі. Разметка дарогі з белых палосак, нібы няўрымслівая свавольніца, заігрывала з пярэднімі коламі «маз­ды» і, быццам прысаромленая, паспешліва хавалася пад нізкавата пасаджаным днішчам машыны.

— Ты даўноабжыў вакзал? — перапыніў думкі Вілена Максім.

— Ды ўжо не першы год.

— I падабаецца?

— Нічога сабе. Гэта не на гарадской звалцы дні свае бавіць.

— Бацькі далёка дзе жывуць?

Вілен нейкую хвіліну маўчаў. Думаў.

Я пытаюся пра бацькоў. Вядома, калі гэта вялікі дзяржаўны сакрэт — можаш не адказваць.

— Сакрэт і сапраўды вялікі,— твар Вілеыа перасмыкнула натужліва-вымучаная усмешка.— Я іх проста не памятаю, ніколі не бачыў і, відаць, не наканавана з імі сустрэцца.

— Не вешай носа,— адхіліўшы адну руку ад руля, Максім лёгенька таўхануў хлопца ў плячо.— Без іх лягчэй жывецца. Без усялякіх сумненняў можаш паверыць мне на слова.

— Без іх адзінока,— не пагадзіўся Вілен.— З-за гэтага ў мяне наваг прозвішча вычварнае і нялюдскае. Нават сорамна вымаўляць.

Яны маўчалі. У салоне зноў гучала толькі далёкая зорная мелодыя, пад якую танцавалі вясёлыя сонечныя зайчыкі. Яны заскоквалі ў «мазду» праз шкло бакавых дзверцаў, праз лабавое і задняе шкло. Сонечныя непаседы, убачыўшы машыну, адрываліся, адскоквалі ад вялізных вітрын крам і рэстаранаў, кафэ і музеяў, выставачных залаў і кавярань, адразу ж запаўнялі новы ўтульны салон машыны. Яны не толькі сляпілі Вілена, а, здавалася яму, нават шчыкаталі твар і шыю, аголеныя да локцяў рукі. Максіма хутчэй за ўсё яны не даймалі, бо ў яго на

носе былі начэплены зацемненыя вялікія люстраныя акуляры.

— Падкідны я,— прыжмурыўшыся, выдыхнуў Вілен.

— Ого! Табе ў карты на падкіднога дурня не шэнціць?

— Не ад гульні ў карты нашу я такое прозвішча. Няўжо не разумееш? — бачылася, што хлопец псіхануў, далоні рук самі сабою сціснуліся ў кулакі.

— Я няўдала пажартаваў,— Максім прамовіў гэта замест прабачэння.

— Чаго ўжо мельцяшыцца,— буркнуў пад нос Вілен.— Нарадзілі і падкінулі мяне. Цяпер вось і жыву Падкідным. Дзя­куй тым дзядзькам і цёткам, якія хоць імя больш-менш прыстойнае далі. А мог бы звацца і нейкім Яўтухом ці Малахам. Але ўсё гэта дробязі.— Вілен зноў адчуў, як ягонае сэрца напаўняецца невытлумачальнай радасцю. Усё ранейшае, папярэдняе пустэча, яна назаўсёды засталася за плячыма, а наперадзе, у зусім недалёкім будучым, у яго сапраўднае жыццё, пра якое нават баяўся марыць.

— Я гэта ведаю,— уголас прагаварыў Вілен.

— Што?

— Нічога, Максім. Даўняя звычка — гаварыць сам з сабою.

— Пазбаўляйся ад яе. У нашай справе яна будзе толькі шкодзіць.— Максім зняў акуляры, паклаў іх на пярэднюю панель перад лабавым шклом.— Чытаў сённяшнюю «Вячорку»?

— Што-што?

— «Вячэрні Мінск», кажу.

— Яшчэ ж далекавата да вечара.

Максім скоса зірнуў на цяпер былога жыхара вакзала, куточкамі губ ехіднавата ўсміхнуўся.

— Ты проста дагістарычны выкапень, хлопча. Але гэта не так і важна.

— На газеты грошы трэба,— пакрыўджана буркнуў Вілен.

— «Чарніла» ж ёсць за што купіць, га?

Вілен змоўчаў.

— Вазьмі на заднім сядзенні. Прашедзь раздзел «Крымінал». Там нешта цікавае прачытаеш.— Максім шматзначна акінуў позіркам новага знаёмага.— Ты які памер адзення носіш?

— Пяцідзесяты, здаецца, а рост чацвёрты,— здзіўлена адказаў Вілен.— Навошта гэта патрэбна табе?

— Пара ўжо прышмоціцца, малады чалавек.

— Мне і так добра. Ды і грошы дзе я вазьму?

— Пазычу. Прыйдзе час, аддасі. Не ўсё жыццё ж збіраешся хадзіць ахламонам. Аблюдзіцца трэба, навесці знешні бляск. Пакуль чытай газету, а праз некалькі кварталаў заедзем у клёвы буцік і падбяром тое-сёе.

Вілен разгарнуў свежы нумар «Вячэрняга Мінска», кінуў вокам на артыкулы і інфармацыі, абыякава спыніў позірк на фотаздымках, удыхнуў на поўныя грудзі свежы пах друкарскай фарбы і, нарэшце, засяродзіўся на рубрыцы «Крымінал».

У звестках МУС пісалася пра тое, да чаго большасць грамадскасці ўжо прывыкла: п’яныя разбоі, згвалтаванні, пажары ад курэння ў ложках, рабаванні асабістай маёмасці, крадзяжы дарагіх аўтамабіляў. Падкідному даводзілася чы­таць пратакія злачынствы і ў іншых газетах, якія забывалі пасажыры вакзала на лаўках ці проста выкідвалі іх каля сметніц, як непатрэбны і лішні груз. Але апошняя вестка зацікавіла Вілена. У ёй гаварылася, што за Мінскам, на мяжы з Чэрвеньскім раёнам, у мінулую нядзелю грыбнікі знайшлі знявечаны труп маладой дзяўчыны. Як паведамілі судмед­эксперты, у яе не было сэрца і печані.

— Ну, як табе? — не адрываючы позірку ад дароі і, спытаў Максім.

— Жахліва,— толькі і змог прамовіць Вілен.

— Нічога, прывыкнеш. Цяпер гакі час. Прыйшло тое на зямлю, пра што гаварылі ў мінулых стагоддзях, чаго чакалі такія гаспадары жыцця, як мы — гуронаўцы. Гэта наш баль, баль нашага вялікага Гаспадара. Мы заказваем музыку, самі граем і танчым, выбіраем ахвяр і даём дазвол на жыццё.— Пальцы на руках Максша аж пабялелі, так моцна ён абхапіу руль.— Чаго ўціснуўся ў сядзенне, як усё роўна на плечы звалілася табе стопудовая глыба мармуру?

— Не па-людску усё гэта. Страшна жыць, калі задумваешся, што робіцца навокал.

— Не слюнцяйся, Вілен. Я ж пазнаў адразу ў табе моц унѵтранага духу і светлую галаву. Яны-то і паслужаць нашай агульнай справе. А людскасць, дабрыня, спачуванне і шкадоба — пустыя словы, якімі болыпасць прыкрывае сваю мурашыную мізэрнасць ці, наадварот,— пацёмкі душы. Вось ты — бязбацькавіч, бомж. Хто табе першы працягнуў руку, каб вышмыргнуць з бяздоннай багны? Праўда, ты за маю руку цяпер павінен трымацца аберуч, каб яна міжволі не выслізнула.

Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*