KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Разная литература » Прочее » Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы

Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Аляксей Кулакоўскі, "Дабрасельцы" бесплатно, без регистрации.
Перейти на страницу:

— Ды гэта праўда, — згадзіўся Ціхоня, — але ж, калі добра падумаць...

— Няма чаго думаць! — зноў перабіў яго Мокрут.— Чалавек запрашае, дык не трэба быць задавакамі. Напэўна, чакае ўжо даўно.

Казырок быў на двары ў той час, калі Мокрут з Ціхоням падышлі да яго хаты. Па тым, як ён старанна сек на калодцы дровы, па той кучы галля, якая ляжала каля яго, можна было меркаваць, што ён не надта чакаў гасцей. Убачыўшы ў паўзмроку начальства, ён нібы з жалем удзюбнуў у калодку сякеру, падцягнуў пута на кароткім кажусе i ступіў крокаў два насустрач.

— Гаспадарыш? — звярнуўся да яго Мокрут, квола працягваючы руку.

— Ды вось,— паказаў Сямён на кучу галля,— трэба было б пасекчы ды злажыць, пакуль зусім снегам не занясло.

— А што гэта за дровы ў цябе? — Мокрут падышоў да калодкі, узяў у рукі тонкі круглячок. — Дык гэта ж, браце, садавіна нейкая, ігруша ці сліва?

— Сухая антонаўка, — абыякава сказаў Сямён. — От ужо з тыдзень баба раскашуе з ёю. Добра гарыць, каб вы ведалі.

— А ну, дай сюды, гаспадар!—Мокрут з хлапчуковай рашучасцю скінуў рукавіцы, папляваў на далоні і ўзяў з рук Сямёна сякеру.

— Люблю такую работку, — сказаў ён Ціхоню, — проста i цягне. Што ж бы тут на першы зуб?

— Ды вазьміце вось гэта,— параіў Сямён і, хітравата глянуўшы на Ціхоню, тыцнуў жоўтай бахілай у даволі узлаваты і тоўсты камель.

Мокрут рукамі выкаціў камель на гладкае месца, паставіў яго тарчма і, гэхнуўшы ўсёй дыхавіцай, секануў. Кругляк здрыгануўся, трошкі зрушыў з месца, аднак не падаўся: сякера адляцела ад яго, як ад каменя. На гладкім разрэзе кругляка з’явілася толькі неглыбокая белая рыска.

— Змёрзся,— крыху незадаволена сказаў старшыня і секануў яшчэ раз. З’явілася другая белая рыска, а кругляк стаяў цэлы. Секануў трэці раз, з’явілася трэцяя рыска, чацвёрты — чацвёртая.

— Нешта ў цябе яшчэ... гэтае самае,— пераступіўшы з нагі на нагу, заўважыў Ціхоня.— Давай я.

Мокрут ужо са злосцю гэхнуў яшчэ разоў два і, здзіўлена пакруціўшы галавой, аддаў сякеру Ціхоню.

— Шкада, што тут калуна майго няма,— апраўдваючыся, сказаўён.

Ціхоня ўзяў у дзве рукі сякеру, чамусьці пакруціў яе іперад вачыма, нібы правяраючы, з жалеза яна, ці так з чаго, прымерыўся і лупянуў так, што аж вушанка наехала на вочы. Лязо крыху ўдзюбнулася ў камель, але ён i не думаў расколвацца. Ціхоня пачаў пляжыць раз-поразу, кругляк стаў падобны на тую здзёўбаную калодку, на якой Казырок сек дровы, аднак нічога не выходзіла.

— У цябе яшчэ горш, як у мяне,— сказаў Мокрут і пачаў расцягваць папружку свае кожанкі.— Трэба з другога боку паспрабаваць.

Ён распрануўся, ледзь не сілаю забраў у Ціхоні сякеру і пачаў з усёй моцы біць вастрыём па другому разрэзу кругляка, стараючыся цаляць у адно месца. Аднак чым мацней ён замахваўся, чым старанней намагаўся ўклініць сякеру на адной рысе, тым больш падводзілі яго рукі: белыя драпінкі ўзнікалі пасля ўдараў то ў адным месцы, то ў другім.

— Не, гэтага нельга раскалоць,— сказаў нарэшце Мокрут. — Цемнавата ўжо, ды і сякера вельмі лёгкая. Ну, што гэта за сякера? Калі б маім калуном!

Пры апошніх словах старшыня глянуў на Ціхоню, i раптам яму стала няёмка. Успомнілася, што Ціхоня не адзін раз быў у Мокрута дома і напэўна заўважыў, што калун гэты даўно ляжыць на дрывотні без тапарышча. Бачыў ён, вядома, i тое, што старшыні коле дровы «кульгавы начальнік» і зусім не калуном, нават не сякерай, а нейкай аднаручкай.

— Гэта ўжо, мабыць, паляжыць да вясны? —звярнуўся Мокрут да гаспадара.— Адтае, памякчэе.

— Чаму? — мякка не згадзіўся Сямён.— Яго можна i цяпер рас­калоць.

Ён неяк па-свойму, цэпка і ўпэўнена ашчаперыў пачырванелымі ад марозу шырокімі далонямі кругляк, пакруціў яго ў адзін бок, у другі, выбраў месца і, здавалася, зусім лёгка, нават без разімаху секануў. Лязо адразу ўелася ў дзерава, перарэзаўшы ўпоперак усе мокрутавы надзёўбванні. Сямён лёганька, нібы з ласкай, пастукаў правай далонню па кончыку тапарышча, сякера паслухмина выскачыла з кругляка. Тады ён зноў паціху падняў сякеру, прыціснуў яе перад самым ударам так, што яна аж свіснула ў паветры, i кругляк разваліўся папалам.

— Глядзі ты! — здзівіўся старшыня.— Не быў бы то гаспадар!

— А мы з табой даўно сякеры ў рукі не бралі, — надзяваючы рукавіцы, прамовіў Ціхоня, — то давай так і скажам. У мяне жонка ўсё вязе на сваіх плячах, а ў цябе...

— Ну, кінь ты,— крыху сумеўшыся, сказаў Мокрут і неўпрыкметку паглядзеў на свае далоні. Шчымелі ў чалавека далоні, трэба было так і чакаць, што праз якую гадзіну на іх усхопяцца белый пухіры.

— Аднаму я толькі рады, — не сціхаў участковы,— што сам старшыня сельсавета пляжыў сёння калгасніцкую антонаўку. Ды з якой ахвотай!

— Прыкусіш ты нарэшце?..— рэзка кінуў Мокрут, а сам усё ж такі засмяяўся, вінавата пакруціў галавой.

— То можа зойдзем у хату? — не надта настойлііва лрапанаваў Сямён Казырок, калі ўжо і Васіль Печка, увесь скурчаны, заснежаны, з папкай пад палою з’явіўся ў двары і ніхто больш не збіраўся калоць дровы.

Пасля запісу Сямёнавага папаўнення і гамонкі ў цяпле яны выбіраліся з пасёлка не надта лёгка і бездакорна. Калі б хто паглядзеў потым на іхнія сляды на вуліцы, то напэўна падумаў бы, што нячыстая сіла хістала людзей то ў адзін бок, то ў другі. Уперамешку з гэтымі страшэнна бязладнымі слядамі відны былі месцамі і котлішчы на снягу. Гэта Мокрут з Ціхоням у абдымку адпачывалі на дарозе, пакуль Васіль Печка, трохі меньш п’яны і таму прутчэйшы ў нагах, выбіраў напрамак руху і пратоптваў сцежку. Ноч была цёмная, снегу за гэты час яшчэ больш прыбавілася, не відно было ні дарогі, ні такіх добра прыкметных арыентыраў, каб іх можна было заўважыць нецвярозаму воку. А тут яшчэ крыкі ззаду, розныя каманды.

— Печка-а! — галасіў Мокрут.— Глядзі ж ты там, будзь чалавекам! На Дабрасельцы трымай, проста на дамок млынара!

— Не слухай яго, Васіль, — настойліва прасіў Ціхоня. — Што там нам з табой рабіць у Дабрасельцах? На Чырвоныи макі давай. Там мяне жонка чакае, а цябе маці.

Пасля команды Мокрута Васіль стараўся грэбціся ўправа, каб узяцца прасцей на Дабрасельцы, калі ж пачынаў угаворваць Ціхоня, тады самі ногі ішлі ўлева. I аднаго нельга было не паслухаць, і другога. А што рабіць самому, хто ведае. Васіль да таго часу пакорліва слухаў каманды і паварочваў то ўправа, то ўлева, пакуль зусім не збіўся з дарогі і не пачаў кружыняцца па полі. Кружыняўся пэўна гадзін дзве і прыбіўся, нарэшце, у суседні пасёлак. Тут ужо нават сабакі спалі. Ледзь не ў кожны двор намагаўся хлопец зайсці, каб пастукацца, папрасіцца нанач, ды ўсё не да ладу: то брамка была зачынена так, што хоць зубамі яе грызі, то гура снегу каля варот палохала. Начальства магло б не пералезці цераз яе.

Толькі ў самым канцы пасёлка бліснуў агеньчык у акне i рантам зноў патух. Васіль прыбавіў кроку, але адразу ж пачуў воклік Мокрута:

— Куды ты вядзеш нас, Сусанін пракляты?!

Васіль спыніўоя і, паціраючы вушы, стаў чакаць, пакуль яго падапечныя прысунуцца бліжэй.

— Чаго стаіш, як слуп? — крыкнуў цяпер старшыня.

Гэтаму чалавеку і цвярозаму цяжка ўгадзіць, не то што п’янаму. Васіль добра ведаў гэта, але трымаўся, таму што i самому трэба было неяк ратавацца. Асенняе паношанае палітцо, ды шапка летняя, ды нават рукавіц няма. Доўга не вытрымаеш у такой адзежы, нават калі трохі i пад градусам!

Ідучы назаўтра дадому, Мокрут неўпрыкметку пасміхваўся сам сабе, а часам паварочваўся да Ціхоні і з хітрынкай пытаў:

— А добра пагулялі! Праўда?

8

Выйшаўшы з эмтээсаўскага ларка, Андрэіха адчула, што мароз быццам бы зусім адлёг. Біла ў нос толькі рэзка свежым паветрам, а холаду амаль не адчувалася. Аднак калі жанчына прайшла яшчэ некалькі крокаў, то нечакана для сябе пачала сціскацца і лепш захутвацца,— мароз злосна хватаў за потныя плечы, за ногі і за тую руку без рукавіцы, якой яна трымала паўбуханкі хлеба.

На вуліцы ёй сустрэўся Шулаў, i як ні старалася жанчына прабегчы не заўважанай, усё ж спыніў яе.

— Вы яшчэ толькі з фермы? — ласкава спытаў ён, хаваючы вялізныя чырвоныя рукі ў кішэні паліто, да траскатні ў швах раздутае цёплай паддзёўкай.

— Я ў ларку была,— паспешна адказала жанчына, хочучы на гэтым і скончыдь размову.— Там хлеб давалі.

— Хлеб? — Шулаў паглядзеў на пасінелую руку жанчыны.— А я падумаў; што гэта вы пазычылі ў каго. Што ж гэта мне ніхто не сказаў пра хлеб?

Андрэіха пералажыла паўбуханкі ў другую руку, падалася трошкі ўбок, каб даць зразумець, што ёй трэба бегчы дадому, а то кашуля к целу прымерзне, але Шулаў нават i не заўважыў гэтага. Час-ад-часу паглядваючы на свае цёплыя боты з адваротамі, ён усё зацягваў і зацягваў гаворку.

— Вяпрук ваш добра есць,— сказала нарэшце жанчына, заўважыўшы, што старшыня ўвесь час ходзіць каля гэтага, ды, нібыта, не адважваецца епытаць.

— Я зусім i не пра тое, — сказаў ён, скрыпнуўшы ботамі, — аднак калі вы ўспомнілі, то цікава ўсё ж такі... Сёння я не быў на ферме. Не паспеў. Што вы яму давалі сёння? Вобмешка была? Я магу трохі мукі вам выпісаць, калі трэба. То i сабе якога блінца спечаце. Выпісаць?

Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*