KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Разная литература » Прочее » Мікола Гамолка - Цытадэль неба

Мікола Гамолка - Цытадэль неба

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Мікола Гамолка, "Цытадэль неба" бесплатно, без регистрации.
Перейти на страницу:

— А што такое было? — зацікавіўся Дзянісаў.

— Вы не чыталі мае запісы? — здзівіўся Роб.— Хіба іх не заўважылі ў ракеце?

— Як не заўважылі? Вось яны, — паказаў Віктар старанна перавязаныя шпагатам блакноты.

— Прачытайце, тады вы ўсё зразумееце.

Мінула добрых поўгадзіны. Нарэшце Іван Іванавіч Дзянісаў устаў, адклаў іу бок запісы і радасна сказаў:

— Вы — малайчына! Вы — наш сябар! А ў нас кажуць: для сяброў пірагі, для ворагаў — кулакі. А цяпер, дарагія мае, давайце параімся, як адшукаць Алега.

Раіліся нядоўга, бо хутка прыйшлі да агульнай думкі.

3 Масквы, з Акадэміі навук i Цэнтральнага касмадрома праз кожныя поўгадзіны пыталіся аб лёсе Алега. Адказы былі несуцяшальныя.

***

На пошукі Алега накіраваліся ўсе: Дзянісаў і Віктар, Роб i Поль. Было вырашана як след абследаваць увесь поўночны ўчастак мора

Яснасці, а таксама граду Каўказскіх гор. Гэтыя ўчасткі Месяца былі найбольш цікавымі для кіноаператара. Дзянісаў накіраваўся да Каўказа, Роб — да кратэра Мазон, а Віктар з Полем — на раўніну, што ляжала ля кратэраў Эўдокс і Арыстотэль.

Лёгка ляцець у беспаветранай прасторы Месяца. Уся навакольная мясцовасць аж зіхаціць ад сонечнага святла. Яе яркасць яшчэ больш падкрэсліваецца чорным, як сажа, небам.

Позірк Івана Іванавіча прагна шукае сярод панурай пустыні слядоў чалавека.

I вось Дзянісаў убачыў наперадзе рад завостраных ззяючых вяршынь. Сэрца трывожна забілася. Іван Іванавіч прадчуваў, што Алег мог трапіць у бяду толькі дзе-небудзь у горах. Ён замарудзіў палёт і стаў больш пільна разглядаць навакольную мясцовасць.

Вось доўгая шэра-бурая раўніна, роўная і чыстая, быццам заасфальтаваная. Дзянісаў апусціўся ўніз і цяжкімі чаравікамі прайшоўся па глебе. Дзіўна, не застаецца ніводнага следу. Тады ён зноў узняўся ўвышыню і накіраваўся да зубчастай лініі небасхілу. Хутка перад ім паўстала складанае спляценне горных кражаў. Перспектыва гор, што адкрыліся позірку, моцна ўразіла Дзянісава. Тут было царства дзівосных ззяючых пікаў і скал, абваленых і разбітых на дробныя кавалкі глыбаў.

Тут нішто не нагадвала аб прысутнасці чалавека, аб яго працы i дзейнасці. Усё было мёртвым, панурым.

— Алег! Алег! Адгукніся, мы шукаем цябе! — у роспачы загукаў Іван Іванавіч.

Ён доўга стаяў нерухома, чуйна прыслухоўваўся. Яго позірк снаваў па далягляду. Пустэча, нерухомасць.

Нечакана доўгі цень далёкага горнага піка, што ляжаў ля яго ног, калыхнуўся ўбок і, як некім зрэзаны, знік, адкрыўшы перад ім чорнае глыбокае бяздонне. Іван Іванавіч спалохана адступіў назад. У далечыні, на месцы горнага піка, узняўся высокі слуп пылу. Здавалася, вось-вось цясніны гор запоўняцца працяглым грамавым гулам абвалу. Але тут аб ім напомніла толькі невялікае дрыжанне глебы. Што здарылася з пікам? У яго ўрэзаўся метэор ці там неасцярожна ступіў Алег?

Пераскокваючы праз шчыліны і абрывы, лёгка і спрытна адштурхоўваючыся ад каменных глыбаў і невялікіх пляцовак, Дзянісаў накіраваўся ў глыбіню гор. 3-пад ног вырываліся каменні, адкосы скал пры невялікім дотыку рассыпаліся ў дробны пыл, але Іван Іванавіч кожны раз паспяваў своечасова ўключыць маторчык, і гэта яго выратоўвала ад гібелі.

Позірк толькі на адно імгненне схапіў абрысы ўмяціны на адным з горных схілаў, а сэрца радасна затрапятала: гэта-ж след чалавека! Дзянісаў, поўны радасным прадчуваннем блізкай сустрэчы, усхвалявана закрычаў у мікрафон, патрабуючы, каб Алег неадкладна адгукнуўся. Пастаяў крыху, паслухаў. У навушніках ні гуку, ні шолаху.

— Дзе-ж ты, Алег?

Дзянісаў па вузкаму адкосу скалы перабраўся да грады невысокіх гор.

А вось і доўгі ланцуг парных ямінак. Так, гэта былі чалавечыя сляды! Іван Іванавіч нахіліўся, прыгледзеўся. Што за ліха? След быў вялізны і нічым не нагадваў сваімі абрысамі форму чаравікаў Алега. Для большай пераканальнасці Іван Іванавіч побач выціснуў след сваёй нагі.

Два розных, мала падобных сляды! Новая здагадка — тут быў чалавек, які насіў чаравікі замежнай фірмы! У гэтым не было ніякага сумнення: поўкруглая форма абцаса, шырокія наскі з шыпамі.

Хто-ж пакінуў іх? Ды вядома — Поль Арноль! Чакай, разам з Віктарам ён абследаваў раён кратэра Эўдокеа. Як-жа мог трапіць сюды?

«Значыць, ашукаў нас, — мільганула жахлівая думка. — Ён сустрэў Алега i...»

У Івана Іванавіча перахапіла дыханне.

Ён яго забіў... Пра гэта і гадаць няма чаго. Які жах!...

Іван Іванавіч прасачыў напрамак слядоў, потым пачаў абследаваць бяздонныя шчыліны і вузкія цясніны. Нідзе ніякага знаку.

Нарэшце Дзянісаў спыніўся, цяжка ўздыхнуў. Ён дрэнна бачыў: на вочы набеглі слёзы.

Пастаяўшы крыху, ён павярнуўся назад і, запусціўшы маторчык, стаў па вузкіх скалістых калідорах выбірацца на раўніну.

***

Віктар Машук вяірнуўся ў лагер раней, чым Дзянісаў і Роб. Пакінуўшы Поля ля ракеты, ён увайшоў у каюту.

Алега не знайшлі... Алег загінуў... Цяжар смутку і жальбы прыгнятаў душу. Толькі цяпер упершыню Віктар адчуў,,як моцна ён паважаў Алега. Праўда, у апошні час у іх адносінах адчувалася нейкая нацягнутасць. Але-ж гэта было непаразуменне. «Хіба можна спрачацца з-за кахання? Які я ўсё-такі дзівак! Наташа вернецца, i цяпер я буду яе моцна-моцна кахаць»...

Віктар паглядаў па баках. Вось тут учора за гэтым столікам сядзеў Алег, жаіртаваў, смяяўся. «Дзе-ж ты цяпер, дружа? Скажы, як i чым табе дапамагчы?»

Распрануўшыся, Віктар закурыў і паглыбіўся ў думкі.

Праз ілюмінатары лілося яркае сонечнае святло, у паветры зусім па-зямному скакалі, кружыліся пылінкі, аднатонна адлічваў хвіліны атамны гадзіннік, устаўлены ў пярэднюю сценку каюты.

«Ужо мінула 21 гадзіна. Алег! Алег! А ты помніш, колькі разам перадумалі дум, якія будавалі планы! Нам пашчасціла — нам даверылі першымі ступіць на Месяц. Нялёгка было, але выдужалі, не зламіліся. Як-жа будзем без цябе?..»

Віктар скрануўся з месца і толькі зараз убачыў, што сядзеў перад вялізным выпуклым люстрам тэлеэкрана. Ён уключыў кнопку. Успыхнуў экран, і Віктар ад неспадзяванасці ўздрыгнуў. Проста на яго, не мігаючы, з тугой глядзела Наташа і з адчаем клікала:

— Алег! Алег! Ты чуеш? Я шукаю цябе! Адгукніся!

Віктар быў уражаны да глыбіні душы. Наташа пакутуе! Наташа—у горы! Дык значыць яна сапраўды пакахала Алега! А ён? Што яму рабіць?

Віктар падхапіўся з месца і, упіўшыся позіркам у пакутлівы застыглы твар Наташы, нерухома стаяў некалькі хвілін, не ведаючы, што рабіць.

Яна заўважыла Віктара, і да яго слыху раптам даляцеў ласкавы naнылы голас:

— Добры дзень, Віктар! Чаму ты ў каюце? Чаму не шукаеш Алега?

Віктар уздыхнуў, i злосць раптам знікла.

Яму як-бы нехта шапнуў: «Ты забыўся, сябры пазнаюцца ў бядзе».

I ён адчуў сябе вінаватым не толькі перад Алегам, але і перад Наташай.

Заміргаўшы вачыма, Віктар сказаў:

— Наташа, не сумуй, не губляй надзеі! Мы знойдзем Алега! Мы вернемся разам на Зямлю.

Ён бачыў: дзяўчына, пачуўшы яго словы, устрапянулася, ажыла, і ў яе ласкавым позірку можна было прачытаць глыбокую сардэчную падзяку.

Яны стаялі нерухома, доўга глядзелі адзін на аднаго. Засмучоны твар Наташы быў, здаецца, яшчэ прыгажэйшы. Яна прышла сюды ў каюту, праз змрочную ледзяную прастору сусвету, прасіла і патрабавала знайсці, вярнуць на Зямлю Алега.

Віктар быў загіпнатызаваны яе позіркам. I калі яна сказала: «Чаго-ж ты стаіш? Ідзі! Ідзі!» — ён хуценька павярнуўся і стаў апранацца. Калі адчыніў дзверы камеры-шлюза, не ўтрываў і яшчэ раз паглядзеў на экран.

Наташа сачыла за ім. Хоць твар i пастава яе не змяніліся, але ён заўважыў, што яна ўжо не можа добра валодаць сабой: сціснутыя засмяглыя губы дрыжалі, у вачах блішчалі слёзы.

Віктар быў у адчаі. «Яна кахае Алега! Яна нават не хавае гэтага перада мной, — падумаў ён. — Я між іх — трэці лішні...»

Стала шкада самога сябе. Ён аказаўся не вартым шчырай увагі Наташы. Сам вінават! Каханне не церпіць знявагі, насмешкі, падману. Вось цяпер расплачвайся! Страціў дзяўчыну... Яе выбраннік — Алег.

I раптам міма яго волі ў галаве заварушылася думка: «Алега-ж няма i, мабыць, не будзе. Не бядуй, не хвалюйся. Усё міне, і ўсё ўпарадкуецца...»

Віктар па-сяброўску кіўнуў Наташы галавой і зачыніў за сабой дзверы. Ён, Віктар, яшчэ пакажа сябе. Яшчэ невядома, хто сярод іх трэці лішні! .

Ён разумеў, што даказаць шчырасць свайго пачуцця ён можа цяпер толькі ў прысутнасці Алега. Ён прывядзе Алега з каменных сутарэнняў гэтай мёртвай планеты, паставіць яго перад тэлеэкранам i скажа:

— Глядзі, Наташа, я пакляўся i я яго знайшоў!

Тады яна павінна ўсё зразумець, вярнуць назад яму давер, павагу, ласку, пачуцце. Каханне, як i шчасце, не прыходзіць само — яго заваёўваюць!

Саскочыўшы з лесвіцы на светла-карычневую базальтавую пляцоўку, Віктар спыніўся. Дзівосны ландшафт, быццам абпалены небывалым пажарам, адкрыўся перад ім. I ён адразу адчуў сябе адзінокім, нават бездапаможным. Вялікія пачуцці і думкі, якія толькі што хвалявалі яго, здавалася, вырваліся з душы і зніклі ў гэтай бязмежнай сухой пустэльнІ.

Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*