KnigaRead.com/

Неизвестно - Нераток

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Неизвестно, "Нераток" бесплатно, без регистрации.
Перейти на страницу:

Паглядзі, дзе сонейка? Яно цябе бачыць, і маму з татам бачыць. А калі раптам не сустрэнецеся, я зноў прыйду і дапамагу табе. І не бойся ваўкоў, удзень іх тут не бывае. Яны страшныя, але самі баяцца сонейка і людзей. Цяпер яны спяць у калючых зарасніках, хаваюцца ад людзей і сонейка. А сёння ні хмар, ні дажджу не будзе. Вазьмі ірыску. Калі доўга не будуць прыходзіць, з’еш ірыску і зноў пакрычы: “Ау, мама! Ау, тата!”

Дзядзька Віця пайшоў. Я крыкнуў два-тры разы - і вось маці ўжо цягне мяне за вуха і кажа, што я няўважлівы неслух, а бадька яе суцішвае: “Ну, не трэба! Галоўнае, што знайшлі!”

.Бадька купіў тады кукурузных палачак, але пераканаў, што ніякага чорнага дзядзькі Віді не было.

20

- Вы дзядзька Відя, які мне ірыску даў? Ён, па-мойму, старэйшы быў, а цяпер, напэўна.

- Не-не, ты памыляешся, Павел. У мяне заўсёды адзін і той жа

ўзрост.

- У вас валасы былі цямнейшымі!

- Табе здалося, Пашка. Проста ў твайго бадькі былі глыбокія залысіны, а ў мяне іх не было. І ты ўспомніў аповеды бабулі пра чорных людзей.

- Дзядзька Віця?!

Прыліў эмадыйных успамінаў захліснуў маё дыханне, у горле нешта заказытала, выклікаўшы недаплаканую дзідячую слязу, якую ў мяне, маленькага, суняў таямнічы незнаёмец дзядзька Віця. Чамусьці ўспомнілася трагічная песня пра загінуўшую грузінку.

- Ціха, ціха, Пашка. Супакойся. Паглядзі на тую дзяўчыну, ад думкі пра якую ў цябе перарываецда дыханне, гадоў праз пядь. Павер, гэта хутка будзе. Ты з ёй - як лімон і бетон: прымітыўна рыфмуецеся і ніяк не спалучаецеся. Звярні ўвагу на тых, хто побач, і выберы тую, якая глядзідь на цябе прыхільна. Часам думаецца, што мне не даводзілася кахадь, аднак я памятаю, што каханне між людзьмі існуе. І павер: я тысячу разоў назіраў за тым, што табе давядзецца прайсці і што мне больш прайсці не давядзецда.

- Мне здаецца, што ты праспяваў тады песню “Суліко”: “Доўга я пакутаваў і сумаваў: хто цябе забіў, Суліко?”

- Ты ўсё пераблытаў, Паша. Словы гэтай песні не такія. І спяваў яе, хутчэй за ўсё, твой бадька, які служыў на Паўночным флоце. А я. Ну, можа, мармытаў, калі сыходзіў.

Калі б не два рублі восемдзесят капеек, невядомым чынам далучаныя да рубля, які я пакінуў на магчымую каву-глясэ ў буфеце кінатэатра, візіт дзядзькі Віці (ці проста Віді?) можна было б лічыць не менш ірэальным, чым мой дзіцячы ўспамін пра яго.

30-40

Не хацелася б паказацца манатонным і нудным, як вуркатанне на халастых абаротах матора калгаснага трактара, што стаіць блізу сядзібы, пакуль трактарыст абедае. Таму пераскокваю праз пятнадцать гадоў да чарговай сустрэчы з чалавекам, якога да гэтага называў Відем.

Быў канец дзевяностага года мінулага тысячагоддзя. На экранах савецкіх кінатэатраў круцілі “Драпежніка”, “Дандзі- кракадзіла” і “Рэмба”, Тэлебачанне зачароўвала фінскімі тэхналогіямі, прыцягвала праграмай “Крок” і сеансамі масавых гіпнатычных лячэнняў, расчульвала першым тэлесерыялам пра танкакосную рабыню Ізаўру, трошкі насцярожвала рэкламай гадзіннікаў “Алівеці” на праграме “Час”. Газеты чыталіся і абмяркоўваліся з такім імпэтам, што падпіска на палову заробку нікога не здзіўляла. Эмісары бізнесу краіны, кіраўнікамі якой у некарэктным выглядзе была сфармулявана заведама невырашальная задача, прама з прадоўных месцаў кінуліся на гандаль у бліжняе замежжа, якое дагэтуль не лічылі заграніцай.

Ацалелыя і нескалечаныя воіны афганскай кампаніі займалі шараговыя пасады ў толькі што створаных атрадах міліцыі адмысловага прызначэння, адмысловым прызначэннем якіх была барадьба з уласным народам, адкуль, дарэчы, іх нярэдка выкідвалі за незалежнасць, перавышэнне паўнамоцтваў і несанкцыянаванае п’янства.

Трыццаткі, якую накінуў да традыцыйных заробкаў першы і апошні прэзідэнт вялікай краіны, хапіла, каб дачыста размесці тавар з прылаўкаў: ад зубной пасты да безразмерных трусоў, кухонных дошак і цукру.

Бунтавалі сталіды саюзных і аўтаномных рэспублік. Адзіная нацыя - савецкі народ - падзялялася на незлічоную колькасць н ацыян альн асцяў.

У адпаведнасці з генеральнай лініяй партыі, якая балансавала на мяжы краху, уладатрымальнікі напомнілі краіне ваяўнічага атэізму, што Бог усё ж ёсць і пісадь гэтае слова трэба з вялікай літары. Пісьменнікі і журналісты панаракалі на ўласную забыўчывасць, а палітычныя бонзы, якія шчыра верылі толькі ва ўласную хватку і спрыт, публічна пачалі выказвадь Госпаду пашану.

Ёсць апаска, што асабістыя развагі могуць грунтоўна разысціся з цяператнім школьным курсам, таму не варта ўлазіць у падрабязнасці. Дастаткова сказаць, што блатное арго ўшчымілася ў літаратурную мову, а гадоў праз пяць адкінула сарамлівыя двукоссі. На рынках пачало гуляць малдаўска-цыганскае “лавэ”, якое з-за нескланяльнасці праз нейкі час было заменена на вульгарнае “бабло”, што таксама цяпер ніхто не ўжывае. Згадка пра грошы нывыпадковая, бо ў той перыяд здавалася, што толькі наяўнасць і колькасць іх вызначае чалавека як асобу.

Ды яшчэ наяўнасць талонаў і купонаў была асноўным адрозненнем грамадзяніна імперыі, што трашчала па швах, ад жывёлы.

35

Мне “пашчасціла” быць, напэўна, адным з апошніх аспірантаў Савецкага Саюза, прынамсі ў нашым інстытуце. Змарнаваўшы тры гады на адпрацоўцы па размеркаванні, а затым яшчэ сем гадоў у чарзе на кватэру, я недапушчальна зацягнуў паступленне ў аспірантуру. Аднак сто рублёў, якія не было дзе ўзяць і якія прыплюсоўваліся да заробку пасля абароны дысертацыі, былі неабходныя маёй сям’і, што пакуль магла паважадь мяне толькі за патэнцыйную прыналежнасць да вучонай эліты.

.Кандыдадкую дысертацыю па тэме “Аўтаматызаваная сістэма кіравання вытворчасцю на прадпрыемствах жалезабетоннай прамысловасці ва ўмовах рынкавай эканомікі” толькі што расцерлі ў пыл на вучоным савеце. “Ваша канцэпцыя не гарантуе самаакупнасці, у такія праекты дзяржава не збіраецца ўкладвадь сродкі”, - заключная фраза апанента, з якім, па словах майго навуковага кіраўніка, “усё было знітавана”, прымусіла савет кінуць “чорныя” шары. Два белых з дванадцаді: адзін - кіраўніка, у чым не было сумневу, а ў прыналежнасці да другога прызналіся ўсе, уключаючы “правадніка генеральнай лініі” - апанента, былога парторга.

Кіраўнік выказаў спачуванне, не хаваючы ўласнай прыкрасці. Мы з ім нават трохі выпілі, а пасля зайшлі да мяне. Ён упарта пераконваў, што ўдар, які спляжыў маю кар’еру, быў нацэлены менавіта на яго. Нарэшце ён пайшоў.

Я самотна дапіваў “Сталічную”, невыразным рыканнем слаў праклёны “фарбаваным камуністам” і надрывістым кашлем ад цыгарэтаў “Астра” перашкаджаў спадь сям’і.

Назаўтра я не пайшоў на работу. Пра гэта я загадзя дамовіўся з загадчыкам лабараторыі, да таго ж у мяне быў талон да зубнога ўрача: трэба было рабіць дзве каронкі і ставіць мост у левай ніжняй сківіцы.

.Ён спыніў мяне, калі я выходзіў з метро:

- Малады чалавек, вас, здаецца, Паўлам завудь? Вы спяшае це ся?

Праз пару крокаў па інерцыі я павярнуўся і знарок задзірліва вымавіў:

- Ну?

- Паўтару сваё пытанне: вы спяшаецеся?

Я пазнаў Відю, хоць здалося, што ён памаладзеў. І ледзь не вырашыў, што вар’ят гэтым разам я. Таму буркнуў: “Заняты па плешку!” - і накіраваўся да стаматалатічнай клінікі, якая месцілася за сотню крокаў ад метро.

Напэўна, уражанне ад таго, што прывід, які сустрэўся трэці раз у жыцці, чакае на парозе клінікі, было істотна размытым з-за папярэдніх маніпуляцый артапеда з маімі сківідамі.

Увушшу яшчэ стаяў шум і скрыгат бормашыны, калі я ўдыхаў зімовае паветра.

Ён стаяў, прысланіўшыся спінай да белацаглянай сцяны гастранома па другі бок вулачкі, і сумна ўсміхаўся.

Я проста падышоў і сказаў:

- Пазнаў вас, Віктар. Скажыце, нарэшце, хто вы такі?

- Я не Віктар. Я, напэўна, Віталій. Віктар - пераможца. А каго тут перамагадь? Ты ж не адчуваеш сябе пераможцам смецця, калі пыласосіш кватэру. І не лічыш перамогай сарваны яблык ці забітага камара.

- Віталій дык Віталій. Хто ты такі?

- Ты ўспрымаеш мяне як равесніка, Паша. Таму я раскажу табе сёння значна больш, чым звычайна. І першае: мяне клічуць не дзядзька Віця, не Віця і не Віктар. Нават не Віталій. У мяне няма імя. Яшчэ: у мяне няма радзімы, апроч Зямлі, няма сям’і, апроч чалавецтва, няма ўзросту, няма смерці. У мяне ёсць толькі нараджэнне і жыццё.

- А, зразумеў! - іранічна адклікнуўся я. - Ахвяра праекта “Фантакрым-Мега”? Вы вар’ят?

- Я ненармальны - гэта абсалютная ісціна. Бо норма - сярэдняя ўстаноўленая велічыня. Любы чалавек мае адхіленні ад нормы, але мая анамалія няўцямная для звычайнага чалавека - я бессмяротны.

- Здыхлік-неўмірунька, Каін, Агасфер? - Нейкае смяшлівае чарцянё кіравала маімі думкамі і языком.

- Вітэрнал, калі жадаеце.

- А, ужо Вітэрнал! Вы ўцяклі ці вас адпусцілі?

- Паша, а ты сам сабе не здаешся вар’ятам з-за таго, што непачціва размаўляеш з чалавекам, якога бачыш трэці раз за жыццё?

Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*