Неизвестно - Дубянецкі
Не абыходзіцца і без фальсіфікацыяў падлікаў галасаваньня. Вось пра гэта я сваім вернападданым дзе з рогатам, а дзе з абурэньнем і расказваў на тэму: “Блок камуністаў і беспартыйных”.
А вось нявялічкі артыкул Лютара Герэке з “Нойес Дойчланд” “На службе быту”.
Кінулася ў вочы такая “цыфір”. У 1970 годзе на сто нямецкіх (усходніх, вядома) сем’яў прыпадала 16 легкавых аўтамашынаў, а ў 1984 годзе - ужо па 44. Халадзільнікаў - адпаведна 56 і 99; пральных машынаў - 54 і 89.
Есьць над чым падумаць савецкім камуністам (там таксама ідзе ад імя САПГ!
Уважліва прачытаны і артыкул “Дом сібірака”. Цяпер мяне гэты край за- цікавіў. Па шматлікіх прычынах. I з расказаў Славы Д. I з плачу і абурэньня таго самага Жукава, артыкул якога я пераказваў. I, бадай што, сядзіць ува мне недзе глыбока ў сэрцы гэты Сібір - як краіна ссылкі маёй сям’і, якую пераш- кодзіла вайна, як край, “вакол якога я сам столькі гадоў хаджу і нейкім цудам ратуюся. I нарэшце, мяркуючы па інфармацыі Жданава, там загінулі, гінуць і будуць гінуць далей ад п’янства, ад дэградацыі сотні тысячаў, мільёны нашых беларусаў, прыбалтаў, украінцаў, палякаў, немцаў, што асабліва ў вялізных колькасьцях бальшавікі гналі і гоняць іх туды, на выміраньне і асіміляцыю. О, Божа! А з кім там нам асімілявацца?!
Ну, дык дом сібірака, у якім і я мог бы жыць (а можа, яшчэ і пажыву?!).
У ім там жыльлёвая плошча на паўтара-два метры нават меншая, чым “на жыхара сярэдняй паласы”. Назіраецца тэндэнцыя да павелічэньня гэтага разрыву.
Жытло сібірскае, як тут піша інжынер-архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР з гораду Навасібірску, да таго ж і менш добраўпарадкавана і халоднае(!). А мы ведаем, як “добраўпарадкаваны” расейскі вясковы дом! - Сьмех на дроце, як кажа сімпатычны і дасьціпны Саламон Юльевіч Бусловіч.
Сібіракі і паўночнікі, чытаем мы далей, ужо згортваюць індывідуальнае жыльлёвае будаўніцтва (у пачатку 5-годкі на Кубані такога будаўніцтва ад усяго, з дзяржаўным, вялося 48, 6 %, у Заходняй Сібіры - 10, 7 % , а ва Усходняй
- 8 %! Прыгадаем таго Жданава, можа, дэбілы вырашылі, што жыць у адной хаціне сотні чалавекам - цяплей, чымся чатыром, пяці?..
Аўтар горача прапануе лес для “індывідуальнага” сібірскага будаўніцтва.
Дзе ж гэты каштоўны ня толькі домабудаўнічы матэрыял? Давай працытуем жывога саноўнага сібірака, аўтара гэтага артыкулу!
“Прыгадаем, як пры ўзьвядзеньні Брацкай і Усьць-Iльінскай ГЭС былі залітыя дзясяткі мільёнаў кубаметраў першасортнага нясьсечанага лесу (з-за якога цяпер рэзка пагаршаюцца эксплуатацыйныя якасьці гэтых вадасховіш- чаў, цяжкім зрабіўся рух воднага транспарту, гіне рыба). I ў той жа самы час кіраўнікі будоўляў разам з гарадскімі выканкамамі чамусьці забаранялі будаваць у ініцыятыўным парадку драўляныя дамы”.
Цяпер, паслухайце, людзі добрыя: рыхтуецца стварэньне чарговай элект- растанцыі Ангарскага каскаду - Багучанскай. Дык вось Краснаярскае краявое упраўленьне па справах архітэктуры таксама выкрэсьліла з праектаў будаўніцтва такіх дамоў. А што ж робіцца?
“Для пабудовы жылых дамоў у лесе Міністэрства энергетыкі і электрыфікацыі СССР завозіла ў Сібір буйнапанельныя дамы. з Таганрогу, але не дапускала выкарыстаньня на будаўніцтва мясцовага лесу!” Прытым, скажам, таго, што заўтра на вякі вечныя апынецца пад вадою...
У нас тут у наяўнасьці тыя палажэньні палітэканоміі капіталізму (марк- савага), дзе Карл Маркс паказваючы куды больш лагодныя супярэчлівасьці адпаведнасьці “производственных отношений” сваім “производительным силам” патрабаваў, што другія павінны рэвалюцыйным шляхам зьвергнуць першыя, якія ўжо скоўваюць іх разьвіцьцё”. Дарэчы, я яшчэ ў савецкіх умовах нідзе ня бачыў іх адпаведнасьці. Шлюб іх супрацьзаконны з першых дзён. I лепшыя людзі Расіі, як Г. В. Пляханаў, паказвалі на гэтую зьяву і прадказвалі бяду. Але бяда, на жаль, ня Леніна і яго халуёў напаткала, а ўвесь шматмільённы народ. Як нам выйсьці з гэтай бяды?
15 кастрычніка 1985 году. Учора вечарам я наведаў Аляксея Гардзіцкага. Ен ляжыць на пятым. Туды пад’ехаў ліфтам(!). Аляксею зрабілі аперацыю на апендыцыт. I, як вельмі часта тут бывае, адным парэзам не абышлося. Утварыўся інфільтрат (можа, скальпель, вату ці бінт забылі там!) і рэзалі зноў. Маю ж Iрынку тройчы рэзалі. Ледзь зусім не зарэзалі!..
У Аляксея застаў Анатоля Вярцінскага. Ен ня ведаў, што і я тут. Але ж як ён хораша ў той раз абышоўся са мною: напісаў ліст, паведаміў, што мае сына
- таленавітага кардыёлага, што хацеў бы мяне “паказаць” яму. А сёньня спытаў, можа што з лекаў патрэбна. Наогул сімпатычны чалавек. I гэта я ня толькі на сабе адчуваю.
Аляксей выглядае добра. Ну, ён жа і ёсьць прыгожы чалавек, яшчэ не схварэўся, як кажуць, таму і прыгожы. Але ляжаць, мабыць, будзе даўгавата. Ці цяпер усё лечаць “паскораным” метадам.
З Толем спускаліся на мой чацьвёрты пешшу, і мяне не хапіла на такую адлегласьць! Нітрагліцэрыну са мною не было: сьціснула пад грудзінай.
Я ўбачыў на лесьвічнай пляцоўцы крэсла перад тэлефонным столікам і сказаў Толю, што трэба патэлефанаваць дамоў. Хоць мне і з ім хацелася яшчэ пастаяць. Так мы рассталіся. Я крыху пасядзеў спакойна і сапраўды набраў свой хатні нумар. Прызнаўся, чаму званю. Атрымаў законную вымову, чаму пускаюся ва ўсякія ваяжы, ня маючы пры сабе нітрагліцэрыну.
Гэта ўсё пра ўчора. А сёньня, цяпер, 16.15, нічога надзвычайнага не было. Пульс нармальны, ціск 140/80, на правай руцэ 150/80. А мне здаецца адзін малодзенькі ўрач (яна!) запеленгаваў левую руку з тэндэнцыяй да павышанага ціску. Трэба пераправерыць. Яна яшчэ казала пра такога хворага, у якога розьніца ў руках аж 30 адзінак. I вось ён, калі хоча зьлегчы ў бальніцу, падстаўляе адну руку - тую з павышаным ціскам, а надакучыць у бальніцы, захацеў да жонкі
- падстаўляе руку з меншым ціскам.
Вечарам правёў у палаце “палітінфармацыю” на тэму як і чым так званая Каст- рычніцкая рэвалюцыя напсавала ўсім народам царскай імперыі. Накот Фінляндыі выказаў бурнае захапленьне яе цяперашнім станам, яе разьвіцьцём і сказаў: “Мог бы яе напаткаць такі паскудны лёс, як савецкіх карэлафінаў. Быў бы адсталы, дзікі, халодны край для ссылкі і выміраньня Дубянецкіх. Нават і за дзяржаву не лічылі б - як гэтых. Была Карэла-Фінская ССР, стала Карэльская АССР, дзе культура свая зусім не разьвіваецца. Малайцы фіны! Вырваліся з гэтых “цёплых” абдымкаў! Цяпер мы ўсе марым пра фінляндскія прамысловыя тавары.
Хутка пасьля гэтага Марыя (жонка - рэд.) і Коля пайшлі. Я пайшоў іх пра- водзіць да ліфту. Ну, абодва яны мне так давалі “ў косьці”, што мне аж горача зрабілася. Але я іх “супакоіў”, што гэта далёка ня першая мая лекцыя, у тым ліку і пра Фінляндыю і Польшчу часьцяком выказваюся. Прыбалтыку, Мал- давію, з Бесарабіяй, Калінінградскую вобласьць, Беларусь з Украінаю, астатнія “рэспублікі” і ўсе землі, што “добраахвотна” ўвайшлі ў “Русь”, таксама нярэдка “разьбіраю”. I Марыя і Коля папярэджвалі, каб “быў тут цішэй”...
Апроч жонкі і Колі мяне сёньня наведалі Станіслаў (брат - рэд.) і Вася Гілевіч, Вірынея Iванаўна, Галіна Шаранговіч і Нэля Iванаўна Тулупава. Вася падарыў сваю апошнюю кнігу “Доказ ад процілеглага” з цёплым надпісам. Кніга з гэтак званай гарадской тэматыкі - адзін дзень кожнага з супрацоўнікаў адной навуковай лабараторыі. Цэнзару было там клопату, ледзь выпусьцілі - тоненькую, на 11 улікова-выдавецкіх аркушаў.
Цяпер жа ў Васіля “арыштавана” наступная кніга - “Ардаманты”. Супраць яе ня толькі цэнзура, але і Серафім Антонавіч. Мне наогул трэба зрабіць рэестр забракаваных “крамольных” кніг і асобных твораў. I паціху “рассмоктваць” гэты дзікі антыгуманны чыстасавецкі флюс.
Г. Шаранговіч і Ж. Шалянок прынесьлі цэлы пакет сігнальных экземпляраў. Самае выдатнае ў гэтым пакунку - гэта, несумненна, 2-томнік Яна Скрыгана. Я вельмі задаволены. Само сабою, выдадзены шыкоўна. Але ж там і ёсьць што выдаваць. Трэба павіншаваць Старога! Што ні кажы, а гэта яму вялікая радасьць.
Падкінулі мне і поўна статыстыкі:
1) план выпуску ў г. м.; 2) графік выпуску на апошні квартал; 3) сьпіс усяго выдадзенага за 9 месяцаў г.г.
Усе зьдзіўляюцца, чаму Серафім хоча праводзіць рэдакцыйна-выдавецкі савет без мяне. А я вазьму і адмяню. Каб паставіць там пра Біблію Скарыны.
16 кастрычніка 1985 году. Серада. Быў на кансультацыі ў прафесара Я. В. Бардзіна. Кардынальных зьменаў быццам бы ня вызначылі. Прызначыў пятую таблетку сустака, пятую абзідана - было па чатыры. Таксама параіў кілаграмаў пяць спусьціць вагі. Наконт пітва, сказаў, ня варта надта абмяжоўвацца. Чала- вечы арганізм, - сказаў ён, - лепш арганізаваны за любую дзяржаву (малой- чык, сьмелы! - М. Д.). Калі там што лішняе, яно выводзіцца”. Вельмі цікавіўся маімі прыступамі, ці спазмамі - хто яго ведае, як тут лепш будзе назваць гэта, а таксама колькасьцю спажываемага нітрагліцэрыну.