Варлен Бечык - Радкі і жыццё
Ужо зусім нібы не дзень.
«Достоинство обдуманных речей» (Баратынский).
В. Шкловский. «Воспоминания о Паустовском»:
«...уже поэт Навои говорил своим ученикам:
«Если хотите быть золотом и драгоценными камнями, будьте землею. Землею будьте! — говорю я вам».
Р. Барадулін — талент шчодры, дзівосны, радасны, балючы, пяшчотны. Радзіма, народ, роднае слова, песня.
Вобраз бацькі.
Нацыянальная стыхія і далеч інтэрнацыяналістычных даляглядаў.
Арганічны дэмакратызм і гуманістычнасць, шчодрасць успрыняцця, пезвычайная пластычнасць.
Імя і творы яго знаходзілі на старонках самых строгіх анталогій, і гэтыя творы з высокай годнасцю і сапраўднай дасканаласцю прадстаўляюць беларускую паэзію і наш народ у велізарным сусвеце чалавечай культуры.
Выдатныя вершы «Бацьку», «Палата мінёраў», «Світанняў я з табой не сустракаў», «Трэба дома бываць часцей», «Нянечкі».
Багацце і разнастайнасць таленту: пранізлівая лірыка, шчодры гумар, драматызм успрыняцця і радасная адкрытасць прыгожаму, незвынайная лёгкасць палёту і загружанасць сучаснай складанай праблематыкай жыцця і часу. Гульня гукаў, чарадзейства колераў, непаўторная музычнасць, дзівосная слоўная эксцэнтрыка, асацыятыўная вынаходлівасць, віртўозны артыстызм, аж да гульні са словам, сапраўдны бляск імправізацыі і глыбінная вынашанасць душэўна, па-грамадзянску важных высноў.
Гумарыст, парадыст, перакладчык Ясеніна, Лоркі. Лаурэат прэмій — Маск. фестывалю, ЛКСМБ, Дзярж. прэміі БССР.
Належыць да тых паэтаў, якіх радасна чытаць, пра якіх радасна гаварыць (і ніколі ўсяго не скажаш) і без якіх немагчыма ўявіць ні нашу паэзію, ні сябе самога. Яго творы — актыўная і важная частка духоўнага багацця народа.
Паколькі я не стану зараз цытаваць, маё слова пра паэта можа здавацца дэкларатыўным. Але вершы паэта многім тут добра вядомы, ды мы іх сёння багата чуем.
Сухамлінскі цытуе Гейнэ:
«Каждый человек — это мир, который с ним рождается и с ним умирает. Под каждой могильной плитой лежит всемирная история».
4.3.
Снежная замятуха. У мінулыя дні: аж белае ад пушыстых і буйных сняжынак паветра, а раней — сонца, сонца, холад і адліжнасць на сонцы зімовага з вясною. Цяпер: дробны снег з парывістым моцным ветрам, намакрэлыя насы грамадзян, сыпкія думкі, што разлятаюцца ў бясконцай маркоце.
Творчае жыццё магчыма толькі праз намаганне і дзеянне. Калі іх няма — ізалюешся ў прыватным, адступаеш ад свайго характэрнага. Форма, магчыма, таксама вымагае напружання. Яна «трымае» і мабілізуе змест. Ненапоўненая яна адразу ж адчуваецца пустой, полай— як бутафорскія гіры, якія выкарыстоўваюцца на цыркавой арэне.
Лермонтов:
И не хладеет гордая душа;
Судьба ее так скоро не убьет,
А лишь взбунтует.
Твардовский:
Братство павших и живых
Да пребудет в чести.
У нас жыве інстынкт самазахавання: людзі гінуць, калечацца, хварэюць, а мы ледзьве не імкнемся забыць гэта, адгарадзіцца. Ды і як іначай — усё ж у душу не забярэш. Тады зусім не стане святла і радасці, зрэшты — і мэты, і пошуку, і веры ў будучыню. Але жыццё суровае: вось памёр блізкі друг, вось дайшло гора да самога цябе, і людзі да яго прылучаюцца, і ты ўжо не збоку, а ў самым цэнтры хвароб, смярцей і няшчасцяў.
Учора — аварыя аўтобуса, паводле газет — 21 смерць, а яшчэ ж калецтвы. На маскоўскіх могілках — аэрафлотаўскія калектыўныя, брацкія магілы. На фота — маладыя лётчыкі і красуні-сцюардэсы...
У свеце — жорсткасць, разгул рэакцыі, дэмагічныя маршы і дэмаршы. У нас многа ўсялякай свалаты, аж страшна, але ж на Захадзе сама сістэма свалачная, жорсткая, подлая. Шах Ірана змардаваў і абрабаваў свой народ, але мае магчымасць затуліцца і беспакарана заканчваць свае дні.
Блок:
Бороться с мраком и дождем,
Страдальцев участь разделяя...
5.3.
Галіна Каржанеўская. «Мой сад» (1976). Ёсць драбяза, літарагуршчына, нават поза. Але ж і талент, моманты свежага бачання, радаснай вышыні. Адкуль даецца людзям гэтае боскае ўмельства: дыхнуць — і жыццё?
«Лит. газ.» 13.XII.78 апублікавала пісьмо, дзе гаворыцца: «На трамвайной остановке я спросила ў водителя, как нам добраться до крепости. Он ответил, что ему пора в парк, но ради нас он готов сделать еще круг. И повез нас бесплатно...» Згубная для такога матэрыялу памылка: у Брэсце няма трамвая.
24.3.
Трэці тыдзень — халодны антыцыклон з Новай Зямлі. Ноччу за 20 градусаў. Затое днём — сонца, сонца, сонца. Ад Масквы да Брэста. Паколвае вушы сухім марозам, халадзіць каля шыі, але прасторна, лёгка. Ружовы небасхіл, сіняе неба. У лесе цішыня, абвіслае голле бяроз — яны чакаюць, маркоцяцца, думаюць.
На дачнай сядзібе — непраходны снег.
29.3.
Памёр 24 сакавіка Пятрусь Броўка. Тут трэба было б запіса'ць многае, але я нават не быу на пахаванні: адолела нейкая бестэмпературная хвароба. I вось — бяздзейнасць, учадзелая галава, ломіць косці, круціць ногі.
Тым часам нарэшце пераламаўся халодны арктычны антыцыклон. Было пашарэла, снег зноў сыпаўся, але ўжо без холаду і надзейнасці. А цяпер — на вясну, хутка цяплее, сонца, вада. За акном — гул вясны, нейкіх галасоў, імпэтнага руху.
«Последний поклон» Астафьева — непаспешлівы шматводны рух, дзе нішто быццам не губляецца: і радаснае, і балючае, і ўспаміны пра добрае, і нялюдскасць. Зрэдзьчасу здаецца, што ёсць і перабор эмоцыі, адступленняў, падрабязнасцей. Але суперажывальнае пачўццё нагружваецца і ў іх; нясе шматводная рака жыцця... У што надзейна дае веру кніга: у невынішчальнасць дабраты і чалавечнасці, што ўсё яшчэ існуе ў простых людзях і павінна быць заўсёды. Тут бескарыслівае, добрае, спагаднае мацнее ў душы. Свет разгортваецца ў адзінстве з душой уражлівай, чуйнай, але і загартавана-ўстойлівай. Таймені, чарамша, вада, раматус, пірагі, голад, тытунь, адламаны палец маці з залатым пярсцёнкам, аднавокі дзед Павел...
Некага (і самога сябе) шкадуеш, нечаму радуешся. Вінаваты чагосьці, усё прыблізілася да цябе і расхінулася ў прасторы. Чуеш кожны гук у яго асобнасці і ўсе мелодыі разам. Радасць самотная, а самота — радасная.
У Астаф’ева ёсць цудоўны раздзел: як ён слухаў музыку, скрыпку Васі. Да гэтага — страх і адзінота, трывога і іншае.
Потым:
«Растроганными слезами благодарил, я Васю, этот мир ночной, спящее село, спящий за ним лес. Мне даже мимо кладбища не страшно было идти. Ничего сейчас не страшно. В эти минуты не было вокруг зла. Мир был добр и одинок — ничего, ничего дурного в нем не умещалось.
Доверяясь доброте, разлитой лунным светом по всему селу и по всей земле, я зашел на кладбище, постоял на могиле матери.
— Мама, это я. Я забыл тебя, и ты мне больше не снишься».
30.3.
Той халодны сон, з якога пачалася хвароба. У цемені сна раптам выходзіць да мяне Ігар, расхінуўшы рукі. Я ведаю, што яго няма, ён памёр, і ручкаюся з ім неяк неахвотна, прытым выразна адчуваю поціск. Мяне бянтэжыць і гняце адчуванне нерэальнасці. Гэтага не павінна быць, Ігара няма, а вось жа як адбываецца. Далей Ігар ідзе следам, есць марковіну, а я бачу, як морквіна знікае: яе есць чалавек, які не існуе. Дзеля нечага недарэчна жартую: Ігар дэматэрыялізуе моркву... Сам адчуваю недарэчнасць сну і жарту, бянтэжуся яшчэ болей, і сон патанае ў цемры ночы ці прабуджэння. Падумалася: няўжо хвароба? А днём япа ўжо сціснула, заліхаманіла мяне, і вось ужо тыдзень я пад яе ўладай.
Пісьмо Д. Л. А што напішаш і чым дапаможаш. ён закахаўся, а цёткі з ім ваююць.
4.4.
Вясна ў шэрым убранні туманоў, трывожна-сумная мляўкасць. Напісаць артыкул з назваю, напрыклад «Штрыхі» або «Млечны Шлях», дзе — разрозненыя нататкі пра розныя прачытаныя кнігі — ад Пан-чанкі да Каржанеўскай (Якубовіч — як характар, творча арганЬ заваны і скіраваны да мэты).
11.4.
Не разгубіць нешта важнае, далучанае да вясны і ад яе адасобленае. Павольнае, вельмі павольнае прыбаўленне цяпла — і снягі яшчэ падаюць, не разбярэш дождж ці снег, нешта хліпкае, халоднае... Але не гэта галоўнае, а адчуванне раптоўнай унутранай прасторы, з востра-балючай неабходиасцю і спраў і ўчынкаў, засяроджанасцю і разамкнёнасцю, бушаваннем неажыццявімых намераў.
«Пастух и пастушка» Астаф’ева.
«Рождали в душе мелодию беспредельной, вечной, всегда заново переживаемой, никогда и никем до конца не испитой и неразгаданной человеческой печали, а пепельным тленом отливающая степь и угрюмо иависаю-щий над нею древний хребет, устало и глубоко вдавившийся в равнину, и бельма солончаков, все так же холодно и немо отсвечивающие вдали, делали эту печаль еще пространственней, запредельней, так что уж ни краю, ни дна в ней не ждалось и не виделось.
Скорбно шелестели немощные травы, похрустывал костлявый татарник, звучало вечное утешение над вечным покоем, и ни время, ни люди были не властны над этим».
«— Почему ты лежишь один посреди России?»
Гэтая зноў мільгнуўшая думка: калі чытаеш сапраўдны твор, яднаюцца два розныя адчуванні — быццам усё гэта ты даўно ведаў і адчуваў, яно было ў табе, і быццам ты толькі цяпер, зараз усё гэта адчуў, зразумеў і па-сапраўднаму перажыў. I тое, што ты гэта ведаў і разумеў — толькі цяпер і зразумеў, зведаў.