Варлен Бечык - Радкі і жыццё
3 неадпраўленага пісьма:
«Гэтае пісямцо — яшчэ адзін усмешлівы і непатрэбны момант у мітуслівым нашым жыцці.
Я аддаў табе ініцыятыву развітання і пачаў яго, так сказаць, забываць.
«Раз уж я капрала палюбила, не размениваться же на вас»... Дай Бог, каб ты была шчаслівай і знайшла свайго капрала.
Я забываю цябе і ўспамінаю цябе. Успамінаю імгненні колішняга шэпту маёй душы. Я жыву новай, ужо маскоўскай мітуснёй і адзінотай».
3 пісьма Кудраўцу:
«У Ленінцы — чарга за ведамі.
Звычайна свежыя ўражанні адкрываюць перспектыву жыцця — тую, што часта губляецца за будзёншчынай. У Маскве думаць няма калі. Віруе натоўп на вуліцах і ў метро, штуршкамі перапыняе імгненні працы душы...
В-ку я ўдзячны і маральна абавязаны прыплюшчваць вочы, каб не вельмі бачыць яго мінусы.
Хоць пагода і добрая, а сонца вясновае, з мяне хапіла б высокай столі Ленінкі. Але благія ночы, пасля якіх я разбіты, не даюць разгону.
3 вялікіх, я ведаю, хіба што Хлебнікаў не жыў мітуснёй. Але ж яго геніяльная праца аказалася малапатрэбнай, асталася малазразумелай... У гэтым напрамкуі пацяклі мае думкі, на жаль, не насычаныя зместам, які варта было б пераказваць.
...Драўляная эстэтыка блукае па — ізмах, а пра ўздзеянне на йсіхіку і ўнутранае жыццё прыгажосці жаночага цела ні гу-гу.
...Няма асаблівай злосці на забойцаў Ігарка: калі прыгледзецца, у іх не было вырааных прыкмет індывідуальнага злачыннага крэтынізму; яны — звычайнае параджэнне жорсткасці дэмагагічнага часу, калі ўпарта славім гуманізм і поспехі, прыхоўваючы і замоўчваючы мінусовы цяжар. «Глаза туманит от печати, и закружится голова, когда и кстати и некстати все те же прыгают слова...»
24. II.
Не бачыў маскоўскага салюта. Колькі думак, часу і бяссонніц патрачана на дру#іх, а ніхто, акрамя Толі Псікава, бадай, ніколі мяне не праводзіў.
М. Цветаева. «Поэт о критике» («День поэзии — 65»):
«Не вправе судить поэта тот, кто не читал каждой его строки.
Красивость — внешнее мерило, прекрасность — внутреннее.
Судить о качественности, сущности, о всем, что не видимость вещи, может только в этой области живущий и работающий.
Чтите и любите мое, как свое. Тогда вы мне судьи.
Кто в критике не провидец — ремесленник.
С правом труда, но без права суда.
Критика большого поэта, в большей части, критика страсти: родства и чуждости.
...Опенка есть определение веши в мире, отношение — определение ее в собственном сердце».
Форма — спосаб зносін з навакольным светам, спосаб зносін з часам.
Форма накаплівае свае ўмоўнасці. Накаплівае, такім чынам, і змястоўнасць. Але бываюць і безгустоўныя ўмоўнасці. Няправільны выбар формы — не толькі памылка адзення. Памыляліся за чужы кошт.
Письмо Петрарки к Боккаччо, 28.IV, 1373. «Нет ничего легче пера, ничто не действует столь ободряюще.Другие удовольствия исчезают, оставляя после себя подавленность духа; перо же манит, когда берешь его в руки, и восхищает, когда его откладываешь. И оно вознаграждает не только своего владельца, но и многих других, кто далек, а иногда и людей будущего, через тысячи лет. Я думаю, можно сказать, что из всех земных удовольствий нет ни одного, достойнее, чем литература, ни одного столь долговечного, приятного или более постоянного».
К. Федин. «О соотношении света и тени. Ответ читателю» («Лит. газ.,» № 8—67):
«Читатель требует от литературы талантливости. Позвольте потребовать талантливости и от читателя. Потому что дело читателя отличать плохое сочинение от хорошего и не валить все б одну кучу».
Паеду з горада, і ён знікне, астанецца ў душы, у мінулым.
С. Бальмонт. «К молодым поэтам»:
«Поэт — стихия. Ему любо принимать разнообразнейшие лики, и в каждом лике он самотождествен».
25. ІІ
Моцны сюжэтны стрыжань, на якім я, Таня і яе сяброўка Валя — гэта мая субота. Сустрэліся каля кінатэатра «Космас». Няўпэўненае пазнаванне. Бадзянне па метро і вакзалах, камера захавання; буфет, цыганка разліла каву мне на паліто, на Курскім вакзале згубілі Валю. Электрычка на Балашыху. Таня і я глядзеліся ў шкло электрычкі. П’яны спіць на падлозе. Некалькі прыгожых дзяўчат (прыгажуні Масквы ў электрычцы). Маўчанне. Прыезд. Цёмны лясок з засохлымі пасадкамі. Размова ў пад’ездзе. Мне ясна, што мы разыдземся назаўсёды. Маніць не хачу. Я гэта ведаў амаль што і да сустрэчы. Але ж я паабяцаў сабе, што падарую дзяўчынцы ўвагі, ласкі як паболей. Для канцоўкі: «Яны дамовіліся сустрэцца заўтра, хоць ведалі, што несустрэнуцца ніколі». Момант: ён ведаў, што думаў ён; гэта трэба падкрэсліць — не ведаў, што думала яна, і баяўся, што ўсё не так, як яму здаецца.
28. II.
Быў на прыёме ў неўрапатолага... Колькі можна! Сам вырашаю свой лёс.
Канчаткова саспела рашэнне стаць працоўным чалавекам. Досыць спаць! Прыеду — штодня гадзіна фізкультуры. Нам не хапае кахання, любві, увагі. Нас ніхто не праводзіць і не сустракае. Па крайняй меры, не сустракае той, каго мы хацелі б сустракаць і праводзіць.
Ну, адважыўся. Што будзе, хай будзе. Пішу Міколе наконт працы ў «ЛіМе»:
«Я не хачу новага зігзагу ў сваім не вельмі дарэчным лёсе. Маскоўская мітусня, у якой глынуў я трохі навукі і шмат адзіноты, штурхае мяне да новага рашэння. Жадаю сталай работы. Выключаны з працоўнага рытму, я страціў і нейкую ўнутраную ўстойлівасць. Паводзіны і ўчынкі (гэтых мала) — мізэрныя патугі не згубіцца ў бяздзейнасці.
Парады маскоўскіх лекараў і «знахароў» таксама падтрымліваюць маё жаданне падключыцца да чаго-небудзь істотнага і пастаяннага.
Я ведаю, што ў «ЛіМе» было (на вашым аддзеле) пастаяннае месца з акладам і работай. Калі яно не занята, ці згодзіцца гэтая арганізацыя' ўзяць мяне, прытым — зусім не часова?
. Само сабою, скардзіцца, што галава не цягне, я не буду, ды і маё адчуванне абяцае быць лепшым, чым мінулагодняй вясною, калі я нейкім чынам йраходзіў пэўную «пробу» ў газеце.
Хай падасца дзіўным, але на «ЛіМ» я разлічваю як на пэўную пляцоўку росту. Бо спадзяюся, што змагу тут иераадолець двухгадовую (ці болей) спячку.
Аднак натуральна спытаць: а што з аспірантурай? Спакуса самаадукавацца ў спакойных умовах аказалася не па мне. Глядзець на дысертацыю як на скачок пешкі ў ферзі — прыніжэнне годнасці навукі і насмешка над ацэнкай вартасці чалавека. . ...
Я спрадвеку быў містыкам, і праскапія (здаецца, такая назва) — адчуванне ўласнай будучыні — была мне здаўна ўласціва. Калі паміж намі, то ты, пэў«е, памятаеш той «вопль», якім я ацэньваў свой «майбутні» лёс у аспирантуры (адразу пасля паступлення)...
Сугуба паміж намі:
Я лічу, што дысертацыя мною ўжо зроблена — часткова на паперы, поўнасцю галаве. Праецыруючы яе на агульны ўзровень, спадзяюся, што абарона прайшла б.
Але — па безлічы прычын — спяшацца не хачу і не магу. Калі кінуць вокам на рускія, украінскія і беларускія даследаванні таго часу, то, спадзяюся, па крайняй меры ў абагульненнях я болей паслядоўны і настойлівы...
...Я не паэт, не празаік, не крытык і як чалавек — мнагазначны мінус... але літаратуру я люблю, ёю жыву. Любоў гэта большая за лапчную неабходнасць адмовіцца ад кніжак і пашукаць нелітаратурнай сферы прылажэння сваіх сіл.
Пісьмом я апераджаю свой прыезд з Масквы, каб потым, калі месца ёсць, не пытацца знянацку...»
5. III. -
Тут і заканчваецца мая Масква — у Мінску. Вечарам я выйшаў з бібліятэкі і пехатою ішоў да Беларускага вакзала. 3 Масквою, з якой я, здаецца, не дружыў, было шкада развітвацца: цяпер усё здавалася мілейшым, яшчэ больш вясновым: і скразнякі метро, і хітрыя позіркі масквічак, і людскі тлум, і бязмежнае мора дамоў, і рознахарактарных вуліц, вуліц, на якія пала ў апошнія дні процьма талага снегу і тры тыдні майго жыцця. Ад’язджаць не хацелася, і я збіваўся, блудзіў, без мэты і сэнсу заходзіў у магазіны, па дарозе пра нешта разумна і лірычна думаў, пакуль не спахапіўся: мала часу. Давялося рэшту дарогі Праскочыць у метро.
Шукаю форму і збіраю думкі для паслядоўнай, рашучай і настойлівай барацьбы з дэмагогіяй. 67-мы год — двайная гадавіна. 50, але яшчэ 30 ад 37-га. У імя пяцідзесяці будзе жывой хай нашая памяць аб 37-м годзе. Нельга выпрамляць і падчышчаць дарогу гісторыі, як і не дазволена заасфальтаваць, як гэта зрабіла пад прыезд М. С. Хрушчова Мінская РОС...
М. Проботов. «Московский школьник» («ДЛ», 2—67):
А ты все смеешься, не хочешь мириться,
Тебе ненавистны фальшивые лица,
Тебе непонятны трусливые души,
Пустых разговоров не хочешь ты слушать.
Чего же ты хочешь? Не знаешь, приятель.
Спроси-ка у девочки в пепельном платье:
Она тебе скажет, чего тебе надо,
А может быть, скажет, что выпить бы надо.
А это не дело, не дело, ты знаешь,
Живешь ты, смеешься, минут не считаешь,
А время еще не ушло, но уходит,
А ты не моложе становишься вроде.
Ты старше становишься, старше и хуже,
И ты никому абсолютно не нужен;
И хоть ты на свете все видишь и слышишь,