KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Детская литература » Детская фантастика » Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Дж. К. Роўлінг, "Гары Потэр і Вязень Азкабана" бесплатно, без регистрации.
Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана
Название:
Гары Потэр і Вязень Азкабана
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
16 февраль 2019
Количество просмотров:
148
Возрастные ограничения:
Обратите внимание! Книга может включать контент, предназначенный только для лиц старше 18 лет.
Читать онлайн

Обзор книги Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Назад 1 2 3 4 5 ... 74 Вперед
Перейти на страницу:

Дж. К. Роўлінг

Гары Потэр і Вязень Азкабана

— РАЗДЗЕЛ I — 

Савіная пошта

Шмат у чым Гары Потэр быў вельмі незвычайным хлапчуком. Па-першае, з усіх часоў года ён люта не любіў летнія вакацыі. Па-другое, ён вельмі імкнуўся зрабіць работу зададзеную на лета, але вымушаны быў рабіць гэта, калі аніхто ня бачыць, глыбокай ноччу. Застаецца дадаць яшчэ адно – ён быў чараўніком.

Было ўжо далёка за апоўнач. Гары сядзеў на ўскрайку сваёго ложку, з галавой накрыўшыся коўдрай, нібы знаходзіўся ў намёце, трымаючы ў адной руцэ ліхтарык, а ў другой вялізную кнігу ў скураной вокладцы (гэта была “Гісторыя Магіі” Батыльды Бэгшат) трымаючы яе адчыненай з дапамогаю падушкі. Гары з пахмурным тварам вадзіў арліным пяром па старонцы шукаючы тое, што дапамагло б яму ў напісанні сачыненне на тэму “Цалкавітая бессэнсоўнасць Вядзмаркаспалення ў чатырнаццатам стагоддзі. Абмеркаванне”.

Пяро супыніласся ля першага радка найверагодней выглядаючага параграфа. Гары падправіў акуляры на носе, паднёс ліхтарык бліжэй да кнігі і прачытаў наступнае:

“Не-магічныя людзі (больш вядомыя зараз, як Маглы), асабліва баяліся чараўніцтва падчас Сярэднявечча, але не надта часта прызнаваліся ў гэтым. У тых зарэдкіх выпадках, калі яны лавілі сапраўдную вядзмарку ці чараўніка, спаленне не прыносіла аніякага выніку. Ведзмакі скарыстаўшыся элементарнай полымязамарозваючай замовай, рабілі выгляд, што пакутуюць ад нясцерпнага болю, а самі насалоджваліся лагодным казытаннем агню. А Вэндэліне Ракавой, гэта настолькі было да спадобы, што яна дазваляла лавіць сябе пад рознымі абліччамі ня меньш за сорак разоў.”

Гары, заціснуўшы пяро зубамі, выцягнуў з-пад падушкі чарніліцу і скрутак пергаменту. Павольна і вельмі асцярожна, ён пачаў адкручваць накрыўку, Абмакнуў пяро і асцярожна пачаў пісаць, адчасу супыняючыся і прыслухоўваючыся, бо, калі б хтось з сям’і Дурслі на шляху ў ванную, пачуў бы драпанне яго пяра, Гары хутчэй за ўсё правёў бы ўвесь астатні час вакацыяў, замкнутым у каморы пад лесвіцай.

Сям’я Дурслі, што месцілася ў доме нумар 4 па Прайвет Драйв, і была тым самым чыннікам з-за якога Гары ніколі не атрымліваў задавалнення з летніх вакацыяў. Дзядзька Вернан, цётка Пятунья і іх сын Дадлі, былі адзінымі жывымі гарынымі сваякамі. Адначасова з гэтым яны былі стоадсодкавымі магламі і мелі на чараўніцтва сярэднявечныя погляды. Загінуўшыя бацькі Гары, быўшыя чараўнікамі ніколі не ўзгадваліся ў  дурсяўскай хаце. На працягу  шмат год цётка Пятунья і дзядзька Вернан былі ўпэўненыя, што калі будуць з усяе моцы задзюбваць хлопца, гэта дапаможа знішчыць у ім чараўніцкія здольнасці. І як жа ж яны ашалелі, калі пацярпелі паразу. Больш таго, цяпер яны жылі ў незвычайным страху з таго, што хто-небудзь даведаецца, што Гары большую частку з апошніх двух год правёў у Школе Вядзьмарства і Чараўніцтва Хогвартс. Самае большае, што цяпер маглі зрабіць Дурслі, гэта схаваць найдалей гарыны кнігі замоваў, чараўніцкую палачку, кацёл і мятлу адразу на пачатку летніх вакацыяў і забараніць яму размаўляць з суседзямі.

Адсутнасць доступу да кнігаў была для Гары рэальнай праблемай, бо яго настаўнікі з Хогвартса паназадавалі шмат работы на вакацыі. Адно з сачыненняў было асабліва небяспечным, яно было прысвечана Памяньшальным Зеллям і было, зададзена самым нянавісным для Гары настаўнікам, прафэсарам Снэйпам, які будзе ў наймацнейшым захапленні, калі будзе мець падставу для затрымання хлопца пасля заняткаў на працягу месяца. Гары скарыстаўся першым жа шанцам, які выпаў у першы тыдзень вакацыяў. Калі дзядзька Вернан разам з цёткай Пятуньяй і Дадлі выйшлі да прысады, каб разам пазахапляцца новай дзядзькавай службовай машынай (а рабілі яны гэта вельмі моцнымі галасамі, каб чулі ўсе суседзі), Гары ціхуценька зпоўз на першы паверх ускрыў замок каморы, схапіў колькі кніг і схаваў іх у сваёй спальне. А так як ён не пакідаў чарнільных пятнах на сваёй прасціне, Дурсі і здагадацца не маглі, что ён па начах вывучае чараўніцтва.

Зараз Гары з усяе сілы імкнуўся не чапляць іх, бо дзядзька з цёткай былі на яго моцна раззлаваныя, у сувязі з тым што у адзін з першых жа дзён вакацыяў да яго патэлефанаваў сябра з чараўніцкай школы.

Рон Візлі, які быў адным з лепшых гарыных школьных сяброў паходзіў з цалкавіта чараўніцкай сям’і. У сувязі з гэтым, ён ведаў шмат чаго, аб чым Гары нават не здагадваўся, але нават ня ведаў як карыстацца тэлефонам. Да таго ж, на бяду, слухалку падняў дзядзька Вернан.

- Вэрнан Дурслі слухае!

Гары, які выпадкова апынуўся ў пакое у гэты час, ажно анямеў, калі пачуў у адказ голас Рона.

- АЛЁ? АЛЁ? ЦІ ВЫ ЧУЕЦЕ МЯНЕ? Я – ХАЧУ – ПАГАМАНІЦЬ – З – ГАРЫ – ПОТЭРАМ!

Рон галасіў настолькі гучна, што дзядзька ўскочыў на ногі і адсунуў слухалку на цэлы фут ад вуха і пазіраў на яе з тварам на якім адначасова чыталіся шаленства і жах.

- ХТО ГЭТА?- закрычаў ён у слухалку.- ХТО ВЫ ТАКІ?

- РОН – ВІЗЛІ!- загарланіў Рон у адказ, быццам размаўляў з Вернанам з іншага боку вялізнага футбольнага поля. – Я – ШКОЛЬНЫ – СЯБРА – ГАРЫ!

Маленечкія вочы дзядзькі Вернана развярнуліся ў бок Гары, які зкамянеўшы стаяў побач.

- НЯМА ТУТ АНІЯКАГА ПОТЭРА!- закрычаў ён, працягваючы трымаць слухалку на адлегласці выцягнутай рукі, быццам тая магла выбухнуць,-  НЯ ВЕДАЮ ПРА ЯКУЮ ШКОЛУ ВЫ КАЖЫЦЕ! І НЕ ТЭЛЕФАНУЙЦЕ МНЕ БОЛЬШ! НАВАТ НЕ НАБЛІЖАЙЦЕСЯ ДА МАЁЙ СЯМ’І!

 І ён кінуў слухалку так, як звычайна адкідваюць ад сябе атрутнага павука.

Тое што адбылося пасля, было адным найгоршоршых ураджанняў Гары.

- ЯК ТЫ НАВАТ АСМЕЛІЎСЯ ДАЦЬ ГЭТЫ НУМАР ТАКІМ ЛЮДЗЯМ ЯК... ТАКІМ ЛЮДЗЯМ ЯК ТЫ САМ!- равеў дзядзька Вернан пырскаючы на Гары сліной.

Рон, відавочна, зразумеў, шо з-за яго Гары трапіў у бяду, таму больш не пытаўся яму тэлефанаваць. Гарына сяброўка па Хогвартсе Герміёна Грэйнджер нават не пыталася з ім скантактавацца. Хлопец падазраваў, што Рон папярэдзіў яе аб наступствах і надта шкадаваў, бо Герміёна была самай разумнейшай вядзьмарачкай сярод яго аднакласнікаў, да таго ж паходзіла з сям’і маглаў і выдатна ведала, як карыстацца тэлефонам. Больш таго, у яе хапіла б розуму не ўзгадваць аб Хогвартсе.

Таму Гары ня меў на працягу пяці тыдняў сувязі ані з водным з сяброў і гэтае лета адбылося амаль гэткім жа дрэнным, як і папярэдняе. Існавала толькі адно значнае паляпшэнне, пасля таго, як хлопец пакляўся не выкарыстоўваць яе для дасылання лістоў сябрам, гарынай саве Хэдвіг было дазволена вылятаць на вуліцу ў ночы. Дзядзька згадзіўся на гэта праз той лямант, што Хэдвіг падымала, калі ўвесь час сядзела ў клетцы.

Гары скончыў пісаць аб Вэндэліне Ракавой і зноў супыніўся, каб шчэ раз прыслухацца. Цішыню ў ухутаным цемраю доме парушалі толькі рохкаючыя храпакі, яго неверагодна тлустага стрыечанага брата Дадлі. Было ўжо вельмі позна. Вочы хлопца пачалі гарэць ад стомы. Напэўна прыйдзецца дапісваць сачыненне наступнай ноччу...

Гары закруціў накрыўку на чарніліцы, дастаў з-пад ложка старую навалачку, паклаў у яе ліхтарык, Гісторыю Магіі, сваё сачыненне і чарніліцу. Потым апусціўся на падлогу і схаваў ўсё за дрэнна закрэпленнымі масніцамі пад сваім ложкам. Хлопчык падняўся на ногі, пацягнуўся і зірнуў на будзільнік са светлавым цыферблатам, што стаяў на століку ля яго ложку.

Была першая гадзіна па апоўначы. У гарыным жываце заказытала. Ён ужо цэлую гадзіну, як быў трынаццацігадовым і нават забыўся на гэта.

У Гары была ячшэ адна незвычайная асаблівась, ён ніколі нічога не чакаў ад свайго дня нараджэння. За ўсё сваё жыццё хлопец аніразу не атрымліваў віншавальных паштовак. Дурслі, тыя і ўвогуле праігнаравалі два яго апошніх дня народзінаў і Гары сумняваўся, што прыпомняць нешта ў гэты раз.

Ён прайшоў ўздоўж пакрытага цемраю пакоя, міма пустой клеткі Хэдвіг да адчыненага акна. Хлопец абапёрся на падваконнік, халоднае начное паветра прыемна абдувала яго твар, пасля працяглага часу праведзенага пад коўдрай. Хэдвіг не з’яўлялася другую ноч запар. За яё Гары не турбаваўся, тая і раней адлятала на працяглы час, але ж ён спадзяваўся на яе хуткае аб’яўленне, бо сава была адзінаю жывой істотаю ў хаце, якая не калацілася з жаху, убачыўшы яго.

Гары хаця і быў замалым для свайго ўзросту, тым ня меньш за апошні год выцягнуўся на колькі цаляў. Ён меў чорнае, як смала валоссе, што заўсёды знаходзіліся ў даволі бязладным стане, што б хлопец з імі не рабіў. Вочы за круглымі акулярамі былі яскрава зялёнымі, а на ілбе быў тонкі шнар падобны на маланку, выразна бачны за валасамі.

З ўсіх незвычайных асаблівасцяў Гары, шнар быў самым асаблівым. На пряцягу дзесяці год Дурслі сцвярджалі, што хлопец атрымаў яго падчас аўтакатастрофы ў якой загінулі яго бацькі, але ж гэта было лухценню, бо Лілі і Джэймс Потэры ніколі не траплялі ані ў якую аўтамабільную аварыю. Яны былі забіты і зрабіў гэта самы жахлівы з ўсіх чорных ведзмакоў за апошнія сто год – Лорд Вальдэморт. Гары ж пазбег смерці падчас той атакі і абыйшоўся толькі шнарам на лбе, калі праклён Вальдэморта замест таго, каб забіць хлопца адскочыў у свайго стваральніка. Сам Вальдэморт ледзве жывы знік...

Назад 1 2 3 4 5 ... 74 Вперед
Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*