KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Проза » Русская классическая проза » Василь Быков - На сцяжыне жыцця (на белорусском языке)

Василь Быков - На сцяжыне жыцця (на белорусском языке)

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Василь Быков, "На сцяжыне жыцця (на белорусском языке)" бесплатно, без регистрации.
Назад 1 ... 3 4 5 6 7 Вперед
Перейти на страницу:

У той час у вестыбюлi аднекуль з'явiўся Шаўроў. Як некалi, у даўнiя часы, ён здалёк басавiта гукнуў Фрузыне:

- Прывет, Фрузына! Як жысць маладая, вясёлая? О, я гляджу - з прыбаўкай цябе! Ну, маладзец, - казаў ён, падыходзячы да яе ў сваiм шархоткiм чорным плашчы. - Дайце ж i мне патрымаць чалавека.

Ён узяў маленькi скрутачак, асцярожна шугнуў яго ўгору-ўнiз, i малое неспакойна заварушылася.

- Харош, харош, гвардзеец, - радасна ззяў вачыма iнжынер. - Як жа назваць яго? - спытаў Шаўроў i паўзверх жаночых галоў зiрнуў угору. На лесвiчнай пляцоўцы, нерашуча занёсшы нагу на нiжэйшы прыступак, стаяў Петрачэнкаў.

- Эй, Петрачэнкаў, хадзi сюды!

Фрузына на момант спалохалася: ёй прыгадаўся сон i здалося, што Петрачэнкаў, як некалi, пачне дакараць яе. Але старшыня мясцкома руплiва заклаў пад стракаты пiнжак такi ж стракаты гальштук i, асцярожна намацваючы прыступкi, паслухмяна пайшоў унiз. На яго заўчасна абвялым, нездаровым твары з'явiлася не то вiнаватая, не то цiкаўная ўсмешка.

- Вось глянь, - казаў да яго iнжынер, - чалавек! Што, брат? Жыццё жывое творыць, цi не праўда?

Усё ўсмiхваючыся, Петрачэнкаў падышоў да людзей, агледзеў малога, якога ўсё варушыў iнжынер, здаецца, упершыню з цiкаўнай павагай паглядзеў на Фрузыну. Праўда, ён не дакрануўся да яе сына, але ад яго зважлiвасцi ў Фрузыны паспакайнела ўнутры.

- Ну, што ж, чалавек, канешне, факт, гэта безумоўна, - паводзячы блiшчастымi акулярамi, зазначыў ён i, яшчэ, паўсмiхаўшыся, дадаў, кажучы Фрузыне: - Вы вось што, Сямашка... Напiшыце заяву ў мясцком... Рублёў гэтак на трыста... I яшчэ дырэктар сказаў, на яго "Пабедзе" адвязуць вас. Так што пехатой не iдзiце.

I Фрузына нечакана адчула, як разлiлася па яе целе хваля нейкага цёплага шчымлiвага пачуцця. Хвалюючыся i ўжо не збiраючыся супакойваць сябе, яна ўпершыню начала спавiваць таго, хто здабыў ёй гэткую прыхiльнасць людзей. Драздова гэты раз адступiлася ад жанчыны, не памагала, толькi пiльна назiрала за яе яшчэ няўмелымi рухамi, тоячы на вуснах ледзь прыкметную ўсмешку. Шырока i шчыра, бы разумеючы штось таемнае, усмiхаўся Шаўроў, спагадлiвая весялосць свяцiлася ў марудлiвых вачах Ганкi i на тварах дзвюх прыбiральшчыц. Адна толькi Нонка чамусьцi згубiла сваю нядаўнюю радасць, спахмурнела i, насупiўшы тонкiя броўкi, патупiлася.

Ап'янелая ад вялiкага шчасця, Фрузына, аднак, не прыкмячала нiчога, старанна затульвала малога i сарамлiва ўсмiхалася. Упершыню за шмат год жыцця адчула яна сябе чалавекам - нароўнi з усiмi людзьмi.

1958 г.

Назад 1 ... 3 4 5 6 7 Вперед
Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*