Джон О'Хара - Элi (на белорусском языке)
- Джым, - сказаў Хэм, - табе не трэ было называць мяне сукiным сынам.
- Ведаю, - адказаў я. - Прабач.
- Ну, калi ты просiш прабачэння, то ўсё ў парадку, - ён выскалiўся ва ўсмешцы. - Як ты наконт таго, каб усiм паехаць у рэстаран Эль-Марока.
- Нiяк, - адказаў я.
- Ну, ўсё ж у парадку, Джым, - сказаў Хэм. - Я табе ўсё дараваў. Я ўлiчваю тое, што ты занадта доўга жывеш на Поўначы.
- Можа, i так, - адказаў я.
Яны завезлi дадому Каралiну, потым мяне. Я лёг спаць з цвёрдым намерам, што гэта апошняя мая сустрэча з Элi, але калi прыйшла субота, я сеў у машыну i а трэцяй гадзiне сноўдаўся ў нiжняй частцы Парк-авеню, усхваляваны, як хлопчык. Але калi я ўбачыў яе на самой справе, як яна iдзе ўнiз па Парку-авеню на спатканне са мной, зноў стаў дарослы i асцярожны i паехаў прэч, далей ад яе i ад яе бяды, што падарожнiчала з ёю.