KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Разная литература » Прочее » Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Алесь Марціновіч, "Былое, але не думы" бесплатно, без регистрации.
Перейти на страницу:

Баючыся, каб Васіль Андрэевіч хоць бы не разліў гарэлку, я нават сцішыў дыханне, быццам ад яго Л. мог парушыць раўнавагу. А Васіль Андрэевіч, нібыта той маг, нічога не заўважаючы вакол сябе, але адначасова будучы ўпэўненым у тым, якое вялікае ўражанне робіць сваім дзеяннем, працягваў асця­рожна даставаць шклянку з кішэні паліто. Нарэшце выяцгнуў яе цалкам, пры гэтым, на маё здзіўленне, не праліў ні кроплі, і гэтаксама асцярожна паставіў яе на стол. Пасля гэтага, аддыхаўшыся, звярнуўся да мяне:

— Табе, Сашка.

Я працягваў пазіраць на яго, не ў стане прамовіць хоць бы слова. Л. быццам паралізаваў мяне. Толькі што ўбачанае так уразіла, што не ведаў, як і рэагаваць на гэта. Нарэшце знайшоўся:

— А вы?

— Паўтараю: табе гэта, — Васіль Андрэевіч чамусьці неяк загадкава ўсміхнуўся. Мне нават падалося, што ён хоча разыграць мяне.

— Вада? — насцярожана запытаўся я, хоць ўнутрана і разумеў, што такое пытанне недарэчнае, бо навошта дзеля розыгрышу, рабіць такі «трук». Куды прасцей непрыкметна за сталом падмяніць чарку гарэлкі шклянкай з якім-небудзь іншым напоем.

— Сашка, — Васіль Андрэевіч зрабіў выгляд, што пакрыўдзіўся. — Як ты мог такое падумаць? Ды я для цябе... Пі, кажу, а пасля ўсё раскажу.

Пасля гэтага я аднеквацца не стаў. Паверыў свайму старэйшаму таварышу. Дый што мне, маладому, камсамольцу, няхай і не прыгажуну, нейкія дзвесце з нечым грамаў? Не адрываючыся ад шклянкі, уліў у сябе гарэлку і зрабіў доўгі выдых. Па ўсіх тэхналагічных правілах ужывання таго, што, урачы кажуць, надта ж шкоднае для арганізма, а жартаўнікі прытрымліваюцца іншай думкі: калі б гарэлка была такая шкодная, то не пілася б гэтак лёгка. Толькі не падумайце, што я агітую за спажыванне гэтай вадкасці. Па-першае, рэклама сёння — справа платная, то чаго гэта я раптам на нейкі гарэлачны завод про­ста за так буду працаваць. А па-другое, нікому зла не жадаю. Хоць, прабачце, лепей самі разбірайцеся, бо калі так гавару, то антыалкаголнай прапагандай займаюся, а розныя грамадскія абавязкі не для мяне.

— Нюхні, — Л. хуценька паспяшаўся мне на выручку, выцягваючы з другой кішэні свайго паліто кавалак хлеба, і, не паспеў я выдыхнуць з сябе паветра, як хлеб аказаўся ў мяне ў руцэ.

Я паспяшаўся падзякаваць Васілю Андрэевічу:

— У вас абслугоўванне лепшае, чым у рэстаране. Г алоўнае, што з дастаўкай на дом.

— Што дзякаваць, — адказаў Л. — Сябры ж мы, Сашка. Сёння я цябе выручу, заўтра — ты мяне, — і запытаўся: — Цябе, нябось, цікавіць, дзе гэта я гарэліцу ўзяў?

— І як данеслі яе, таксама, — адказаў я, не хаваючы свайго захаплення дзеяннямі Васіля Андрэевіча: — Каб былі маладзейшыя, то і ў цырк мож­на ісці.

— Навошта мне той цырк? — не зразумеў Л.

— Ды вы б маглі жанглёрам быць, — патлумачыў я. — Па тонкім дроце, падвешаным пад купалам, прайшлі б так упэўнена, як і па зямлі.

Пахвальба Л. спадабалася. Ягоны твар расплыўся ў шырокай усмешцы:

— Эх, Сашка, мне б твае гады, — летуценна прамовіў ён і сам жа сябе як бы асадзіў: — Ды што пра гэта гаварыць? Цябе ж цікавіць, адкуль у мяне гэтая шклянка з гарэлкай узялася.

— Цікавіць, — пацвердзіў я.

— То слухай, — пачаў Васіль Андрэевіч, — пайшоў я гэта ў рэстаран, каб крыху падлячыцца... Учора ж пад вечар мы удвух з Зушчыкам узялі, — ён назваў фотакарэспандэнта і адразу паспяшаўся апраўдацца: — І цябе з Росцікам маглі б запрасіць, ды вы пасля работы адразу зніклі. Сёння ж я ўвогуле пайшоў адзін. Нікога не клікаў, бо, ты сам ведаеш, мая магла заўважыць. І так косіцца пасля ўчарашняга.

Ягоная жонка працавала ў нашай рэдакцыі бухгалтарам і была нашмат маладзейшая за яго. Цікавала, як толькі магла. Ды хіба за кожным крокам усочыш...

Л., тым часам працягваў:

— Толькі сабраўся заказаць у буфеце сто грам, як хтосьці пацягнуў мяне за руку. Азірнуўся, а гэта адзін мой знаёмы старшыня, — Л. назваў калгас, у якім той працаваў. — Андрэевіч, кажа ён, што мелачыцца. І да буфетчыцы: «Калі ласка, бутэльку». Выпілі, потым яшчэ адзін знаёмы падышоў. «Усё, хлопцы, — кажу ім, — з мяне хопіць. Калі не шкадуеце, то дайце сябру свайму занясу». «Бутэльку?» — пытаюцца. «Навошта бутэлька, — адказваю. — Хопіць і шклянкі». — «І як ты яе панясеш?» — здзівіліся яны. «А без праблем, — адказваю. — Налівайце да краёў». — «Да краёў? — вылупілі тыя вочы. — Расплешчаш жа па дарозе». — «Эх вы, — адказваю, — нічога не ведаеце, кніг не чытаеце. Чым паўнейшы посуд, тым лепш вадкасць у ім трымаецца. Галоўнае несці асцярожна». З гэтымі словамі я ўзяў паўнюткую шклянку і асцярожна апусціў сабе ў правую кішэню. Паліто ж я не здымаў. І бачыш — данёс.

— З вамі не прападзеш, — задаволены пачастункам, прамовіў я.

Пахвальба Л. спадабалася.

— Мы павінны, Сашка, адзін аднаго падтрымліваць.

І, вядома, падтрымлівалі. Як адна сям’я жылі. Калектыў невялікі, усе навідавоку. Адзін ад аднаго асаблівых сакрэтаў не мелі. А што часам жартавалі, найперш самі з сябе, дык таксама апраўдана. Тым больш, што рабілі гэта нязлосна.

Да свята — скібка з маслам

А гэта адбылося тады, калі я, служачы ў арміі, завітаў у горад сваёй журналісцкай маладосці. Здаецца, якраз напярэдадні 100-годдзя з дня нараджэння Леніна. Ва ўсякім разе перад нейкай важнай падзеяй, бо рэдакцыя тэрмінова рыхтавала нумар, у які было запланавана некалькі выступленняў перадавікоў аб дасягненнях за гады савецкай улады. Адзін матэрыял мусіў напісаць і Пратасевіч. У адрозненне ад мяне ён гэта рабіў больш марудна, а ў мяне ж іншыя планы — так і хочацца прагуляцца. То Слава і прапанаваў:

— А можа, ты напішаш?

Асаблівага жадання ў мяне, канечне, не было, але і не хацелася доўга чакаць. Тым больш, што яшчэ не вызначыліся, чыё выступленне падрыхтаваць.

— Так і быць, — згадзіўся я.

Пачалі думаць, чыімі б вуснамі прамовіць, что «и жизнь хороша, и жить хорошо». Сышліся, што лепш за ўсё даць выступленне Героя Сацыялістычнай Працы. Гэтая жанчына была ўжо на пенсіі, жыла ў Драгічыне, дарэчы, з’яўлялася цешчай наша рэдакцыйнага шафёра. З ёй мы нядаўна гутарылі. Калі разважыць, кандыдатура што трэба, лепшай не прыдумаеш.

Пратасевіч, каб не перашкаджаць, пакінуў мяне ў кабінеце аднаго. Я сабраўся з думкамі і пайшло-паехала. Выступленне гэтай жанчыны я напісаў не проста хутка, а вельмі хутка, бо асаблівай цяжкасці не было. А вось з загалоўкам узнікла замінка. Усё ж мне хацелася, каб ён быў хоць крыху арыгінальным, але, колькі ні думаў, нічога такога арыгінальнага ў голаву не прыходзіла. Як жа быць? Выйсце знайшоў у тым, што спачатку стаўлю якую-небудзь назву з тых, што пры ўсёй сваёй сур’ёзнасці адначасова выглядае і крыху смешнай, а пазней прыдумаем са Славам нешта іншае, зразумела, сур’ёзнае.

Калі падзяліўся з Пратасевічам такой задумкай, той засмяяўся:

— Цікава, а як успрыме такі варыянт Лазаравіч, — ён меў на ўвазе адказнага сакратара рэдакцыі Эціна, які любіў, каб ўсе яго называлі Мікалай Лазаравіч, але за вочы часам казалі Калман Лазаравіч, як і было напісана ў ягоным партыйным білеце. — Заўважыць ці не заўважыць падвох?

— Але ж гэты варыянт трэба яшчэ прыдумаць.

— Ты пісаў, ты і думай, — Слава даў зразумець, што цалкам разлічвае на маю фантазію.

Давялося ламаць голаву, бо ўсё аказалася не так і проста. Некалькі варыянтаў перабраў. Нарэшце спыніўся на тым, які падаўся мне найбольш прымальным: і сур’ёзна, і з некаторым жарцікам. Назваў я гэтае выступленне «З нішчымніцы на скібку з маслам».

— Няблага, — пахваліў Пратасевіч.

— Цудоўна, — я быў больш высокай думкі пра тое, што нарадзіла мая фантазія. — Лазаравіч ніколі не западозрыць, што такі загаловак для выступлення ў святочным нумары Героя Сацыялістычнай Працы не падыходзіць.

Так і атрымалася. Прачытаўшы матэрыял, Эцін застаўся вельмі задаволены.

— Маладзец, — сказаў ён Пратасевічу, мяркуючы, што гэта ён, як і было задумана, паспяхова і своечасова выканаў рэдакцыйнае заданне. — Дый загаловак, што і трэба. Не заштампаваны, а свежы.

Пасля такой высокай ацэнкі працы не прагуляцца грэшна. Што мы і зрабілі з чыстым сумленнем. Калі ж вярнуліся ў рэдакцыю, убачылі, што паласа, на якой мусіла стаяць гэтае выступленне, ужо звярстана і яе чытае дзяжурны. Ён таксама не ўбачыў ніякага падвоху ў загалоўку і спакойна аддаў паласу адказнаму. Лазаравіч чарговы раз узрадаваўся, што ўсё ідзе па плане:

— Усе палосы гатовы. Прачытае рэдактар і будзем друкаваць.

— Мікалай Лазаравіч, — спахапіўся я, — дык гэты загаловак не падыходзіць і паказаў на выступленне Героя Сацыялістычнай Працы.

— Чым не падыходзіць? — Эцін засмяяўся. — Дасягненні савецкай улады навідавоку: «З нішчымніцы на скібку з маслам».

— Як быццам і правільна, — падтрымаў мяне Пратасевіч, — але ж адначасова крыху і смешна.

Эцін задумаўся.

— Сапраўды штосьці не тое, — нарэшце вырвалася ў яго. — Куды ж ты глядзеў, — маючы на ўвазе Славу, абурыўся ён.

— Не я такі загаловак прыдумаў, — пачаў апраўдвацца Пратасевіч, — а Саша.

Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*