KnigaRead.com/

Варлен Бечык - Радкі і жыццё

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Варлен Бечык, "Радкі і жыццё" бесплатно, без регистрации.
Перейти на страницу:

Пра тое, як хрысцілі яго бацьку:

— Мой дзед з папом не ладзіў. I калі нарадзіўся мой бацька і панеслі яго хрысціць, хацеў поп дадь яму імя Пуд. Ну, тут дзед прасіць пачаў: «Няўжо, бацюшка, ты хочаш, каб сына майго дражнілі «Сорак фунтаў»? I поп даў яму імя Арыстарх.

Мама выявіла, што на 4 студзеня (па ст. стылі) прыпадаюць, акрамя названых, і такія імёны: Агаў, Алілепан, Амілій, Апалос, Асінкрыт, Ахаон, Варнава, Ерм, Кляопа, Наркіс, Сасарэн, Сасіпатр, Урван, нават Філолаг. Праўда, ёсць і Арцём, Анісім, Іаан, Клімент (дарэчы і майго прадзеда — Кандрат), Прохар, Фадзей, Філіп — усяго 55. Так што поп усё ж выбраў не самае незвычайнае...

Як цяжка пахаваць чалавека. Калі б не дапамога выдавецтва, не ўяўляю, як7 бы мы абышліся.

А затым доўгі час заняпаду, хвароба, стомленасць, а над зямлёй усе дні красавіка і мая сонца, ружовасць, веснавы рух і спеў. Цяпер трошкі халадней.

Прыязджаў Генка (мой дзядзька і друг — ён на 4 мес. старэйшы). Яго высакароднасць у дзяцінстве (2—3 кароткія ўснаміны). ёсць у яго талент, душа, але непапраўны дылетантызм, схільнасць да гарэлкі. Адчуванне нейкай прывяласці яго.

27.6.

У. Скарынкін у кнігу «Пасадачныя агні» дае верш «Пасля навальніцы»:

Цяжка быць незалежным

I гордым,

Праўду рэзаць у вочы мане...

Крывадушніку

3 луджаным горлам

Захацелася спляжыць мяне.

Пазайздросціў,

Што лётаў высока

I натхнёныя песні складаў.

Выпаўзае вада з вадасцёку

На гарачы асфальт,

Як удаў.

Абурэннем.

I крыўдай няутольнам

Грудзі сціснуты,

Што ні раблю.

На сурвэтцы

Ля лямпы настольнай

Шнур пярэсты

Згарнуўся ў пятлю.

Не задушыць ён

Палкае слова,

Што клякоча

У маім гарляку.

Праясняецца далеч вяснова —

Будзе свята і ў нас

На вяку!

Сярод вясновай Буяковай —

Ночы

Мяне ў дрымотным

Векавым бары

У адной кашулі

Кінулі аднойчы,

Забылі

Падгуляўшыя сябры.

15.7.

Зноў Зялёнае, летні адпачынак, на які прыпаяа так многа самых неабходных спраў (рукапісы Ралька і Каравушкінай — рэцэнзіі; кніга пра Панчанку — пачаць і скончыць...).

Вечнае, заўсёднае: лес з чарніцамі і суніцамі, яго загадкавасць, ціхар сненне жывога і суладных з усім думак.

Адна з іх: трэба, трэба, трэба варушыць мінулае, каб не забывалася.

Увесь ліпень — з дажджамі і без цяпла, лета — як кніга, без душы. Хаця не — ёсць душа, толькі выйсці да яе ў лес, на прастор, на луг, і ўсё рознаваколле — твае душа, сэрца і памяць. Думаеш, успамінаеш, смуткуеш, маўчыш, дыхаеш.

Мария Петровых:

Не зря, не даром все прошло.

Не зря, не даром ты сгорела,

Коль сердца твоего тепло

Чужую боль превозмогло,

Чужое сердце отогрело.

Вообрази — тебя уж нет,

Как бы и вовсе не бывало,

Но светится твой тайный след

В иных сердцах... Иль это мало —

В живых сердцах оставить след?

Рамантыка — гэта мужнасць і змаганне. Там, дзе ціша і ідылія, — няма рамантыкі.

У «Известиях» (9.7.84) Н. Кривомазов. «Здравствуй­те, соседи!» Пра жанчыну-блакадніцу. «Ей казалось, что за столом твоей хаты, или в соседнем доме, или через улицу кто-нибудь голодает, и кусок становился у нее поперек горла».

И. Земская. «Достанет всем тепла». «Правда», 22.7.1984.

В стране 944 детских дома и школы-интерната. Один из пионеров-детдомовцев после «Артека»:

«Если бы у меня была волшебная палочка, я бы вы­звал сюда весь свой детский дом, чтобы каждый попро­бовал апельсин...»

У Скарынкіна — нармальная, нават неблагая падборка у «ЛіМе» 13.7.84. 3 верша «Беларускае застолле»:

Ад чачоткі зухаватай

Хата захістаецца.

I прыпеўкаю са сватам

Свацця развітаецца:

— Эх, узлескі-пералескі,

Вочы ў свата, як пралескі.

Ты прыходзь мяне шукаць —

Я на печы буду спаць.

28.7.

Амаль адначасова тры смерці: Васіля Бурносава, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Барысенкі. Караткевіч — перад вачыма. Ен заўсёды ўражваў неардынарнасцю, таленавітасцю. Некалькі сваіх успамінаў. Разы са тры ён званіў мне. Аднойчы: — Ну, малайчына. (Па­сля прадмовы да «Беларускай балады». Там была фраза пра тое, што ён здзейсніў сапраўдны подзвіг.) У некралогу, падпісаным на самым высокім узроўні, і на пахаванні было, нарзшце, выказана ўсё, чаго ён варты.

29. 7.

Піша Віктар Шклоўскі («Ветер наполняет наши па­руса...». «Л Г», 15.2.84):«Чего мне больше не, хватает сейчас? Молодости. Я согласен, пусть не целиком, но чтобы она была рядом со мной и иногда можно было бы уходить в нее через по­тайную дверь».

Андре Вюрсмер. «Мое прощальное «но». «ЛГ», 11.4.84. (Незадоута да смерці, 85 гадоў.)

«Счастливый характер, сотканный из оптимизма и доверия, прекрасная подруга рядом, серьезные дети и внуки, миллионы друзей, разделявшие мое негодование, боль, надежду, — достойная жизнь, без компромиссов и отступничеств... Я желаю вам прожить такую же жизнь, мои дети!

Но только еще более длинную».

16. 8.

Марыя Шаўчонак:

Баяцца шчырасці, як беднасці,

Не дапускаюць прастаты.

Сябруюць толькі ў адпаведнасці:

Ты — мне, і я табе — як ты.

Мальдзіс прыводзіць песню 30—40-х гг. XIX стагоддзя:

У мяне ножанькі не дрыжаць

цябе, мой мілы, праважаць,

У мяне устанькі не свярбяць

цябе, мой мілы, цалаваць.

20.9.

Уражанні Масквы, Браціславы і Прагі (чэшска-славацкі семінар перакладчыкаў і выдаўцоў). Браціслаўская задуха. Але — цудоўная атмасфера таварыскасці, нацыянальнай прыгожай годнасці, культуры і парадку. Прывабныя людзі, нейкая згарманізаванасць усяго ладу зносін, паводзін, побытавай культуры.

Рудольф Хмель — славацкі крытык. Мэтаскіраваны і шматгранны клопат пра сваю літаратуру ў аспекце яе ўласных праблем і ў ракурсах міжнароднага прызнання, надзейнага, належнага і пэўнага месца ў свеце.

Цёплыя-цёплыя ночы, павольная дунайская плынь. На беразе — лаўкі, прывабныя парачкі.

У дакладах — шаблоннае мысленне, без непаўторнасці і руху. Агляднае слізганне — і не болей.

Юбілей славацкага народнага паўстання — яго водгукі водгулле ва ўсім. Часам недарэчныя (у вітрыне, дзе жаночыя калготы і дамская бялізна, лозунг: «Адстаім заваёвы сацыялізма!»).

Як разабрацца — фантастыка. Ходзіш, сядзіш, спіш у далёкім свеце, пра які чытаў і ведаў, але ніколі не думаў, што будзеш там.

Вечар у Цімбаху — у цудоўнай карчме (як назваць?). Столь і сцены — з лакіраванага круглага дрэва (цёмны лак), сцены — народная вышыўка і тканне, гліняны, прыгожа аздоблены народны посуд (усё прад вачыма), шкуры коз, аўчына і г. д.

Граё народны аркестрык — цымбалы, скрыпка, кантрабас (?) Усе спяваюць, заходзяць людзі, сядаюць на лаўкі (не за сталы), падпяваюць, выходзяць...

Семінар — гурток людзей, якія ведаюць адзін аднаго, сустракаюцца тут праз кожныя два гады, і іх веда­юць; гэта ўжо амаль кампанія — ёсць свае традыцыі, звычкі, усталяваная танальнасць адносін.

Засілле піва і кавы (здаецца, турэцкая). Вядома жу не нам тут пачувацца лепш — у інтэргатэлі («Кіеў») ці ў Добжычы, дзе ўсё «велькапанскае», не на нашых пабытовых узроўнях.

Горы і пагоркі, утульныя каімяніцы пад чарапіцаю, палісаднікі з ружамі, кукурузныя палі, плантацыі хме­лю, маленькі сланечнік.

Чэшская чыннасць, як добжыцкія герцагскія выгоды,

Леа Метсаар, эстонскі празаік і перакладчык, прыехаў атрымліваць прэмію Недвала. Выступаў па-чэшску («я па-руску гавару дрэнна» — гэта выклікала вясёлы смех, асабліва ў заходніх немцаў).

Манера эстонцаў трымацца сціпла і стрымана, іх прывабная мяккая гаворка.

Ян Козак. «Адам и Ева».

«Я буду твоей, .ты будешь владеть моим телом, пока владеешь душой». «В такие минуты я люблю в ней, об­нимаю в ней саму жизнь. Землю, пламя, солнце, звезды и росу, поле и наш сад — все, что есть красота и полно­та жизни».

Быццам не гаворыш, а спавядаешся. Стан зачараванасці, які ўзнікае ўсё-такі, калі ты зусім адзін, калі ты адчуваеш прыроду і агорнуты ёю, калі ты плывеш у вадзе і ў паветры — і дыхаеш усім, што шэпча, звініць, дыхае, спіць.

Иван Скала. «Не хочу» («Панорама чеш. л-ры» 1983 — 6, с. 3.):

Зачем поток прекрасных слов,

Стихоплетений благовонье?

Прикройте мир от катастроф

Стихотвореньем, как ладонью.

Тым часам мінскія трывогі. Гіне кніга пра Панчанку. Не паспяваю. Неадкладна трэба здаць «Песні змагання» — не паспяваю. Важна зрабіць буклет «Радзіме — радок і жыццё» .— не браўся. Наспявае артыкул у «Дружбе народов» пра Танка — ці змагу?

Заўсёднае адчуванне, калі нейдзе выйдзеш на людзі, — як многа праспаў і як мала зрабіў. Галоўнае — можна было ж зрабіць.

Не чытаць па-чэшску, славацку — абраза ўласнай годнасці.

Словы прарока чэшскага народа — чэха: каб чэшская зямля квітнела дарункамі прыроды.

Думка пра тое, што невядомае, нечаканае, таямнічае, загадкавае павінна быць у мастацтве.

Але не выдумкаю, а — рэальнасцю, якая вакол нас, пры нас, з намі. Некалькі звычайных фота: пустая лаўка, апалы ліст, контуры дрэў. Як зрабіць здымак. У ім могуць быць і смутак, і тайна, і надзея, і жыццёвая радасць.

Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*