KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Разная литература » Прочее » Ганна Навасельцава - Вужыная каралеўна

Ганна Навасельцава - Вужыная каралеўна

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Ганна Навасельцава, "Вужыная каралеўна" бесплатно, без регистрации.
Назад 1 2 3 4 Вперед
Перейти на страницу:

Другім пабег цікаўны Сож. Ты заўсёды хацеў уладарыць чарамі. Што ж, шукай іх балотамі, шукай імхамі. Балоты хаваюць многа таямніц. Можа, падораць літасць схаваць тваё чорнае сэрца.

За імі павольна паплыла сцішна-самотная Дзвіна. Плысці табе шукаць роднага сына. Плакаў ты, Рыдане, усё жыццё, плакаць табе і цяпер, пакуль не знойдзеш яго, першароднага. Не мінецца слава твайго і майго краю. Не змагчы мне волю Вужынага караля, не зрабіць нясказанымі яго словы. Але ніколі не пакіну самай прыгожай белай зямлі. Тут маё наканаванне. Зачарую азёрна-лясны край я, Вужыная каралеўна, каб ніколі не мінулася яго надзея. Як ніколі не мінешся ты, Вужыч, маё зямное каханне, мая нябесная радасць.

З таго імгнення, як мовіў памятаць і чакаць, не бачыла цябе. Ты бясследна знік у сваім народзе. То, здасца мне, мільгнеш сярод абаронцаў горада, калі той бяруць прыступам чужынскія раці. Той горад застанецца няскораным. То суцешыш пакінутае дзіця, калі яно не можа дачакацца маці. І па тым, што дзіця вырастае спагадным і цярплівым, я здагадаюся, што гэта твой след. І гэта ты, Вужыч, ідзеш залатой восенню ў свой змяіны вырай. Скідаеш залаты ражок на белы абрус, калі ўкленчыць перад табою ён, самы просты. Даруеш яму цуды залатой вужынай кароны, як дараваў і мне. Нездарма ж шануюць вужоў людзі азёрна-лясной зямлі, шануюць тых, хто цябе выхаваў. Толькі шкадую я пра тое, што не дазнаешся ты, як спяваюць слаўныя песні пра магутны Дняпро. Як ласкава шэпчуць замовы імкліваму Сожу, як клянуцца роднай зямлі ў сыноўняй вернасці самым дарагім — Рубонам — шырокай Дзвіной. А цябе памятаць толькі мне адной, мне, Вужынай каралеўне.

Ляціць зараніца над азёрна-лясным краем. Успыхвае імгненна і ясна сярод глухіх пушчаў, цёмных бароў. Змяняе ноч на дзень, змяняе зіму на лета. Але што мне да гэтага. Ведама ж мне, што спяць у лясных нетрах скамянелыя ў валунах цмокі-волаты. Водзяць карагоды русалкі-азярніцы, смяюцца зманлівым рэхам лесуны. У вячэрняй тоні, у начной смузе сярод топкіх балот, можа быць, што хаваецца яшчэ іскрынка святла. Хаваецца маё скамянелае сэрца, сэрца цёмнай Вужынай каралеўны.

Назад 1 2 3 4 Вперед
Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*