KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Разная литература » Прочее » Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Алесь Марціновіч, "Былое, але не думы" бесплатно, без регистрации.
Перейти на страницу:

— Нешта даўно вас не відаць?

Зацікаўленасць сталымі кліентамі ў яе была невыпадковай. Ганарары на той час плацілі немалыя, то многія аўтары звычайна, найперш тыя, хто ведаў касірку, адмаўляліся браць рэшту манетамі, а часам маглі ахвяраваць ёй і рубель-другі. За дзень набіралася даволі значная сума. Гэта стала вядома выпадкова. Пасля таго, як галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Кастусь Кірэенка, заўважыўшы дома, што Вольга Фамінічна выплаціла яму большую суму, чым трэба, як чалавек сумленны назаўтра паспяшаўся вярнуць ёй гэтыя грошы. Як жа здзівіўся ён, калі высветлілася, што касірка нават не заўважыла нястачы.

— Даўно не друкаваўся, — адказаў празаік і нарысіст М. на здзіўленне Вольгі Фамінічны. — Затое сёння будзе добрая сума, — ён даў зразумець ёй, што сёе-тое пакіне.

— І ў якой ведамасці шукаць вас? — абрадавалася касірка.

— У «ЛіМе», — як ні ў чым не бывала адказаў М.

Вольга Фамінічна ўважліва прагледзела ведамасць.

— Чамусьці няма вашага прозвішча, — на яе твары з’явілася недаўменне.

— Не можа быць? — шчыра занепакоіўся М. і папрасіў яе: — Калі ласка, яшчэ раз паглядзіце.

— Няма, — зноў пачулася ў адказ. — Мабыць, нешта ў бухгалтэрыі наблыталі, — выказала яна меркаванне.

— То і схаджу ў бухгалтэрыю, — празаік і нарысіст М. па-змоўніцку падміргнуў празаіку Д., які стаў крыху ў баку: усё ішло па задуманым плане.

У бухгалтэрыю зайшлі разам і адразу накіраваліся да стала галоўнага бухгалтара. Тая ніколькі не здзівілася, што па адным і тым жа пытанні звяртаюцца ўдвух: з’ява ў дзень ганарару звычайная. Калі хтосьці атрымліваў грошы, то ягоны сябра (ці сябры) з нецярпеннем чакаў, калі можна будзе пайсці і адзначыць гэта.

Выслухаўшы М. і загадзя папрасіўшы прабачання, галоўны бухгалтар запыталася ў яго:

— У якім нумары вы друкаваліся?

Празаік і нарысіст назваў сваё прозвішча і нумар газеты. Каб доўга не шу­каць, удакладніў:

— Глядзіце там, дзе матэрыялы па крытыцы, звычайна пятая-шостая палосы.

— Ды няма вашага прозвішча, — роздумна адказала галоўны бухгалтар.

— Але ж там надрукаваны мой артыкул? Можна, — папрасіў празаік і нарысіст М., — я сам пагляджу.

Г алоўны бухгалтар падала яму газету.

— Ведаеш, хто пісаў? — звярнуўся ён да празаіка Д. — Крытык Т.!

— Ну і, Харытонавіч, — засмяяўся той, — думаў, што мы не даведаемся.

У бухгалтэрыі запанавала цішыня. Усім так і карцела даведацца, што маецца на ўвазе. Давялося расказаць.

Псеўданім — як шмат у гэтым слове

Бадай, няма неабходнасці нагадваць, што такое псеўданім. Тым не менш для недасведчаных патлумачу. Яно састаўное ад псеўда... + грэчаскае onyma, якое перакладаецца як імя. Псеўданім азначае подпіс ці імя, якімі асоба замяняе сваё сапраўднае прозвішча, альбо імя. Гісторыкі падлічылі, што па колькасці псеўданімаў, бадай, першынствуе Вальтэр — болей за 160. Недзе ў межах сотні іх было і ў класіка марксізму-ленінізму Уладзіміра Ульянава (Леніна). Я, зразумела, не магу параўнацца ні з адным з іх, але што колькасць маіх псеўданімаў прыбліжаецца да ста, магу засведчыць, не крывячы душой. Праўда, улік ім я ніколі не вёў і не вяду, таму дакладная колькасць невядома, бо цягам часу многія самім жа мною забываюцца і ўбачыўшы іх пад якой-небудзь публікацыяй, асабліва невялікай заметкай ці нататкай, ужо сумняваюся я пісаў іх, ці нехта іншы. Але нават Янка Саламевіч, які займаўся даследаваннем псеўданімаў, налічыў іх у мяне шмат дзясяткаў. Зразумела, не без маёй дапамогі.

У савецкія часы карыстаўся я імі часцей не па сваёй волі. Пільнае ЦК, правільней, сектар літаратуры ўважліва сачылі за тым, каб адныя і тыя аўтары ў выданнях, у якіх яны працуюць, часта не друкаваліся. Дый знаходзіліся «дабрадзеі», якія слалі «наверх» ананімкі. Маўляў, злоўжываюць сваім службовым становішчам, а з-за гэтага няштатныя аўтары не могуць надрукавацца. Таму, каб далей ад граху, і даводзілася карыстацца псеўданімамі. Цяпер жа часам наўмысна стаўлю новы псеўданім, каб павялічыць іх колькасць.

Абставіны ж з’яўлення ці не першага псеўданіма такія. Трапіўшы па размеркаванні ў рэдакцыю драгічынскай раённай газеты «Запаветы Леніна», літаральна ж у першыя дні працы даў сабе слова: абавязкова вырвуся ў Мінск. У крайнім выпадку адпрацую неабходныя па размеркаванні два гады. Так і нарадзіўся псеўданім Е. Дромін, што азначала: еду Драгічын—Мінск. Праўда, як няцяжка заўважыць, давялося Драгічын, замяніць на Дрогічын, але гэтак, калі на тое пайшло, назва гучыць па-руску. Праўда, у рэдакцыі засумняваліся, маўляў, у беларускай мове няма імя на «е». Чаму няма, запярэчыў я, а Еўдакім Раманаў? Тым самым усе сумненні былі зняты. Так і сталі друкавацца ў «Запаветах Леніна» матэрыялы нейкага Е. Дроміна. Гэты псеўданім мне так спадабаўся, што нават працуючы ў «ЛіМе», нярэдка карыстаўся ім. Дый цяпер, хоць і рэдка, можа з’явіцца такое жаданне.

Менавіта ў «ЛіМе» ўтварэнне псеўданімаў мною было пастаўлена ледзь не на паток. Кім толькі я не быў: Ігарам, а потым Алесем Вішнеўскім (Вішнеўская — маміна прозвішча), А. Беразоўскім (Беразоўскія ёсць у бабуліным родзе), А. Чайкоўскім (таксама адштурхоўваўся ад бабулінага роду), А. Казлоўскі, бо родам з вёскі Казловічы Слуцкага раёна. А. Ан-евіч — Алесь Андрэевіч. Потым пачаў ужываць у якасці псеўданімаў прозвішчы, якія былі ў сапраўднасці. Яшчэ пазней у сапраўдным прозвішчы мяняў адну літару. Напрыклад, замест Віктара Гайсёнка на старонках «ЛіМа» з’явіўся Віктар Вайсёнак. Калі крыху перайначыш і імя, то замест Леаніда Юнчыка пачаў друкавацца ў «ЛіМе» Лявон Юрчык.

Цікавая гісторыя адбылася ў мяне з псеўданімам Язэп Літвіновіч. Упершыню я ўжыў яго, пішучы артыкул пра Адама Мальдзіса ў сувязі з адным з ягоных юбілеяў. Імя Язэп узяў невыпадкова — Язэпам завуць вядомага даследчыка беларускай літаратуры Язэпа Янушкевіча, які раскрыў у яе гісторыі шмат белых плям. Гэтым жа паслядоўна і мэтанакіравана займаецца і Адам Іосіфавіч. Абодва — і Мальдзіс, і Янушкевіч — маюць дачыненне і да таго перыяду ў гісторыі Беларусі, калі не было яшчэ беларусаў, а былі літвіны. Таму псеўданім Язэп Літвіновіч і быў узяты з прыцэлам, каб Адам Іосіфавіч падумаў, што пра яго пісаў менавіта Янушкевіч.

Задумана — зроблена. Калі ж ёсць пачатак, то мусіць быць і працяг. Праз некаторы час у «ЛіМе» зноў з’явіўся матэрыял Язэпа Літвіновіча, потым яшчэ. Але цяпер гэтым псеўданімам я карыстаўся і тады, калі рэцэнзаваў якую-небудзь кнігу, якую сам Янушкевіч наўрад ці ўзяўся б аналізаваць. Тое ж тычылася і творчага партрэта якога-небудзь пісьменніка. Рэакцыі з боку Я. Янушкевіча, аднак, ніякай не было. У мяне ўжо з’явілася думка, што, можа, хтосьці з супрацоўнікаў «ЛіМа» рассакрэціў гэты псеўданім, таму Я. Янушкевіч на яго ніяк і не рэагуе. Аказваецца, наконт «засакрэчанасці» гэтага псеўданіма ўсё ў парадку. Пра гэта я даведаўся ад самога Янушкевіча.

— А ці не ведаеш ты, хто такі Язэп Літвіновіч, — запытаўся ён аднойчы ў мяне.

— А хіба гэта не ты? — я зрабіў выгляд, што ніякага дачынення да гэтага псеўданіма не маю.

— Прычым тут я? — Янушкевіч выказаў недаўменне. — Ты як той Адам Іосіфавіч.

Я адразу здагадаўся, што ён мае на ўвазе Мальдзіса.

— І што ён табе кажа?

— Спачатку падзякаваў за юбілейны артыкул пра яго. А потым, калі пачалі з’яўляцца пад гэтым псеўданімам іншыя матэрыялы, здзівіўся, чаму гэта я не падпісваю іх сваім уласным прозвішчам, — Язэп уважліва паглядзеў мне ў вочы і па-змоўніцку запытаўся: — А можа, Язэп Літвіновіч — гэта ўсё-такі ты?

— Павер, не я, — я так даверліва паглядзеў на яго, што ён не мог сумнявацца ў маёй шчырасці.

Магчыма, гэты псеўданім яшчэ доўга не быў бы рассакрэчаны, калі б я не пачаў расказваць пра тое, як успрымаюць Язэпам Літвіновічам Язэпа Янушкевіча. Вось тут і адбылася ўцечка інфармацыі. Пры чарговай сустрэчы ён, працягваючы мне руку, засмяяўся:

— Здароў, Язэп Літвіновіч.

Адпірацца далей не мела сэнсу. Але Янушкевіч ніколькі не пакрыўдзіўся за тое, што я так доўга па сутнасці вадзіў яго за нос. Чаго не скажаш пра адна­го маладога пісьменніка. Дастаткова толькі было мне падпісаць адзін са сваіх матэрыялаў псеўданімам Б. Ятровіч, як ён, чамусьці пазнаўшы ў гэтым прозвішчы частку свайго псеўданіма, узняў самы што ні ёсць лямант. Давялося адмовіцца ад гэтага псеўданіма — чым бы дзіця не цешылася, абы не плакала.

Дарэчы, ёсць няпісанае правіла, якое заключаецца ў тым, што не этычна выкарыстоўваць у якасці псеўданіма прозвішча вядомага чалавека, а тым больш не толькі ягонае прозвішча, а і сапраўднае імя. Аднак аднойчы я пайшоў на гэта. Правільней, вымушаны быў пайсці. У 1975 годзе ў «Бібліятэцы чассопіса «Вожык» рыхтавалася да друку першая кніга гумару і сатыры Аляксандра Капусціна. Ён, працуючы тады намеснікам галоўнага рэдактара «ЛіМа», папрасіў напісаць да яе прадмоўку, бо так традыцыйна прадстаўлялі кожнага аўтара. Але хто я быў на той час? Звычайны пачынаючы крытык. Кніг не выдаў, ніякіх званняў не атрымаў, у Саюз пісьменнікаў БССР не быў прыняты і нават не паклапаціўся аб членстве ў Саюзе журналістаў.

Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*