KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Разная литература » Прочее » Іван Навуменка - На вішнёвай вуліцы

Іван Навуменка - На вішнёвай вуліцы

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Іван Навуменка, "На вішнёвай вуліцы" бесплатно, без регистрации.
Назад 1 2 3 Вперед
Перейти на страницу:

3 поўдня Сяргей блукаў ля камендатуры — сюды павінны былі прывезці дэсантнікаў. I ён убачыў іх—двух рослых хлопцаў і дзяўчыну. У аднаго хлопца была перабіта рука, яна трымалася на марлевай прывязі, перакінутай праз шыю. Усе трое крочылі з горда ўзнятымі галовамі. Каб не было канвою, то можна-б было падумаць, што гэтыя трое проста выйшлі на шпацыр. Дык вось якія яны — людзі, што можа яшчэ ўчора хадзілі па вуліцах Маск­вы. Як блізка Масква, калі ляцець з яе на самалёце, i як далёка яна, каб прайсці праз палі, лясы і рэкі, што аддзяляюць сталіцу ад Бацькавіч, і вызваліць вось гэтых вязняў...

Захопленых дэсантнікаў замкнулі ў школе. Сяргей ведаў—памяшканне іхняга дзевятага класа немцы пераабсталявалі пад турму. На вокнах там цяпер краты, а за гэтымі кратамі трое тых, што скінуліся з неба на бацькавіцкую зямлю. 3 пустой душой пайшоў Сяргей у клуб. У яго сэрцы акрамя безвыходнага, як цяжкі камень, суму не было болей ніякіх жаданняў. Сябры яшчэ не прыйшлі — не было з кім параіцца. Пра Жэню Сяргей амаль не думаў—з учарашняй ночы яна стала нейкай звычайнай, маленькай, якую хацелася толькі пагладзіць па галаве.

Ён прывітаўся з дзяўчынай і расказаў ёй пра захопленых дэсантнікаў. Твар у Жэні спахмурнеў, але яна нічога не адказала. Паднялі заслону, І на сцэну выскачыў нейкі размаляваны клоун. Немцы, якія сядзелі на першых лаўках, запляскалі ў далоні. Клоун падскокваў на сцэне, вырабляў розныя мартаплясы—на яго было агідна глядзець. Сяргей збоку зірнуў на Жэню—на яе вуснах свяцілася ўсмешка, а вочы ззялі задавальненнем і цікавасцю. Хло­пец крануў дзяўчыну за руку, даючы знак, што збіраецца выйсці.

— Куды ты? — спалохана спытала Жэня. Яна пазірала на Сяргея з замяшаннем i трывогай.

— Не хачу я сядзець тут,—ціха прамовіў Сяргей і, прыгнуўшыся, падаўся да выхаду.

Думка прыйшла ўжо на вуліцы — ясная i халодная, як лязо сякеры. Недалёка ад клуба, па другі бок вуліцы, стаяла каменная будка, дзе грукатаў рухавічок, прыстасаваны для электраасвятлення нямецкіх будынкаў. Сяргей успомніў пра дзве гранаты, захаванне якіх было на яго адказнасці. Кінуць адну з іх у акно каменнай будкі, каб пашкодзіць рухавічок, было зусім лёгка...

Сяргей не помніў, як бег да гумна на водшыбе Бацькавіч, дзе ў падстрэшшы былі схаваны лімонкі, як вяртаўся назад, да будкі. Ён баяўся толькі спазніцца. Каля будкі хлопец дзейнічаў размерана і ўпэўнена. Ён выбраў момант, калі з будкі выйшаў механік, і, прыўзняўшыся, шпурнуў у акно гранату... Грымнуў выбух, а ўслед за гэтым ва ўсіх нямецкіх будынках патухла святло. Яно патухла ў тым школьным пакоі, дзе сядзелі злоўленыя дэсантнікі, і ў клубе, дзе скакаў на сцэне размаляваны клоун. Сяргей, прыгнуўшыся, бег ваколіцай—яму ўжо нічога не пагражала. Ён думаў пра трох палонных дэсантнікаў, якім у гэтую хвіліну, мабыць, стала весялей на сэр­цы. Яшчэ мільгнула думка пра тое, што яго ўчынак адобраць сябры, бо ўсё-такі спакойнага сну ў фашыстаў гэтай ноччу не будзе...

Назад 1 2 3 Вперед
Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*