KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Разная литература » Прочее » Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце

Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Уладзімір Някляеў, "На ўсякім свеце" бесплатно, без регистрации.
Перейти на страницу:

Вось чаму ў нас усміхаюцца толькі тыя, якія малахольныя? Ды яшчэ нябожчыкі... Вунь стары Страх які ўсмешлівы! І Стапуль, і Былінскі, і Стрыга з Валюком... А пры жыцці такія панылыя соўгаліся... Чаму жывыя мы ўсе такія, нібы ўчора некага пахавалі?

- Бачыш? - шнарыў па кішэнях Мацей. - А ты кажаш: свісток не спраўны. Яшчэ які спраўны... Толькі дзе ён?.. Га, Вяргіня?

Вяргіня, якая забілася, зваліўшыся з драбіны, калі на гарышча лезла, і Мацея падазравалі, што ён цвікі на верхняй папярэчыне аслабіў, каб Вяргіню на Палуту памяняць, узялася рукі ў бокі:

- Ледзь што - адразу Вяргіня! То тое прапала, то гэтага не стала! Што прападае, да нас не пападае!

- А куды пападае, што прападае? - вывернуў Мацей правую кішэнь.

- Ты ўсё жыццё па маіх штанах і пінжаках... Тры рублі, што я ў Страха пазычыў, і тыя... Цяпер сама яму на тым свеце вяртай, - вывернуў ён кішэнь левую... - Во!.. Дзірка! Згубіў!.. - і выскачыў з труны, кінуўся ў хату, з хаты на падворак, з падворку ў лес, але дзе ты ў тым лесе, у , з лета ўсыпаным арэхамі, з якіх вавёркі сваіх свісткоў панараблялі, той чароўны свісток знойдзеш?..

- Можа, ты яго на Крывой гары пасеяў? - спытала Аўрэля. - Хадзіў жа з раніцы... І чаго хадзіў?

- Чаго хацеў, таго хадзіў, - залез у труну Мацей. - Сваіх шукаў. Бацьку, братоў... Сястру, я любіў яе...

Вяргіня зноў рукі ў бокі ўзялася:

- А мы табе не свае? Нават ажывіць не хацеў, самі ажывіліся!

- Усе ў гэтым свеце мусяць самі ажыўляцца, - узяў з вечка люльку, якая надзіва доўга не гасла, Мацей. - А паміраць і не самому можна.

- Як так?.. - не ўцяміў, бо гэта немагчыма было ўцяміць, Стась, і Ма­цей сказаў, пыхнуўшы дымам, які, аблачынкай таячы, паплыў да Палуты.

- Як дым... Ён нібы сам, але ж не сам. Я выдыхнуў...

- Як душу?

- Не. Душа - іншае. Дым - імгненнае, душа - вечнае. Але неяк так яно ўсё зроблена, што адно ў адно перацякае. Усё імгненна і вечна, усё вяртаецца, нішто не знікае... Вечнае вяртанне... Бачыш, над ёй плыве...

“Капец, загаворваецца, не анашу ж ён курыць...” - падумаў Стась, паглядзеўшы на Палуту, над якой плыла і таяла сіняя аблачынка, і якая сказала:

- Вяртаюцца тыя, каго клічуць. Ты каго паклікаў?

- Ды ўсіх! І яны - з глыбінь гары!.. Па адным, кагортамі! Процьма беларусаў! Хто ў кальчугах, хто яшчэ ў скурах ваўчыных. А нехта будзе казаць, што раней нас не было! Мы з ваўкамі разам з’явіліся, толькі пра гэта забыліся. І калі тройчы свіснуць... Ды ў што свіснеш! - раптам закрычаў Мацей, прыпадняўшыся і павярнуўшыся да ўсіх сваіх жонак. - Калі свістка няма? У люльку? У дзірку ў кішэні? Хто мне порткі апошні раз праў?..

Вяргіня ніякавата панурылася, а Палута як усміхалася, так і стаяла, усміхаючыся.

- Я... - уздыхнула Аўрэля і, нахіліўшыся, засунула ў штаны свайму ўдоваму мужу вывернутыя кішэні. - Я прала. За дзень да смерці.

Выходзіла: трыццаць гадоў таму. Без аднаго дня.

- Госпадзі! - закаціўшы вочы, ускінуў рукі да Стася Мацей. - Паглядзі: мазалі такія, што напільнікам не возьмеш, а ўсё жыццё ў адных засцаных портках, ды яшчэ тры рублі вінны застаўся! Вось пра што скажы, каб заплакалі!..

Мацей Богуш, апошні жыхар Багушоў, выбіў аб вечка попел з люлькі, сунуў яе пад падушачку ў труне, ціха лёг на тую падушачку сівой галавой, перахрысціўся і склаў рукі. І як толькі ён іх склаў, не стала Аўрэлі, Вяргіні, не стала Страха, Стапуля, Былінскага, нікога не стала ні ў вёсцы, ні ў полі, ні ў лесе, толькі адна Палута стаяла пасярод падворку і ўсміхалася.

- Добра, што ты прыехаў, - усміхнулася яна Стасю. - А то памёр Ма­цей, а пахаваць няма каму. Ён труну, якую яшчэ пры Вяргіні сабе зрабіў, з гарышча ўчора зняў, сам лёг у яе, каб я з ім не цягалася, хоць ён лёгкі стаў пад смерць, але ў труне адной мне яго не падняць. І ў зямлю не апусціць. Думала: спачатку труну да магілы дацягну, пасля Мацея, а там як-небудзь... Магілу я ўчора выкапала.

Казала яна трохі блытана, але ўцямна. Не як мёртвая.

- Ён учора памёр?

- Збіраўся ўчора. Але памёр сёння. Цябе чакаў. “Стась прыедзе, на хаўтурах так скажа, што ўсе заплачуць”.

- Скуль ён ведаў, што я прыеду?

- Ведаў аднекуль. Я не казала. Сказала толькі, што не будзе каму пла­каць. Хіба ты, калі прыедзеш, ды я. Тады ён пра нейкі чароўны свісток стаў нешта плесці. Што процьма набяжыць люду - толькі свісні. Знайшоў на ўзлеску арэх вавёрчын з дзірачкай. Спарыш. Свістаў у яго, свістаў... Вось цябе высвістаў. Дзіўна, бо ты насмерць разбіўся. Хоць, можа, і не насмерць, ніхто йшчэ цябе не бачыў.

Стась не бачыўся з Палутай чатыры гады. З той восені, у якую яна прапала. Яна й тады ўжо была дзіўнай. Нешта ўсё пра нейкага першага мужа свайго пляла, хоць не была да Мацея замужам - хто такую возьме? Мацей казаў: “Зусім звар’явалася”. І ўсё ж тым разам яму не здалося, што яна вар’ятка. Проста болей, чым раней, прыпыленая. Але цяпер... “Ты насмерць разбіўся”, - ды яшчэ з гэтай усмешкай, якая да яе як прыляпілася.

- Калі гэта я насмерць разбіўся? Дзе?

- Пад Суцькавым.

- Я прамінуў Суцькава.

- Значыць, калі на Багушы паварочваў. Ты хутка ляцеў і ўжо праскочыў паваротку, калі падумаў, што трэба ў вёску заехаць, паглядзець, ці жывы Мацей. Рэзка затармазіў, а дарога там слізкая пасля дажджу, машыну занесла - і якраз з твайго боку ў слуп. Можаш схадзіць паглядзець, ці жывы. Я пачакаю. Разам з Мацеем і пахаваю, калі насмерць...

Ён вырашыў не ўдакладняць, як ён, калі мёртвы, сам на сябе паглядзіць, ці жывы? “Не, - сказаў, - давай спачатку Мацея пахаваем, а пасля ўжо мяне. Я ў Каранях хачу ляжаць, не ў Багушах”. І спытаў:

- Ты дзе была да ўчарашняга, Палута?

- У манастыры. Пайшла ў грыбы, у лесе каля Каранёў, каля самай дарогі мяне перанялі, згвалцілі. Яны з машыны выйшлі, арэхі шукалі. Якія арэхі ўвосень, іх вавёркі пабралі даўно. Забіць хацелі, каб не расказала, але адзін, яны ўтрох былі, кажа: “Яна ж вар’ятка, хто ёй паверыць?” Адпусцілі. А куды йсці, хто мне паверыць? Я й пайшла ў манастыр. Папрасіла манахаў, каб не казалі, што я ў іх, калі шукаць будуць. Яны й не казалі.

Усё гэта яна прагаварыла з тою ж, нібы прылепленай да твару, усмешкай. Нібы ёй радасна было, што яе згвалцілі.

- А хто былі тыя трое? Каранёўскія?

- Не, што ты! Калі ў каранёўскіх вадзілася такое? Чужыя.

- Якія чужыя?

- Нейкія чужыя. Не ведаю, якія. Можа, рускія. Можа, палякі. Ці румыны.

Зноў румыны. У Мацея - румыны, у яе - румыны.

- Адкуль тут румынам узяцца?

- Ну, калі няма адкуль, значыць, не румыны. Літоўцы, можа. Ці два рускія і адзін паляк.

- Ты так пра гэта кажаш, нібы радуешся, што рускія з палякам з цябе здзек учынілі.

Яна страсянула галавой, валасы паправіла - шыкоўныя ў яе былі валасы. Саламяныя, як у Стасевай маці. І як у Гані.

- Не, што ўчынілі здзек, не радуюся. А радуюся, што не забілі. Я й раней штодня радавалася, бо жывая. Пакуль муж мяне не забіў. Таму ўсе і казалі, што дурная. А манахі сказалі: “Не, ты не дурная. Ты боская”. І схавалі ад усіх.

- Які муж цябе забіў? Мацей?

- Не. Першы.

- Які першы?

- Гэта не важна. Не Мацей.

- Мацей шукаў цябе.

- Я ведаю. Я ўсё пра яго ведаю. Таму й пайшла за яго.

- А што ты пра Мацея ведаеш? Ну, такое, што за яго пайшла?

- Ён апошні беларус.

Вось яно што... Вар’ятка напляла старому, што ён апошні беларус, той і паверыў. Што старое, што дурное...

- Што значыць апошні? Больш беларусаў не будзе?

- Ён апошні сярод нас. А я з ім, каб ад яго нарадзіць дзіця. Каб потым беларусы зноў былі.

“Мадона”, - падумаў Стась. У яго знаёмы псіхіятр быў, які казаў, што жанчын, звар’яцелых на бязгрэшным зачацці, завуць у псіхушцы “мадонамі”. Але чамусьці пра Палуту сказаць такое нельга было. Нават падумаць так, як падумаў Стась, было ніякавата.

- У Мацея няма дзяцей, - кіўнуў ён у бок труны. - І наўрад ці ўжо будуць.

Палута гэтак усміхнулася, што ўся заззяла.

- Ёсць. У мяне дзіця ягонае.

Стасю здалося, што Мацей зноў заварушыўся ў труне - і зараз ускочыць, спытае: “А калі дзіця не ад мяне? Ад рускага, ад паляка, ад румына?.. Га, Палута?..” Але не, гэта вецер наляцеў, перабраў сівыя валасы.

- Сын?

- Сын. Мацей.

- І ён у манастыры?

- У манастыры. Я хацела з ім прыйсці, паказаць, каб запомніў, бацьку, але манахі не пусцілі. Хаваюць, каб не забілі.

- Ды хто яго заб’е? Навошта? Дзіця...

Усмешка на твары Палуты ўпершыню прытухла. На імгненне, але прытухла.

- А Ірад каго загадаў знішчыць, каб сына Божага не было? Вось і майго, кажуць манахі, могуць забіць, каб не стала беларусаў.

- Ірад сваіх сыноў забіў. Ірадавых.

- І ўсё адно Божых.

- Няхай так. Але каму трэба, каб беларусаў не стала?

- Гэтага я не ведаю. Але ж некаму трэба, калі знішчаюць. Толькі-толькі адродзімся - зноў... Не цела, дык дух. Бо дзеці Божыя. Праз тое і пакуты нашы... - перахрысцілася Палута і падышла да труны. - Во які спакутаваны. Праз усё жыццё. Ды ўсё ж прыгожы, бо сын Божы. Абраны. Усе беларусы абраныя.

- Габрэі кажуць, што гэта яны абраныя. І праз тое іх пакуты.

Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*