Варлен Бечык - Радкі і жыццё
Адзіны чалавек, які мог быць у творчай і іншай дружбе, — пайшоў у начальства... Людзі, не створаныя для кіравання (хоць маглі б) — Хадановіч, Блатун, Гаўрусёў, Свірка.
Шумела сёння В. Г., што ёй у «Немане» замест артикула даюць рэцэнзію на Вярбу, што яна забярэ, аддасць у «Полымя», што ў Маскве ахвотна надрукавалі б... Што маглі б прытрымаць Адамовіча...
5.1.
Навучыцца жыць без пустой балбатні. Не навучыўся.
10.1. .
Акно расчынена ў вялікі дом з яго шматаконным жыццём і ледзь прыснежаным падворкам, у кавалак шэрага неба і непрытульнай зямлі, у выпадковасці дарожнай каўзаніны, а між тым — працуецца.
Учора перабіраў карткі.і зноў убачыў дакорлівы позірк Н. А.
Нясветлая, нячуйная, безадказная адзінота — ох, як многа яе. I якая гэта праверка. Не трэба істэрычнасці, не трэба бязволля. Трэба пераводзіць яе ў чуйнасць і праўду, у пазнаванне і разгон.
Характэрны штрых: столькі ў жыцці пазычаў розным людзям грошай (і колькі не аддавалі), а вось спатрэбілася самому — ніхто не даў. Праўда, Ч. сказаў, што, калі не знайду, дасць. Давялося ўступаць у касу ўзаемадапамогі.
Вярнуць назад былое — здаецца, перамог бы зараз усе выпадкі неўзаемнасці, але ж і сам быў няўхільны, калі адмовіўся ад сціплай надзейнасці В., ад самазабвейнай адданасці Л., ад пяшчотнасці і веры М. У думках трымаецца Г., хаця яе ніколі не было ў планах.
Думка аб тым, як драматычна, жорстка, несправядліва складваюцца адносіны людзей, якія пастаянна раняць, крыўдзяць, крывяць адзін другога ў вайне і міры, у любоўных сустрэчах, у побыце, у пагоні за хлебам надзённым ці выгадай.
К. Камейша («Полымя», 1971, № 1):
Верабей пагрэецца ў следзе Цёплага чужога капыта.
Добра, толькі ці дакладна.
«Против супружеской неверности, как против смерти, нет никаких средств» (ф. Энгельс, т. 21, с. 73).
А. Маруа. «Из писем незнакомки» («ИЛ», 1974, № 1, с. 116):
«Мужчина ищет в любви мира, а не войны. Счастливы женщины нежные, ласковые. Ничто так не раздражает мужчину, как агрессивная женщина». Але ж у яго пры гэтым: «Мало принимать людей такими, каковы они есть, но хотеть их такими — вот истинная любовь...»
17.1.
Хадзіў я ў панядзелак, 15-га, у Саюз, а там гаварылі пра кватэру з Грачанікавым і Мележам. Абяцалі падтрымку. 3 Іванам Паўлавічам — прыемны тон, добрая зычлівасць, яго ўменне без дыстанцыі і бюракратычнасці пагаварыць і паабяцаць. Паглядзім, як жа збудзецца .абяцанне.
Сёння ўспомнілася, як у 68-м г. узнагародзілі да Юбілею рэспублікі групу пісьменнікаў. Сярод іх — граматай — Чыгрынава. Прыйшла ў рэдакцыю Е. Лось. Ходзіць, і скардзіцца, і злуе: — як там гэтыя граматы даюць: Чым гэта так вызначыўся Чыгрынаў, што яму далі, а мне дык не.
Бярозкін узяўся суцяшаць: — ці варта перажываць, што там ужо ўсе гэтыя граматы. Вот былі юбілёі Скрыпкі і (яшчэ некага). Ім далі граматы, а мне — не. Яна не
слухала (ды і асаблівай несправядлівасці ў ягоным выпадкў не бачыла).
У 71-м г. летам узнагародзілі і Лось. Зайшла ў рэдакцыю. Я павіншаваў. Яна: — Дзякуй. А вот жа свае таварышы дык і не парадуюцца за мяне.
Адсюль зачапілася думка, як істотна стала для ўсіх: дзе пахваляць, каб паміналі, каб далі партрэт і г. д. У артыку.тах і рэцэнзіях цікавяцца не сутнасцю доказаў, а чыста прэстыжнымі меркаваннямі.
Як добра, што купіў некалі летам кнігу Николая Рубцова «Сосен шум». Вось адтуль «Зеленые цветы»:
Светлеет грусть, когда цветут цветы,
Когда брожу я многоцветным лугом
Один или с хорошим давним другом,
Который сам не терпит суеты.
За нами шум и пыльные хвосты —
Все улеглось! Одно осталось ясно —
Что мир устроен грозно и прекрасно,
Что легче там, где поле и цветы.
Остановившись в медленном пути,
Смотрю, как день, играя, расцветает.
Но даже здесь... чего-то не хватает...
Недостает того, что не найти...
Пашарпаная кніжка — прынёс Вік. з воінскай бібліятэкі: Виктор Финк. Иностранный легион. Судьба Анри Ламбера. I што ж — настолькі цікава, што раззлаваўся на цёмнае сваё няведанне. Есць у «Иностр. легионе» некалькі навел, што сказаць, не адмовіўся б і Быкаў: «Живой немец» і інш.
Сёння — 30 гадоў з дня прарыву блакады Ленінграда. Блакада — тое, пра што найбольш часта думаецца.
Барацьба амбіцый урасла ў жыццё і літаратуру і нават стала літаратурай. «На преуспевающих почти всегда печать снисходительности» — колькі разоў бачыў я гэта і ўлоўліваў. I не то што там, напрыклад, X, а нават, скажам У ці 2 — і то.
Часопісна-кніжны навал, перад якім разгубіцца иавінна старасць.
26.1.
Спяшацца і пісаць. Толькі як пішаш, разумнееш трывала, ва ўсім астатнім прачытанае рассейваецца.Тютчев:
Когда сочувственно на наше слово Одна душа отозвалась —
Не нужно нам возмездия иного,
Довольно с нас, довольно с нас...
29.1.
Сёння — на рэдакцыі «Дня паэзіі» (Лось, Агняцвет, Спрынчан, Панчанка і я). Панчанка — свежы, чысты, даволі вясёлы, удумна прысутны на гэтым, шмат гаварыў і раіў.
А так — дзень няскладны.
31.1.
Чытаў: за ўсю другую сусветную вайну на тэрыторыю ЗША трапіла толькі адна бомба: японцы падвязалі яе да паветранага шара і з падарожным ветрам адправілі праз Ціхі акіян. Гэта бомба, даляцеўшы да ЗША, упала ў штаце Арэгон і забіла 6 чалавек.
23.ІІІ.
Дырэктарам інстытута стаў ужо I. Я. Навуменка. Учора выходзілі з В. В. Барысенкам, і ён, замаркочаны, сказаў: «У вас ужо новы дырэктар». I гаворка была ужо нейкая элегічная, і гаварыў ён як нясмела. Было пасяджэнне рэдкалегіі «ДП». Самы ўніклівы быў Панчанка, уражанне ад яго чуйнасці да вершаў вялікае. Лавіў на слых самае істотнае (нават у накатным чытанні Спрынчана).
Учора ў нас Р. Я пазнаў яго не столькі па голасу, як па тым, што гаварыў увесь час ён адзін і не было чуваць маці.
«За те годы, Л. Л., что мы не в Прилуках, это наша первая просьба». (Зрабіць водзыў на рэферат жанчыны з Данецка.)
Брыль: «Хачу спяваць пра ўсё, але пра тое ўсё, чаму належыць будучыня».
«Праўда заўсёды была і будзе самым сучасным і неабходным».
Рудаки.
Меня не любишь, а моей любви ты ждешь Ты ищешь правды, а сама ты — ложь.
30. V.
Нічога не можа быць гак сабе, нееур’ёзным. Колькі ,ні заракаўся не браць да сэрца розныя жыццёвыя акалічнасці — усё ўваходзіла ў душу з самай цяжкай сур'ёзнасцю.
I размова аб тым, што дачка любіць бацьку таму, што той ёй усё купляе.
— А што, хіба любоў купіш?
— Да, все продается и покупается.
Быццам і яна куплена, а вось толькі мала заплочана.
Сёння напісаў у выд-ва «Народная асвета» заяву на кніжку пра Пімена Панчанку.
На в. Астроўскага свой, быццам умураваны, жыццёвы свет: там і рахманая, памяркоўная і добрая, Анна Іванаўна, драпежная птушка, кіпцюрыстая В. — уся ў камерцыі... Як дзялілі кухню, каб паставіць газ.
Кароткі наплыў мінулага. Мне гадоў з восем (меней?) Я кволы, малы, але ўжо з дастатковым унутраным гонарам, безабароіінай духоўнай самастойнасцю. У Астрашыцкім Гарадку на правулку да лазні звялі мяне большыя (не раз было) з некім біцца. Было крыўдна, што звялі, абразілі, што я пабіты. Я кінуў абутак, паклыпаў расплаканы і босы па халодным чырвоным пяску, які мяне яшчэ больш раскрыўдзіў.
А потым — лупцоўка дома і — хвароба, на доўгі час — запаленне лёгкіх. Правальваюся ў невядомасць, раз за разам выплываю адтуль. Ні школы, ні вучобы. Прыязджае дзед — фігура для мяне міфічна магутная. Ставіць дыягназ — крупознае запаленне лёгкіх. Лечыць.
У восьмым класе выпадкова на рэнтгене выявілі ачагі, а столькі часу я валачыў за сабой тэмпературу і вяласць.
5. VI.
Са-мае істотнае ў леце — вось гэтая чэрвеньская цяплынь з сонцам, з адкрытай жаночай прыгажосцю. Усё гэта нахлынае і прамільгвае, як уздых, ідзе шырока, прабіваецца нават праз стомленасць і недасып. Учора вечарам прабіліся і лісты Н. А. — як чыста гаварыла яна са мною і як шмат абяцала... Я ж выбраў свой, касматы і недарэчны шлях...
7. VI.
Катастрофу ТУ-144 назіралі 300 тыс. французаў. Выказваюцца меркаванні, што лётчык Казлоў ахвяраваў жыццём, каб не рабіць пасадкі на гледачоў.
Як промельк: як быу я аспірантам, жыў у нашым пакоі (на сесіях) дзіўны завочнік, лесаруб аднекуль з-пад Смаленска — Аркаша. Згубілася прозвішча, рассеяліся падрабязнасці, а гэтакі каларытны быў чалавек. Жыве ўжо не ён, а толькі воблака памяці з нейкім халодным замгленнем. Юродзівы, упарты — а вось ішоў у навуку, насуперак усім відавочным адхіленням. I яшчэ ўнутраны дакор: я падражніваў яго, быццам вымацваючы, дакуль яны, межы яго цярпення і дзівацкай прагнасні.
I каханне і не каханне, а толькі нешта-нейкае, супутнае хваляванню і неабыякавасці, для мяне — даўкая ўсепранімальная трывога, яна ўсё жывое зносіць, нішчыць; застаюцца толькі адзінота і стогн.
9.VI.
Я зрабіў рэзкі скачок пасля хваробы: выраслі, узмацнелі не розум і здольнасці, а душа. Я трымаў яе ў дастатковай чуйнасці і жывым кантакце з светам.
I вось цяпер, згаслы і затуманены, знайду новае святло, а што ўжо толькі не адыходзіла ў прошласць..