KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Разная литература » Прочее » Вітаўт Чаропка - Няхай жыве горад шчасця!

Вітаўт Чаропка - Няхай жыве горад шчасця!

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Вітаўт Чаропка, "Няхай жыве горад шчасця!" бесплатно, без регистрации.
Вітаўт Чаропка - Няхай жыве горад шчасця!
Название:
Няхай жыве горад шчасця!
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
-
Дата добавления:
19 июнь 2019
Количество просмотров:
104
Возрастные ограничения:
Обратите внимание! Книга может включать контент, предназначенный только для лиц старше 18 лет.
Читать онлайн

Обзор книги Вітаўт Чаропка - Няхай жыве горад шчасця!

Назад 1 2 3 4 5 Вперед
Перейти на страницу:

Вітаўт Чаропка


НЯХАЙ ЖЫВЕ ГОРАД ШЧАСЦЯ!


Фантастычнае апавяданне


— Зноў сыходзіш. Штодня адна ды адна. Замураваў у гэтых мурах — голасу чалавечага не пачуеш,—яна кажа, а вусны яе дрыжаць, у яе вачах я бачу надзею, надзею, што я паслухаюся яе і хоць сёння нікуды не пайду.

Тое, што я адчуваю да матулі ў гэты момант, пэўна, раней называлася шкадоба. Цяпер гэта прынята называць слязлівым сентыменталізмам або перажыткам змрочных часоў.

Яна стаіць у вітальні. Наўмысна прытупала са свайго пакоя да дзвярэй, каб неяк спыніць мяне. Схудалай рукой абапіраецца на сцяну. Да ейных ног туліцца пярэсценькі каток і паглядае вялікімі шэрымі вачыма на мяне, нібы і ён не хоча, каб я адыходзіў. Не, відаць, і сапраўды гэтае пачуццё ра­ней называлася шкадобай. Мне нялёгка адчыніць дзверы і выйсці з кватэры. Мне шкада матулю. Мілая мая, колькі горкіх хвілін прынёс я табе. Ве­даю, што ты маркотна пазіраеш у шэрае вакенца, згадваеш сваю маладосць і плачаш. Ведаю, што адзінае суцяшэнне ў тваёй адзіноце — пярзсценькі ка­ток, якога я падабраў ля дому. Ты нязлосна пакрыкваеш на яго, калі ён разыдзецца і віхорам носіцца па пакоях. А калі скокне табе на калені і засне, накрыеш паедзенай моллю пуховай хустай і гладзіш яго і чакаеш, чакаеш мяне. I я не пайшоў бы зараз з дому, але...

— Застанься, — зноў нясмела просіць яна.

— Не магу, матуля, не магу, — я хачу падысці да яе, абняць i пацалаваць, супакоіць яе, але саромлюся. Я ніколі ў жыцці не рабіў гэтага. Няма нічога больш абразлівага для мужчыны, чым сентыменталізм да жанчыны, у тым ліку да маці. Мужчына павінен быць мужчынам — так сцвярджае дэпартамент маралі. I я стрымліваю сябе.

— Навошта табе гэта?

— Трэба, матуля, трэба, — адказваю я і паспешліва выходжу з кватэры.

Перад тым, як ступіць на вуліцу, яшчэ раз аглядаю засцежкі свае маскі, якая, як i належыць, азначае шчасце, маладосць, радасць, улюбёнасць у дэпартаменты. Крый божа, яна зваліцца з твару—парушэнне маралі! Адразу аславішся на ўвесь горад як амаральная постаць, якая не хоча жыць па гарадскому статусу, а гэта значыць, што я не шчыры месціч горада Шчасця. Аглядаю жалезную бляшанку, што вісіць на грудзях, на ёй выбіты мой парадкавы нумар—2181961. Яна да бляску начышчана i бачна здалёк. Так што агенты пільнасці не прычэпяцца: даглядаю нумар. Можна выходзіць, i я падаюся на вуліцу.

Я не азіраюся. Ведаю, што матуля абавязкова памахае мне ўслед рукой. Але гэта сантыменты, гэта амаральна, гэта выкліча падазрэнне ў ненадзейнасці і ў недастатковай любові да дэпартаментаў. Таму я i не азіраюся. Ра­ней я гэта рабіў. I аднойчы выклікаў падазрэнне агентаў пільнасці. Яны выскачылі з падваротні, заламалі мне рукі.

— Чаго азіраешся?—закрычалі пагрозліва яны.

— Дарагія нашы, проста так, проста так, — заенчыў я.

— Ведаем, як гэта проста так. Проста так у нас не азіраюцца. Што нарабіў, прызнавайся?

— Нічога, нічога. Паверце, даражэнькія.

— Так мы табе і паверылі. Ану, давай з намі ў дэпартамент. — Мяне павялі за рог дома, дзе стаяў бранявік. Ля машыны туды-сюды ў самоце тупаў атлусцелы агент пільнасці з пагонамі старэйшага.

— Вось, ваша пільнасць, яшчэ адзін, — даклалі яму падначаленыя.

Старэйшы неахвотна павярнуў да мяне галаву. Твар яго закрывала мас­ка важнасці і суровасці. Клапаны ў шчылінах вачэй падняліся, і два бліскучыя агеньчыкі ўтаропіліся ў мяне.

— Хм... Хм...—хмыкнуў старэйшы, — Лепшага не знайшлі? Нейкі чамаратны, здыхліна, — незадаволена прамовіў ён.

— Што рабіў?

— Азіраўся, ваша пільнасць, — апярэдзіў мяне адзін з агентаў.

— Азіраўся?—старэйшы задумаўся. —Хм... Хм... А чаго ты азіраўся? Няўжо сумляваешся ў грамадскім парадку? А мо ты нашкодзіў?

— Кажы! —агент, што трымаў мяне, балюча пацягнуў за валасы на скронях.

Мне б ускрыкнуць ад болю, але я трываў і ліслівым голасам стаў апраўдвацца.

— Не, ваша пільнасць, я верны і шчыры грамадзянін нашага любага горада. Толькі вось выпадкова азірнуўся. Болей ніколі азірацца не буду. Няхай жыве доблесны дэпартамент пільнасці! — штомоцы закрычаў я. — Няхай жыве горад Шчасця!

— Што ж, пашукаем болей прадстаўнічага, —прамовіў сам сабе ста­рэйшы, бы падумаў услых.

Я з анямелым сэрцам чакаў ягонага рашэння. Мяне адпусцілі. Я, кланяючыся агентам і кажучы словы ўдзячнасці старэйшаму, пасунуўся назад. Адышоўшы некалькі метраў, кінуўся бегчы, а ўслед свіст ды смех. Я ненавідзеў у гэтую хвіліну сябе, але што рабіць? Хто я? Постаць і ўсяго. А дэпартамент пільнасці—наша абарона, наш шчыт і меч.

Пасля гэтае сустрэчы з агентамі пільнасці я ўжо не азіраюся на вуліцы. Я, як і ўсялякая постаць, што снуе па вуліцах горада, нічым не выклікаю падазрэння, дзе трэба, аддаю гонар партрэтам правадыроў, дзе трэба, спыняюся, дзе трэба, пераходжу вуліцу, ля знакаў «Ухваляй», як належыць, крычу: «Няхай жыве горад Шчасця!», «Слава народным дэпартаментам!». Гэта раблю і зараз. А насустрач мне—постаці ў гэтакіх, як у мяне, масках. Што за гэтымі маскамі? Сум? Радасць? Абыякавасць? Разгубленасць? Надзея? Вось бы скінуць іх, зірнуць адзін аднаму ў вочы. Чаму мы носім маскі? Няўжо і сапраўды гэта разбэшчанасць — паказваць свой твар, як сцвярджае дэпартамент маралі. Маскі. Яны і на будынках. Адкрытае сэрца, працягнутая да сяброўства рука, адзінокі голуб, што даверліва апусціўся на далонь — гэта плакаты — маскі на фасадах дамоў, яны хаваюць ад вачэй шэрасць жыцця і зачыняюць вокны ад сонечнага святла.

— Няхай жыве горад Шчасця!

— Слава народным дэпартаментам!

I мой голас уліваецца ў агульны хор пажаданняў, калі я падыходжу да знакаў «Ухваляй».

Нейкая бабулька, адзінокая і забытая ўсімі, спужана туліцца да дамоў. Цяжкія клункі пражытых гадоў ёй не пад сілу. Мне хочацца падысці да яе, дапамагчы несці гэтыя клункі. Але я баюся, што мяне ў нечым западозраць агенты пільнасці. Бабулька без маскі—парушэнне маралі,—і кожны, хто праходзіць ля яе, паспешліва адварочвае галаву, каб не бачыць яе зморшчынаў, пабляклых вачэй, што з сумам і надзеяй паглядаюць на іх. Адкуль яна і куды? Мо з далёкай вёскі ў горад да дзяцей прыехала? Яе ж абавязкова спыняць агенты пільнасці, і пачнецца выпыт: «Чаму без маскі? Правакацыя супраць нашай маралі». Трэба было б неяк папярэдзіць бабульку, каб яна куды-небудзь схавалася, перачакала, калі апусцеюць вуліцы, і тады прабіралася, куды ёй трэба. Не, прайду бокам. Я павінен трапіць на могілкі, дзе на пахавальных помніках чытаю пра тых, хто жыў раней у нашым горадзе. Ні ўва аднае кнізе я не знайшоў ні радочка пра мінулае горада.

Дэпартамент праўды сцвярджае, што гісторыя горада пачалася з таго гістарычнага моманту, калі першы дэпартамент адчыніў у ім свае дзверы— дзверы ў светлае будучае, — а дагэтуль у горадзе панавала цемра жабрацтва. I вось зусім нечакана, прысутнічаючы на пахаванні чарговай праўды, я знайшоў помнік чалавеку, які жыў у часы «цемры i жабрацтва». «Любаму ад любай», — нягледзячы, што час амаль знішчыў надпіс, прачытаў я. I зацікавіўся, ці няма дзе яшчэ помнікаў тым, хто жыў у горадзе раней. I знайшоў іх, і высветлілася дзіўнае, што людзі мінулага жылі ў горадзе зусім ікакш, як мы, зусім інакш любілі, зусім інакш уяўлялі сабе свет. Што для нас любоў? «Любоў — гэта святое пачуццё ўдзячнасці і абагаўлення дэпартаментаў» — так тлумачыць дэпартамент маралі, пра іншую любоў мы і не здагадваемся. А яна была, мяркуючы па надпісах, у мінулым людзі любілі не дэпартаменты, а адзін аднаго: дзеці любілі бацькоў, бацькі дзяцей, мужчына любіў жанчыну, а жанчына — мужчыну, настаўнік вучняў, вучні —настаўніка... Што ж гэта за любоў такая? А што гэта за памяць? Гараджанам у мінулым была вядомая нейкая памяць. На помніках нябожчыку яны абавязкова пісалі «Памяць аб табе захаваем назаўжды». Як бы мне зазірнуць туды — у нябачны свет мінулага, каб зразумець, што такое любоў, памяць, шкадоба. Навошта гэта было патрэбна людзям? Быць можа, даведаўшыся аб гэтым, я мог бы чымсьці дапамагчы гораду Шчасця. А горад даўно хварэў на абыякавасць, і з горкай-горкай яндовы атрутай чэрствасці спойваў нашыя кволыя душы, і ў сваім механічным чэраве пераварваў нашыя лёсы. Штодня гараджане нацягвалі маскі шчаслівых, штодня ўсё болей верылі, што яны і сапраўды шчаслівыя, штодня ўсё гучней i гучней.неслася над пляцамі і праспектамі «Няхай жыве... Слава...», штодня на могілках хавалі праўду, штодня машына паскарэння набірала ход «Сёння працаваць лепш, чым учора, а заўтра лепш, чым сёння», штодня мы гублялі самі сябе, што­дня мы слеплі ад зіхацення нашага светлага будучага i, як невідушчыя, цягнулі рукі, шукаючы павадыра. Дэпартаменты ахвотна падавалі нам руку. Пад караю смерці забаранілі Святое пісьмо. Як жа, яно вяшчала: «Калі невідушчы невідушчага павядзе — абодва ў бездань зваляцца».

Ha могілках пахаванне. Ля свежай магілы тоўпіліся постаці з маскамі жалобы на тварах. Трохі збоку, паклаўшы свае струменты на зямлю, музыкі цуглілі з бутэлек піва.

Назад 1 2 3 4 5 Вперед
Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*