Кривицкий Александр - Учебник белорусского языка
СЛОВА И ВЫРАЖЕНИЯ
Пошта — почта
Тэлеграф — телеграф
Телефун — телефон
Авіяпошта — авиапочта
П ісаць на адрас — писать по адресу
Адрасат, атрымальні к — адресат, получатель
Адпраўшчык — отправитель
Зваротны, адваротны адрас — обратный адрес
Паштовы індэкс — почтовый индекс
П ісьмо (ліст) да запатрабавання — письмо до востребования
Атрымаць (паслаць) п ісьмо, ліст — получить (послать) письмо.
Паштоўка — открытка, открытое письмо
Віншавальная паштоўка — поздравительная открытка
Канверт — конверт
Паштовая скрынка — почтовый ящик
Апусціць (кінуць) лі ст у паштовую скрынку — опустить письмо в почтовый ящик
Заказное п ісьмо(заказны ліст) — заказное письмо
Пасылаць заказным — посылать заказным
Наклеіць дадатковую марку — наклеить дополнительную марку
П ішыце правільна адрас! — Пишите правильно адрес!
Хатні (дамашні), службовы адрас — домашний, служебный адрес
Паштовая папера — почтовая бумага
Бандэроль — бандероль
Простая (заказная) бандэроль — простая (заказная) бандероль
Пасылка простая, заказная, з аб'яўленай цэннасцю — посылка простая, заказная, с объявленной ценностыо
Паштовы перавод — почтовый перевод
Тэлеграфны перавод — телеграфный перевод
Аддзяленне сувязі — отделение связи
Хатні (дамашні), службовы тэлефон—домашний, служебный телефон
Вы няправільна набралі нумар — вы неправильно набрали номер
У Мінску тэлефонныя нумары шасцізначныя — В Минске телефонные номера шестизначные
Міжгародні тэлефон-аўтамат — междугородный телефон-автомат.
Паралельны (спараны) тэлефон — параллельный (спаренный) телефон.
Пазвані це а шостай гадзіне — позвоните около шести.
Унутраны тэлефон — внутренний телефон.
Міжгародні перагаворны пункт — междугородный переговорный пункт.
Дадатковы нумар — дополнительный номер.
Аўтаматычная тэлефонная станцыя (АТС) — автоматическая телефонная станция.
Прыміце тэлефонаграму — примите телефонограмму.
Віншавальная тэлеграма — поздравительная телеграмма.
Тэрміновая тэлеграма — срочная телеграмма.
Тэлеграфаваць — телеграфировать.
Кв іток (квітанцыя) — квитанция.
І льготны (льготны) тарыф — льготный тариф.
Узяць (зняць) трубку — взять (снять) трубку.
Вешаць трубку — вешать трубку.
Тэлефонны даведні к — телефонный справочник.
Тэлефонны апарат (тэлефон) — телефонный аппарат (телефон).
Гэта не тэлефонная размова — это не телефонный разговор
Заказоць тэлефонную размову — заказать телефонный разговор.
Зняць (паўтарыць) заказ — снять (повторить) заказ.
Паклікаць да тэлефуна — попросить (позвать) к телефону.
Тэлефон і тэлеграф працуюць кругласутачна — телефон и телеграф работают круглосуточно.
Злучаць — соединять.
Злучаю, гаварыце! — соединяю, говорите!
Раз'яднуўваю — разъединяю.
Абанент не адказвае — абонент не отвечает.
Тэлетайп — телетайп.
Тэлефакс — телефакс.
Радыётэлефон — радиотелефон.
ТЕКСТ
Жыў сабе так Несцерка, меў дзетак шэсцерка. Рабіць ляніцца, красці баіцца, папрасіць не пасмее — не з чага яму пражыць. Вот ён узяў ды й пайшоў к Богу. І д зе, ажно ідзе Юр'я — залатое сядло.
— Здароў, святы Юр'я!
— Здароў! Хто ты такі?
— А я, — кажа, — Несцерка, маю дзяцей шэсцерка, рабіць лянуюся, красці баюся, папрасіць не пасмею!
— Куды ты ідзеш?
— К Богу!
— Чаго?
— А вот чаго: не з чага мне пражыць, дык пайду к Богу спрашу, чым мне займацца: ці чытаць, ці п ісаць, ці з гаршкоў хватаць? А ты куды, святы Юр'я?
— К Богу й я!
— Зачым?
— А пра свае надабнасці!
— Ну, успомні там, святы Юр'я, чым мне займацца?
— Добра, спытаюся!
— Забудзеш, святы Юр'я?
— Не, не, спытаюся!
— Не забудзеш? Дай мне ў заставу сваю залатую страмяну, што не забудзеш!
— А як жа я паеду?
Несцерка ўзяў лазінку, зрабіў страмяну і прывязаў, а залатую ў заставу ўзяў. Паехаў той Юр'я к Богу, а Несцерка дажыдае, пакуль ён вернецца. Тады святы Юр'я распрасіў у Бога пра свае надабнасці і стаў садзіцца на каня. А Бог убачыў лазовую страмяну і пытаецца:
— А дзе твая страмяна?
— А, госпадзі, Несцерка атабраў,— мае дзетак шэсцерка, рабіць ляніцца, красці баіцца, папрасіць не пасмее, з чаго яму пражыць?
— А няхай круціць ды матае і душу п ітае! Юр'я і паехаў. Пад'ехаў ён к Несцерку, той Несцерка пытае:
— А што, святы Юр'я, што табе Бог казаў?
— А во што Бог казаў: «Няхай круціць ды матае і душу п ітае!» Ну, дай жа, Несцерка, маю страмяну, што ты ў мяне ўзяў у заставу, залатую!
— А калі я ў цябе яе браў? Я яшчэ сам табе даў страмяну лазовую. Падавай мне яе назад! Во мая страмяна, ля сядла!..
Што той Юр'я набраўся з Несцеркам, але-такі мусіў заплаціць за лазовую страмяну.
Той Несцерка пабег у хату:
— Троху пажытку ёсць, слава Богу! Мне-ткі не напрасна бог сказаў, што як салгу, дык жыў буду і з таго хлеба!
Пражыў тое, што заплаціў яму Юр'я за лазовую страмяну, тады ўзяў і павесіў залатую страмяну на варотах. Ажно едзе пан багаты. Убачыў страмяну, што вісіць на варотах, і кажа свайму кучару:
— Зайдзі, папытайся, ці не ёсць у яго прадажныя сёдлы?
Кучар зайшоў у хату і спрашвае:
— Што, ты сёдлы дзелаеш?
— Дзелаю, — кажа Несцерка, — ды толькі на заказ, патаму я дзелаю сёдлы дарагія — сярэбраныя, залатыя!
Кучар пайшоў і сказаў пану. Той пан злез і стаў дагаварвацца. Дагаварыліся, каб ён здзелаў яму сядло за сто рублё ў і з гары-грошы. Узяў Несцерка грошы ды і сядзіць на печы. Прыязджае той пан за сядлом, а ён ляжыць босы на печы.
— Дзе сядло?
— Якое сядло, паночак?
— Ды тое, што я табе даваў грошы. Несцерка толькі ксціцца:
— А вой, а вой! Якое ў мяне сядло? Я не ўмею лапцей сплесці.
Пан той крычаў, крычаў ды і кажа:
— Адзявайся, пойдзем на суд! А Несцерка кажа:
— А што, ці я босы пайду?
— Ах д'яблы яго вазьмі! Кучар, дай яму мае валенцы! Ну, адзявайся, пойдзем!
— А што, ці я голы пайду?
— А нех ці, пане, д'яблы ўзялі! Дай яму, кучар, маю хутру!
Кучар прынёс хутру, Несцерка абуўся, адзеўся. Выйшлі вон. Пан стаў садзіцца на каня. А Несцерка паглядзеў ды кажа:
— А што я, ці сабака, ці што, што я пяшком пабягу!
— А нех ці д'яблы, пане, узялі! Дай яму, кучар, прысцяжнога каня!
Сеў той Несцерка, і паехалі на суд. Прыехалі туды. Сталі іх судзіць.
— Ну, што ты, Несцерка, грошы пану не аддаеш?
— Ды я ж яму не вінаваті Ен ка мне вяжацца, сам не ведаю чаго. Хоча, мусіць, сарваць што-небудзь! Зараз скажа, што гэта і боты яго на мне!
Пан той кажа:
— Дурань ты' Дык гэта ж мае боты'
— Ну во, бачыце' Ен во кажа, што боты яго на мне. Можа, ён скажа, што і хутра гэта яго' Пан зноў
— Ах, каб цябе д'яблы, пане! Гэта ж мая хутра!
— Ну во, бачыце, гаспадзіны суддзі ен ужо кажа, што і конь яго!
Суддзі тыя думалі, думалі ды і кажуць пану
— Не, брат, відаць, што ты маніш, што гэта ўсе твае:і хутра, і боты, і конь, і грошы!
І нічога не прысудзілі Несцерку. Сеў той Несцерка на каня і паехаў у двор. Засталіся яму і конь, і боты, і грошы 1 цяпер ен жыве з тых грошай.
Лексический комментарий к текстуНесцерка — ласк от Несцер герой белорусских народных сказок
Юр’я—разг. от Юрый, под влиянием названия праздника Юр'е
у заставу — в заклад
страмяна — диалектная форма, лит. стрэмя (ср р)
дажыдае—диалектная форма лит. ч акае
надабнасці — диалектная форма лит. п атрэбы
атабраў — диалектная форма лит. адабраў
але ткі — разг от але такі