KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Научные и научно-популярные книги » Языкознание » Кривицкий Александр - Учебник белорусского языка

Кривицкий Александр - Учебник белорусского языка

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Кривицкий Александр, "Учебник белорусского языка" бесплатно, без регистрации.
Перейти на страницу:

Ешце сала, каб душа плясала!

Госць, не дзьміся. Еш, што ў місе! Чым дабру заставацца, лепей жыватом качацца! Ешце, ужывайце, толькі ў кішэні не хавайце!

Дзякуем, на смачны кусок знойдзем куток! Сказана ж: наш Васіль на работу не мае сіл, а на клёцкі ў малацэ — за чацвярых валачэ! Чэрава не дзерава — раздасца! Усе падкі на рэчы сладкі!

Спачатку, госцейкі, паўторым, а потым і пагаворым! Але п іце ў меру, каб трапіць у дзверы! Галоўка у нас не баліць, чым чарку наліць!

Дай, Божа, штолета гэта! Падаўжы Бог веку добраму чалавеку! Дай вам Бог здароўя! Здарова знасіць і на другое зарабіць!

ТЕКСТ

Але найболей цікава расказаў дзяк, як людзі саграшылі і як Бог караў іх за гэта.

— Паслухаў Адам сваю жонку, з'еў яблыка з забароненага дрэва. А як з'еў, дык адразу пазнаў, што зрабіў брыдка… Нядобра яму зрабілася, і першы раз аблаяў Еву як мае быць. А тая маўчыць — ну, што ты возьмеш з бабы? Кінуў Адам Еву і пайшоў у дубы. Лёг пад дубам і маўчыць. Аж чуе — Бог па Раі ходзіць. Сорамна Адаму Богу у вочы зірнуць. Ляжыць, не ўстае. Чуе — Бог з Еваю гамоніць.

«Дзе, дзе твой Адам?»

Апусціла вочы Ева, маўчыць.

«Чаго ты маўчыш? Дзе, кажу, Адам?»

«Не ведаю».

«Як не ведаю? А хто ж павінен ведаць? — Глядзіць на яе Бог строга. — Гэта, кажа, мая мілая, з цябе свет гарыць! Я ўсё бачу і ведаю. Пачакай, кажа, я з табой яшчэ пагавару! Пайду толькі таго лайдака пашукаю. Як мяне — дык не хачу слухаць, а жонку дык паслухаў!»

Чуе ўсё гэта Адам. Страшна яму. Стаіўся за дубам і ані чхне. Прайшоў Бог так і гэтак, глядзіць — няма Адама. Дзе ж ён, кажа, падзеўся? Давай яго клікаць.

«Адам!»

Адам — ані гу-гу.

«Адам!» — яшчэ мацней гукае Бог.

А той Адам і галаву прыгнуў. Бог то ведае, дзе Адам, але хоча, каб ён хоць трохі пакаяўся і сам папрасіў, каб дараваць яму грэх.

«Адам, дзе ты?»

Не падае Адам голасу.

Тут дзяк уваходзіць у ролю ўгневанага Бога і прыпісвае яму свае ўласцівасці.

— Угневаўся Бог ды як крыкне: «Адам, трасца тваёй галаве, дзе ты, гад?!»

Бачыць Адам, што нідзе тут не дзенешся, — вылазіць з-пад дуба.

«Нашто ты е ў тое, што я табе не дазволіў?»

Замест таго, каб пакаяцца, Адам пачаў апраўдвацца:

«Жонка, якую ты мне ўсватаў, дала мне, і я з 'еў».

Паклікаў Бог Еву.

«Нашто ты давала Адаму забароненыя плады?»

«Мяне спакусіў д'ябал, угаварыў мяне».

Паглядзеў на іх Бог, патрос галавою.

«Ты, Ева, будзеш у болях раджаць дзяцей, а муж твой будзе гаспадар над табою. А ты, Адам, не забывай, што зроблены ты з зямлі і у зямлю зноў пойдзеш. Праклята зямля з-за цябе. Будзеш ты працаваць многа, а карысці мець мала, бо не паслухаў Бога». I павыганяў іх Бог вон з Раю.

(Я. Колас)

Лексический комментарий к пожеланиям и тексту

спажываць — использовать

ручнік, ручнічок — полотенце

час — время

ведаць — знать

каб — чтобы

дзьмуцца — дуться

лепей — лучше

кішэнь — карман

дзякаваць — благодарить

смачны — вкусный

чэрава — живот, брюхо

рэч — вещь

спачатку — сначала

трапіць — попасть

цікава — интересно

забаронены — запрещенный

брыдка — отвратительно

аблаяць — обругать

кінуць — бросить

аж — и вот

сорамна — стыдно

зірнуць — посмотреть, глянуть

гаманіць — разговаривать

павінен — должен

свет — мир: свет гарыць (з каго) — все проделки начинаются (с кого)

пачакаць — обождать

лайдак — лежебока

шукаць — искать

чхнуць — чихнуть: ані чхне — ни звука не подаст

клікаць — звать

мацней — сильнее

гукаць — звать

уласцівасць — свойство

трасца — болезнь: трасца тваёй галаве — проклятие

нашто — зачем

дазволіць — разрешить

замест — вместо

усватаць — всучить

спакусіць — искусить

зроблены — сделан

карысць — польза

Упражнения

1. Замените в примерах стоящие в скобках местоимения русского языка необходимыми по смыслу предложений местоимениями белорусского языка в нужной грамматической форме (для самопроверки они даны в конце упражнения в порядке следования предложений)

1. Аднойчы я зайшоў у іх зямлянку па (какая-то) патрэбе, ці можа проста захацелася паглядзець на дзіця у хвіліну смутку. (7. Шамякін) 2. Толькі (тот) мае права на сяброўства, (кто) імкнецца за ўсёды і ўсюды рабіць добрае для таварыша. (Я. Маўр) 3. Як дзяўчаты нашы запявалі песні, (сколько) зёран чыстых — (столько) ясных слоў. (П. Броўка) 4. I людзі верылі, што (их) гора і барацьба — усе відаць з пагранічных вышак. (Я. Брыль) 5. Нібы загадзя вядома было, што (кто-то) на (это) добрым неяк выйграць мяркуе, (кто-то иной), а не (они). (І. Мележ) 6. Паўзмрочную цішыню не нарушала (ничего). (П. Броўка) 7. Ні (чья) парады, ні (чей) загаду тут не будзе. (А. Куляшоў) 8. I (кто) у яго ні пытае, чаго ён плача, — (никто) нічога не кажа. (А. Якімовіч) 9. Час не так вялікі, а (какой) змены! I зямля не (та), і не (те) людзі. (Я. Колас) 10. (Иная) пара — (иные) героі. (7. Мележ) 11. (Чьи-то) нервы не вытрымалі: жанчына заплакала наўзрыд. (К.Крапіва) 12. (Каждый), хто стаяў на пуцях, нібы адчуваў біццё сэрца другога. (М. Лынькоў) 13. Слухае хлапчына (этот) сказ нязнаны, спеў (никто) ад веку у лесе нечуваны. (Я. Колас) 14. (Столько) год чалавек не выпускаў з рук зброі, а тут за адзін момант яе вырвала разам з рукамі. (М. Паслядовіч)

1) нейкай; 2) той, хто; 3) колькі, столькі; 4) іхняя; 5) нехта, гэтым, нехта іншы, яны; 6) нішто; 7) чыёй, чыйго; 8) хто, нікому; 9) якія, тая, тыя; 10) іншая, іншыя; 11) нечыя; 12) кожны; 13) гэты, нікім; 1.4) гэтулькі.

2. Вставьте необходимую грамматическую форму личных и возвратного местоимений (для самопроверки они даны в конце упражнения в порядке следования предложений).

1. Нейкую няпраўду вы гаворыце. Мабыць, думаеце пасмяяцца з (я). (Я. Скрывай) 2. Не лезь ты, Хрыстом (ты) прашу, да печы, не з тваёй жа галавой аладкі пячы! (М. Лынькоў) 3. Вось і надумаўся тады Сомік. Пачакай жа, думае (себя), — я ж (ты) пакажу, умее твая свіння цераз засаўкі скакаць ці не. (К. Крапіва) 4. А хто (ты) ведае, ты ж круцішся з ею. (К. Крапіва) 5. Я не чуў пра (ты), мой народ, аніводнага слова благога. (Н.Гілевіч) 6. А ты, баба, перастань. Каб і не чулі (ты). (Ф. Янкоўскі) 7. Ты будзеш, будзеш у (я) купцом! (У. Скарынкін) 8. Ты ўзнімі з (себя) нашы мары! (П. Броўка) 9. Ты наталяла смяглы рот і выкрасала удар грамовы, каб сам (себя) стаў народ, пачуўшы гукі крэўнай мовы. (Р. Барадулін) 10. Дзіўлюся (ты), чалавечае слова! (А. Вечар) 11. О, матчына мова! Маленства вясна! Ніколі ніхто (я) (ты) не заменіць, бо ты, як і маці, на свеце адна. (А. Бачыла) 12. А можа, не ўбачым яго мы з (ты) сягоння на небе высокім?.. (А. Бялевіч) 13. Сам ад (себя) не пабяжыш упрочкі, (себя) самога цяжка перагнаць. (С. Грахоўскі) 14. Тады і у (ты сам) столькі радасці, што яе, здаецца, хопіць на цэлы свет. (М. Паслядовіч)

1) мяне; 2) цябе; 3) сабе, табе; 4) цябе; 5) цябе; 6) цябе; 7) мяне; 8) сабою; 9) сабою; 10) табе; 11) мне, цябе; 12) табою; 13) сябе; 14) табе сам ім.

3. Обратите внимание на формы местоимения 3-го лица в косвенных падежах после предлогов в белорусском языке (в сравнении с русским)

Асабліва моцнае ўражанне робяць гэтыя факты, калі аб іх расказваюць самі дзеці, удзельнікі падзей. (Я. Маўр) Адыходзяць гады і падзеі, а за імі — бяда. (П. Глебка) I дзе я ні быў, што ні бачыў — заў сёды думаў аб ім, заўсёды да яго хацеў вярнуцца і ніколі, вядома, не шкадаваў, што вяртацца мне трэба толькі сюды. (Я. Брыль) Ён сказаў рэзка, нездаволена, спагнаў на ёй прыкрасць. (І. Мележ) За ім у траве валачылася-скакала доўгая раменная пачопка. (В. Быкаў) Ты да яе як чалавек, а ў яе свае у галаве. (М. Лынькоў) Люблю дзяўчыну, хачу з ёю пажаніцца, хачу зямлі кусочак, каб было на чым з ёю жыць спакойна і шчасліва. (К Крапіва)

4. Обратите внимание на формы местоимения увесь (уся, усе) — весь (вся, всё) и той (тая, тое) — т от (та, то) в косвенных падежах множественного числа в белорусском языке.

Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*