KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Фантастика и фэнтези » Научная Фантастика » Л Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)

Л Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Л Дайнеко, "Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)" бесплатно, без регистрации.
Перейти на страницу:

- Не iдзi! Спынiся! - крычаў Клён. - Паглядзi на мяне, Вера! Ты станеш ягонай заложнiцай! Пракляты Пяцiног! Агiдзiна!

Клён схапiў камяк застылай лавы, шпурнуў у Пяцiнога. На ляту гэты сухi камяк ператварыўся ў букецiк надзiва прыгожых яркiх кветак, падплыў да Веры, мякка тыцнуўся ёй у руку. Яна, не расплюшчваючы вачэй, узяла кветкi, панюхала, цiха засмяялася.

Плазмоiды чатырох кланаў узбуджана зашыпелi, згрупавалiся, i на Пяцiнога абрушыўся ўраганны ўдар iхнiх смертаносных прамянёў. Але на самым падлёце да зiхотка-велiчнай зоркi ўсе гэтыя, здавалася б, неадольныя прамянi раптам зламалiся, выгнулiся i слiзганулi ўгору, не прычынiўшы Пяцiногу нiякай шкоды. Некаторыя з iх нават весела лопнулi, узарвалiся рознакаляровымi бяскрыўднымi агеньчыкамi, нiбы святочныя петарды.

Вера тым часам радасна i бязвольна падышла да Пяцiнога, апусцiлася перад iм на каленi. Твар быў натхнёны, светлы.

- Я прыручыў яе, самку чалавека, - засмяяўся Ўльтрамозг, Уладар Таямнiцы. - Вось гэтак на планеце Зямля першалюдзi, або, калi быць дакладным, малпалюдзi, прыручалi дзiкiх жывёл. Жывёлы рабiлiся свойскiмi, пакорнымi, аддавалi малпалюдзям малако, мяса, воўну, сваю сiлу, сваiх дзяцей. На Сiняй Зорцы нам, Вялiкай Расе Ўльтрамозгаў, Уладароў Таямнiцы, аддана служаць безлiч механiчных робатаў. Праз сто чатыры гады я прывязу туды бiяробатаў, прывязу людзей. Гэта будзе найвялiкшая асалода - панаваць над iстотамi, абалонка ў якiх зроблена не з металiчных пласцiн i ад якiх не смярдзiць мярзотнай iржой i дымам. Каля маёй Дарожкi Ўспамiнаў на Сiняй Зорцы будзе стаяць на каленях не адна яна, а тысячы такiх, як яна, распусцiўшы мяккiя пяшчотныя валасы, пазiраючы на мяне ўмольнымi вачамi, у якiх гараць салодкiя агеньчыкi.

- Адпусцi яе! - закрычаў Клён. Але Пяцiног, не звяртаючы на яго нiякай увагi, казаў далей:

- Зараз я зазiрну ў самыя глыбiнныя, у самыя патаемныя куточкi гэтай iстоты. Нiшто не схаваецца ад майго позiрку. Ды я ўжо бачу, аб чым думае, аб чым марыць яна.

Пяцiног рэзка ўзвiў угору свае ногi, скрыжаваў iх, сплёў у шчыльнае кола, а сам завiс у паветры i зрабiўся падобны на лятаючую талерку. Адразу пад iм з'явiўся невялiчкi лужок з аксамiтнай, роўна падстрыжанай травой, з блакiтным мячыкам на гэтай траве, з дзецьмi, светлавалосым пульхнашчокiм хлопчыкам гадоў трох i такой жа дзяўчынкай, якiя весела цягнулi ручкi да мячыка. Сiнякрылая страказа, як iскрынка, успыхнула над лужком, пакружылася, палётала i села на далоньку дзяўчынкi. Вера Хрысцiнюк, ледзьве-ледзьве расплюшчыўшы вочы, замiлавана глядзела на гэту iдылiчную сцэнку. Само шчасце ззяла ў позiрку.

Плазмоiды пяцi кланаў (падляцеў i сiнi клан) зноў пагражальна зашыпелi, пачалi ўсё блiжэй падплываць да Ўльтрамозга, Уладара Таямнiцы. Ён iмгненна знiшчыў, сцёр мiраж, прыняў форму зоркi, сказаў урачыстым голасам:

- Ведайце, што я - Бязмежны ў Часе, Несмяротны i Неразбуральны. Што б вы нi рабiлi, што б нi хацелi зрабiць, я буду iснаваць. Энергiя Сiняй Зоркi, якая пульсуе ўва мне, маё астральнае поле могуць скрыўляць Час, бо Час таксама матэрыяльны, могуць прыспешваць або замаруджваць яго. Гэту iстоту, гэту жанчыну з планеты Зямля вы ўжо нiяк не вернеце. Нiяк.

- Я ведаю, як вярнуць яе! - крыкнуў Клён Дубровiч, i вочы ягоныя заблiшчалi.

- Ты? - здзiвiўся Ўльтрамозг, Уладар Таямнiцы. - Яе можна вярнуць толькi мёртвай, вярнуць толькi абалонку.

- Ты вернеш гэту жанчыну жывую, бо замест яе да цябе пайду я.

Наступiла раптоўная цiшыня. Было чутно, як недзе высока-высока пад воблакамi, а можа, i за воблакамi, крычыць страб, было чутно, як грукоча Клёнава сэрца.

"Што ты надумаў, сынок?! Што ты гаворыш?! - Як усплёск маланкi, як пажарная сiрэна, пранiзаў Клёнаву душу роспачны голас-крык мацi, голас Бярозкi Дубровiч - мазгаграма з далёкай Зямлi. - Апамятайся! Спынiся! Мы з бацькам не зможам жыць без цябе!"

Твар Клёна пабялеў, вусны пакутлiва скрывiлiся, ён пацёр далонямi скронi, цiха сказаў:

- Вы ж самi вучылi мяне... Я - зямлянiн. Я - мужчына. Я павiнен абаранiць жанчыну з планеты Зямля. Вы ж самi вучылi мяне.

ЧАЛАВЕК, СЫН ЧАЛАВЕКА

XIII

Усе тэлестанцыi i радыёстанцыi Зямлi, перарваўшы свае перадачы, лiтаральна прастрэлiлi эфiр трывожным сенсацыйным паведамленнем:

"Як толькi што стала вядома, на планеце Вар вернута жыццё пятнаццацiгадоваму падлетку з мегаполiса Менск Клёну Дубровiчу. Гэта той самы падлетак, якога называлi Гарантам Вечнага Мiру. Такiм чынам, закладзены краевугольны камень у падмурак добрасуседскiх мiрных адносiн Старой Цывiлiзацыi i зямлян. Але гадзiну назад Клён Дубровiч, ратуючы жыццё Веры Хрысцiнюк, добраахвотна стаў заложнiкам нейкай нявысветленай iстоты або сiстэмы з пакуль што невядомай нашым астраномам планеты Сiняя Зорка. Клён Дубровiч ахвяраваў сабой. Грамадзяне Iндаэўрапейскай Канфедэрацыi Вера Хрысцiнюк i Радаслаў Буслейка, якiя на планеце Вар удзельнiчалi ў ажыўленнi Клёна, знаходзяцца ў бяспечным месцы, рыхтуюцца да вяртання на Зямлю. Больш дакладная iнфармацыя маецца ў рэпарцёра Iндаэўрапейскага тэлебачання Навума Масейкiна".

Праз некалькi iмгненняў на тэлевiзiйных экранах усёй планеты, арбiтальных касмiчных станцый, шахцёрскiх пасёлкаў Месяца i Марса з'явiўся Навум Масейкiн. Ён быў разгублены i не паспеў нават як след прычасаць сваю чарнявую кашлатую чупрыну.

- Спадар Масейкiн, - звярнулася да яго маладзенькая сiмпатычная дыктарка, вочкi ў якой аж гарэлi ад цiкаўнасцi, - якiм чынам вы атрымалi iнфармацыю з планеты Вар?

Масейкiн адкашляўся, прыгладзiў рукою валасы i раптам сказаў:

- Цi ёсць у вас тут хоць глыток мiнералкi? У горле перасохла.

Сiмпатычная дыктарка дужа здзiвiлася - ас тэлерэпартажу, стары тэлевiзiйны воўк, i раптам такi "пракол", такая неахайнасць у жывым эфiры. Але адразу ж забулькала мiнеральная вада. Масейкiн зрабiў некалькi прагных доўгiх глыткоў, выцер вусны беласнежнай насоўкай.

- Iдыёцкая смага, быццам толькi што пешшу адолеў пустыню Сахара, сказаў ён. - А iнфармацыю аб апошнiх падзеях на планеце Вар я атрымаў ад маёй сяброўкi Веры Хрысцiнюк.

- Той самай?

- Так, той самай, якая знаходзiцца ў лапах, а можа, у руках цi нават у нагах (разумееце?) страшыдлы па iменi Ўльтрамозг, Уладар Таямнiцы. Гэта несумненна высокаарганiзаваная разумная iстота ў форме пяцiкутнай зоркi, валодае моцным энергетычным полем, мае на сваiм узбраеннi гiпноз i яшчэ сякiя-такiя штучкi.

- Штучкi? - зачаравана перапытала дыктарка. - Цi не можаце вы, спадар Масейкiн, болын папулярна, болып даходлiва растлумачыць нашым тэлегледачам тое, аб чым расказваеце?

- У гасцях у гэтай зорачкi, - усмiхнуўся Навум, - быў не я, а Вера. Я атрымаў ад Хрысцiнюк мазгаграму, з якой вынiкае, што Ўльтрамозг, Уладар Таямнiцы, нейкiм чынам можа ствараць эфект фата - марганы, складанай, надзвычай рэдкай формы мiража.

- Як цiкава, - прашаптала дыктарка.

Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*