KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Проза » Русская классическая проза » Владимир Дубовко - Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке)

Владимир Дубовко - Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке)

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Владимир Дубовко, "Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке)" бесплатно, без регистрации.
Перейти на страницу:

- Бывай, бывай, таежная красуня! Каб лёс сцярог цябе ад злых людзей!

Нiдзе не бачыў я такую ненапалоханую кабаргу.

Неспадзяваны феерверк

Прыехаў я ў тайгу па бярвенне. Нiчога падрыхтаванага пры дарозе, зразумела, не было. Трэба спушчаць з сопкi бярвенне самому. Зiрнуўшы ў вышыню, я пабачыў добрыя, кубатурныя саракоўкi, - бярвенне да сарака сантыметраў у дыяметры. Адагнаўшы каня далей, кiнуўшы яму сена, я палез угору. А трэба сказаць, што лесавозная дарога каля сопкi iшла лiтарай "г". У самым кутку быў распалены агонь. Каля яго грэлiся людзi. Узняўшыся па адхоне да бярвенняў, я накiраваў iхнiя канцы на дарогу, а пасля падумаў: "А што, калi яны пойдуць адразу, без затрымкi? Яны ж могуць пабiць або пакалечыць людзей!"

Вось я i пачаў крычаць усiм, хто быў унiзе, каб адышлiся ўбок.

Марудна, пацягваючыся, не хочучы ад цеплынi iсцi ў холад, людзi ўсё ж крыху паадыходзiлi. Адзiн, ужо стоячы на нагах, усё нейкiм вожыгам распальваў сваю цыгарку. А мне нельга марудзiць. Закрануў я рычагом адно бервяно, закрануў другое, i - толькi iх i бачыў. Над дарогаю ўзняўся феерверк агнёвы, у паветры iскры, галаўнi з агнём, попел, вуголле, чугны страшэнныя выбухi, як ад снарадаў, гэта - бервяно аб бервяно так грукочуць... Адным словам - жуда. Сеў я адразу на пень, ногi мае падкасiлiся.

"Забiў, - думаю, - дурня, якi з ражном стаяў..."

Але ж што было: каля самага вуха ў чалавека прасвiсталi бярвеннi, а яго не закранулi, толькi попелам ды вуголлем абкiдала. Нiчога не пабiлi i не паламалi. Дзякуюць мне навальшчыкi, што я iх ад агню паадганяў заўчасна. А я слухаю i думаю: "Як добра, што лёс злiтаваўся i пазбавiў мяне такога няшчасця". Бо не было б мне спакою ўсё жыццё.

Пiльная варта

Дзве невялiкiя таежныя рэчкi - Тара i Чайгашэт, - не даходзячы да ракi Бiрусы, злучалiся ў адзiн паток i тады ўжо ўлiвалiся ў вялiкую раку. Памiж iмi, перад такою злукай, ляжала вялiкая паляна, нiбы востраў. Калiсьцi тут была тайга, але пасля па суседству з паселiшчам лес высеклi, пакiнуўшы толькi хмызняк ды валежыны. Пнёў засталося вялiкае мноства. I вось на гэтым месцы, на гэтай паляне або востраве, - называйце як хочаце, - аблюбаваў я са сваёй жонкай месца для пабудовы жытла. Паколькi праз Тару моста не было, усе будаўнiчыя матэрыялы павiнны былi падвезцi зiмой, па саннай дарозе. Летам трэба было пераносiць на сабе.

Праз гады два мы раскарчавалi, расчысцiлi пляцы i iна той захламленай, дзiкай пляцоўцы стаў дзiвосны аазiс. Колькi старых валежын папалiлi, колькi пнёў выкапалi! На адной нашай сядзiбе мы з жонкаю выкарчавалi больш сотнi пнёў. Iдучы на пакосы каля нашых сядзiб, старыя сiбiракi спынялiся i толькi глядзелi, як на якую выстаўку.

Пачалi новыя жыхары жыць ды радавацца. Усё расце добра, паветра чыстае, вада ў разводдзе не даходзiць, падпамосце не залiвае. Дык чаго ж яшчэ трэба? Нават машкi i той бадай няма тут, бо ветрык з усiх бакоў наша ўзвышша прадувае, а яна, машкара ўсялякая, чыстага ветру i баiцца. Але адна бяда: на ўсiх гародах у нашых навасёлаў так жа, як i ў асноўным, старым паселiшчы, вялiкая, незлiчоная колькасць розных агародных шкоднiкаў. У некаторых столькi вусеняў, што выходзяць сем'ямi, збiраюць рукамi, пасыпаюць гексахларанам ды ўсякай iншай атрутай. Пытаюцца суседзi:

- А як у вас?

Мы адказваем, што ў нас няма нiякiх чарвякоў. Суседзi гавораць:

- Вы, мабыць, нешта робiце. Навучыце нас.

Мы гаворым, што рабiць нiчога не робiм, нiчым не пасыпаем, апрача толькi як попелам чыстым, калi земляных блох заўважаем... Не вераць нам ды ўсё. А быў на нашай сядзiбе адзiн кавалачак недакарчаваны. Не паспеў я прайсцi яго, бо хварэў. Балела рука, ледзь выратаваў яе. Расла на гэтым кавалачку трава нейкая, накшталт свiнаркi. Дужа паскудная трава. Нават сякера яе не брала. Прыходзiлася заварочваць з карэннем i здзiраць, як аўчыну. Так i казалi людзi пра сваю работу: "Кажухi драў".

Раслi ў тым куточку дзве-тры ялiнкi, пара кусточкаў бружмелю. Адным словам - тое-сёе. I стаяў тут невялiкi мурашнiк. Цяпер кожны школьнiк маленькi ведае пра тое, якую надзвычайна вялiкую карысць прыносяць мурашкi. А тады - я меў пра iх агульнае ўяўленне, такiх цудоўных твораў, як кнiгi I.А.Халiфмана, у вочы не бачыў, а каб чытаць - дык зусiм не. Жывуць мурашкi, бегаюць скрозь па нашым агародзе. Адзiн раз нават жонка крыху занепакоiлася, паклiкала мяне:

- Iдзi, глянь, нешта дужа па гурках разбегалiся мурашкi.

Падышоў я, пастаяў з паўгадзiны - бегаюць, нешта шукаюць, але гуркоў тых зусiм не кранаюць. А побач - капуста наша. Пры мне сеў матылёк-капуснiк i паклаў, напэўна, блiзу паўсотнi яечак, калi не ўсю сотню. Такiя, як макавыя зярняткi, толькi жоўтага колеру. Глядзiм мы з жонкаю на гэту лiсцiну ды разважаем:

- Дзе ж ты пераможаш тых чарвей! Праз некалькi дзён з яечак з'явiцца сотня вусеняў. А гэты матылёк, пэўна, яшчэ не адзiн паклад зробiць.

Пакуль мы так з ёй разважалi, на лiсцiну ўзбягаюць мурашкi, ды чарадой. Ну нiбыта iм нехта тэлеграму адбiў: "Гайда сюды, яечкi падрыхтаваны!" Праходзяць мурашкi адна за адной i яечкi забiраюць, забiраюць. Не прайшло i пяцi хвiлiн нiводнага не засталося.

- Век жывi, век вучыся, - кажа жонка. - Ну адкуль жа ў нас могуць быць на агародзе чэрвi, калi самыя яечкi мурашкi адразу забiраюць!

Мы яшчэ падумалi тады, што для мурашкi матыльковае яечка куды большае, прапарцыянальна росту, чым для нас курынае.

Так мы i жылi без клопату колькi гадоў, да самага свайго ад'езду, не ведаючы нiякага гексахларану, маючы такiх выдатных памочнiкаў i вартаўнiкоў на сваiм гародзе.

Сказалi мы суседзям пра свае нагляданнi, парадзiлi i iм завесцi мурашнiкi на гародах.

Мядзведзь

Наблiжалася восень, наблiжалася i пара капаць бульбу. Трэба было адрамантаваць для гэтага кошыкi, сплесцi новыя. Узяўшы лодку, я перабраўся на другi бок ракi Бiрусы, нарэзаў добрай лазы, аднёс у лодку. Пасля надумаў: "Дай прайдуся борам, можа, дзе знайду сенажатку някошаную, для коз сена накасiць". Падняўся на ўзвышша. Iду. А напярэдаднi, ды нават за гадзiны дзве быў дождж. Тайгу ўсю прамыла, падмаладзiла, а на ўсiх пясчанiстых дарожках пазамывала старыя сляды. Iдучы каля адной выварацi, бачу на пяску адбiтак следу, нiбыта ад лапця. Я, спачатку не звярнуўшы асаблiвай увагi, крочу далей. Можа, праз гонi бачу зноў сляды, зноў лапцi на пяску надрукаваны. Спынiўся я, пастаяў над гэтымi слядамi. Колькi жыву ў паселiшчы, не бачыў нiводнага чалавека, абутага ў лапцi. Адкуль жа яны маглi ўзяцца ў тайзе? Калi прайшоў далей, бачу новы доказ таго, што лапатнiк гэты - мядзведзь. Я, значыцца, iду якраз па гарачых слядах. Ад аднаго следу аж пара... Пастаяў я, падумаў. Нават звычайнай стрэльбы ў мяне няма з сабой, адзiн кухонны ножык, якiм лазу рэзаў. Змагацца, дужацца з мядзведзем у мяне сiлы не хопiць. "Не, пайду я лепш да сваёй лодкi ды дадому паеду. - Павярнуў я з бору ў кiрунку да ракi i iду ўзлессем. Калi глянуў на бор, аж на ўзвышшы, на лясной прагалiне, стаiць мядзведзь ды, не раўнуючы, як фельдмаршал якi, правую лапу ўгору падняў, нiбы на мяне паказвае. Я спынiўся. Што рабiць? Уцякаць - самая апошняя справа. Звер адразу за табой кiнецца. - Пайду на яго. Напалохаецца ды пачне ўцякаць сам". Iду. Мядзведзь нi з месца. Прайшоў далей - мядзведзь хоць бы скрануўся. Падыходжу яшчэ блiжэй.

Мядзведзь стаiць, як скамянеў. Я тады, - куды ж мне дзецца, - як гойкнуў:

- А ну давай яго!

Мядзведзь хоць бы што. Калi я прыгледзеўся лепш - гэта гарэлы пень, такi, як мядзведзь. Каб не тыя свежыя сляды, я на яго ўвагi не звярнуў бы.

Каму, можа, смешна, а мне страху хапiла.

За дурной галавой i нагам неспакой

Аднойчы ў дзень адпачынку надумалiся мы невялiчкай кампанiяй, - чалавек дзесяць, - схадзiць у тайгу пазбiраць сунiц. Пабралi мы посуд сярэдняй ёмiстасцi i пайшлi. А год быў ягадны. Усялякiх ягад багата-багата, толькi не лянуйся - збiрай. Прайшлi мы тайгой, можа, кiламетр якi, трымаемся, каб не заблудзiцца, берага ракi. А паўз бераг, нiбыта нейкае сухадольнае рэчышча, так i цягнецца паляна за палянай. Прыйшлi мы на першую паляну. I вялiкая яна, i прыгожая. Трава на ёй - някошаная, там яе мала дзе косяць. Ягад на гэтай паляне поўна. Мы, як тая казачная каза: "Бегла праз масточак, хапiла кляновы лiсточак", - па жменьцы-другой ягад сабралi ды давай на другую паляну, там, праз невялiчкi ўзлесачак, бачым - ягад яшчэ больш. Тым часам адзiн з нашай кампанii сказаў:

- Я далей не пайду, нешта ў мяне ногi баляць. Пазбiраю тут i тут жа буду вас чакаць.

А мы - далей. Прыйшлi на трэцюю паляну - зноў па жменi цi па дзве набралi, аж праз невялiчкi ўзлесачак - яшчэ паляна. Ягад на ёй, як насыпана... Мы туды... Вось так iшлi з паляны на паляну, вось так нас вабiла чарговая... Колькi мы iх прайшлi - не злiчыць нават. Урэшце сонца павярнула на захад. Трэба нам назад таксама паварочваць. Зноў праходзiм цераз тыя прыгожыя паляны, зноў "хапаем кляновыя лiсточкi" - па жменьцы сунiц. Цяпер больш хуткiм крокам выходзiм на тую самую першую паляну, ад яе зусiм блiзенька i нашае жытло. Шукаем свайго сябра, якога пакiнулi на гэтай паляне, а ён, вочы галiнкай бярозавай накрыўшы, спiць сабе. Побач стаiць посуд яго - пад самую дужку поўны сунiц. Глянулi мы на свае судзiнкi, якiя ледзь запоўнiлi да палавiнкi, глянулi на свае ногi, з якiх аж дым iдзе ад пераўтомы i цiхенька заўздыхалi: "За дурной галавой i нагам неспакой..."

Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*