KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Проза » Русская классическая проза » Кузьма Черный - Мяшчане ў густой пары (на белорусском языке)

Кузьма Черный - Мяшчане ў густой пары (на белорусском языке)

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Кузьма Черный, "Мяшчане ў густой пары (на белорусском языке)" бесплатно, без регистрации.
Назад 1 2 Вперед
Перейти на страницу:

Макей Фiлатавiч Валакiткiн раптоўна адсунуўся ў куток, пастукаў пальцам па лбу i сказаў:

- Трэба адно к яму падлашчыцца; памыць яго трэба.

- Ваш язык гаворыць мудрасць, - радасным басам грунуў на ўсю лазню Разнюхайлiн. I ўсе трое злезлi з палатак.

- Вы, пане Стафанковiч, не лiшне лезьце наперад, бо зноў бяды наробiце, - сказаў важна Валакiткiн. - Я пачну справу, а вы пасля ўжо гуртам.

Худы i высокi чалавек, нi аб чым не дагадваючыся, мылiў голаў, прыгнуўшыся к лаўцы. Мыльныя рагi цяклi ў яго з галавы па спiне.

Валакiткiн, расплыўшыся ў шырокую ўхмылку, цiхенька падышоў к яму i стаў на пальчыках. Той нiчога не запрыкмецiў.

- Кхэ-кхэ, - уважлiва кашлянуў Валакiткiн, каб звярнуць на сябе ўвагу.

Чалавек падняў вочы i зноў апусцiў.

- Мыла ў вас, таварыш, рагамi па спiне пайшло. Гэта добра - усю гразь аб'есць.

- На тое яно i мыла, каб ад гразi баранiцца.

- Справядлiва сказалi, таварыш... Кхэ-кхэ... кхэ... кхэ... Вось лiха на яго, чалавечыя рукi кароткiя - усякае месца на сваiм целе можаш памыць, а спiны вось не дастанеш. Дайце я вам, таварыш, спiну памыю.

- Я i сам памыю.

- Вам нявыгадна, дайце я. Давайце рагожку... Просценька вы мыецеся рагожкаю... Прастата - гэта дабрачыннасць. Давайце, таварыш, адну рагожку.

Валакiткiн упiлiўся ў рагожку i стаў цягнуць к сабе. Чалавек не паддаваўся. I тут жа падаспела дапамога Валакiткiну: справа падскочыў Разнюхайлiн, злева дзядзя Стафанковiч. А дзядок не знаходзiў месца, дзе б уляпiцца, i бегаў, як апараны, вакол.

- Што вы маеце да мяне?!.

- Нiчога, таварыш, давайце рагожку.

- Ды вось мая рагожка, - вылепетаў дзядок.

- Станавiцеся, таварыш, ракам або прыпiрайцеся рукамi на лаўку i падстаўляйце спiну.

- Ды я не хачу, я сам, я не прашу вас!

- Скромнасць таксама, як i прастата, дабрачыннасць. Падстаўляйце спiну.

Яны сiлаю павярнулi чалавека к сабе спiнаю i пачалi мыць. Абкацiлi вадою, абмылiлi нанава i пачалi шараваць. Дзядзя Стафанковiч вадзiў па спiне рагожаю, Макей Фiлатавiч намыльваў, дзядок палiваў вадою, а Разнюхайлiн камандаваў:

- Так, так, пабольш мыла кладзi на шыю, вось тут шмарганi, нiжэй, нiжэй; а ты вадою пад лапаткi боўтнi, ды толькi не бяры кiпню, каб не апарыць таварыша!..

- Гвалт, людзi, ратуйце, пусцеце, браткi, што я зрабiў вам... А-я-яй!.. Да я на вас заяву падам!!!

Усе ўчатырох адскочылi ад чалавека, а той, зарадаваўшыся вызваленню, кiнуўся раптам за дзверы i пачаў адзявацца.

- Што яму за лiха, ды ён папраўдзе як бы баiцца нас, - пацiснуў плячыма дзядзя Стафанковiч.

- Нiчога не баiцца, а палiтыку вядзе, - грунуў басам Разнюхайлiн. Iдзiце хто паглядзiце, хто ён такi: ваенны цi штацкi?!

Дзядзя выйшаў за дзверы.

Чалавек, адзеты ўжо ў старыя салдацкiя палатаныя порткi, паспешна нацягваў на левую нагу парваны бот, увесь запэцканы гразёю i гноем.

Дзядзя, атарапеўшы, шмыгануў назад.

- Браткi ж мае, гэта ж абарванец нейкi!

- Ну?!!

- Яй-права!

Усе выскачылi за дзверы.

- Да вы хто такi? - запытаў Разнюхайлiн.

- Я тут служу.

- Па штацкай цi па ваеннай?

- Па штацкай.

- А кiм служыце?

- У заезджым доме Гiрша Дрэйзiна на Нямiзе, дворнiкам - гной, значыць, падчышчаю пасля коней.

- Фу ты, чорт!

Чалавек паспешна схвацiў пад паху шапку i жакетку i баязлiва выскачыў за дзверы.

Забыўшы абмыць з сябе распараную гразь i мыла, усе ўчатырох сталi адзявацца.

Не гледзячы адзiн на аднаго, моўчкi, па аднаму, сталi выходзiць.

I як, выходзячы, дзядзя Стафанковiч вiнавата глянуў на Разнюхайлiна, той апусцiў вочы i прабарматаў:

- Так, ядры яго дагары, маржовае дзела выйшла.

1924

Назад 1 2 Вперед
Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*