KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Разная литература » Прочее » Кацярына Мядзведзева - Калі расцвітуць чорныя ружы

Кацярына Мядзведзева - Калі расцвітуць чорныя ружы

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн "Кацярына Мядзведзева - Калі расцвітуць чорныя ружы". Жанр: Прочее издательство неизвестно, год -.
Назад 1 ... 5 6 7 8 9 Вперед
Перейти на страницу:

— Ты не разумееш, Ліза! — з горыччу сказаў Валянцін. — Яна небяспечная! Яна забівае жаданне жыць, пазбаўляе надзеі! У маім сэрцы не засталося нічога светлага: усё забрала чорная ружа! А ты трымаеш яе ў садзе і прадаеш людзям! Яна загубіць увесь горад, як загубіла мяне!

— Ты сам сябе загубіў, — адказала Ліза ціха, але Валянцін як быццам бы не пачуў яе.

— Я доўгія гады бадзяўся, пазбягаў вяртання ў горад, баяўся, што гэта гісторыя будзе ва ўсіх на вуснах, што мяне выставяць на смех, упякуць за краты ці абвесцяць ведзьмаком. Гэта мой страх, мая ганьба! А вы тут іх калочкамі падпіраеце?! Не чакаў я ад вас такога! Вырошчваць чорную ружу пасля ўсяго, што яна мне прычыніла! Гэта не робіць вам гонару! — і Валянцін замоўк, дакорліва круцячы галавой.

Ліза ціха ўздыхнула. Густаў нахмурыўся. У цішыні пачулася дзелавітае гудзенне. Тоўстая пчала прызямлілася на паслужліва раскрытыя пялёсткі, папаўзла ў сярэдзінку, і задаволеная ружа запахла мацней.

— Нам не робяць гонару чорныя думкі, — задуменна сказала Ліза. — А чорная кветка — гэта проста чорная кветка.



Акварэль Ксеніі Лакоткі


Назад 1 ... 5 6 7 8 9 Вперед
Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*