KnigaRead.com/

Неизвестно - Пясецки

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Неизвестно, "Пясецки" бесплатно, без регистрации.
Перейти на страницу:

— За-а-раз, — прашаптаў здушаным басам.

Яшчэ цішэй пайшоў наперад і спыніўся за густым кустом ляшчыны. Паблізу звінела рачулка, нібы крадучыся па каменні між дрэў. Павольна перайшлі праз ваду, паглыбляліся ў некаторых месцах па пояс. Потым узбілі- ся на стромкі груд.

Жаўнер паказаў рукой кудысьці ўніз.

— Тамака, — шаптаў, — дзе агні. млы-ы-н, бальшавіцкая застава. Тут, — выкінуў руку перад сабою, — дарога на Менск. Я вяртаюся.

Праз імгненне расплыўся ў цемры.

Забава нейкі час стаяў нерухома. Глядзеў у кірунку млына, агні якога, быццам вочы звера, прытоенага ў лясным гушчары, жмурыліся ўдалечыні і зіхацелі чырвонай раз’ятранасцю. Выняў з кішэні спружынны нож, расклаў яго; дакрануўся пальцам ляза. Паволі выйшаў на дарогу і ціхім, але ўпэўне- ным, засяроджаным крокам рушыў наперад, злёгку нахіліўшы галаву, выпра- боўваючы вачамі тую кароткую прастору, якую мог бачыць у цемры.

Нервы былі прыгатаваны да хуткага дзеяння, цягліцы напружаныя. Штох- вілінна мог кінуцца наперад, каб ударыць нажом, або плітануць з дарогі ўбок і зашыцца, як звярок, у хмызняк.

Ішоў каля гадзіны. Дзівіўся, што дагэтуль не трапіўся ніводны мост. Памятаў, што ракаўскі шавец сказаў яму: «Да Краснага будзе пад вёрст пяць. А мастоў? Мастоў гэта мабыць з чатыры».

Забаве здавалася, што ён блукае, але ішоў наперад. Дзесьці здалёк да ягоных вушэй даляталі гукі песні. Напэўна, вясковыя дзяўчаты гулялі на веча- рынцы, спяваючы свае бедныя беларускія мелодыі; бедныя, як іх лёс, сумныя і журботныя, як іх жыццё.

Быў у дарозе больш за дзве гадзіны, калі заўважыў, хутчэй інстынктам, чым зрокам, нейкі рух перад сабою. За некалькі скокаў апынуўся на раллі і кінуўся ў баразну, зліваючыся з зямлёй. Неўзабаве яго мінулі, размаўляючы, тры вясковыя дзяўчыны. Забава падняўся і рушыў за імі.

— Скажыце, красоткі, ці далёка Краснае? — спытаўся, набліжаючыся да іх ззаду.

Дзве завішчалі і адскочылі ў бок. Адна, смялейшая, сплюнула:

— Цьфу, цьфу, д’ябал!.. Спалохаў!.. Краснае далёка. Вёрст з дзесяць, а можа і болей.

Забава пахаладзеў. «Гэтулькі шляху надарэмна».

— А гэтая дарога куды?

— Гэтая. да Койданава.

— Вось табе маеш!.. Скажыце ж, дзяўчаткі, якой дарогай ісці, каб да Краснага патрапіць?

Дзяўчаты правялі яго з сабою больш як кіламетр і паказалі вузкую, паля- вую дарогу.

— Па той дарозе прыйдзеш да Ляхаў. З Ляхаў пойдзеш да Барсукоў, з вёскі Барсукі да маёнтка Барсукі, а там ужо рукой падаць да Краснага.

Падзякаваў ім і пайшоў, паддаючы кроку, па падказанай дарозе. Калі вый- шаў з Ляхаў, дык зноўку заблудзіўся і ізноў прыйшоў да Ляхаў. Зноў распытваў дарогу, імкнучыся знайсці адзінокага чалавека на вуліцы або на панадворку.

У маёнтку Барсукі пастукаўся ў прыдарожную хаціну, бо заўважыў праз шчылінку ў акне запаленае ў пакоі святло. Спачатку не хацелі ўпускаць, а калі ўпусцілі, Забава пабачыў у змрочным, закурэлым пакоі дзвюх жанчын, што з недаверам пазіралі на яго. За перагародкай і на печы шапталіся нейкія людзі. У пакоі былі відаць параскіданыя ў бязладдзі рэчы. Усё гэта здалося яму пада- зроным. Спытаўся пра дарогу да Краснага і пайшоў далей.

У Красным, стаўшы на ганку першай хаціны, пастукаў доўгай, знойдзе- най на падворку галінкай у акно.

— А хто тамака? — пачуўся голас з сярэдзіны.

— Ці далёка адгэтуль Краснае?

— Гэта і ёсць Краснае. А вы да каго?

— Да. председателя.

Прадсядацель у другім канцы вёскі жыве. Трэцяя хата злева.

Забава абследаваў абодва канцы вёскі, але не знайшоў гасцінца. Не ведаў,

што Краснае ляжала на адлегласці некалькіх соткаў метраў правей гасцінца. Быў вельмі стомлены. Вырашыў не адыходзіць далёка, каб зноў не заблудзіц- ца, а знайсці паблізу лес і трохі паспаць.

Пайшоў у поле. Лес знайшоў паблізу. Увайшоў далёка паміж велізарнымі хвоямі, шукаючы густога хмызняку. Разгроб у адным месцы мох і схаваў пад ім лісты і фотаздымак. «Каб не знайшлі пры мне. Усё можа быць!» — падумаў.

Успомніў жаўнера, які паказаў яму «дарогу да Менска». Плюнуў са зло- сцю і гучна прамовіў: «Свіння, псякрэў!». Лёг у кустах і неўзабаве заснуў.

Прыйшоў у лес як бедны і стомлены звяруга. І як звяруга прытуліўся даверліва да матухны-зямелькі, якая дае сілу, адпачынак і жыццё.

Абудзіўся ад холаду, на досвітку. Білі дрыжыкі. Выняў з-пад моху лісты, схаваў на сабе і пайшоў на ўзлесак. Заўважыў дзвюх жанчын, што працавалі ў полі паблізу нейкай дарогі. Наблізіўся да іх, добразычліва прывітаўся:

— Дабрыдзень!

Здзіўленыя жанчыны паднялі галовы. Адна выцерла нос даланёй і папра- віла хустку на галаве.

— А чаго хочаце? — адазвалася па-беларуску.

— Скажыце, дзе дарога да Менска?

Жанчыны абмяняліся позіркамі, у якіх чыталася паразуменне. Пасля непрацяглага маўчання адна з іх паказала яму пальцам на дарогу, якую толькі што прамінуў, і неахвотна сказала:

— Тамака дарога.

— А колькі вёрстаў будзе адгэтуль да Менска?

— Не ведаю. Не лічыла. А людзі па-рознаму кажуць.

Забава выйшаў на гасцінец і прыспешаным крокам скіраваўся на ўсход па мала выезджаных утравелых каляінах.

Уставала сонца. Вясёлае. Усмешлівае. Вымытае ранішняй расой. Раса ззяла, кожная расінка была ў арэоле залатых промняў.

2

У Менск Забава прыйшоў, калі ўжо змяркалася. Прыйшоў без аніякіх пры- год, шчасліва абмінаючы ўсе небяспечныя месцы, пра якія пакуль і не ведаў.

Найперш жадаў аднесці ліст і фотаздымак да спадарыні Ядвігі Двалін- скай. Даручыў яму гэта зрабіць яе муж, чыгуначны службоўца з Вільні. Ён дзеля гэтага і пазнаёміўся з Забавам праз пасярэдніцтва агульных знаёмых.

Раман лёгка знайшоў патрэбную яму вуліцу і прыбіты над варотамі бляшаны нумар хаты. Увайшоў на шырокі, патанаючы ў змроку, падворак. З брудных, смуродных сенцаў адчыніў дзверы ў пакой. Насустрач яму ў твар бухнула цёплая пара.

— Хто тамака? — раздаўся голас габрэйкі, якая мыла бялізну.

— Дзе жыве Двалінская? — спытаў Забава.

— Ідзіце на самы канец двара. Там стаіць маленькая хацінка. У ёй жыве Двалінская.

Неўзабаве Забава пастукаў у малое акенца побач з уваходнымі дзвярыма. Праз момант заўважыў за шклом невыразную, белую пляму твару.

— Хто там?

— Тут жыве спадарыня Ядвіга Двалінская?

— Тут. А чаго жадаеце?

— У мяне да яе ліст. Ад мужа.

— Ліст!.. Ад мужа!..

Неўзабаве Забава апынуўся ў малым пакойчыку. Памяшканне тое і спаль­ня за перагародкай былі кватэрай трох дарослых людзей і дзіцяці. Умэбля- ваная бедна, але ўсюды панавала ўзорная чысціня. На стале гарэла лямпа. Бацька спадарыні Ядвігі, высокі, атлетычнага складу мужчына гадоў за пяцьдзесят, зацягнуў на вокнах фіранкі. Жонка ягоная спала за перагародкай. Спадарыня Ядвіга чытала ліст ад мужа. Была відавочна ўсхваляваная, на яе шчоках выступіла чырвань.

Бацька спадарыні Ядвігі панура маўчаў. Забаве здалося, што ён неза- даволены, але з якой прычыны? Спадарыня Ядвіга прабегла вачыма аркуш і пачала ўважліва чытаць, засяроджваючыся над кожным сказам.

Вільня, 28 ліпеня 1922 г.

Каханая Ядзенька!

Я вельмі непакоюся, не ведаючы, што з Табой. Год як я не атрымаў ад цябе аніводнага ліста. Я пісаў некалькі разоў, але аніякага адказу дагэтуль не маю. Я не магу здагадацца, што гэта значыць і што з Вамі сталася. Напішы падрабязна пра сябе, тады я адкажу Табе вычарпальна. Здароўе маё добрае. Працую і жыву ў дастатку. Засмучаюся толькі, што не маю ад Вас аніякай весткі. У галаву лезуць найгоршыя думкі. Як здароўе Андзі і бацькоў?

Цалую Вас усіх.

Кароль

PS. Перадаўца лістамой знаёмы. Можаш яму ва ўсім давяраць.

P.P.S. Перасылаю разам з лістом свой фотаздымак.

Спадарыня Двалінская адклала лісты ўбок:

— Пан даўно бачыў Кароля?

— Тыдзень таму.

— Пан з Вільні?

— Не. жыву стала ў Ракаве, паблізу мяжы. Пачаў займацца кантра- бандай. Маю некалькі лістоў і пэўныя свае справы, таму прыйшоў у Менск. Я жыў тут калісьці.

— Калі пан вяртаецца?

— Не ведаю пэўна. Праз некалькі дзён.

— Чаму пан жыве ў Польшчы?

— Я некалі не пайшоў у савецкае войска і быў змушаны потым эмігра- ваць у Польшчу.

— Можа, пану прыкра, што так я распытваю?

— Але ж я ахвотна адказваю.

— Пан, пэўна, галодны? Можа, гарбаты?

— Ахвотна б напіўся, але маю пільную справу ў месце і хацеў бы выка- наць яе з вечара. У вас можна хадзіць па месце без пропуска?

— Так, але ходзяць патрулі і трэба мець добрыя дакументы. Пан можа ў нас пераначаваць.

— Вядома, хацеў бы толькі папярэдне схадзіць у места.

— Калі пан вернецца?

— Праз. гадзіну. Найпазней праз дзве.

— Мы будзем пана чакаць.

* * *

Забава пашыбаваў па цёмных, брудных вулках места. Святло электрыч- ных ліхтароў гарэла толькі на цэнтральных вуліцах. Рэшту места ахутвала цемра, у якой панура прытаіліся цёмныя камяніцы. Вокны ўсюды былі паза- вешваны. Мінакоў сустракалася мала. Час ад часу з тарахценнем праязджалі аўтамабілі. Тады вуліца поўнілася ляскатам жалеззя і туркатаннем рухавіка. Жоўтыя языкі ліхтароў лізалі мокрыя камяні бруку.

Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*