Неизвестно - Пясецки
Падаецца мне, што гэтак званая мужнасць — гэта не мужнасць у тым значэнні, у якім яе звычайна разумеюць, але штосьці іншае. Не магу зразу- мець — што. Але адчуваю памылку ў сваім ладзе жыцця. Магчыма, у буду- чым здолею гэта выказаць...
Нядаўна адзін афіцэр, які суправаджаў мяне на мяжу, чалавек адзначаны шматлікімі ўзнагародамі за адвагу, сказаў:
— Шкада мне пана, што ідзе туды адзін... уначы... Я — смяльчак, вельмі адважны, але апынуцца ў гэткім становішчы не хацеў бы. Адна справа, калі мы ідзём у атаку, плячо ў плячо, узбуджаныя, загіпнатызаваныя агульным энтузіязмам, агульнай ідэяй... Калі смерць, дык — на полі бою, прылюдна. Калі рана — гонар, нават у ворагаў... Няволя — ганаровая... А тут? — Вайско- вец сцепануўся амаль з агідай. — Ці пан напраўду не баіцца?
Я не мог адказаць яму на гэта пытанне, бо знаходзіўся над памежжам і думаў пра штосьці іншае і, апрача таго, не меў часу разважаць. Якія дзіў- ныя людзі! Задаюць вельмі цяжкія пытанні, цяжар якіх нават немагчыма асэнсаваць, і пытаюць пра гэта як пра: «Каторая гадзіна?» Адказаў яму тады штосьці накшталт:
— Ці баюся?.. Не ведаю... Здаецца, не... Я зараз адчуваю толькі жадан- не да палёту наперад, каб не зацягваць чаканне невядомай мне небяспекі... А потым, калі я апынуся «там», дык буду мець сцятыя сківіцы і злосць у душы, што хтосьці можа на мяне паляваць, замінаць мне ў тым палёце... Не баюся анікога на свеце, пакуль трымаю ў руцэ зброю... Я там машына: рашучая і мэтанакіраваная, хоць яна можа вельмі зношвацца з прычыны празмернай, разнастайнай працы цягліц, нерваў, мозгу... напятасці... інтуіцыі... інстынкту... Да таго ж яны самі часта ваююць між сабою. І каб гэтая складаная машына працавала, яе трэба змазваць: нянавісцю або ідэяй...
Я забыўся пра адну рэч, магчыма, галоўную! Тую, якая завецца неаб- ходнасцю. Яна або свая, або чыя-небудзь, або агульная. У сэнсе — некаму ж трэба туды ісці.
* * *
Баранавічы, 16 кастрычніка 1922 г.
Я сяджу ў Лёлькі ў гатэлі і пішу. Памірыўся з ёй. Згоду нашу прыспешылі і ўмацавалі падарункі. Купіў для яе ў Вільні вожыка. Казалі, што гэта мала- ды самец, але я не ведаю, ці праўда, бо пол я пазнаю па адзежы, а узрост па пысе. Гэты ж д’ябал апрануўся ў калючае футра, згарнуўся ў клубок і ні чапай яго! Акрамя вожыка прывёз Лёльцы прыгожы шаль і шмат рознай драбязы. Сядзіць зараз на ложку і смакуе шакаладкі, скоса пазіраючы на мяне. Дзівіцца напэўна, што заманулася мне дурная думка: крамзоліць нешта ў сшытачку ў адзінаццаць уначы.
Калі часам думаю пра Лёльку, дык не ўяўляю яе інакш, як на ложку... негліжэ. Яе працоўны варштат... Нельга пра яе так пісаць, бо гэта вельмі добрая дзяўчына. Не дужа разумная, але гэта не змяншае яе асноўную вартасць. Яна ніколькі не прагная і не саманадзейная. Каханкаў і да мяне мела некаль- кіх і, здаецца мне, да кожнага прывязвалася шчыра, а паколькі вельмі зграбная паставай (хоць брыдкая з твару), дык калі страціць аднаго, лёгка знаходзіць наступнага.
З Маладзечна я паехаў у Вільню. Там у гатэлі распакаваў мяшок са шкурками Пасартаваў іх. Меў 28 куніц, 15 пачак (па 20 штук) алтайскіх вавёрак і 6 жоўтых лісаў. Прадаў усё. Куніцы па 12 даляраў за штуку, вавёркі па 18 даляраў за пачак, а лісаў — па 4 даляры за шкурку. Прадаў танна, бо вельмі спяшаўся... Усяго выручыў 630 даляраў. Такім чынам значна паправіў фінансы, бо ў мяне ўжо было тугавата з грашыма. Тых, якія атрымліваю на «працу», так мала, што на падарожжа ледзь хапае. Варта падумаць, ці не кінуць гэты занятак, калі зусім мала аплачваецца. Гэта не фільм!.. Адзінае: пачаў асвойвацца з гэтай працай. Здаецца мне, што калі б яе кінуў, дык у маім жыцці ўтварыўся б велізарны пра- гал, які нічым бы не запоўніў! Пабачым далей.
Зайшоў да Кароля Фарбы і распавёў яму пра захады, якія рабіла ягоная жонка, каб выехаць у Польшчу. Аддаў яму ліст ад жонкі і выказаў сумнеў, што наўрад ці хутка ёй удасца ўладзіць гэтую справу.
Фарба раптам спытаў мяне:
— Ці пан пагодзіцца правесці мяне ў Менск, каб я мог асабіста пагава- рыць з жонкай? Хацеў бы заадно наведаць сваякоў і знаёмых у Менску і ўла- дзіць некалькі спраў.
Мною авалодаў смех, але я сказаў сур’ёзна:
— Чаму не? Можна. Гэта звычайны шпацыр... Можа, занадта доўгі, але вельмі вясёлы.
— Так? Цу-доў-на! Я пра тое даўно думаў.
Паабяцаў узяць яго з сабою ў лістападзе або ў снежні, каб ён мог застацца там даўжэй. Я меўу тым сваю мэту. Ведаў, што ён скупы, а ідучы туды вымуша- ны будзе ўзяць з Польшчы падарункі для ўсёй сям’і. Добра было б, каб бальша- вікі паганялі нас на мяжы... Не вельмі, каб не ўляцець, але так, каб панюхаў, чым пахне мяжа! «Няхай бы пратрос свой баязлівы азадак!» — падумаў я пры гэтым.
У Баранавічах я адразу паехаў да Уладзіка. Палкоўнік чакаў мяне.
— Адчуваў, што прыедзеш сёння, — прамовіў.
— Спецыяльна і прыйшоў, каб цябе ўбачыць.
— Цудоўна! Вып’ем!...
— А няўжо ж.
— І я не супраць, — дадаў Уладзік.
Але пілі яны стрымана, імкнучыся мяне напаіць. Са здзіўленнем заўва- жыў, як яны то прапускаюць, то падліваюць мне болей, але нічога не сказаў і праз нейкі час больш прыкідваўся падпітым, чым насамрэч быў такім.
— Ведаеш што, Раманку, пойдзем у адно месца? — спытаў мяне Палкоў- нік, які выглядаў зусім цвяроза.
— Гледзячы куды, — адказаў я.
— Да дзяўчат Алеўшчынак.
— Да паненак?.. Паннаў?.. Залежыць, да якіх і праз колькі «а»?
— Сур’ёзна! Гэта вельмі прыстойная сям’я. Ты ўбачыш сам. Я паабяцаў ім абавязкова прывесці цябе...Ты нічым там не будзеш абавязаны. Будзеш з імі... Ну як з прыяцелямі... Натуральна, у пэўных межах...
— Ніякіх межаў не прызнаю — я ўмею іх пераходзіць, — пажартаваў я, — а паннаў люблю толькі такіх, якія пішуць гэтае слова праз тры «н».
— Казаў табе, што баіцца баб, — сказаў Уладзік.
— Баюся баб?! — усхапіўся я з-за стала. — Гайда туды!
— Каб ён толькі скандалу ў іх не ўчыніў, — папярэдзіў Уладзік.
— Не, ён не дужа п’яны, а зрэшты, калі апынецца ў прыстойным тавары- стве, працверазее...
«А як жа,працверазею», — падумаў я.
Неўзабаве мы апынуліся ў кватэры Алеўшчынак, у агромністым цудоў- на ўмэбляваным пакоі. Сустрэлі нас сёстры Алеўшчынкі весела і сардэчна. З п’янай галантнасцю і манернай упэўненасцю ў сабе прывітаўся з кожнай, моцна трасучы іх рукі.
— Рудзінскі! — сказаў я да адной. — Карыга! — сказаў да другой. — Селепов-Молоков! — прадставіўся трэцяй.
Заўважыў на іх тварах тактоўныя ўсмешкі. Палкоўнік і Уладзік на мігах паказвалі ім, што я падпіты. Старэйшая сястра Гэля, высокая сухарлявая шатэнка, пачала са мной гутарку. Яе сёстры Зося і Андзя размаўлялі з Палкоў- нікам і Уладзікам, назіраючы за мной збоку. Я быў злы, што нібы рэдкі звярок выстаўлены напаказ. Ідучы сюды, я намерваўся ўчыніць авантуру, але цяпер мне стала шкада гэтых сімпатычных паненак...
— А мяжу цяжка перайсці? — спытала мяне Гэля.
— Не, калі чалавек можа рухацца.
— А як тая мяжа выглядае? — спытала Андзя, якая зрабіла на мяне ўра- жанне, што яна легкадумніца.
— Як тая мяжа выглядае? — паўтарыў яе пытанне. — Сцежка, дагледжа- ная, жоўтым пясочкам пасыпаная, дрэўцамі абсаджаная. Дождж яе мые, сонца сушыць, вецер падмятае, лес апранае, чырвонаармейцы ботамі націраюць... А дзе яна бяжыць, слупы межавыя навыцяжку стаяць — чэсць аддаюць.
— А камуністычная ідэя хоць часткова прыжылася ці не? — ўпершыню спытала Зося. Я адказаў:
— Ідэі, проша пані, не могуць увайсці ў жыццё, бо тады перастаюць быць ідэямі. Ідэі, мая спадарынька, як кветкі, насоўкі і жанчыны, пасля практыч- нага ўжывання перастаюць быць ідэямі. У большай нават ступені чым яны больш далікатныя, чым жанчыны, насоўкі і кветкі... Не пачуццёвыя, толькі разумовыя...
Адчуў у кампаніі нейкую скаванасць. Вочы Палкоўніка весела бліснулі.
— Моцна сказана! — прамовіў, — і, падаецца мне, шчыра...
Я прамаўчаў. Раптам перад маімі вачыма паўсталі абліччы расстраляных: Кастуська, Алеся і Часлава. Тады я сказаў:
— Нават самыя лепшыя ідэі ў руках людзей подлых становяцца сродкам да забойства. А такія, для ўмацавання якіх патрэбна чалавечая кроў, хай будуць праклятыя нават тады, калі б той крывёй была кроў найвялікшага нягодніка!
Ніхто мне не адказаў. Запанавала цішыня. Я падняўся.
— Прашу мне прабачыць, але я не жадаю псаваць вам настрой. Я сёння ў благім гуморы... Мне вельмі сумна... Гэта ўсё ўспаміны і боль.
Андзя ўстала:
— Тады навошта пан прыйшоў да нас?.. Самотны? У нас пану будзе ляг- чэй... — Зачырванелася і змоўкла.
— Хадзем разам, Раманку! — сказаў Палкоўнік.
— Не, я не хачу... Я адзін... Заставайцеся...
Калі развітаўся з імі і выходзіў, пачуў з вітальні, як Палкоўнік казаў:
— Сёння ён не ў духу. Зрэшты, вы ведаеце: такая праца!
На вуліцы было шмат мінакоў. Калі я ішоў задуменны, заўважыў перад сабою п’янага ўзводнага, які крок у крок ступаў за нейкім цывільным і час ад часу пляваў яму ззаду на паліто. Чорнае паліто было ўсё спярэшчана белымі плямамі. Цывільны перайшоў на другі бок вуліцы і зайшоў у аптэку. Узвод- ны пакіраваўся за ім і з п’янай упартасцю шнураваў перад дзвярыма аптэкі, чакаючы, калі той выйдзе.