KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Разная литература » Прочее » Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца

Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Аляксей Кулакоўскі, "Да ўсходу сонца" бесплатно, без регистрации.
Назад 1 ... 9 10 11 12 13 Вперед
Перейти на страницу:

— Зараз-жа выступаць, бо адкрыюць агонь з мінамётаў.

Падбеглі далёка не ўсе. Машкін заўважыў гэта, але ў душы дараваў

тым, хто не выканаў яго загаду. Ён разумеў, што калі Грыцко і Міхал не падбеглі, значыць яны не маглі гэтага зрабіць. Нядобрае нешта i з дзяўчатамі, калі яны не з'явіліся. Ідучы, прыгнуўшыся, па цвілым адвільгаці яры, камандзір паглядзеў у твар шафёру, узбеку, яшчэ тром байцам і па іх вачах зразумеў, што яны выйшлі з бою дэлымі. Міхал з Грыцком былі трохі ўбаку. Грыцко паспешліва круціў з лазы жгуты i перавязваў імі Святлане ногі вышэй кален, а Міхал стаяў, нахіліўшыся над Зінай. На каго яны цяпер былі падобныя? Мокрыя i брудныя, па многу разоў прастрэленыя лахманы звісалі з плячэй, з рукавоў, ад міхалавых ядлоўцавых лапцяў не засталося i звання. У Грыцка нават паясны рамень быў скрозь пабіты асколкамі ад разрыўных куль.

3 глыбокай трывогай i болем у сэрцы падыходзіў Машкін да гэ­тых людзей. Падышоўшы, моўчкі стаў каля Зіны на калені, спалохана глянуў Міхалу ў вочы. Баец плакаў...

...Выходзілі з яра перад самым усходам сонца. Міхал нёс на руках Зіну, а Грыцко — Святлану. Дзяўчынка трымалася за грыцкову шыю, а зініна правая рука, працятая многімі кулямі, як і ўсё яе цела, бездапаможна звісала i амярцвела матлялася. За Міхалам i Грыцком ішоў Машкін, шафёр і ўсе астатнія байцы. Яны ішлі шчыльна адзін каля аднаго, каб пры неабходнасці засланіць сваімі спінамі тых, што былі напера­дзе. Яшчэ хвіліна, і павінен заззяць першы сонечны прамень, яшчэ хвіліна, і павінны паказацца свае пазіцыі.

Назад 1 ... 9 10 11 12 13 Вперед
Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*