KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Разная литература » Прочее » Уладзімір Мажылоўскі - Спіраль гісторыі

Уладзімір Мажылоўскі - Спіраль гісторыі

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Уладзімір Мажылоўскі, "Спіраль гісторыі" бесплатно, без регистрации.
Уладзімір Мажылоўскі - Спіраль гісторыі
Название:
Спіраль гісторыі
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
19 июнь 2019
Количество просмотров:
126
Возрастные ограничения:
Обратите внимание! Книга может включать контент, предназначенный только для лиц старше 18 лет.
Читать онлайн

Обзор книги Уладзімір Мажылоўскі - Спіраль гісторыі

Назад 1 2 3 4 5 ... 7 Вперед
Перейти на страницу:

Уладзімір МАЖЫЛОЎСКІ

СПІРАЛЬ ГІСТОРЫІ

Аповесць

1

Ён сядзеў на высокім крэсле і з дзіцячай непасрэднасцю глядзеў на сваіх дарадцаў. Кучаравая, ахайна падстрыжаная бародка, прамы нос, доўгія цёмныя валасы, магутныя грудзі асілка і халодныя вочы. Яшчэ заўчора вялікі князь маскоўскі Дзмітрый Іванавіч загадаў сабраць малы савет на нараду і сёння, калі ўсе дружным натоўпам зайшлі ў палату і пачалі займаць свае месцы на лавах, ён з непрыхаваным нецярпеннем узіраўся ў іх твары. Дзмітрый Баброк-Валынскі, як звычайна, быў пахмур- ным. «Пэўна, не лады ў цябе з жонкай, ваявода», — падумаў пра свайго зяця Дзмітрый і перавёў позірк на стрыечнага брата Уладзіміра Серпухоўскага. «Во, гэты малайчына — заўсёды жыццярадасны і вясёлы». Вялікі князь ад выгляду Уладзіміра і сам усміхнуўся, павесялеў. З лагоднай усмешкай на вуснах ён спагадліва хітнуў галавой састарэламу, але вельмі разумнаму князю Фёдару Тарускаму, усміхнуўся Івану Белазерскаму, а свайму першаму дарадцу Брэнку нават змоўніцкі падміргнуў, што той прыняў як сігнал да пачатку нарады.

— Сёння карабель прыйшоў ад свеяў, — пачаў Брэнка. — Зброю прывёз, якую ты, вялікі князь, некалі замовіў.

— Усё прывёз пра што дамаўляліся? — Дзмітрый адразу стаў сур’ёзным. — Самастрэлы ад франкаў? А кальчугі?

Брэнка хітнуў галавой:

— І мячы, і кальчугі, і самастрэлы.

— Добрая навіна, — ад узрушэння Дзмітрый прыгладзіў некалькі разоў сваю чорную бародку. Вочы яго пацяплелі. — Аднак хацелася б паглядзець зблізку на іхнія самастрэлы.

Брэнка згодна хітнуў галавой і нетаропка накіраваўся да дзвярэй. Хутка ён вярнуўся назад і сеў на лаву.

— Колькі самастрэлаў прывёз нямчына? — пацікавіўся Баброк і азірнуўся на вялікага князя, ці не перабіў яго думку. Не, Дзмітрый маўчаў. Толькі нябачная жылка нервова пульсавала пад яго левым вокам. — Ці хопіць нам іх, каб узброіць хаця б адну дружыну?

— Тры сотні самастрэлаў і да кожнага па тры камплекты каваных стрэл.

— Нямнога, — уздыхнуў ваявода.

— Нямнога, — ахвотна пагадзіўся з ім князь Тарускі, — але ж іх можна вырабляць і ў нас. Дайце мне год і я яшчэ сем соцень гэткіх лукаў пастаўлю.

— Няма ў нас года, князь Фёдар, — уступіў у гутарку Дзмітрый. — Лазутчыкі дакладваюць, што Мамай войска збірае. Хоча адпомсціць нам за захоп Мардовіі.

— А як бы ён паступіў, калі б мардоўцы яму здрадзілі? — злосна бліснуў вачыма Баброк. — Правільна зрабіў князь Гарадзецкі, што люта пакараў здраднікаў за іх подласць на рацэ П’яне.

— З гэтым ніхто і не спрачаецца, — вялікі князь быў спакойны. — Аднак справа не ў мардвінах. Не хоча Мамай дапусціць нашага ўзмацнення, баіцца нашага выхаду з Арды...

Разважанні Дзмітрыя перапыніла з’ўленне тысячніка Вігнута, які прынёс загорнуты ў грубае палатно свейскі самастрэл.

Вялікі князь адразу забыўся пра татар і хутка накіраваўся да Вігнута.

— Вось, княжа, тое, што мне загадалі прынесці, — тысячнік працягнуў зброю.

— Давай, — Дзмітрый нецярпліва разгарнуў палатно. — Ах, які прыгажун! Гэта ж трэба такую рэч зрабіць! — Ён пяшчотна правёў рукой па прыкладзе самастрэла, апусціў яго на падлогу і пачаў павольна круціць рукаятку, адцягваючы цеціву. Потым зноў зірнуў на Вігнута: — Стрэлы захапіў?

Тысячнік дастаў з невялікага клунка чорную металічную стралу і падаў князю. Той нетаропка паклаў яе ў паз і азірнуўся на прыціхлых дарадцаў.

— Няўжо гэты металічны абрубак праб’е свейскую браню?

— Любую праб’е, — за ўсіх адказаў Вігнут. — Што свейскую, што нашу, што татарскую.

Вочы вялікага князя палыхнулі недаверам. Ён яшчэ раз агледзеў металічны дручок, што ляжаў у неглыбокім пазе самастрэла, крыва ўсміхнуўся:

— Паклічце сюды нашага збройніка Цімоха. І кальчужку лепшую хай з сабой захопіць.

Цімоха з’явіўся хутка і, пэўна, яго адцягнулі прама ад горна, бо быў ён потны, ускудлачаны, перапэцканы ў сажы. Позірк яго блакітных вачэй з непаразуменнем пераскокваў з аднаго твару на другі — на іх каваль шукаў адказ на простае пытанне: «Навошта ён раптоўна спатрэбіўся вялікаму князю?» Ад разгубленасці ён нават забыўся пакланіцца высакародным князям.

Едкі пах дыму і поту напоўніў княжую палату.

— Хачу, Цімоха, праверыць моц брані, якую ты робіш для абароны нашай, — звярнуўся да збройніка Дзмітрый. — Паглядзець, ці праб’е яе свейская страла.

Убачыўшы побач з сабой вялікага князя, каваль ледзь не самлеў. Упасці на калені! Аднак ці выратуе яго гэта ад смерці, калі ён ужо абганьбіў князёў сваім стаяннем? Ён не чуў слоў Дзмітрыя і з непаразуменнем глядзеў на яго.

— Ты што, аглух? — урэшце прабілася да яго свядомасці пытанне. Побач стаяў Баброк і трос яго за плячо. — Ідзі, павесь ля дзвярэй сваю кальчугу.

Быццам у сне, Цімоха павесіў на дзвярны касяк кальчугу, зрабіў крок убок, спыніўся. І амаль тут жа шчоўкнуў кручок самастрэла, спускаючы цеціву. Кароткі металічны стрыжань з глухім трэскам разарваў стальныя кольцы кальчугі і амаль поўнасцю схаваўся ў драўлянай сцяне.

— Глядзі ты, якая жалязяка! — ашаломлены збройнік не паверыў сваім вачам. — Такую кальчужку.«Спаскудзіла» — ледзь не вырвалася ў яго, аднак ён стрымаўся і толькі адно, бы заведзены, ад здзіўлення перакідваў з пляча на плячо сваю кудлатую, аброслую сівымі валасамі, галаву.

— Ідзі вон, — махнуў рукой кавалю Дзмітрый. — Нядобра ты нас бароніш, Цімоха.

— Дык гэта. — шукаў словы для апраўдання збройнік. І, зачыніўшы дзверы, знайшоўся: — Дык гэта зброя такая!

Пра тое, што арбалет зброя добрая, усе разумелі і без слоў каваля. Баброк першым падышоў да дзвярэй і паспрабаваў выцягнуць металічную стралу са сцяны, але не змог нават паварушыць яе.

— Моцна засела, — з павагай да свейскай зброі прагаварыў ён. — Такая праб’е не толькі Цімохаву кальчужку, але і браню франкаў, і панцыры крыжакоў.

— Так, гэтая зброя патрабуе павагі.

— Кожная зброя патрабуе павагі, князь. Галоўнае, каб яна біла ворагаў нашых.

Баброк не стаў спрачацца з вялікім князем. Ды і пра што было спрачацца?

Кожная зброя добрая ў асобных абставінах. Самастрэл — зброя дальняга бою. Яна незаменная на полі пры адбіцці варожых атак ці пры асадзе крэпасці. Аднак ён зусім бескарысны пры бліжнім боі, калі вораг побач. Тут патрэбны добры меч, добрыя шчыт ды кальчуга. Таму ваявода згодна хітнуў галавой і заняў сваё месца на лаве.

А Дзмітрый працягваў:

— Давайце пагаворым пра войска. Трэба аб’явіць збор усіх князёў нашых, шукаць саюзнікаў у Літве, прасіць у іх дапамогі ці хаця б нейтралітэту. Трэба тэрмінова слаць ганцоў, не адкладваць, не чакаць. Гэта будзе твой клопат, князь Уладзімір. Ты ж, князь Фёдар, патурбуйся пра харчовы прыпас войска. А табе, князь, — Дзмітрый перавёў позірк на Баброк-Валынскага, — патрэбна ўзяць у свае рукі ўсё кіраванне. Так думаю я.

На нейкі час у палаце наступіла цішыня: усе абдумвалі пачутае, прымяралі яго да сябе, меркавалі ці справяцца, ці не падвядуць свайго князя. Першым выказаўся малады князь Белазерскі:

— Усё правільна. Толькі б не падвяла Літва, не ўдарыла б нам у спіну.

2

Вожа — нешырокая небяспечная рачулка, якая ўпадае ў Аку. Небяспечная не таму, што мае балоцістыя берагі, а таму, што пры шырыне ў два-тры сажні яна наогул не мае дна, а там, дзе яно ёсць, глыбіня дасягае пяці локцяў. Таму сустрэць татар ваявода Баброк вырашыў падалей ад берагоў Вожы.

Дзясяты дзень месяца жніўня 1378 года быў пахмурным. Нізкае неба, час ад часу, пачынала імжыць дажджом. Імжа была дробнай, бы туман, нуднай і агіднай. Аднак вялікі князь Дзмітрый Іванавіч радаваўся такому надвор’ю. Апрануты ў баявыя даспехі, ён сядзеў за паходным сталом у сваім шатры і ўважліва слухаў разважанні ваяводы.

— Нашы раці я размясціў на пагорках, — дакладваў Баброк. — Полк левай рукі ўзначаліць князь Даніла Пронскі. Полк правай рукі я вырашыў аддаць акольнічаму Цімафею Вельямінаву.

— Чаму яму?

Баброк пашкрабаў бародку і, не задумваючыся, адказаў:

— Чалавек ён стойкі, надзейны. Я яму давяраю.

— А астатнім не давяраеш? — вочы вялікага князя выбухнулі калючай хітрасцю.

— Я давяраю ўсім, княжа. Аднак князя Цімафея ведаю з дзяцінства і веру яму, як сабе.

— Добра, няхай будзе Вельямінаў, — ахвотна пагадзіўся Дзмітрый і нечакана для ўсіх папрасіў: — А мне дазволь узначаліць вялікі полк.

— Князь, ты не павінен сячыся! — вырвалася ў Баброк-Валынскага. — Для гэтага ёсць мы, твае служкі!

— Не магу я парушаць традыцыі і быць за спінай войска. Не магу назіраць, як сякуцца і гінуць мае ратнікі. Хачу з вамі агульную смяротную чашу выпіць і той жа смерцю памерці... Адпусці, Дзмітрый.

Баброк разгубіўся. Не такога ён чакаў ад свайго вялікага князя. Ён агледзеў прысутных, шукаючы на іх тварах адказу, аднак усе былі разгублены не менш за ваяводу. Баброк зноў пашкроб бараду.

Назад 1 2 3 4 5 ... 7 Вперед
Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*