KnigaRead.com/

Неизвестно - Мама

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Неизвестно, "Мама" бесплатно, без регистрации.
Неизвестно - Мама
Название:
Мама
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
19 июнь 2019
Количество просмотров:
81
Возрастные ограничения:
Обратите внимание! Книга может включать контент, предназначенный только для лиц старше 18 лет.
Читать онлайн

Обзор книги Неизвестно - Мама

Назад 1 2 3 4 5 Вперед
Перейти на страницу:

АЛЯКСАНДР ФЯДУТА

...чаму не спрабуеце звесці рахункі з жыццём проста ў кабінеце з грозным партрэтам “жалезнага Фелікса” на сцяне?..

Мама. Горкі раман

З кнігі ўспамінаў “Мой маленькі Парыж”

— Што з табой?

Вялікая цёплая жаночая рука кранае мой лоб, гладзіць вочы, твар. Мама. Мне чатыры гады.

— Што з табой?

Мне блага. У мяне тэмпература. Мама кранае мой лоб.

Я - позняе дзіця. Мама нарадзіла мяне, калі ёй было 39 гадоў. Я потым пытаў яе, чаму так позна - рызыкуючы здароўем і жыццём, праз “кесарава сячэнне”. Яна адказала цвёрда:

— Баялася, што не будзе каму пахаваць.

Яна ўмела быць цвёрдай. Г эта было такое пакаленне.

Мая мама, Валянціна Іосіфаўна Фядута, нарадзілася 31 снежня 1925 года. Нарадзілася ў Г ародні. Дзед мой, Іосіф Тарасавіч, працаваў на тытунёвай фабрыцы вартаўніком;

бабця, Кацярына Карлаўна - санітаркай у лякарні. Іх заробку хапала, каб пракарміць пяцёра дзяцей, з якіх мая мама была старэйшай.

Я не паспеў толкам распытаць ні маму, ні, тым больш, бабцю Кацю, пра жыццё ў міжваеннай Гародні. Пра яе мне распавёў фатаздымак з зялёнага разваленага часам альбома. Маладая прыгожая чарнавалосая жанчына ў модным капялюшыку з вуалеткай, у паліто па варшаўскай модзе з каўняром з чарнабуркі - як належыць, з пыскай і лапкамі - стаіць побач з дзвюма акуратна апранутымі дзяўчынкамі - маімі цёткамі, Раяй і Г аляй. Так магла сабе дазволіць апранацца бабця Каця, санітарка, жонка фабрычнага вартаўніка. Я памятаю яе ў старасці, пенсіянеркай, - там, у Савецкай Беларусі, ёй было ўжо не да чарнабурак.

Маміных здымкаў таго часу не захавалася. Захаваліся ўрыўкі ўспамінаў. Яна распавядала мне, як вучылася ў школе. Распавядала з гонарам, таму што вучылася добра. Па яе словах, здавальняючыя адзнакі былі толькі па польскай мове. “Пані научыцелька” казала:

— Як то быдло бялоруске може знаць ензык Міцкевіча?!

Я заўсёды думаў, што гэта перабольшанне, што так не магла казаць настаўніца славеснасці - носьбітка высокай культуры. Паверыў, калі каментаваў успаміны Аляксея Карпюка.

Але польскую мову мама ведала добра. І ў старасці серыялы па польскім тэлебачанні глядзела гадзінамі навылёт, плачучы разам з рабыняй Ізаўрай, якая загаварыла “ензыкем Міцкевіча” нашмат раней, чым мовай Пушкіна.

Потым пачалася вайна.

Ужо калі абодва мы жылі ў Мінску, і я неяк раз прыйшоў да яе, і размаўляць не было пра што, бо быў 1996 год, і йшоў канстытуцыйны крызіс, і ў прынцыпе маме ўсё было зразумела лепш, чым мне, я спытаў:

— Ты памятаеш пачатак вайны? Ну, 22 чэрвеня, роўна ў чатыры гадзіны...

— Ты не разумееш, - сказала яна. - Вайна пачалася ў 1939 годзе. А ў 1941 годзе проста прыйшлі немцы.

Вось так. Проста прыйшлі немцы. Яна сказала пра гэта будзённа, нібыта яна заўсёды так казала.

Зрэшты, шмат чаго пра вайну мама паспела мне распавесці. Не пра даваенную, але ўжо савецкую Г ародню, і пра тую вайну, якая стала часткай яе жыцця. Яе лёсу.

Спачатку немцы асабліва не лютавалі. Г эта была першая ўлада ў горадзе за тры гады, жыхары былі палітычна індыферэнтныя - таму што саветы і фашысты ў прынцыпе здаваліся ім аднолькавымі. Г абрэяў з Г ародні пачалі выжываць яшчэ палякі, а астатнім у 1941 годзе розніцу на сабе адчуць яшчэ не давялося. Замест рускай загучала нямецкая гаворка - вось і ўсё.

Бабціна хатка, драўляная, на тры пакойчыкі, пафарбаваная блакітнай фарбай, стаяла на вуліцы Леванабярэжнай, насупраць тартака. Мае дзядзькі, Колюсь і Толюсь, бегалі на тартак купацца ў апілках - белых, пахкіх, мяккіх. Калі на таратку з'явіліся першыя палонныя савецкія салдаты, бабця дала сынам некалькі булак уласнай выпечкі і загадала аднесці абарваным і знясіленым палонным. У першы раз гэта сышло, але ў другі немец, які сачыў за тым, каб ніхто не набліжаўся, даў доўгую аўтаматную чаргу па-над іх галовамі. Перапуджаныя хлапчукі разбегліся і потым баяліся вярнуцца дахаты: ім здавалася, што страшны немец з аўтаматам у руках чакае іх проста за плотам, схаваўшыся ў густых кустах, засеяных жоўтымі, падобнымі да ўскудлачаных куранятаў кветкамі, якія раслі там жа яшчэ гадоў пяць пасля таго, як хатка, даўно прададзеная бабцяй, ужо была знесена, а на яе месцы так нічога і не пабудавана.

Пра тое, што маму зганялі ў Нямеччыну, яна мне не распавядала, пакуль я не паступіў у 1981 годзе ва ўніверсітэт. Прыйшоў дахаты і паведаміў, што запаўняў асабовы лісток па ўліку кадраў. Мама занервавалася:

— Там ёсць графа: ці былі сваякі інтэрнаваны. Што ты напісаў?

— Напісаў: не.

— Гэта няправільна. Мяне вывезлі ў Нямеччыну.

— Якая розніца?

Розніца была істотная. Я яе пакуль не адчуваў, але мама ўжо ведала, што да чаго. Але пра гэта пазней.

Яе вывозілі двойчы. Яна была старэйшай дачкой. Бацька, мой дзед, загінуў без вестак. Магчыма, яго дагнала шалёная смерць ад аскепка нямецкай бомбы, хоць мой стрыены брат, сын дзядзькі Толі, таксама Аляксандр, і сцвярджаў, быццам дзед Юзік, карыстаючыся ваенным гармідарам, збег у Польшчу, далей ад Саветаў, завёў там новую сям'ю, пакінуўшы бабцю з пяццю дзецьмі, і жыў потым за мяжой калі не шчасліва, то, ва ўсякім разе, доўга. Тады мая мама заставалася адзінай апорай бабці.

У першы раз, уласна кажучы, маму вывезлі не ў Нямеччыну, а на заходнія землі Польшчы, аддадзеныя фольксдойчэ. Мама працавала там на нейкага баўэра. Дагэтуль не ведаю, ці было гэта прозвішча, ці проста нямецкае слова, якое пазначае гаспадара. Здарылася гэта ў 1942 годзе. Але гаспадар дрэнна ставіўся да яе, біў, карміў кепска - і мама, пятнаццацігадовая дзяўчынка, не вытрымаўшы ўсяго гэтага, проста сышла ад яго дахаты. Ішла пешшу, ехала на спадарожных. Пад Беластокам каля яе спыніўся грузавік з нямецкімі салдатамі. Афіцэр, які ехаў у кабіне побач з кіроўцам, пацікавіўся, куды ідзе фройляйн. Яна адказала, што дахаты. Ён выйшаў і прапанаваў заняць яго месца ў кабіне, а сам падняўся ў кузаў, да салдатні, якая нешта гергетала.

Так мама даехала да Г ародні. Дайшла да бабцінай хаты. Бабця спытала, што яна робіць тут, у Гародні. Адказ прымусіў яе збялець. Яна схапіла дачку за руку і, балазе, было ўжо цёмна, адвяла да сваёй сяброўкі, імя якой я так ніколі і не даведаўся. Мама казала пра яе як пра бабулю Сенькевічову.

Раніцай маму разбудзіў стук у вакно. Грукаў суседскі хлапчук:

— Валю, Валю! Там тваіх павялі!

“Тваіх павялі”. Куды? Гэта было зразумела. Маму прывезла карная каманда, якая прыехала ў горад. Бываюць і такія супадзенні. Вестка пра ўцёкі ад гаспадара дагнала яе і вось такім страшным стукам у шыбу папярэджвала пра небяспеку, якая пагражала маці, братам і сёстрам. Трэба было паспець.

Бабуля Сенькевічова жыла на далёкім канцы цяперашняй вуліцы Чырвонапартызанскай. Адлегласць невялікая, гарадзенцы ведаюць. Але калі мая, ужо шасцідзесяціпяцігадовая, мама распавяла мне гэтую гісторыю, я ўявіць сабе не змог, як яна здолела прабегчы яе - з такой хуткасцю за такі час. Хоць маю сям'ю пры мне ніхто і ніколі не “вадзіў” вось так - ні да сценкі, ні проста ў паліцэйскі пастарунак.

Маму дапытваў стары немец, які працаваў у камендатуры, здаецца. Гутарка была цалкам у духу сорак другога года: адразу пасля бітвы пад Масквой, але яшчэ да Сталінграда. Ды і наогул - да часу на “новых савецкіх” (гэта значыць былых польскіх) землях фашысты імкнуліся асабліва не лютаваць: партызан не было, а гэта значыць - і патрэбы ў татальным запалохванні.

— Чаму сышла ад гаспадара? - запытваў немец маму.

— Не карміў, біў.

— А калі карміць будзе - працаваць будзеш?

Што яна павінна была адказваць?

— Буду.

Яна прабыла з бабцяй яшчэ месяцаў восем. Потым, як гаворыць сямейнае падданне, яе зноў вывезлі - гэтым разам у Кёнігсберг, дзе яна і прабыла да пачатку наступу савецкіх войскаў на Ўсходнюю Прусію. А там гаспадыня - маладая ўдава забітага на ўсходнім фронце за паўгода да таго лейтэнанта - дала ёй трохі грошай, нейкія рэчы і дамаглася пропус­ку па нямецкай тэрыторыі. Дахаты. Ёй ужо ўсё было зразумела. І мама вярнулася ў Г ародню другі раз.

Як жывое пацверджанне гэтай гісторыі - захаваны ў мяне сподак з коркавага дрэва, які той самы лейтэнант прывёз з Афрыкі, дзе ён служыў да свайго апошняга паходу. І ўспаміны пра тое, як мама вазіла мяне ў Калінінград - ужо калі я скончыў сёмы клас. Яна паказала мне тады і месца, дзе стаяла хата, у якой яна жыла, і магілу Канта—дакладней, тое месца, дзе яна знаходзілася да пераносу. Я не разумеў, адкуль яна гэта ведае: ну, ведае — і ведае, была тут калісьці да мяне і без мяне. А калі? І чаму?..

Яна вярнулася дахаты пасля знаходжання ў лагеры для інтэрнаваных. Гэтая старонка яе жыцця мне практычна невядомая: мама ніколі пра яе не ўспамінала. Звычайна казала адразу пра 1946 год — калі, давучыўшыся апошні год у школе, паступіла працаваць на гарадзенскую “тытунёўку”.

З “тытунёўкай” гісторыя была дзіўная. Маму павінны былі туды ўзяць, як той казаў, па-любому: бо там працаваў дзед. Але і дзеда ўжо не было, і на фабрыцы забылі пра тыя часы, калі належала Шарашэўскім. На фабрыцы, ужо дзяржаўнай, працавалі новыя людзі. Дырэктарам яе ледзьве не з самага паваеннага часу быў Павел Пятровіч Сяргееў.

Назад 1 2 3 4 5 Вперед
Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*