Кривицкий Александр - Учебник белорусского языка
СЛОВА И ВЫРАЖЕНИЯ
Дзе вучыцца Ваша дачка? — У школе, у педінстытуце, ва універсітэце, у тэхнікуме, у ВНУ. — Где учится Ваша дочь? — В школе, в техникуме, в пединституте, в университете, в вузе.
Пасведчанне аб няпоўнай сярэдняй школе — свидетельство о неполной средней школе.
Атэстат сталасці — аттестат зрелости.
Ганаровая грамата — Почетная грамота.
Залаты (сярэбраны) медаль — золотая (серебряная) медаль.
Расклад — расписание.
Падручні к — учебник.
Вучэбны дапаможні к — учебное пособие.
Дыплом, дыплом з адзнакай — диплом, диплом с отличием.
Выпіска выніковых ацэнак паспяховасці да дыплома — выписка итоговых оценок успеваемости к диплому.
Дадатак да дыплома — приложение к диплому.
Дзённік, журнал уліку паспяховасці, заліковая кніжка (залікоўка) — дневник, журнал учета успеваемости, зачетная книжка (зачетка).
Сведчанне студэнта — удостоверение студента.
Класны кіраўні к — классный руководитель.
Завуч — намеснік дырэктара — завуч (разг.), заместитель директора.
Спецыялізаваная школа — специализированная школа.
Педагагічная ВНУ — педагогический вуз.
Я хачу перайсці ў спартыўную школу. — Я хочу перейти в спортивную школу.
Мой сын пачаў вывучаць англійскую мову з першага класа. — Мой сын начал изучать английский язык с первого класса.
Колькі гадзін у тыдзень адводзіцца на беларускую літаратуру? — Сколько часов в неделю отводится на белорусскую литературу?
У вашай школе ёсць спартыўныя пляцоўкі? — В вашей школе есть спортивные площадки?
Група прадоўжанага дня — группа продленного дня.
Ці ёсць у вашым горадзе політэхнічны тэхнікум? — Есть ли в вашем городе политехнический техникум?
Я вучуся на трэцім курсе педвучылішча. — Я учусь на третьем курсе педучилища.
Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ) — Белорусский государственный университет (БГУ).
Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны — Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины.
Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы — Гродненский государственный университет имени Янки Купалы.
Выдатні к — отличник.
Навуковыя гурткі — научные кружки.
Дзе знаходзіцца трынаццатая аўдыторыя? — Где находится тринадцат ая аудитория?
Лекцыйны і практычны курс — лекционный и практический курс.
Уступныя экзамены — вступительные экзамены.
Дзяржаўныя экзамены — государственные экзамены.
Студэнцкі інтэрнат — студенческое общежитие.
Вучоба (вучыцца) без адрыву ад вытворчасці — учеба (учиться) без отрыва от производства.
Экзаменацыйная сесія — экзаменационная сессия.
Чытальная зала (чыталка, разг.) — читальный зал (читалка).
Дамашні абанемент — домашний абонемент.
Сярэдняя адукацыя — среднее образование.
Вышэйшая адукацыя — высшее образование.
Міністэрства адукацыі Рэспублі кі Беларусь — Министерство образования Республики Беларусь.
ТЕКСТ
(Урывак)
Нацыянальнае — гэта тое пачуццё, адчуванне канкрэтнай радзімы, якое даецца чалавеку разам з жыццём. Нацыянальны характар, нацыянальны пагляд на рэчы, адчуванне свайго слова перадаецца быццам бы па спадчыне. Вядома ж, абавязковы тут фактар — родная мова, нездарма ў беларусаў яна завецца матчынай, бо маці спявае на гэтай мове першую калыханку, вучыць дзіця першым словам, вучыць яго спазнаваць свет, абжывацца ў свеце, прывучаць свет да сябе і сябе да свету. Мову нездарма называюць душой народа, нацыі Птушка па голасу, народ па мове вызначаецца, адрозніваецца. На працягу дваццатага стагоддзя для беларускай культуры і літаратуры паняцце нацыянальнага не было адназначным. На пытанне Янкі Купалы «А хто там ідзе?» не ўсе на пачатку стагоддзя адгукнуліся: «Беларусы!» Нацыянальная самасвядомасць, самаўсведамленне сябе як нацыі, як народа, абуджаная ў народаў царскай «единой и неделимой России» рэвалюцыяй 1905 года, у беларусаў расла хоць і марудна, але ўпэўнена. Нечуваны ўздым народнага энтузіязму, небывалы рост нацыянальнай культуры ў нас у Беларусі стаў вынікам Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Вялікая Айчынная вайна ў сваіх выпрабаваннях загартавала беларускую нацыю, умацавала яе веру ў свае сілы. Заканамерны быў пасляваенны ўздым літаратуры, мастацтва і народнай творчасці. Ды вось бяда: паступова пачалі зачыняцца беларускія школы.
Нацыя, нацыянальнае не капрыз гісторыі, а дадзенасць, што склалася вякамі, гісторыя не цярпіць, не трывае аднастайнасці, аднааблічнасці. Усе дзяржаўныя ўтварэнні, якія замахваліся на права нацыі, на яе суверэннасць, распадаліся, каб зарасці бур'яном забыцця. У Рыме непадалёк ад Калізея можна бачыць на стэндзе красамоўную карту былой велічы і заняпаду магутнай імперыі. Гэта нацыі, усвядоміўшы сябе, разбурылі халодную і панылую сцяну ўсеагульнага абезаблічвання. Дыялекты, мясцовыя гаворкі, пранікаючы «памылкамі» ў адзінаўладную латынь, далі потым пачатак самастойным мовам народаў, што ўздужалі як нацыі.
За любой нацыяй стаіць гісторыя, якая ахоўвае, беражэ яе ад забыцця і безгалосся.
(Р. Барадулін)
Лексический комментарий к текступачуццё — чувство, психическое переживание отношений к окружающему миру, следует отличать от пачуцця — способность воспринимать окружающий мир органами чувств
адчуванне — ощущение
пагляд, чаще употребляется погляд— взгляд
быццам — как будто
матчын — материнский
мова — язык, речь. В лингвистической терминологииязык — мова, речь — маўленне
калыханка — колыбельная песня
спазнаваць — познавать, узнавать, изведывать
нездарма — недаром
нечуваны ўздым — неслыханный подъем
мастацтва — искусство
выпрабаванне — испытание
загартаваць — закалить
умацаваць — упрочить, укрепить
дадзенасць — данность
цярпіць — терпит, запомните место ударения!
аднастайнасць — однообразие
аднааблічнасць — образовано от аблічча — облик, здесь: на одно лицо
красамоўны — красноречивый
усвядоміўшы — осознав
разбурыць — разрушить
абезаблічванне, чаще абязлічванне — обезличивание
памылка — ошибка
адзінаўладны — единовластный
потым — потом, затем, в дальнейшем
ахоўваць — охранять
безгалоссе — безмолвие, безгласность
Упражнения1. Запишите по-белорусски следующие слова.
Аксиома, доминион, радиола, патриотизм, аксиоматический, Галактион, период, бастион, ажиотаж, рационализатор, каприччио, Токио, ионный, Ионическое море, майорский, йота, Огайо, майонез, майорат, районирование, йодоформ, йотованный, йодноватый, триллион, миллионер, пенсионер, милиционер, чемпион, стадион, национальность, Сильвио, рацио.
2. Спишите, вставляя пропущенные іе, ые, е или ье, 'е
…рогліф, …рархія, …рыхонскі,кл…нтура, ар…нтацыя, аўд…нцыя, …зуіцкі, фа…, рэл…ф, Куцюр…, д…тычны,…на, пац…нт, ар…нцір, гі г…на.
3. Запишите по-белорусски следующие слова.
Мобилизация, авиация, автономия, химия, лиана, гениальный, социальный, вариант, диалог, энтузиаст, диагноз, диафрагма, амнистия, диапазон, миллиард, Малайя, маниакальный, олимпиада.
4. Спишите, вставляя пропущенн ые у или ў.
Рады…с, со… с, ска…т, ма…зер, а…дыторыя, аквары…м, ваку…м, а…т, прэзіды…м, стра…с, і…дзей, па…перызацыя, па…за, еса…л, а…л, дрэдно…т, ра…нд, Мідо…с, бра…нінг, бра…ншвейгскі, калёкві…м.
МОРФОЛОГИЯ
Урок 1
СТРОЕНИЕ СУЩЕСТВИТЕЛЬНЫХ
Имена существительные в белорусском языке, как и во многих других языках, составляют основу словаря. Об их количестве можно судить хотя бы по тому, что они представляют собой не только общие (нарицательные) имена, составляющие около половины всей лексики. Это и необозримый океан собственных имен (названий) всего того, чего мы касаемся в речи.