KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Научные и научно-популярные книги » История » Леанід Спаткай - Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі

Леанід Спаткай - Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн "Леанід Спаткай - Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі". Жанр: История издательство -, год неизвестен.
Перейти на страницу:

Такім чынам, герб «Пагоня» з’яўляўся афіцыйным дзяржаўным гербам Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага (Самагiцкага) з XIV ст. i да моманту яго скасавання ў канцы XVIII ст. На працягу гэтага часу пячаткамі з выявай «Пагоні» замацоўваліся ўсе важнейшыя міжнародныя дамовы Вялікага княства з Тэўтонскім ордэнам, Маскоўскім княствам, Швецыяй, Малдавіяй, Свяшчэннай Рымскай імперыяй, гарадамі Ганзы i iншымi дзяржавамі тых часоў.


Вялікі і Малы Дзяржаўныя гербы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (згодна правілаў класічнай геральдыкі)


Пра крывiцка-полацкае паходжанне герба з выявай святога Юрыя – нябеснага абаронцы Белай Русі i заступніка яе воінаў – сведчаць многія гістарычныя крыніцы. Так, у некалькіх старажытных летапісах, напрыклад у Густынскім або ў Прыбаўленні да Iпацеўскага, змешчаны сведчанні, што «…князь Витень нача княжить над Литвою измысли себе герб и всему князству… печать: рыцер збройный на коне з мечом, еже ныне наречут пагоня». Тут неабходна заўважыць, што слова «iзмыслi» азначае не «прыдумаў» або «выдумаў», а «зрабіў» ці «набыў», гэта слова аднакарэннае з такімі словамі, як «промысел», «прамысловасць» i г. д. У гэтых жа летапісах знаходзяцца і сведчанні таго, што князь Вiцень (1293—1316) – гэта прадстаўнік полацкага роду Iзяславiчаў, патомак Вялікага князя кіеўскага святога Уладзіміра ў IX калене.

Гэтыя ж звесткі пацвярджаюць вядомыя расійскія вучоныя-гісторыкі, напрыклад, А. Лакіер, А. Кiркор, якія карысталіся i iншымi гістарычнымі крыніцамі, многія з якіх, на жаль, не захаваліся да нашага часу.

Меў такі герб і полацкі князь Глеб-Нарымунт (1277—1348), аб чым сведчыць яго пячатка, якой замацавана дамова Полацка і Рыгі 1330 г., а таксама «Хроніка Літоўская і Жамойцкая»: «Наримонт мел герб, або клейнот… а то такий: в гербе муж сбройный, на коню белом, в полю червоном, меч голый, якобы кого гонечи держал над головою, и есть оттоля названый «Погоня».

Аб тым, што гербам Полацкай Русі здаўна быў вершнік белы ў чырвоным полі, які трымаў шаблю (меч) перад сабой, гаворыцца i ў гістарычных даследаваннях расійскага вучонага-гісторыка В. М. Тацішчава: «Древнейшие манускрипты всю сию страну… Белая Русь именуют… И для сею… герб древнейший: всадник в белом платье… а Черной Руси, которой литовские князи похитили, в черном, киевский, или малороссийский, в красных одеждах были… Герб Белыя Руси издревле был всадник белый в красном поли, саблю имеюсчий пред сабой».

Аднак, некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што герб «Пагоня» з’явіўся ў выніку дамоўленасці літоўскіх князёў з рыцарамі Лівонскага ордэна. Так, напрыклад, польскі сярэдневяковы гісторык С. Акольскi лічыў, што герб з выявай срэбнага шасцiканцовага крыжа ў чырвоным полі быў падараваны Вялікаму князю Міндоўгу магістрам Лівонскага ордэна ад імя Папы Iнакенцiя IV (1243—1254) у знак удзячнасці за саюз з Ордэнам i прыняцце хрысціянства. У сувязі з гэтым, адзначаў гісторык, Міндоўг абяцаў не ўмешвацца ў дзейнасць Ордэна ў Прусii i Жамойцii, у адказ крыжаносцы абяцалі Вялікаму князю сваю вайсковую дапамогу.

Іншыя гісторыкі сцвярджаюць, што князь Нарымонт (1277—1348) атрымаў гэты герб ад магістра Лівонскага ордэна Флядэра, на дочках якога былі жанаты князь i яго брат Даўмонт. Але больш верагодна, што Нарымонт i Даўмонт абралі сабе герб полацкіх князёў яшчэ да жаніцьбы на дочках магістра, а неабходнасць абрання гэтага герба была прадыктаваная палітычным разлікам – трэба было паказаць, што Нарымонт i Даўмонт маюць старажытны герб i паходзяць са старажытнага роду, а таму яны лічаць сябе роўнымі, а магчыма, i вышэйшымі за магістра ордэна. Дарэчы, такім жа чынам паступіў і князь Аляксандр Яраславіч, які запазычыў герб полацкіх князёў, ажаніўшыся на дачцэ полацкага князя.

Найбольш падрабязнае апісанне герба «Пагоня» прыведзена ў летапісным спісе пачатку XVII ст. (захоўваецца ў бібліятэцы імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу), які з’яўляецца копіяй старажытнага летапісу: «Пишуть наши кройники руские, и Наримунт был першим автором гербу або клейноту великого князства литовского: в гербе муж збройный, на коню белом в полю червоном, мечь голый, яко бы кого гонячи держал над головою, и есть оттоля тот названный погоня».

На працягу наступных некалькіх стагоддзяў уладарамі Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага заставаліся полацкія Ізяславiчы: брат Вiценя – Гедымiн (княжыў у 1316—1341 гг.), сын Гедыміна – Альгерд (княжыў у 1345—1377 гг.), яго пляменнік Вітаўт-Аляксандр (княжыў у 1392—1430 гг.), яго сын Ягайла-Уладзіслаў (княжыў i быў каралём Польшчы ў 1377—1434 гг.).


Пячатка Ягайлы – «Божжай міласцю караля Літвы» (1380)


Малюнак з хронікі імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Жыгімонта (1443), які пасрэднічае між Тэўтонскім ордэнам і каралём Ягайлам (пад «Пагоняй»)


Дарэчы, вялікі князь Альгерд, трэці сын Гедыміна ад першай жонкі, князёўны Марыі Віцебскай, меў пяць сыноў, якія былі ахрышчаны паводле праваслаўнага абраду: Андрэй (князь Полацкі), Дзмітрый (князь Бранскі), Канстанцін, Уладзімір і Хведар; ад другой жонкі – князёўны Улляны Цвярской, меў сем сыноў, якія былі ахрышчаны паводле каталіцкага абраду: Ягайла-Уладзіслаў, Скіргайла-Іван, Карыбут-Дзмітрый, Лінгвен-Сямён, Карыгайла-Казімір, Вігунт-Аляксандр і Свідрыгайла-Баляслаў.





Таксама вядомы пячаткі і гербы выявамi, падобнымі «Пагоні», якія ўжываліся ў некаторых дзяржаўных утварэннях, існаваўшых на тэрыторыях, не ўваходзіўшых у склад Вялікага княства Літоўскага.


Магчыма, герб Вялікага княства Цвярскога

(вершнік з сокалам?)


Гербы Ноўгарада Вялікага і Вялікага княства Цвярскога (Альбомъ Мейерберга. Виды и бытовыя картины Россiи XVII века. Рисунки Дрезденскаго альбома, воспроизведенные съ подлинника въ натуральную величину съ приложенiемъ карты пути цесарскаго посольства 1661—62 гг. Изданiе А. С. Суворина. 1903)


Татарская Пагоня


Канчатковае юрыдычнае афармленне «Пагоні» было зроблена Статутамі Вялікага княства 1566 i 1588 гг., дзе сказана i аб абавязковым ужыванні выявы герба на пячатках і харугвах ваяводстваў i паветаў цяперашніх этнічных беларускіх тэрыторый (Статут ВКЛ 1566 г., частка 4, артыкул 10; Статут 1588 г., частка 4, артыкул 12): «Теж мы господар даем под гербом того панства нашего Великого Князства Литовского, Погонею, печать до кождого повету».


Трэці Статут ВКЛ (1588)


Выява герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага на сцяне каралеўскага палацу (Вавель, Кракаў) – найбольш поўны: утрымлівае гербы з выявамi «Пагоні» дзевяці ваяводстваў (першая і другая часткі першай чвэрці, другая, трэцяя і чацвёртая часткі другой чвэрці; усе чатыры часткі трэцяй чвэрці), гербы Жмудзі (трэцяя частка першай чвэрці), Кіеўскага (першая частка другой чвэрці) і Смаленскага ваяводстваў (чацвёртая чвэрць), а у «сэрцы» – радавы герб Гедымiнавiчаў «Слупы»



Герб Віцебскага ваяводства з гербамі іншых ваяводстваў Вялікага княства.



Сучасны герб Віцебская вобласці


Гербам жа Жамойціі, гістарычным нашчадкам якой з'яўляецца Рэспубліка Лiтува, быў чорны мядзведзь (локіс), стоячы на задніх лапах. Першая вядомая выява гэтага герба датуецца 1492 г., калі яго выява была змешчана на кубку, вырабленага для Вялікага князя Аляксандра II.



Першае апісанне герба Жамойціі, або Жмудзі датуецца 1584 г. У выдадзеным у гэтым годзе гербоўніку Бартоша Папроцкага паведамляецца, што мядзведзь чорны ў чырвоным полі, на шыі мядзведзя – ашыйнік. Згодна правілаў геральдыкі ашыйнік сімвалізуе пакору, скарэнне. Магчыма такім чынам было адлюстравана ўключэнне Жмудзі ў склад вялікага княства.

З 1669 г. выява герба Жмудзі, як аднаго з тэрытарыяльных гербаў Вялікага князства, пачала змяшчацца на Вялікай Дзяржаўнай пячатцы Вялікага княства.


Герб Жамойцкага староства ВКЛ


Выява герба Жмудзі ёсць таксама і ў гербоўніку 1578 г., на некаторых манетах вялікага княства. Аб ім пісаў паэт-літвін Адам Міцкевіч у паэме «Пан Тадэвуш», кажучы аб паўстанні супраць расійскіх акупацыйных улад: «Хай тут, пачуўшы заклік, заржэ „Пагоня“, зараве „Мядзведзь“ у Жмудзі…».

Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*