KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Научные и научно-популярные книги » История » Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Мікола Ермаловіч, "Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды" бесплатно, без регистрации.
Перейти на страницу:

Аб вялікай сіле Полацка ў гэты час сведчыць тое, што Уладзімір для паходу супроць яго збірае «вой многи» з варагаў, славенаў, чудзі, крывічоў (відаць, ізборскіх і смаленскіх). Фактычна супроць Полацка былі кінуты ўсе сілы Паўночнай Русі. Рагвалод выйшаў насустрач небяспецы, але, пацярпеўшы паражэнне, адступіў у Полацк, за сценамі якога мужна абараняўся са сваім войскам. Узяты ў палон, ён быў забіты разам з жонкай і двума сынамі. У апошнім учынку нельга не бачыць імкненне Уладзіміра знішчыць дынастыю полацкіх князёў, якая, магчыма, ішла яшчэ з роду племянных старэйшын. Сляды пажарышча, якое археолагі датуюць канцом X ст., сведчаць аб разбурэнні Уладзімірам Полацка199.

Такім чынам, першая спроба Полацка вырвацца па Заходняй Дзвіне да Дняпра аказалася беспаспяховай і трагічнай як для Рагвалода, так і для ўсёй зямлі, Аднак гэта не закрэслівае значэння Рагвалода ў нашай гісторыі. Ен першы ўбачыў і пасапраўднаму ацаніў вялікія магчымасці Полацкай зямлі як асобнай дзяржавы са сваімі мэтамі і інтарэсамі, супрацьлеглымі мэтам і інтарэсам Кіева, і аднавіў яе самастойнасць. Пачаўшы барацьбу за ўз’яднанне дзвінскіх і дняпроўскіх крывічоў і канчатковае аб’яднанне Полацкай і Дрыгавіцкай земляў, ён аднавіў таксама наступальны характар Полаччыны, часова страчаны ёю ў гіерыяд залежнасці. Усё гэта выяўляе ў асобе Рагвалода выдатнага гістарычнага дзеяча. Невыпадкова таму, што менавіта ён і быў першы з полацкіх князёў, занесеных у аналы сусветнай гісторыі.

ТУР

Калі факт існавання Рагвалода як гістарычнай асобы ўсімі даследчыкамі прызнаецца, то ў адносінах Тура такой адзінай думкі няма. Шэраг гісторыкаў (А. Шахматаў, М. ДоўнарЗапольскі, А. Грушэўскі, Д. Ліхачоў) сцвярджаюць, што Тур — асоба выдуманая. Іншыя (В. Тацішчаў, В. Ключэўскі, У. Завітневіч, М. Ціхаміраў) не адмаўлялі гістарычнай сапраўдйасці Тура. Праўда, усе яны лічылі яго нарманам, але гэтага прыняць нельга. Не маюць рацыі і тыя, хто сцвярджае, што ў старажытных славянаў адсутнічала імя Тур. Яно зарэгістравана ў рускіх летапісах, было і ў іншых славянскіх народаў 200.

Прычынай рознагалосіцы даследчыкаў аб Туры з’яўляецца выключна бедная інфармацыя пра яго. Летапісец, паведаміўшы пра Рагвалода, што ён меў воласць у Полацку, дадаў: «…а Туры Турове, от него же и туровцы прозвашася» (ва Усцюжскім летапісе Тур названы братам Рагвалода). I ўсё. Гэта кароткая фраза, сказаная летапісцам пра Тура як бы мімаходзь, дала падставу некаторым гісторыкам лічыць яе пазнейшай штучнай устаўкай. I. Галубоўскі даводзіў, што яна была ўнесена ў летапіс у разгар барацьбы кіеўскіх і полацкіх князёў у 20-х гадах XII ст., якая быццам бы вялася галоўным чынам за Дрыгавіцкую зямлю, і што ў гэты час у Полацку складваецца ўяўленне пра даўнія сувязі Полацка з ёю, і гэта ў традыцыях таго часу падмацоўвалася ўказаннем на дынастычную сувязь Рагвалода і Тура201. Але справа ў тым, што менавіта ў запісе Лаўрэнцьеўскага летаnicy пад 1128 г., перад якім ставілася галоўнай задачай абгрунтаванне прычыны варожасці Рагвалодавічаў і Яраславічаў, і адсутнічае паведамленне пра Тура. I таму думка I. Галубоўскага не з’яўляецца пераканаўчай. Мы бачылі, што адзінства Полацкай і Дрыгавіцкай земляў вызначылася ўжо ў даўнія часы, што і адзначана яшчэ ў запісе пад 980 г. Летапісец тут выявіў сапраўды праніклівае бачанне гістарычнай тэндэнцыі.

Непрымальнае таксама сцверджанне, што імя Тура было прыдумана для таго, каб вытлумачыць назву Турава і тураўцаў. Аднак мы лічым, што сапраўды летапісны Тур быў заснавальнікам гора да Турава. Гэтаму не супярэчаць і дадзеныя археалогіі, якія паказваюць, што ніжні культурны пласт тураўскага гарадзішча адносіцца да канца X ст.202, г. зн. да часу, калі, паводле летапісу, пачаў княжыць Тур. Такім чынам, Тураў узнік як палітычны цэнтр княства, і таму ён не мог быць племянным цэнтрам дрыгавічоў. Ім, відаць, быў якісьці іншы горад, які ў адрозненне ад Полацка па нейкіх прычынах не змог стаць сталіцаю княства. Тур палічыў патрэбным узвесці новы горад, што па імені заснавальніка і атрымаў сваю назву. У карысць гэтага як праўдзівага гістарычнага факта сведчыць, апроч упомненага вышэй, і народнае паданне, запісанае ў 20-я гады нашага стагоддзя. У ім таксама гаворыцца аб прыходзе Тура сюды з вялікім войскам і збудаванні ім Турава ў дадзеным месцы таму, што тут «былі вялікія выгоды — звяры, рыба і рознае птаства»2М. Вядома, побач з гэтым больш важнае значэнне мела геаграфічнае становішча Турава, які быў закладзены ў самым цэнтры Дрыгавіцкай зямлі. Перад ім Прыпяць прымала свае буйнейшыя прытокі Піну, Ясельду, Случ, Гарынь і Убарць, што звязвалі Тураў з басейнамі Нёмана, Заходняга Буга і гэтым самым рабілі яго вузлом важных водных шляхоў204. У свой час лічыўся легендарным і Кій як заснавальнік Кіева. Зараз даказана, што гэта сапраўды так і было205. Зусім верагодна, што і князь Тур — таксама заснавальнік Турава. Усё сказанае можа пацвердзіць слушную думку У. Завітневіча: «Калі гістарычнае існаванне Рагвалода апраўдана пазнейшымі падзеямі, дык, застаючыся паслядоўнымі, мы павінны прызнаць і Тура за сапраўдную гістарычную асобу»206.

БАРАЦЬБА РАДЗІМІЧАЎ

Заняцце Полаччыны з’явілася для Ноўгарада трохі пазней важным козырам у барацьбе з Кіевам. Нездарма ж Іаакімаўскі летапіс сведчыць, што пасля нападу наўгародскага Уладзіміра на кіеўскага Яраполка апошні «посла же и воинство во кривичи да воспретят Владимиру воевать»207. Тэкст гэты вельмі цьмяны. Калі прытрымлівацца граматыкі, то крывічы павінны былі перашкодзіць ваяваць Уладзіміру, а калі прытрымлівацца сэнсу, то гэта павінна было зрабіць войска, бо для чаго ж тады яно пасылалася. Але, як бы там ні было, і ў першым і ў другім выпадках падкрэсліваецца вялікае значэнне Крывіцкай зямлі ў барацьбе Кіева і Ноўгарада. Болын за тое, паводле таго ж летапісу, нават вырашальная бітва паміж Уладзімірам і Яраполкам адбылася не каля Кіева, а на р. Дручы (г. зн. Друці) у трох днях ад Смаленска208. Апошняе ўдакладненне выклікае асаблівы давер да гэтага паве дамлення. На жаль, гістарычная навука паку ль што не прымае яго пад увагу, гэтак жа як і дакладную дату ўкняжання Уладзіміра ў Кіеве — 11 чэрвеня 978 г., указаную ў «Пахвале» Якава. А дарэмна. Уважлівы разгляд гэтых паведамленняў мог бы праліць святло на вельмі заблытаную гісторыю падзей, звязаных з барацьбой Уладзіміра і Яраполка.

3 уступленнем Уладзіміра на велікакняскі пасад аднаўлялася (але зноў толькі часова) адзінства і палітычная раўнавага КіеўскаНаўгародскай дзяржавы. Гэта і дало ёй магчымасць аднавіць зноў вайсковую палітыку. У 981 г. Уладзімір хадзіў на ляхаў, у гэтым жа і наступных гадах — на вяцічаў. У 983 г. быў зроблены паход на яцвягаў (гэта першае ўпамінанне іх у летапісе) і ўзята іх зямля. На жаль, у крыніцы не ўдакладняецца месца паходу. Яцвягі займалі, як мы ведаем, значную тэрыторыю, і таму не выключана, што гэты паход мог быць прадпрыняты на тэрыторыю Беларусі, у раёны Папрыпяцця, ці Панямоння, ці Пабужжа.

Але для нас асаблівую цікавасць складае паведамленне летапісу над 984 г. пра заваяванне радзімічаў. Зразумела, што з пакарэннем вяцічаў лёс радзімічаў быў прадвырашаны. Уладзімір, робячы паход на іх, наперадзе сябе паслаў ваяводу па празванню Воўчы Хвост, які сустрэў радзімічаў на рацэ Пяшчане і перамог іх. 3 таго часу і з’явілася прымаўка, якой дражняць радзімічаў: «Пяшчанцы воўчага хваста бегаюць». У заключэнне летапісец яшчэ раз паўтарыў, што радзімічы ад роду ляхаў і аселі тут, а таксама дадаў, што яны «плацяць даніну Русі, павоз вязуць і дагэтуль»209.

Розныя даследчыкі парознаму адносіліся да гэтай падзеі. Адны бачылі ў ёй карную экспедыцыю супроць радзімічаў, якія паўсталі ці адклаліся, другія — сутычку Уладзіміра і яго дружыннікаў у час збору даніны, трэція лічылі, што гэта падзея перанесена з часоў Алега, а чацвёртыя наогул прымалі яе за легенду, створаную для тлумачэння народнай прымаўкі210. Hi з воднай з гэтых думак нельга пагадзіцца. Для правільнай ацэнкі гэтай падзеі трэба прыгадаць, што яшчэ ў прамежку 912–944 гг. радзімічы разам з вяцічамі і севяранамі выйшлі зпад у лады Кіева. Таксама паказальны факт, калі ўспомніць, што летапісец паказваў гэтыя тры плямёны блізкімі па сваіх звычаях. I гэта невыпадкова. Мы ўжо бачылі, што шлях севяранаў ішоў з Полынчы, а радзімічы і вяцічы таксама вялі свой род з ляхаў. Нездарма ж і пасяліліся яны побач адзін аднаго. Ці не ўтварылі гэтыя тры плямёны, аддзяліўшыся ад Кіева, нейкую асобную палітычную адзінку, магчыма, нешта накшталт федэрацыі? Гэта тым болын верагодна, бо ў далейшым з іх тэрыторыі поўнасцю склалася Чарнігаўскае княства. Сцверджанне пра заваяванне радзімічаў Святаславам не пацвярджаецца крыніцамі211. Зыходзячы з гэтага, паход Уладзіміра ў 984 г. трэба лічыць заваёўчым паходам з мэтай вярнуць радзімічаў пад уладу Кіева. Гэта пацвярджаецца і тым, што сутычка адбылася на рацэ Пяшчане (правым прытоку Проні), якая была рубяжом радзіміцкіх паселішчаў, і таму натуральна, што радзімічы менавіта тут сустрэлі праціўніка212. Але паўторнае заваяванне радзімічаў апроч даніны давала Кіеву яшчэ адну эканамічную выгоду. Справа ў тым, што тэрыторыя радзімічаў, як і сумежных з ёю раёнаў, была багатая балотнымі рудамі, нават вядомая ўжо нам рака Пяшчана ме ла другую назву — Рудніца. Са шматлікіх радзіміцкіх балотаў здабываўся сырэц для выпрацоўкі металу213. Калі гэтая рака не страціла свайго прамысловага значэння яшчэ на рубяжы XVIII–XIX стст.214, то няцяжка ўявіць, як яна цанілася ў канцы X ст. Не можа быць су мнения, што авалоданне радзіміцкімі руднымі багаццямі было адной з важнейшых мэт пакарання радзімічаў Уладзімірам. Нездарма ж таму Воўчы Хвост найперш накіраваўся на Пяшчану, асабліва багатую рудамі, і нездарма ж радзімічы тут сканцэнтравалі сваю абарону: тут знаходзілася іх найбольшае багацце.

Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*