KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Фантастика и фэнтези » Научная Фантастика » Ричард Бах - Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)

Ричард Бах - Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Ричард Бах, "Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)" бесплатно, без регистрации.
Назад 1 ... 4 5 6 7 8 Вперед
Перейти на страницу:

Флетчар страсянуў галавою, распрастаў крылы i адплюшчыў вочы: ён ляжаў каля падножжа скалы, а наўкол сабралася ўся Чарада. Пры першым жа яго руху ў натоўпе пачулiся пранiзлiвыя злосныя крыкi i лямант:

- Ён жывы! Ён памёр, i ён - жывы!

- Дакрануўся да яго крылом! Ажывiў! Сын Вялiкай Чайкi!

- Не, ён кажа, што не сын! Ён - д'ябал! Д'ЯБАЛ! З'явiўся, каб загубiць Чараду!

У натоўпе было чатыры тысячы чаек, усе былi перапуджаны тым, што яны ўбачылi, i крык "Д'ЯБАЛ!" пранёсся сярод iх, як ураган. З агнiстымi вачыма, з востра нацэленымi дзюбамi, ахопленыя прагай крывi, яны плячо ў плячо падступалi ўсё блiжэй i блiжэй, каб знiшчыць усё на сваёй дарозе.

- Як па-твойму, Флетчар, цi не лепей нам пакiнуць iх? - спытаў Джонатан.

- Магу сказаць упэўнена, што я не адмовiўся б...

У той жа момант яны апынулiся за паўмiлi ад таго месца, дзе толькi што былi, i нацэленыя ў iх дзюбы раз'юшаных птушак уткнулiся ў пустату.

- I чаму гэта так бывае, - разважаў Джонатан, - што цяжэй за ўсё прымусiць птушку паверыць у тое, што яна вольная? Кожная ж з iх можа пераканацца ў гэтым сама, калi патрацiць крыху часу на трэнiроўкi. Чаму гэта павiнна быць так складана i цяжка?

Флетчар усё яшчэ здзiўлена мiргаў ад нечаканай змены месца i абставiн.

- Што гэта ты толькi што зрабiў? Як мы тут апынулiся?

- Ты ж сам сказаў, што не адмовiўся б быць далей ад натоўпу? Хiба не так?

- Так, але як табе...

- Гэтак жа, як i ўсё астатняе, Флетчар. Трэнiроўка.

Да ранiцы Чарада забыла пра сваё шаленства, Чарада, але не Флетчар.

- Ты памятаеш, Джонатан, што ты калiсьцi гаварыў пра любоў да Чарады, такую любоў, што, не зважаючы нi на што, вяртаешся да яе, каб вучыць сародзiчаў.

- Само сабой зразумела.

- Не разумею, як ты можаш любiць гэтую ашалелую банду, якая толькi што хацела забiць цябе.

- Ах, Флетч, мы любiм не гэта. Вядома ж, мы любiм не нянавiсць i злосць. Трэба трэнiравацца, каб убачыць сапраўдную чайку, убачыць у кожнай з iх добры пачатак i дапамагчы iм самiм убачыць яго ў сабе. Вось што я разумею пад любоўю. Калi яна стане прывычкай, прыйдзе i радасць. Цiкава, калi ты, урэшце, гэта зразумееш?.. Мне, напрыклад, памятаецца адна гарачая галава, маладая птушка, яе звалi Флетчар Лiнд. Ён толькi што стаў Выгнаннiкам, гатовы быў да смерцi бiцца з Чарадой i пачынаў будаваць сваё ўласнае пекла на Далёкiх Скалах. А цяпер ён тут, будуе замест гэтага свой рай i вядзе да гэтага ж усю Чараду.

Флетчар павярнуўся да свайго настаўнiка, у вачах у яго прамiльгнуў страх.

- Я вяду? Ты хочаш сказаць, я вяду? Тут ты настаўнiк. I ты не можаш нас пакiнуць.

- Праўда, не магу? А ты не падумаў, што ёсць i другiя чароды, другiя Флетчары, якiя iдуць па шляху да святла i маюць яшчэ большую патрэбу ў настаўнiку?

- Але я? Джон, я сама звычайная чайка, а ты...

- ...адзiны Сын Вялiкай Чайкi, га? - Джонатан уздыхнуў i паглядзеў на мора. - Я табе больш не патрэбны. Табе трэба i далей шукаць сябе, пакрысе, кожны дзень знаходзiць сапраўднага, бязмежнага i ўсемагутнага Флетчара-Чайку. Ён твой настаўнiк. Трэба зразумець яго i трэнiравацца, рабiць тое, што ён табе загадвае.

Абрысы цела Джонатана закалывалiся, само яно зрабiлася прамянiстае, зiхатлiвае, празрыстае.

- I не дазваляй iм распускаць пра мяне бязглуздыя плёткi або рабiць з мяне бога. Дамовiлiся, Флетч? Я - чайка. I я люблю лятаць, магчыма...

- ДЖОНАТАН!

- Небарака Флетч! Не вер сваiм вачам. Усё, што яны бачаць, мае межы. Глядзi розумам, разбярыся ў тым, што ўжо ведаеш, i ты зразумееш, як трэба лятаць.

Зiхаценне знiкла. Джонатан-Чайка растаў у паветры.

Мiнуў нейкi час, перш чым Флетчар прымусiў сябе ўзняцца ў неба, дзе ён сустрэў групу зялёных навiчкоў, якiя згаралi ад нецярплiвасцi, каб хутчэй атрымаць свой першы ўрок.

- Найперш, - змрачнавата пачаў ён, - вы павiнны зразумець, што чайка гэта ўвасабленне iдэi бязмежнай волi, увасабленне вобраза Вялiкай Чайкi, а ўсё ваша цела, ад кончыка аднаго крыла да кончыка другога, ёсць не што iншае, як ваша думка.

Маладыя чайкi пазiралi на яго, як на дзiвака, з лёгкай насмешкай: "Аднак, дружа, твае тлумачэннi не вельмi падобны на правiлы, як рабiць мёртвую пятлю".

Флетчар уздыхнуў i пачаў зноў.

- Гм, так... ну добра, - сказаў ён i прыдзiрлiва паглядзеў на iх. - Пачнём з Гарызантальнага Палёту.

I тут раптам ён зразумеў, што яго сябар i сапраўды анi не больш незвычайны, чым ён сам, Флетчар.

"Мяжы няма, Джонатан? - падумаў ён. - Ну што ж, значыцца, недалёка той час, калi я з'яўлюся з паветра на тваiм беразе i пакажу сёе-тое ў сэнсе палётаў!"

I хоць Флетчар стараўся здавацца сваiм вучням суровым, на хвiлiнку ён убачыў iх такiх, якiя яны былi на самай справе; i яны не тое што спадабалiся яму - ён палюбiў iх. "Мяжы няма, Джонатан?" - падумаў ён i ўсмiхнуўся. Яго шлях да пазнання пачаўся ўжо.

Пераклаў Алесь Мiхальчук

Назад 1 ... 4 5 6 7 8 Вперед
Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*