KnigaRead.com/
KnigaRead.com » Документальные книги » Прочая документальная литература » Марина Краснова - Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны)

Марина Краснова - Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны)

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Марина Краснова, "Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны)" бесплатно, без регистрации.
Перейти на страницу:

2. Организовать молотьбу и сохранение зерна. Одновременно каждый гражданин в отдельности обязан провести засыпку и сохранение семенного фонда для весеннего сева.

3. Категорически запрещается убой рабочего и производительного скота всех возрастов. Вместе с тем ставится вопрос о приобретении населением рабочего и производительного скота.

4. Старостам и комендантам доложить об исполнении приказа партизанской бригады по вопросу строительства бань, дизенфекционных камер и проведению профилактических мероприятий по борьбе с сыпным тифом и другими заразными болезнями.

Этот приказ довести до ведома населения.

Комбриг Домбовский К. М.

Комиссар Лин Р. Л.

Нач. штаба Гончаров П. Г.

НАРБ, ф. 4126, оп. 1, д. 4, л. 36.

3. ТЭЛЕГРАМА ПРАДСТАЎНІКОЎ БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ КАМАНДУЮЧЫМ 1-М УКРАІНСКІМ І БЕЛАРУСКІМІ ФРАНТАМІ ГЕНЕРАЛУ АРМІІ М. Ф. ВАТУЦІНУ І ГЕНЕРАЛУ АРМІІ К. К. РАКАСОЎСКАМУ

Манрэаль. 10 лютага 1944 г. Генералам Ватуціну і Ракасоўскаму. Масква

На масавым мітынгу федэрацыі рускіх канадцаў у Манрэалі, які адбыўся 23 студзеня, мы прынялі пад увагу цяжкасці вашага наступлення на нашу дарагую Заходнюю Беларусь і Украіну і ачышчэнне іх ад гітлераўскай чумы. З дня ўварвання Гітлера ў дарагую нам айчыну мы, рускія канадцы, у Манрэалі сабралі каля 40 000 долараў грошамі і на 10 000 долараў адзення.

Мы захапляемся дасягненнямі гераічнай Чырвонай Арміі, якая пад бліскучым камандаваннем генералаў Ватуціна і Ракасоўскага ўступіла на тэрыторыю Беларусі і Украіны і паспяхова ачышчае яе ад нямецкіх бандытаў.

Мы цвёрда вырашылі падвоіць нашы намаганні ў будучым, каб дапамагчы нашай айчыне.

Смерць нямецкім садыстам! Няхай жыве вызваленне Заходняй Беларусі і Украіны!

Федэрацыя рускіх канадцаў.

1221. Вул. Сэнт-Лаўрэнс, Манрэаль, Квебек.

Канада. Омелан. Аб’яднанае Каралеўства

ЦАМО РФ, ф. 233, оп. 2374, д. 252, л. 124.

4. ПАСТАНОВА ВАЕННАГА САВЕТА 1-ГА БЕЛАРУСКАГА ФРОНТУ «АБ МЕРАХ ДАПАМОГІ З БОКУ ФРОНТУ Ў АДНАЎЛЕННІ НАРОДНАЙ ГАСПАДАРКІ БЕЛАРУСКАЙ РЭСПУБЛІКІ»

25 лютага 1944 г.

Цяпер, у 1944 г., калі кожны дзень вызваляюцца ад нямецкіх захопнікаў усё новыя і новыя разбураныя раёны Беларусі, на ўсю шыр паўстае задача быстрага і ўсебаковага аднаўлення народнай гаспадаркі.

Асабліва важна не ўпусціць вясенні перыяд, калі кожны дадатковы гектар засеянай зямлі павялічвае харчовыя рэсурсы краіны і ўмацоўвае калгасы.

На долю Беларусі выпаў цяжар з самага пачатку вайны трапіць пад прыгнёт германскага фашызму. Здзекі немцаў над беларусамі бяспрыкладныя ў гісторыі. Усё, што стварыў беларускі народ за 25 гадоў савецкай улады, знішчалася, спальвалася і рабавалася нямецкімі варварамі. <…>

Але ніякая сіла не здолела зламіць волю беларускага народа да аднаўлення свайго свабоднага шчаслівага жыцця, якое бурна расквітнела за гады савецкай улады. Да рашэння задачы па аднаўленню народнай гаспадаркі ў агульным і правядзенню вясенняй сяўбы ў прыватнасці войскі 1-га беларускага фронту не могуць аднесціся абыякава.

Мы маем для гэтага разнастайныя формы і крыніцы. Гэтыя формы і крыніцы ставіць само жыццё. Важна, што кіруючыя генералы, афіцэры, уся маса сержантаў і салдат поўнасцю і правільна разумеюць веліч гэтай задачы і пранікліся разуменнем неабходнасці зрабіць усё магчымае для загойвання глыбокіх ран, якія нанесла вайна народнай гаспадарцы.

У мэтах аказання ўсебаковай дапамогі беларускаму народу па аднаўленню гаспадаркі Ваенны савет 1-га Беларускага фронту.

Пастанаўляе:

1. Па лініі санітарнага ўпраўлення:

а) Выдзеліць 5 эвакашпіталяў для арганізацыі 5 бальніц. Укамплектаваць 5 бальніц і 5 аптэк маёмасцю і хірургічным інструментам;

б) Абсталяваць адзін стацыянарны рэнтгенаўскі кабінет, тры клінічныя лабараторыі, адну сан. гігіенічную лабараторыю, адзін зубаўрачэбны кабінет і адну зубапратэзную лабараторыю.

<…>

3. Па лініі аўтамабільнага ўпраўлення:

а) Перадаць СНК Беларусі для народнай гаспадаркі 50 грузавых аўтамашын айчынных марак, якія патрабуюць капітальнага рамонту, і адрамантаваць іх звыш плана, а таксама 50 аўтамашын інамарак, якія патрабуюць капітальнага рамонту, акрамя таго, з капітальнага рамонту перадаць 2 «Вілісы»;

<…>

в) Падрыхтаваць для МТС і калгасаў 100 вадзіцеляў з мясцовага насельніцтва. <…>

6. Па лініі дарожнага ўпраўлення:

а) Аднавіць разбураных мастоў 300 пагонных метраў. Аднавіць разбураныя будынкі ў 3-х МТС і разбураныя пабудовы ў 5-і калгасах, пабудаваць 10 лазняў;

б) Аказаць тэхнічную дапамогу па рамонту с/г інвентару ў 5-ці калгасах, мед. дапамогу (праз свае медпункты) у 50 населеных пунктах, ветдапамогу калгасам у 100 населеных пунктах;

в) Выдзеліць на вясенне-пасяўныя работы ў калгасах 20 трактараў.

<…>

9. Па лініі інжынернага ўпраўлення: а) Аднавіць сіламі сваіх войск гарадскую электрастанцыю ў гор. Гомелі. б) Аднавіць прамыслова-камунальных будынкаў на працягу 2-х месяцаў у памеры 25 000 кв. метраў;

в) Аказаць дапамогу Добрушскаму папяроваму камбінату ў аднаўленні электрагаспадаркі;

г) Сіламі інж. войск адрамантаваць 10 розных станкоў; <…>

10. На працягу лютага – сакавіка адрамантаваць і абсталяваць сіламі УТ (Упраўлення тылу. – Ред.) фронту адзін дзіцячы дом на 15 месц для дзяцей-сірот Айчыннай вайны з поўным абсталяваннем і харчова-рэчавым забеспячэннем на 1944 г.

11. Даручыць ваенным саветам усіх армій і камандаванню запасной брыгады ў гэты тэрмін абсталяваць па адному дзіцячаму дому на 150 месц і перадаць іх Беларускаму ўраду. <…>

Камандуючы войскамі

1-га Беларускага фронту

генерал арміі Ракасоўскі

Член Ваеннага савета

1-га Беларускага фронту

генерал-лейтэнант Цялегін

Гвардыі генерал-маёр і/с Стахурскі

ЦАМО РФ, ф. 50-й армии, оп. 9783, д. 100, л. 233–234.

5. СА ЗВАРОТУ ВАЕННАГА САВЕТА 3-ГА БЕЛАРУСКАГА ФРОНТУ ДА ВОЙСК ФРОНТУ Ў СУВЯЗІ З ПАЧАТКАМ БЕЛАРУСКАЙ НАСТУПАЛЬНАЙ АПЕРАЦЫІ

22 чэрвеня 1944 г.

Таварышы чырвонаармейцы, сержанты і афіцэры!

Войскі нашага фронту, выконваючы загад Вярхоўнага Галоўнакамандавання, сёння пераходзяць у рашучае наступленне на ворага.

Краіна ўсклала на нас слаўную і пачэсную задачу – давяршыць разам з усёй Чырвонай Арміяй справу поўнага ачышчэння савецкай зямлі ад гітлераўскай нечысці. Радзіма-маці, савецкі народ… далі нам свяшчэнны загад – наступаць, скрышальна граміць ворага і ісці толькі наперад і наперад!

Доблесныя воіны!

Наперадзе перад вамі зямля шматпакутнай, катаванай фашыстамі Савецкай Беларусі. Фашысцкія вылюдкі здзекваюцца над зняволенымі савецкімі людзьмі, зверскі знішчаюць безабаронных жанчын, старых і дзяцей. У попел і руіны ператварылі фашысты квітнеўшыя гарады і вёскі Беларусі. Яны разбурылі гістарычныя помнікі і паставілі вісельні. Стогне пад фашысцкім прыгнётам родная Беларусь, просіць ратунку ў вас і кліча да бязлітаснай помсты.

Надышоў час суровай расплаты!

Мы ідзем наперад, на вызваленне Савецкай Беларусі. Перамога над ворагам зараз блізкая як ніколі. <…>

Біце ворага без літасці і стомленасці! Помсціце ворагам за ўсё: за нашы разбураныя гарады і вёскі, за забітую маці, бацьку, за зганьбаваную жонку, сястру, нявесту; за расстраляных, спаленых, скалечаных, безабаронных, ні ў чым не вінаватых дзяцей; за таварышоў, што загінулі ў баі. Помсціце фашыстам за кожны дзень перажытых нашым народам пакут і мук. Няхай вашы ўдары будуць імклівымі, дакладнымі і бязлітаснымі.

Наперад, на захад, доблесныя воіны!

Наперад, на вызваленне роднай Беларусі! <…>

ЦАМО РФ, ф. 241, оп. 2656, д. 51, л. 375.

6. ПИСЬМО НАЧАЛЬНИКА ПОЛИТУПРАВЛЕНИЯ 1-ГО БЕЛОРУССКОГО ФРОНТА ГЕНЕРАЛ-МАЙОРА С. Ф. ГАЛАДЖЕВА СЕКРЕТАРЮ ЦК КП(Б)Б П. К. ПОНОМАРЕНКО «О НАСТРОЕНИЯХ НАСЕЛЕНИЯ РАЙОНОВ БЕЛОРУССИИ, ОСВОБОЖДЕННЫХ ОТ НЕМЕЦКОЙ ОККУПАЦИИ»

29 июня 1944 г.

Секретно

При встречах с населением районов Белоруссии, освобожденных от немецкой оккупации в период с 24 по 29 июня с. г., политработники действующих частей отмечают следующие характерные моменты:

1. Население, спасаясь от угона в немецкое рабство, до прихода частей Красной Армии скрывалось в лесах, в глухих отдаленных оврагах, в посевах ржи.

Жители стали появляться в населенных пунктах лишь после того, когда убедились, что немцы из сел изгнаны.

2. Встречаясь с нашими бойцами и офицерами, жители обнимают и целуют их, плачут от радости, горячо благодарят за освобождение от немецких разбойников.

Житель деревни Задруть Рогачевского района Козлов Антон Тимофеевич, встретившись с нашими бойцами, сказал: «Как вы пришли, так на душе полегчало. Как будто бы кто снял тяжелый камень с сердца».

Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*