KnigaRead.com/

Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)

На нашем сайте KnigaRead.com Вы можете абсолютно бесплатно читать книгу онлайн Братья Гримм, "Казкi (на белорусском языке)" бесплатно, без регистрации.
Перейти на страницу:

I стаў цяпер каралевiч сляпы, не ведаючы, што яму рабiць. Падышоў да яго велiкан, зноў схапiў яго за руку, збiраючыся кудысьцi весцi, i прывёў яго на вяршыню высокай скалы. Ён пакiнуў яго там, а сам падумаў: "Варта яму зрабiць некалькi крокаў, i ён разаб'ецца насмерць, i я змагу тады зняць з яго кольца". Але верны леў не пакiнуў свайго гаспадара, ён моцна схапiў яго за адзенне i адцягнуў назад.

З'явiўся велiкан, хацеў абрабаваць мёртвага, але ўбачыў, што хiтрасць яго не ўдалася. "Няўжо нельга нiяк знiшчыць такога слабага чалавечка!" - прамовiў ён, раззлаваны, сам сабе, схапiў каралевiча i павёў яго зноў iншай дарогай да прорвы. Ды леў разгадаў злую задуму i дапамог гаспадару выбрацца з бяды. Калi велiкан падвёў сляпога зусiм блiзка да абрыву, ён выпусцiў руку каралевiча i хацеў пакiнуць яго аднаго, ды леў пiхнуў велiкана, i той звалiўся ў прорву i разбiўся.

Верны звер адцягнуў свайго гаспадара з краю цяснiны i прывёў яго да дрэва, дзе працякаў празрысты, светлы ручай. Сеў каралевiч каля ручая, а леў улёгся побач i лапай апырскаў яму твар. I як толькi трапiла некалькi кропель каралевiчу ў вочы, ён зноў пачаў трохi бачыць; i тут ён заўважыў птушачку, якая стукнулася аб ствол дрэва, потым спусцiлася да ручая, выкупалася ў iм, i, не дакрануўшыся да дрэў, узляцела, мiльганула, быццам да яе зноў вярнуўся зрок. Убачыў каралевiч у гэтым знак Божы, нахiлiўся да вады i абмыў твар. Калi ён падняўся, вочы яго сталi чыстыя, ясныя, якiмi не былi яшчэ нiколi.

Падзякаваў каралевiч Богу за яго вялiкую ласку i пайшоў далей вандраваць па свеце разам са сваiм iльвом. Здарылася аднойчы, што прыйшоў ён да замка, а быў той замак зачараваны, i стаяла ля замкавай брамы дзяўчына, яна была стройная, i твар быў у яе прыгожы, але ўся яна была чорная. Яна загаварыла з каралевiчам i сказала:

- Ах, каб ты мог вызвалiць мяне ад злых чараў!

- А што я павiнен дзеля гэтага зрабiць? - запытаў каралевiч.

I адказала дзяўчына:

- Ты павiнен правесцi тры ночы ў вялiкай зале зачараванага замка, але нiколькi не палохацца. Калi цябе пачнуць мучыць самымi жахлiвымi катаваннямi, i ты вытрымаеш, не вымавiш нi гуку, я буду вызвалена ад чараў. Забраць жыццё ў цябе яны не адважацца.

I сказаў тады каралевiч:

- Я не баюся i з божай дапамогай паспрабую.

I ён весела накiраваўся ў замак, i калi ўжо сцямнела, ён усеўся ў вялiкай зале i пачаў чакаць. Да самай поўначы было цiха, але раптам падняўся вялiкi шум, з усiх куткоў i закуткаў з'явiлiся маленькiя чорцiкi. Яны зрабiлi выгляд, быццам яго не заўважаюць, паселi пасярод пакоя, запалiлi агонь i распачалi гульню. Калi хто прайграваў, той казаў: "Гэта няправiльна, тут хтосьцi знаходзiцца з чужых, гэта ён вiнаваты, што я прайграў". А другi чорцiк сказаў: "Пачакай, зараз я да цябе прыйду, гэй, ты, там за печчу!" Крыкi рабiлiся пры гэтым усё мацнейшымi i мацнейшымi, i нiхто не мог бы iх слухаць без страху. Але каралевiч працягваў сядзець зусiм спакойна i не палохаўся. Ды вось, нарэшце, чэрцi паўскаквалi i накiнулiся на яго, i было iх так многа, што абараняцца ад iх каралевiчу было не пад сiлу. Яны цягалi яго па падлозе, шчыпалi, трэслi, бiлi i ўсяляк яго мучылi, але ён i гуку не вымавiў. Пад ранiцу яны знiклi, але ён так знясiлеў, што не ў стане быў i паварухнуцца. I калi наступiў свiтанак, прыйшла да яго чорная дзяўчына, яна трымала ў руках маленькую бутэлечку з жывой вадой i абмыла яго ёю, i ўмомант ён адчуў, што ўвесь боль знiк, i яго жылы напоўнiлiся свежымi сiламi. Яна сказала:

- Адну ноч ты вытрымаў удала, але наперадзе яшчэ дзве.

Потым яна зноў пайшла, i калi яна адыходзiла, ён заўважыў, што ногi ў яе сталi белыя.

Наступнай ноччу чэрцi з'явiлiся зноў i пачалi гульню. Яны нападалi на каралевiча i бiлi яго куды мацней, чым мiнулай ноччу, i ўсё цела ў яго пакрывалася ранамi. Але таму, што ён вытрымаў усё моўчкi, iм давялося яго пакiнуць; i калi наступiў досвiтак, прыйшла дзяўчына i вылечыла яго жывою вадой. А калi яна адыходзiла, ён з радасцю ўбачыў, што ўся яна стала белая.

Засталося яму вытрымаць яшчэ адну ноч, але гэта была самая цяжкая. Чортавы зданi з'явiлiся зноў.

- А-а, ты яшчэ тут! - закрычалi яны. - Зараз цябе будуць мучыць i катаваць так, што ты задыхнешся.

Яны калолi яго i бiлi, кiдалi ў розныя бакi, цягалi за рукi i за ногi, нiбы збiраючыся яго разарваць. Але ён выцерпеў i гуку не вымавiў. Нарэшце чэрцi знiклi, а ён ляжаў непрытомны, не мог i зварухнуцца, нават вачэй ён не мог расплюшчыць, каб убачыць дзяўчыну, якая прыйшла да яго i апырскала i аблiла яго жывой вадой. I ўраз ён пазбавiўся ад болю i адчуў сябе свежым i бадзёрым, быццам толькi што прачнуўся. Ён расплюшчыў вочы i ўбачыў перад сабой дзяўчыну, i была яна ўся беласнежная i прыгожая, як ясны дзень.

- Уставай, - сказала яна, - i тройчы ўзмахнi над парогам сваiм мячом, i ўсё будзе вызвалена ад злых чараў.

I толькi ён гэтак зрабiў, увесь замак быў пазбаўлены чараў, i стала дзяўчына багатай каралеўнай. Прыйшлi слугi i сказалi, што ў банкетнай зале накрыты ўжо стол i пададзены стравы. Селi каралевiч з каралеўнай за стол, елi i пiлi разам, а вечарам з вялiкай радасцю яны адсвяткавалi вяселле.

ВЕРНЫЯ ЗВЯРЫ

Шмат гадоў таму жыў адзiн чалавек. Грошай у яго было зусiм мала, i вось з тымi рэшткамi, што ў яго засталiся, падаўся ён вандраваць па свеце. Прыйшоў ён аднаго разу ў вёску, бачыць - збеглiся хлопцы, крычаць ды шумяць.

- Дзецi, што ў вас тут такое? - спытаўся чалавек.

- Ды вось, - кажуць яны, -мы злавiлi мыш, хочам навучыць яе танцаваць. Падзiвiцеся, як смешна яна падскоквае!

Але чалавек пашкадаваў бедалажку-звярка ды сказаў:

- Хлопчыкi, пусцiце мыш на волю, я вам за тое заплачу. - Ён даў iм грошай, i яны адпусцiлi мыш, i бедалажка-звярок уцёк ды схаваўся ў норку.

Пайшоў чалавек далей. Прыходзiць ён у другую вёску, бачыць - у хлопцаў малпа; прымушаюць яны яе скакаць ды куляцца, пацяшаюцца з яе, не даюць ёй спакою. Даў чалавек хлопцам грошай, каб пусцiлi яны малпу. Потым пайшоў ён у трэцюю вёску, а там у хлопцаў быў мядзведзь на ланцугу; даводзiлася яму ставаць на заднiя лапы ды скакаць, а калi ён бурчэў, гэта iх забаўляла. I ён выкупiў мядзведзя; узрадаваўся мядзведзь, што можна стаць цяперака зноў на свае чатыры лапы, ды затупаў ён проста ў лес.

Раздаў чалавек апошнiя свае грошы, не засталося ў яго ў кiшэнi i меднай капейчыны. I кажа ён сабе: "Грошай у караля ў казне куды болей, чым яму трэба; навошта мне з голаду памiраць, вазьму я ў яго трошкi, а зараблю - вярну iх зноў у казну". Залез ён у казну i ўзяў адтуль трошкi грошай, але калi ён вылез з каралеўскай кладоўкi, схапiлi яго каралеўскiя служкi. Абвясцiлi яму, што ён злодзей, ды прывялi яго на суд. А паколькi ўчынiў ён злачынства, дык прысудзiлi пасадзiць яго ў скрыню ды кiнуць у рэчку. Прасвiдравалi ў вечку скрынi дзiркi, каб магло трапляць у яе паветра, i далi чалавеку збан вады ды хлеба лусту. Вось i паплыў ён па рацэ; ды такi яго апанаваў страх! Аж раптам чуе ён - нешта шкрабаецца ды трэцца аб замок, грызе ды пастуквае. Нечакана адмыкаецца замок, узнiмаецца вечка скрынi - стаяць перад iм мыш, малпа i мядзведзь, - гэта яны вечка адчынiлi; некалi iх чалавек з бяды выбавiў, а цяперака i яны прыйшлi яму на дапамогу. Але звяры не ведалi, што iм далей рабiць, i пачалi яны памiж сабой радзiцца. А тут выкацiўся да iх раптам з вады белы камень, падобны да яйка. Вось мядзведзь i кажа:

- Ён у самы час да нас паспеў, гэты камень цудадзейны: чый ён будзе, той i зможа пажадаць сабе ўсё, што толькi захоча.

Выцягнуў чалавек з вады гэты камень, узяў яго ў руку ды пажадаў, каб быў у яго замак з садам i каралеўскаю стайняй. I толькi вымавiў ён сваё жаданне, як сядзеў ужо ў замку з садам ды каралеўскай стайняй, i ўсё было такое прыгожае ды дзiвоснае, што анiяк не мог ён надзiвiцца з усяго гэтага.

А праходзiлi гэтым часам па дарозе купцы-гандляры.

- Падзiвiцеся, - сказалi яны, - якi цудоўны збудавалi замак, а мiнулы ж раз, калi мы праходзiлi, тут былi толькi адны сыпучыя пяскi.

Закарцела iм дазнацца, як гэта сталася. З'явiлiся яны ў замак, пачалi ў чалавека распытваць, як здолеў ён усё гэта так хутка збудаваць. А ён iм i кажа:

- Ды гэта не я зрабiў, гэта зрабiў мой цудадзейны камень.

- А што гэта за камень такi? - спыталiся яны.

Ён пайшоў ды прынёс яго i паказаў купцам-гандлярам. Захацелася iм той камень набыць, i яны спыталiся, цi не прадасць ён iм яго, ды прапанавалi яму ўсе свае дарагiя тавары. Зiрнуў чалавек на цудоўныя тавары, разбеглiся ў яго вочы ад выгляду iх, а было ў яго сэрца не ўстойлiвае, яно iмкнулася ўсё да новага, i вось даў ён сябе абдурыць, думаючы, што цудоўныя тавары шмат даражэйшыя за ягоны цудадзейны камень, ды аддаў яго купцам-гандлярам. Ледзьве выпусцiў ён яго з рук, i адразу ж знiкла разам з каменем усё ягонае шчасце, апынуўся ён зноў у замкнёнай скрынi на рацэ, i была ў яго адна толькi конаўка вады ды акраец хлеба.

Як убачылi верныя звяры - мыш, малпа ды мядзведзь, - што трапiў ён у бяду, паспяшалiся зноў яму на дапамогу, але анiяк не маглi яны цяперака збiць той замок - быў ён шмат мацнейшы, чым у першы раз. Тады мядзведзь i кажа:

- Трэба нам чарадзейны камень знайсцi, а iнакш усе нашыя намаганнi будуць марныя.

Перейти на страницу:
Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*