Неизвестен Автор - Лiтаратурныя творы з казачнымi матывамi (на белорусском языке)
Цётка, дык тая нiчога, - бяры, - кажа, калi ён ваш, - але ад малых я ледзь адпрасiўся: прывыклi да казла, не аддаюць.
Начапiў я козьлiку аборачку на рогi i павалок з двара.
Мне дахаты сьпяшацца трэба, а "вэтэрынар" - хоць ты яму што хочаш: дрэ-дрэп ды годзе. Папасу я яго трохi каля прысад i далей. Ужо зусiм пад вечар дабрылi мы дахаты.
Ну-ж i ўводзiны былi! Распытваюць мяне, сьмяюцца. А малых дык цэлая чарада за намi ўчапiлася.
Падвёў я "вэтэрынара" да Жукавай будкi. Вылез Жук, панюхаў козьлiка, а той толькi рагамi таўхель яго, а сам адышоўся i лёг.
- А ну, - кажа мне дзядзька Паўлюк, - шасьнi гэта, Лявон, на паперку. Гэта-ж, брат, казка, жывая казка! I трэба-ж лiха iм, надумацца ды згаварыцца!..
- "Вэтэрынар!" - кажу я козьлiку. А ён толькi павярнуўся.
- Ну што-ж, iдзi раскажы, як вы ў госьцi хадзiлi, будзем казку пiсаць.
А ён навет i ня ўстаў.
I вось я запiсаў гэта сам. Праз дваццаць год, а ўсё-ж такi запiсаў.
Янка Брыль